Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Якія гарады былі сталіцамі Беларусі

Полацак XII-XII ст. (рэканструкцыя)

Полацак XII-XII ст. (рэканструкцыя)

Сталіцамі першых летапісных княстваў у ІХ-Х стагоддзях былі Полацак, Смаленск і Тураў. Пасля таго як Тураў і Смаленск трапілі ў часовую залежнасць ад кіеўскіх князёў, Полацак застаўся адзіным цэнтрам магутнага беларускага гаспадарства – Полацкага княства. Асабліва выдатнае палітычнае значэнне ён набыў у ХІ стагоддзі пры Ўсяславе Чарадзеі, а культурнага росквіту дасягнуў пры яго нашчадках у ХІІ стагоддзі.

Пасля раздраблення Полацкага княства на захадзе Беларусі пачала фармавацца новая беларуская дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае. Яе сталіцай вялікі князь Міндоўг зрабіў Новагародак (Наваградак). У 1323 годзе вялікі князь Гедзімін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Вільня заставалася стольным местам нашага гаспадарства да канца ХVІІІ стагоддзя. Аднак цэнтрам беларускага палітычнага і культурнага жыцця яна была амаль да сярэдзіны ХХ стагоддзя.

З утварэннем у 1918 годзе Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў 1919 годзе – Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі палітычнай сталіцай Беларусі становіцца Менск, пераназваны бальшавікамі ў 1939 годзе ў Мінск.

Крыніца: http://old.knihi.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.