Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Запрашаем усіх зрабіцца пісьменнікамі!

Шаноўныя чытачы нашага сайта, аматары беларушчыны і беларускай гісторыі!

Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК), Таварыства аматараў беларускай гісторыі (ТАБГ) імя Вацлава Ластоўскага, рэдакцыя нашага сайта запрашаюць вас дасылаць артыкулы для зборніка “Каты і здраднікі Беларусі ў помніках і назвах”.

Як вядома, высілкамі рознакшталтных уладаў ды іх памагатых, за апошнія 200 год на Беларусі постаўлена багата помнікаў ды названа вуліц, пляцаў, устаноў, прадпрыемстваў у гонар асоб, якія адыгралі выключна негатыўную ролю ў гісторыі нашай краіны. Нажаль, гэтая тэндэнцыя мае працяг і сёння.

Чакаем ад вас артыкулаў аб таких помніках ды назвах у вашых гарадах, мястэчках, вёсках (і не толькі вашых) дзеля падрыхтоўки і выдання кнігі з паказанай вышэй назвай.

Гэтая кніга вельмі актуальная па сёняшняй унутранай ды геапалітычнай сітуацыі. Не пазбауляйце сябе шанца застацца на памяці Беларусі як аўтары артыкулаў на гэтую тэму, не дайце шанцаў адпаведным асобам пазьбегнуць суда гісторыі!

Заўвага: Пажадана, каб кожны артыкул меў не менш трох і не больш пяці старонак фармата А4 (гэта 90—150 радкоў па 55—65 літар у кожным радку). Пажадана прыкладаць да тэксту 1—2 фотаздымкі (напрыклад, фотка шыльды з адпаведнай назвай, або помніка).
Рэдакцыя мае права на ўнёскі і карэктывы ў аўтарскі тэкст.

Тэксты, калі ласка, дасылайце на наступны імэйл: aetaras@tut.by

Pomnik Stalinu