Як і паведамлялася раней, у суботу 23 сакавіка адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”, прысвечаная 150-годдзю паўстання і 175-годдзю з дня нараджэння Каліноўскага. Арганізатарамі дадзенай канферэнцыі выступілі Інстытут беларускай гісторыі і культуры і Інстытут развіцця дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы.
Падаем Вам відэа прамовы Анатоля Тараса і Віталя Рымашэўскага з адкрыцця навукова-практычнай канферэнцыі “Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”.
Таксама неўзабаве на нашым сайце з’явіцца больш поўнае відэа з канферэнцыі.
Аўтар: адміністрацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры