Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Вiтаўт Чаропка.Геркулес, Руды i Пярун.

Gerkules, Rudy i PiarunВiтаўт Чаропка валодае здольнасцю захапляльна распавядаць пра вядомыя i невядомыя падзеi нашай гiсторыi. Таямнiцаў i каларытных постацяў у ёй хапае — новая кнiга Чаропкi, на гэты раз навукова–папулярная, прысвечана тром з такiх постацяў.

Гэта прадстаўнiкi роду Радзiвiлаў, знакамiтыя ваяры, што мелi мянушкi Геркулес, Руды i Пярун. Чаму? I чым яны праславiлiся? Чытайце, бо гэта частка i беларускай гiсторыi. Пра подзвiгi ў час вайны са шведамi гетмана Крыштафа Радзiвiла па мянушцы Пярун напiсаў паэму паэт Андрэй Рымша. Яшчэ гэты персанаж «засвечаны» эпiзодам са змаганнем за пасаг Сафii Алелькавiч: багатую сiрату прасваталi за сына Пяруна, але яе апякун, Геранiм Хадкевiч, штосьцi прыўлашчыў з уладанняў нявесты — i ледзь не разгарэлася вайна…
Мiкалай Руды нам вядомы перш за ўсё як адзiн з братоў Барбары Радзiвiл, што спрыяў яе адносiнам з каралём Жыгiмонтам Аўгустам… Але пра ягоныя вайсковыя подзвiгi напiсаная лацiнскамоўная паэма «Радзiвiлiяда» аўтарства Яна Радвана, зараз перакладзеная на беларускую мову. Увогуле, у кнiзе вельмi шмат персанажаў i падзеяў, цытат з дакументаў, успамiнаў, лiстоў, мастацкiх твораў, якiя па–новаму раскрыюць для вас мiнулае рыцарскай Беларусi.
Крыніца:  http://www.sb.by