Інстытут беларускай гісторыі і культуры

“Вайна пад час міру”. Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486–1494)

Сярод памежных войнаў канца XV — першай трэці XVI ст. паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай найбольш нераспрацаванай застаецца першая. Між тым, менавіта пад час той вайны вылучаліся прэтэнзіі маскоўскага ўладара на „рускія” землі ВКЛ і вызначалася далейшая стратэгія паводзінаў Масквы ў адносінах да суседніх дзяржаваў.

Бадай не існуе іншай вайны, у дачыненні да храналагічных рамак якой было б столькі няпэўнасці і розных думак. Пачатак вайны або губляецца недзе ў 80-х г. XV ст., або цвёрда замацоўваецца за 1492 г., хоць апошнюю дату лёгка абвергнуць адной толькі спасылкай на паход 11 маскоўскіх ваяводаў на Варатынск у 1489 г. І канец вайны не ва ўсіх даследчыкаў звязваецца з заключэннем міру (5 лютага 1494 г.). Некаторыя з іх лічаць, што яна закончылася ўжо ў 1493 г.[1].

Ваенныя дзеянні першай памежнай вайны паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім упершыню выявілі мяжу дзвюх дзяржаваў, якая, напэўна, непарушна існавала з 1403-1408 г., але пра яе амаль не засталося сведчанняў у крыніцах. Вылучэнне невядомай, здаецца, устойлівай мяжы можа даць уяўленне аб тым, дзе ўтварылася першая лінія абароны ВКЛ супраць усходняга суседа. Якраз назіранні за тым, дзе адбываліся памежныя сутычкі першай вайны, дазваляюць дакладна вызначыць тэрыторыі, прызначаныя для стрымання праціўніка. Трэба зазначыць, што і ў наступнай вайне сфармаваная лінія абароны на некаторых напрамках заставалася па-ранейшаму актуальнай.

На жаль, большасць даследчыкаў наогул не праяўляла інтарэсу да гістарычна-геаграфічных акалічнасцяў першай памежнай вайны. Крыніцы даюць дастаткова інфармацыі, але дагэтуль амаль не было спробаў на яе аснове зрабіць высновы аб хадзе ваенных дзеянняў, іх накіраванасці, падлічыць тэрытарыяльныя страты і пазначыць праблемныя рэгіёны, слабыя месцы, вакол якіх і разгарэўся наступны канфлікт. Прыкладам, можна адзначыць лёс уладанняў князёў Крошынскіх. Воласці Крошынскіх у поўным складзе былі пералічаны ўжо на першых старонках пасольскіх кніг, яны звычайна называліся ў адпаведных мясцінах даследаванняў, але іх месца нават не спрабавалі ўстанавіць. Толькі М. Любаўскі заўважыў, што яны ляжалі побач з мажайскімі землямі[2], і Я. Натансон-Лескі сцвярджаў амаль тое ж[3]. Тым часам, Крошынскія першымі адчулі на сабе вайну: пазбаўленыя сваіх уладанняў, яны паспелі атрымаць новыя, таксама на памежжы, але хутка страцілі і іх. Як высвятляецца, уладанні Крошынскіх прасоўваліся далёка ў бок маскоўскіх зямель і, пэўна, менавіта ім адводзілася значная роля ў арганізацыі абароны ВКЛ на ўсходнім напрамку. Дзеля гэтага і былі пераведзены князі Крошынскія аж з-пад Новагародка ў самы ўсходні кут дзяржавы.

Уяўленні пра мясцовасць і канфігурацыі літоўска-маскоўскай мяжы дазваляюць зразумець тактычныя і нават стратэгічныя намеры літоўскіх і маскоўскіх уладаў. Напрыклад, наданне літоўскаму перабежчыку князю Ф.І. Бельскаму ўладанняў на мяжы з Таропецкім паветам ВКЛ было выклікана свядомым імкненнем маскоўскага ўрада арганізаваць няспынны ціск і турбаванне тэрыторыі суседа. Такія ж самыя задачы выконвалі новы ўладар Цверы вялікі князь Іван Малады, уладальнік Ржэвы — князь Барыс Волацкі, Мажайска — князь Андрэй Вугліцкі. Велікакняскі дзяк Васіль Далматаў, медынскі намеснік Васіль Давыдавіч таксама клапаціліся аб інтарэсах уладара на літоўскім памежжы. Між іншым, палітыка стварэння нязносных умоваў жыцця на памежжы стала своеасаблівай формай вядзення вайны з боку Масквы.

Каб канчаткова аслабіць пазіцыі літоўскай улады, маскоўскі бок наносіў кропкавыя ўдары па цэнтрах намесніцтваў ВКЛ і асяродках мясцовай княскай улады — гарадах Любуцк, Мцэнск, Сярпейск, Варатынск, Вязьма і інш. Гэтыя гарады знаходзіліся ў атачэнні ўладанняў князёў — васалаў ВКЛ, і ў выніку вернасць апошніх у сітуацыі няспыннага чакання рэпрэсій з-за мяжы станавілася вельмі хісткай. Тэрор і запужванне насельніцтва, спыненне гандлю, рабаўнічыя наезды, аслабленне асяродкаў літоўскай улады для прыцягнення да сябе мясцовых князёў, прамыя захопы і каланізацыя земляў ВКЛ сталі неад’емнымі кампанентамі той вайны. Можна пабачыць, што ў разнастайнасці прыёмаў вядзення вайны месца для непасрэдных баявых дзеянняў маскоўскіх войскаў заставалася не так і шмат. Такім чынам, калі мы будзем шукаць „чыстую” вайну, гэта значыць, рух войскаў і бітвы, дык яе можам наогул не знайсці. Трэба заўважыць таксама, што шэраг мерапрыемстваў, мэтай якіх было жаданне скарыстаць як мага менш сілаў у барацьбе з ВКЛ і паклапаціцца аб непрыкметнасці гэтай вайны, былі выкліканы натуральнай прычынай — імкненнем Івана ІІІ дасягнуць поспехаў у сітуацыі, калі ён быў заняты іншымі міжнароднымі і ўнутранымі клопатамі. Паход на Казань, крымскія справы, канфлікты з рэшткамі Вялікай Арды, пакарэнне Вяткі, праблемы са сваімі ўдзельнымі князямі — усё гэта не дазваляла адначасова весці адкрытую сур’ёзную вайну і з ВКЛ.

Аб часе, калі пачалася вайна, існуюць розныя меркаванні. Амаль не розняцца ў поглядах на часавыя рамкі першай памежнай вайны польскія гісторыкі. Даследчык усходняй мяжы ВКЛ Я. Натансон-Лескі падзяляў літоўска-маскоўскія адносіны канца XV ст. на два канфлікты: памежную вайну пад час міру („Wojna kresowa podczas pokoju”) 1486-1492 г. і першую маскоўскую вайну 1492-1493 г. Апошняя скончылася ў лютым 1494 г., калі быў заключаны мір[4]. Памежная вайна пры гэтым характарызавалася шэрагам наездаў на граніцы, якія спалучаліся са здрадамі мясцовых князёў і далучэннем ix удзелаў да Масквы, а першая маскоўская вайна — рухам трох вялікіх арміяў на тэрыторыю Літвы і здабычай гарадоў у Паоччы, на Вяземшчыне і Смаленшчыне[5].

Л. Калянкоўскі ў працы па гісторыі ВКЛ піша пра маскоўскі націск на ўсходнія літоўскія рубяжы ў 1486-1492 г., сэнс якога быў у імкненні да тэрытарыяльнай здабычы[6]. Па словах гісторыка, яшчэ ў 1485 г. праз сваіх паслоў Літва заяўляла аб маскоўскіх грабяжах і разбоях на ўскраінах ВКЛ[7]. Таксама ўзгадваецца разарэнне Мцэнска з боку Разані, якое адбылося ў пачатку траўня 1486 г. Потым даецца падрабязны разбор канфліктаў на памежжы да 1492 г., якія перарываюцца смерцю Казіміра Ягайлавіча, а потым працягваюцца маскоўскімі атакамі на гарады ВКЛ пры Аляксандру Казіміравічу і спыняюцца з заключэннем міру 5 (7) лютага 1494 г.[8]. Польскі даследчык не карыстаецца тэрмінам „вайна”, але, па сутнасці, час баявых дзеянняў працягвае з 1486 да 1494 г.

У іншай працы Л. Калянкоўскі сцвярджаў, што націск Івана ІІІ на ўсходнія літоўскія землі фактычна пачаўся пасля далучэння да яго імперыі Ноўгарада, але няспынныя войны працягваліся з 1487 г. З пачатку 1492 г. вялікі князь маскоўскі выступаў ужо з дамаганнямі шарагу гарадоў і воласцяў[9].

3 даследавання С. М. Кучыньскага, прысвечанага чарнігаўска-северскім землям пад уладай ВКЛ, канкрэтныя даты маскоўска-літоўскага супрацьстаяння канца XV ст. вызначыць цяжка. Вялікія маскоўскія наезды на Вярхоўскія княствы пачаліся з 1484 г., але адбываліся яны ўжо ў 1470-1474 г.[10]. Гісторык лічыць, што не варта называць першым годам літоўска-маскоўскай вайны 1492 год. Ён быў толькі часам узмацнення ваеннай кампаніі і пачаткам канца 20-гадовай памежнай вайны, якая вялася з абодвух бакоў без фармальнага аб’яўлення[11]. Яшчэ да пазначанага года ў памежных справах выкарыстоўваліся рэгулярныя палкі, і „яўнай вайной” выглядаюць падзеі пад мурамі Варатынска 1489 г., калі туды рушылі 11 маскоўскіх ваяводаў[12]. Узмацненне вайны ў 1492 г. не суправаджалася яе абвяшчэннем, наогул не існуе звестак аб фармальным пачатку канфрантацыі. Па словах Кучыньскага, „абодва ўрады не называлі сваім імем тое, што адбывалася фактычна”[13]. У выніку ён прапануе або прызнаць вайну дваццацігадовай — паміж 1473-1493 г. — „вайной сярод міру”, або лічыць літаральна, што яе не было, а першая маскоўская вайна адбылася ў 1500-1503 г.[14].

Г. Лаўмяньскі следам за іншымі гісторыкамі вылучае перыяд памежнай вайны пад час міру („wojna kresowa podczas pokoju”) як 1486-1492 г. Гэтая вайна складалася з пагранічных сутычак, звязаных з дзеяннямі маскоўскіх аддзелаў і справамі памежных князёў[15]. Пасля дыверсійных сутычак, якія так і не перайшлі да вялікай канфрантацыі, пачалася першая маскоўская вайна, якая скончылася „вечным” мірам[16].

I нарэшце Г. Блашчык лічыць, што ў пачатку панавання Аляксандра Казіміравіча стаяла праблема заканчэння вайны з Масквой, што і здарылася ў 1494 г.[17]. Першая маскоўская вайна адбылася паміж 1492-1494 г., але ёй папярэднічалі падзеі, якія А. Зімін называе „дзіўнай вайной”, а Л. Калянкоўскі — „памежнай вайной”. Паходжанне той вайны гісторык прапануе шукаць у ад’ездах да Масквы вярхоўскіх князёў. Апошнія таксама адыгралі ключавую ролю ва ўсім канфлікце[18].

Такім чынам, можна пабачыць, што большасць польскіх гісторыкаў пашырае час маскоўска-літоўскага супрацьстаяння на 1486-1494 г. Вельмі істотным уяўляецца падзел вайны на два этапы, для якіх рубяжом з’яўляецца 1492 год — год смерці караля Казіміра і час пералому ў гісторыі ВКЛ. Але С. М. Кучыньскі падаў пераканаўчую крытыку такога падыходу, якая прымушае звязаць усе падзеі пэўнага часу ў адну вайну.

Прадстаўнік літоўскай гістарыяграфіі Э. Гудавічус згадвае пагранічныя сутычкі, або інцыдэнты з 1486 г.[19]. Непрыкрытае разарэнне і пакарэнне залежных зямель, якое пачалося ў 1486 г., набыло ў наступным годзе характар няспыннай вайны, якая ў апісанні падзей 1490-1491 г. называецца „малой” пагранічнай вайною[20]. Паспяховай для ВКЛ была толькі абарона на мцэнска-любуцкім рубяжы, але пад час вайны 1492-1494 г. крэпасці Мцэнск і Любуцк былі страчаны[21]. Па словах гісторыка, у пачатку 1493 г. Літве была афіцыйна аб’яўлена вайна, і ВКЛ зноў страціла шэраг гарадоў і валасцей. Сярод апошніх пералічаны Алексін, Цешылаў, Рослаў, Таруса, Абаленск[22], якія або ніколі ВКЛ не належалі, або не былі страчаны натой час (калі маецца на ўвазе літоўскі, а не разанскі Рослаў, а менавіта апошні на маскоўскім баку згаданы ў тэксце дагавора 1494 г.). Таксама сярод вернутых ВКЛ гарадоў немагло быць Лучына і Бранска[23] — яны не былі захоплены.Э. Гудавічус не бачыць вялікага маштабу вайны 1492-1494 г. Па яго словах, горш за тэрытарыяльныя страты былі маральныя наступствы, а заключаны дагавор недаваў аніякіх гарантый, толькі фіксаваў пачатак рускага ўварвання[24].

Расійскай гістарыяграфіі не ўдалося выпрацаваць больш-менш адзінага погляду на час, калі адбывалася першая маскоўска-літоўская памежная вайна. Г.Ф. Карпаў, які выдаў  галоўную крыніцу па адносінах Масквы і Вільні ў другой палове XV ст. — пасольскія кнігі, задоўга да гэтага стварыў самастойнае даследаванне пра барацьбу Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ[25]. Аўтар аднёс пачатак варожых дзеянняў Масквы супраць Літвы да 1473 г., калі Сямён Беклемішаў хадзіў да Любуцка з раццю вялікага князя[26]. Але, па словах даследчыка, адносіны паміж дзяржавамі не спыняліся, Казімір вайны не пачынаў, і толькі пасля далучэння да Масквы Цверы і ўзяцця Казані (гэта значыць пасля 1485-1487 г.) наступленне Масквы сапраўды пачалося[27]. Разам з тым, урад ВКЛ чамусьці не лічыў, што ён вядзе вайну з Масквою. У выніку наступленне Масквы было спынена яго шлюбнай палітыкай. Такім чынам, Г.Ф. Карпаў змяшчаў вайну паміж 1487 і 1494 г.

М. К. Любаўскі разглядаў літоўска-маскоўскія адносіны да 1492 г. у кантэксце аддзялення ад Літвы вярхоўскіх князëў (з Верхнеокскай украйны). Дапамога мясцовых князёў была карыснай у барацьбе з татарамі, і Масква не толькі заахвочвала іх да пераходу на сваю службу[28], але і аказвала пэўны ціск[29]. І толькі ў жніўні 1492 г. „натянутые отношения между Москвой и Литвой в конце концов разрешились открытою войной между ними”[30].

К. В. Базілевіч асобны раздзел кнігі пра знешнюю палітыку Масквы ў другой палове XV ст. прысвяціў пагранічнай вайне з ВКЛ. Яна датавана 1487-1494 г., але ў тэксце аўтар сцвярджае, што ваенныя дзеянні набылі сур’ёзны характар ужо з канца 1486 г.[31].

На фоне міжнародных адносінаў ва Ўсходняй Еўропе разглядаў тую ж вайну І. Грэкаў, які са спасылкай на Л. Калянкоўскага заўважыў, што вайна, якая не была афіцыйна аб’яўлена, вялася з 1487 да 1494 г.[32].

А. А. Зімін у працы, прысвечанай гісторыі Расіі мяжы XV-XVI ст., наогул адмовіўся ад вызначэння дакладнай даты вайны[33], і гэтая пазіцыя ўяўляецца даволі слушнай. Вайна, якая цягнулася да заключэння дагавора ў 1494 г., была ахарактарызавана гісторыкам як „дзіўная”[34], але што з’явілася прычынай такой назвы — ён не тлумачыў.

У грунтоўнай манаграфіі М. М. Крома асаблівая ўвага аддаецца даследаванню ролі памежных князёў у барацьбе ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, а таксама высвятленню пазіцыі заходнерускіх гарадоў у гэтым супрацьстаянні. У 80-90-я г. XV ст., па меркаванні Крома, працягваўся руска-літоўскі канфлікт, аднак адкрытая вайна пачалася менавіта ў 1492 г. і скончылася з падпісаннем „вечнага” міру 5 лютага 1494 г.[35].

У кнізе М. С. Барысава, прысвечанай дзейнасці Івана ІІІ, аўтар апісвае развязаную Масквой вайну, якая пачалася ў 1487, а скончылася ў 1494 г.[36]. Вайна вялася за памежныя раёны з неакрэсленым або падвойным палітычным статусам.

Ю. Г. Аляксееў у аналагічнай працы пісаў пра пачатак вайны ў 1486 г. Пры гэтым ён прыводзіць вытрымку (без спасылкі) з крымскіх пасольскіх кніг за той час (людзі вялікага князя маскоўскага „безпрестанно емлют королеву землю”)[37], якая, на ягоную думку, сведчыла аб бесперапыннай памежнай вайне, што ўжо вялася тады паміж Руссю і Літвой[38]. Пазней, праўда, аўтар змяніў сваю пазіцыю і першай кампаніяй наступу Расіі ў заходнім напрамку з мэтай вяртання рускіх зямель называў вайну 1492-93 г.[39]. Агульнымі рысамі вайны было ажыццяўленне шэрагу аперацый ва ўсіх накірунках на невялікую адлегласць і добрая каардынацыя дзеянняў цэнтральным камандаваннем, так што з невялікімі стратамі быў дасягнуты значны стратэгічны і палітычны вынік[40].

Сярод апошніх прац, што датычаць падзей першай памежнай вайны, нельга не заўважыць артыкул У. Волкава „Хітрая вайна”, дзе аўтар не пагаджаецца з А. Зіміным, які ахарактарызаваў яе „дзіўнай”[41]. Гісторык згадвае паход 11 маскоўскіх ваяводаў на Варатынск у 1489 г., але чамусьці далей сцвярджае, што да смерці Казіміра IV усё абмежавалася лакальнымі пагранічнымі сутыкненнямі і ўзаемнымі папрокамі[42]. На яго думку, узброены канфлікт не меў аніякіх „дзівацтваў”, як лічыў А. Зімін, а адбываўся паводле старанна прадуманага плана. Маскоўскія ваяводы выпраўляліся ў бой толькі тады, калі трэба было абараніць таго князя, які пажадаў перайсці на маскоўскі бок[43]. Безумоўна, варта пагадзіцца з існаваннем нейкага плана ці прадуманай тактыкі з маскоўскага боку ў імкненні захапіць памежныя землі ВКЛ. Але заўважым, па-першае, што А. Зімін выкарыстаў тэрмін „дзіўная” да вайны, якая развівалася з 80-х г. XV ст., а па-другое, сапраўды „дзіўна” выглядае тэзіс У. Волкава пра абарону памежных князёў. У адной са спасылак да свайго артыкула аўтар зачапіў яшчэ М. Крома і М. Барысава, якія падтрымалі погляд А.А. Зіміна і лічылі, нібыта вайна ішла амаль без прыцягнення Іванам III уласнай ваеннай сілы і пачалася яшчэ ў 1487 г.[44]. Па словах Волкава, усе крыніцы чамусьці пераканаўча сведчаць аб пачатку вайны ў жніўні 1492 г.[45].

У беларускай гістарыяграфіі таксама не існуе адзінага погляду на храналогію разгляданай вайны. Дагэтуль адсутнічае асобная праца акадэмічнага ўзроўню, у якой разглядаўся б не толькі маскоўска-літоўскі канфлікт канца XV ст., але і наогул адносіны Масквы і Вільні ў XV-XVI ст. З нешматлікіх артыкулаў, навукова-папулярнай, навучальнай і даведачнай літаратуры складваецца ўражанне, што ў айчыннай гістарычнай навуцы пануе ўяўленне пра пачатак вайны пасля смерці Казіміра Ягайлавіча і яе завяршэнне „вечным” мірам 1494 г.[46].

З усіх поглядаў можна вылучыць два асноўныя падыходы: у першым перавага аддаецца вялікамаштабным баявым дзеянням у пачатку праўлення Аляксандра Казіміравіча (1492-1494), у другім — другой палове 80-х г. XV ст. —1494 г. Пры гэтым трэба заўважыць, што паміж прыхільнікамі абодвух падыходаў вялікіх супярэчнасцяў няма. Амаль ніхто не адмаўляў вядзення баявых дзеянняўда 1492 г., але хтосьці лічыў іх толькі падрыхтоўкай да адкрытай вайны, хтосьці — дробнымі памежнымі сутычкамі або справамі мясцовых князёў, да таго ж скрытымі па характары, што дыктавалася імкненнем абодвух бакоў не ўвязвацца ў вялікую вайну.

Галоўныя прычыны пачатку вайны ў 1492 г. бачаць у адсутнасці маштабных баявых дзеянняў з выкарыстаннем велікакняскіх войскаў раней гэтага часу, а таксама ў тым, што са смерцю караля і вялікага князя Казіміра нібыта спынілася дзеянне папярэдняга дагавора і гэтым скарысталася Масква.

I сапраўды, ці магчыма дробныя памежныя сутычкі, якія маглі пастаянна адбывацца на памежжы, пераводзіць у ранг вайны? Калі не, то трэба звязваць пачатак вайны з выкарыстаннем у ваенных дзеяннях велікакняскіх войскаў. Так сцвярджалі тыя даследчыкі, што адносілі пачатак вайны да 1492 г. Але не трэба забывацца, што ўжо ў 1489 г. 11 маскоўскіх ваяводаў на чале з князем Васілём Іванавічам Касым Патрыкеевым прыйшлі пад Варатынск, горад спалілі, a жыхароў вывелі ў палон[47]. Таксама і ў 1487 г. на памежжы з маскоўскага боку дзейнічалі не толькі слугі мясцовых удзельных князёў, але і прадстаўнікі велікакняскай адміністрацыі. Прыклад таму—захоп вотчын князёў Крошынскіх і кіраванне імі велікакняскім дзякам Васілём Далматавым[48].

Калі час заканчэння вайны не можа выклікаць сумненняў — 5 лютага 1494 г., дзень заключэння мірнага дагавора („вечное докончанье”)[49], дык яе пачатак цвёрда вызначыць цяжка. Гэтая вайна так і не была аб’яўлена[50], а пад час яе вядзення не абрываліся дыпламатычныя кантакты, пры гэтым абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго, адмаўлялі свае ваенныя дзеянні і імкнуліся перавесці віну на суседа. Сітуацыя ўскладняецца тым, што галоўная крыніца, якая дае абсалютную большасць дадзеных аб літоўска-маскоўскіх адносінах XV ст. (пасольскія кнігі), захавалася толькі ад 1487 г., хоць вядома, што, напрыклад, у 1484 г. у Маскве знаходзіўся пасол ад караля Казіміра Ян Забярэжскі[51].

Згодна з першымі старонкамі маскоўска-літоўскіх пасольскіх кніг, у 1487 г. (а, магчыма, ужо і ў 1486) на мяжы не было спакою. Але, можа, памежныя сутычкі (гэта значыць, вайна з такім характарам вядзення) пачаліся яшчэ раней? Так, у інструкцыі маскоўскаму паслу ў Крым прадпісвалася на пытанне аб мэтах прыезду згаданага Яна Забярэжскага ў Маскву адказваць, што кароль выпраўляў пасла „о порубежных делех”[52]. Да таго ж маскоўскі вялікі князь неаднаразова даваў зразумець, што кароль польскі і вялікі князь літоўскі ягоны вораг, з якім павінен ваяваць і крымскі хан[53]. Такім чынам, калі вайна і не ішла ў першай палове 80-х г. XV ст., дык падрыхтоўка да яе актыўна вялася, і ўжо ўзнікалі нейкія невядомыя канфлікты на памежжы.

Крымскія пасольскія кнігі вяліся з 1474 г., і з іх можна даведацца калі не аб падзеях, якія рэальна адбываліся паміж Масквой і Вільняй, дык, хутчэй, аб намерах і пажаданнях маскоўскага боку, напрыклад: зацвердзіць мірныя адносіны з заходнім суседам, ці наадварот — падбіць крымскага хана на вайну з ім. Дык, вось, перыяды імкнення да міру і жадання вайны з маскоўскага боку ў крымскіх пасольскіх кнігах адбіліся вельмі дакладна. У 1474-1480 г. Іван ІІІ паслядоўна называў Казіміра сваім ворагам, з якім павінен змагацца і крымскі хан. У перыяд 1481-1482 г. адносіны паміж Масквой і Вільняй змякчыліся, адчувалася імкненне Івана ІІІ адвярнуць хана ад жадання ісці на ВКЛ[54], урэшце, сустракаліся наўпроставыя сведчанні пра спробы ўсталявання мірных адносінаў Масквы і Вільні, хоць яны і былі няўдалымі[55]. Нават пасля ахалоджвання літоўска-маскоўскіх адносінаў[56] Іван ІІІ не планаваў варожых дзеянняў супраць ВКЛ, бо быў заняты Казанню[57]. З траўня 1482 г. маскоўскі вялікі князь зноў падбіваў Менглі-Гірэя ісці на ВКЛ, хоць у хана і быў заключаны дагавор з каралём Казімірам[58]. У той час і пазней сам маскоўскі ўладар варожых дзеянняў супраць ВКЛ не пачынаў[59]. Новы этап абвастрэння адносінаў назіраўся менавіта з пачатку 1486 г. З гэтага часу засведчаны не толькі заявы аб ваенных дзеяннях і падбухторванне хана да набегаў на тэрыторыю ВКЛ, але і непасрэдны маскоўскі наступ.

У сакавіку 1486 г. маскоўскаму паслу баярыну Сямёну Барысавічу, які выпраўляўся ў Крым, упершыню прадпісвалася адказваць на магчымыя пытанні хана Менглі-Гірэя наступным чынам: „Послы меж их [Іванам ІІІ і Казімірам] ездят о мелких делех о порубежных; а гладости никоторые и миру осподарю нашему великому князю с королем нет”[60]. А пасля, каб падштурхнуць хана да актыўных дзеянняў супраць ВКЛ, адкрыта заяўлялася: „А осподаря нашего великого князя люди безпрестанно емлют королеву землю”[61]. Характэрна, што маскоўскі пасол павінен быўадгаворваць хана ісці „в Путивлю, или на Северу”, а накіроўваць яго на Падолле або кіеўскія месты[62]. Пэўна, Севершчына ўжо ўяўлялася тэрыторыяй, якая хутка стане маскоўскім уладаннем, таму яе не трэба было кранаць.

Такім чынам, неабходна прызнаць, што ўжо ў пачатку 1486 г. паміж двума бакамі вяліся баявыя дзеянні. Вайна Масквы і ВКЛ пачалася. У верасні таго ж года ў адказе хана Менглі-Гірэя яна атрымала сваю назву — „літоўская”[63]. Засталіся і іншыя канкрэтныя звесткі пра вайну, як ужо пачатую.

У пачатку чэрвеня 1486 г.[64] праз пасла Зеньку Казімір Ягайлавіч перадаваў Івану III скаргу мцэнскага і любуцкага намесніка князя Дзмітрыя Пуцяціча пра тое, што „съ твоее (маскоўскага вялікага князя. — В. Ц.) земълі люди нашимъ людем вкраинным мецняномъ и любучаномъ многие шкоды починили в татбах и въ розбоехъ, и в рабунакох тыми разы недавно”[65]. Таксама з ведама, а хутчэй за ўсё, на загад Івана III вясной 1486 г. адбыўся напад на землі ВКЛ з боку княства Разанскага. Так, у пачатку траўня (напярэдадні Міколавага дня) людзі Івана Васілевіча прыйшлі пад Мцэнск, „место выжъгли, села повоевали и многие шкоды починили и люди головами в полонъ повели”[66]. Заўважым, што гэта адбывалася не з памежнымі князямі і за іх вотчыны, а непасрэдна з дзяржаўным намеснікам ВКЛ і на велікакняскіх уладаннях. А гэта сведчыць пра такі ўзровень канфрантацыі, які ўжо нельга прадставіць дробнымі памежнымі сутычкамі або „разборкамі” мясцовых князёў. Аднак, трэба думаць, абодва напады ажыццяўляліся з разлікам менавіта на рэакцыю вярхоўскіх князёў — васалаў Казіміра, каб аслабіць пазіцыі літоўскай улады ў рэгіёне з карысцю для Масквы.

Восенню 1487 г. у Маскве з’явілася пасольства ад вялікага князя літоўскага Казіміра на чале з князем Цімафеем Уладзіміравічам Масальскім. 6 кастрычніка Масальскі выступіў перад маскоўскім бокам з прамовай[67], змест і нават тэрміналогія якой сведчылі пра трактаванне падзей на памежжы як пачатак вайны. Сярод шматлікіх скаргаў на дзеянні з боку маскоўскіх удзельных князёў, намеснікаў і нават велікакняскага дзяка сустракаем пералік падзей, якія адбыліся яшчэ ў 1486 г. Высвятляецца, што „тому год минул”, як на памежныя землі ВКЛ абрушыўся вал нападаў[68]. Да характарыстыкі апошніх трэба вярнуцца пазней, а цяпер варта звярнуць увагу на тое, што падзеі датуюцца 1486 г. Менавіта з яго пачынаецца няспынны ціск на памежжа ВКЛ. У той час на паўночнай літоўска-маскоўскай (раней — літоўска-наўгародскай) мяжы было яшчэ ціха, а каля былога Цвярскога княства, Мажайска, Мяд ыні, у Верхнім Паоччы мірнае жыццё было парушана. Праўда, нельга думаць, што ўся мяжа Масквы з ВКЛ стала суцэльнай лініяй фронту. Можна звярнуць увагу на памежныя рэгіёны, якія наогул не былі закрануты спусташэннем — гэта большая частка заходняй ржэўскай і некаторыя адрэзкі вяземска-мажайскай межаў. Але прычынай таго была іх прыродная адасобленасць. Балоты і лясы „паклапаціліся” пра абарону пэўных рэгіёнаў. Верагодна там маскоўскія ўладанні (асвоеныя, ці ў нейкім сэнсе карысныя землі) не сутыкаліся з межамі ВКЛ, таму і не было канфліктаў.

Прыведзеныя факты, здаецца, пераканаўча сведчаць пра час пачатку маскоўска-літоўскай вайны. З 1486 г. ажыццяўляўся цэлы шэраг мерапрыемстваў сіламі ўдзельных маскоўскіх князёў, велікакняскіх служылых людзей і слуг залежнага ад Масквы вялікага князя разанскага. Назіранне за развіццём падзей ужо першага года вайны паказвае прадуманую накіраванасць, добрую спланаванасць і выразную скаардынаванасць дзеянняў маскоўскіх сілаў. Гаворка ідзе толькі пра адзін суб’ект канфлікту, бо ініцыятыва вядзення вайны была адразу на баку Масквы.

Удалую характарыстыку хады ўсёй вайны выказалі ў 1493 г. прадстаўнікі паноў-рады ў Маскве перад князем Іванам Юр’евічам Патрыкеевым. Па іх словах, маскоўскі вялікі князь парушыў старыну, „написал себе имя свое высоко”, а навіна ў выніку праявілася ў тым, што „нашому господару великіе ся шкоды подеяли зъ вашого гасподара земли, войну на миру пустилъ, городы его милости и волости пожжены, а иныи побраны, и люди многіи со многими статки ихъ въ полонъ поведены”[69]. Тут у сціслым выглядзе можна пабачыць і прэтэнзіі Івана III на валоданне ўсімі землямі Русі, і рэалізацыю гэтых намераў — праз разарэнне і спусташэнне тэрыторыі ВКЛ, яе захоп і вывад палону.

Баявыя дзеянні Маскоўскай дзяржавы пад час першай памежнай вайны можна структураваць наступным чынам.

1. Мерапрыемствы, якія сыходзілі ад велікакняскай адміністрацыі. Яны не былі асабліва характэрнымі для першых гадоў вайны, хоць у асобых формах ажыццяўляліся і тады. Сярод іх можна вылучыць наступныя дзеянні:

1.1. Паходы моцных груповак велікакняскіх войскаў з мэтай захопу ці аслаблення цэнтраў улады ВКЛ у памежных рэгіёнах (Варатынск, Любуцк, Мцэнск, Мязецк і г. д.). На іх звярталі асаблівую ўвагу даследчыкі, чаму і звязвалі пачатак вайны з 1492 г. Аднак, паўторым, мерапрыемства такога ж плана было здзейснена ў 1489 г. Па мэтах яны ўмоўна дзеляцца на паходы для „заахвочвання” (1.1.1) (г. зн. пагром асяродкаў улады ВКЛ або цэнтраў, уладары якіх не схіляліся да падданства Маскве) і захопніцкія (1.1.2) (г. зн. накіраваныя на далучэнне тэрыторый да Масквы);

1.2.Захады прадстаўнікоў велікакняскайулады па заняцціі асваенні пэўных тэрыторый. Іх не заўважалі даследчыкі,хоць, здаецца, маштаб экспансіі з маскоўскага боку быўдаволі значным, яна напраўлялася і кіравалася з цэнтра, і мэтай яе быў не толькі захоп (1.2.1), але і каланізацыя (1.2.2)тэрыторый людзьмі з унутраных маскоўскіх абласцей. Такімчынам дасягалася ўстойлівае прырашчэнне тэрыторыі дзяржавы, хоць, трэба прызнаць, такі шлях даваў сціплыя вынікі.Для яго ажыццяўлення патрабаваўся працяглы тэрмін. Зразумела, больш прывабнымі былі іншыя сродкі вядзення вайны. Дарэчы, менавіта такі шлях экспансіі знаходзіў абгрунтаванне ў пасольскіх спрэчках, калі пэўная колькасць воласцяў памежжа аб’яўлялася прыналежнай да якога-небудзь цэнтра Маскоўскай дзяржавы. Захопленыя і асвоеныя воласці паслявайны заставаліся, як правіла, у складзе ўездаў, якія прыняліix пад час вайны. Яшчэ трэба дадаць, што такія ж захады напамежжы рабілі маскоўскія ўдзельныя князі;

1.3.Рабаўнічыя напады велікакняскіх служылых людзей змэтамі стварэння нязносныхумоваўжыцця на памежжы, парушэння абарончых здольнасцяў рэгіёна і з разлікам на далейшую рэакцыю мясцовага насельніцтва, а перш за ўсё —памежных князёў, якія, каб пазбегнуць ціску і, безумоўна,з пэўнай выгадай для сябе падштурхоўваліся да пераходуна маскоўскую службу. За мяжу выводзіліся людзі, жывёла,вывозілася маёмасць, перарываўся гандаль, пераразалісякамунікацыі, у выніку мясцовасць спусташалася, даводзіласяда таго стану, што не магла супраціўляцца маскоўскаму наступу;

1.4. Канцэнтрацыя войскаў недалёка ад мяжы ВКЛ у стратэгічна важных пунктах (Вялікія Лукі, Ноўгарад, Таржок, Цвер, Мажайск, Серпухаў, Таруса, „Бераг”). Непасрэдна ў баявых дзеяннях гэтыя фармаванні маглі не ўдзельнічаць, але яны выконвалі значныя функцыі — прыкрывалі межы ў месцах магчымага наступу праціўніка і ў пэўнай ступені гарантавалі ўтрыманне захопленых тэрыторый;

2. Дзеянні маскоўскіх удзельных князёў і вялікага князя разанскага, якія трымалі ўладанні на памежжы і адтульздзяйснялі рэйды і асобныя напады на землі ВКЛ (Іван Іванавіч Малады з Цверы; Барыс Васілевіч Волацкі з Ржэвы, Андрэй Васілевіч Вугліцкі з Мажайска, Іван Васілевіч зПераяслава-Разанскага). Маштабы аперацый гэтых князёў з-за абмежаванасці рэсурсаў былі не вельмі вялікія. Спосабы вядзення вайны адпавядалі тым, што здзяйсняліпрадстаўнікі велікакняскай адміністрацыі. Умоўна іх можнападзяліць на:

2.1. Асобныя напады на памежныя воласці, якія іншыраз пераўтвараліся ў даволі працяглыя рэйды ў глыбінютэрыторыі ВКЛ. Тым самым аказваўся ціск, у дадзеным выпадку, на вяземскіх землеўладальнікаў з мэтамі аслаблення іх абароназдольнасці і падштурхоўвання да пераходу намаскоўскую службу;

2.2. Дзеянні па заняцці (2.2.1) і асваенні (2.2.2) пэўных тэрыторый. Ажыццяўляліся ў напрамку Таропецкага паветаВКЛ і на Вяземшчыне. Спробаў каланізацыі не заўважана,хоць, магчыма, у пэўнай ступені існавала і яна;

2.3.1. Перашкоды гандлю (2.3.2), дробныя дыверсіі іншага плана (напрыклад, засекі на дарогах). Безумоўна, і гэтыя мерапрыемствы служылі мэце знясільвання і падрыхтоўцы далучэння да Масквы памежных зямель ВКЛ;

3. Дзейнасць князёў, якія служылі ВКЛ і знаходзілісяў рознай ступені залежнасці ад яго, але яшчэ да вайны або пад час яе перайшлі на маскоўскую службу (Фёдар Іванавіч Бельскі, вярхоўскія князі). У сваіх учынкахвярхоўскія князі пераследавалі і асабістыя мэты, хоць утой ці іншай ступені ўсе іх дзеянні былі справакаваны Масквою. Дзейнасці вярхоўскіх князёў у гістарыяграфіі аддавалася асаблівая ўвага, але часта яна разглядалася па-за ваенным кантэкстам. Сапраўды, знешне падзеі ў асяроддзівярхоўскіх князёў уяўляліся і нават асэнсавана паказваліся ўнутранымі іх справамі. Але насамрэч тое, што адбывалася ў рэгіёне Верхняй Акі, было ініцыявана Масквой, з’яўлялася часткай і асаблівай формай вядзення вайны. У выніку палітыка Івана ІІІ у дачыненні да Вярхоўскіх княстваў ВКЛ дасягнула найвялікшых поспехаў. Тым не менш, праблема прыналежнасці згаданага рэгіёна ў першай памежнай вайне была вырашана толькі часткова. Незавершанасць справаў у вярхоўі Акі стала адной з прычын пачатку наступнай вайны. Заблытаныя падзеі на верхняокскай літоўска-маскоўскай мяжы цяжка якім-небудзь чынам стуктураваць, але ўмоўна можна вылучыць наступныя накірункі вядзення вайны:

3.1. Напады вярхоўскіх князёў і асобна князя Ф.І. Бельскага на ўладанні сваякоў і іншыя памежныя землі ВКЛ з мэтайпрымусіць да здрады тых князёў, што заставаліся вернымівялікаму князю літоўскаму, і аслабіць, падарваць лінію абароны ВКЛ;

3.2. Пераходы вярхоўскіх князёў на маскоўскую службу, якія суправаджаліся пагромам і спусташэннем тэрыторый, што заставаліся ў складзе ВКЛ і, перш за ўсё, захопамуладанняў іншых князёў. Рэальнасцю таго часу сталася тое,што даведзеныя да неабходнасці пераходу на маскоўскуюслужбу вярхоўскія князі імкнуліся дасягнуць асабістай выгады шляхам заняцця ўладанняў суседзяў. Такі інтарэспадаграваўся абяцанкамі маскоўскага ўрада захаваць усе захопы ў карыстанні князя, які здрадзіў ВКЛ.

Вось так абагульнена бачацца формы вядзення той вайны. Тут у чарговы раз трэба зазначыць сувязь, запланаванасць і мэтазгоднасць мерапрыемстваў, якія ажыццяўляліся на розных узроўнях маскоўскай улады. Па меркаванні К. Базілевіча, у маскоўскіх нападах на памежныя землі ВКЛ, нягледзячы на іх хаатычны характар, „отсутствовал элемент случайности или личной инициативы отдельных московских вотчинников”[70]. Як заўважаў А. Зімін, на паўднёвым захадзе краіны Іван ІІІ сам кіраваў ваеннымі дзеяннямі[71]. Што ж магло супрацьпаставіць Вялікае Княства Літоўскае такой моцнай арганізацыі і падрыхтаванасці да вядзення вайны?

Безумоўна, для большай бяспекі на ўсходняй мяжы была створана свая сістэма абароны. Яна пачала складвацца яшчэ з пачатку XV ст., з таго часу, калі сфармавалася літоўска-маскоўская мяжа[72]. На чале шэрагу перыферыйных княстваў і ўладанняў быў пастаўлены смаленскі намеснік, які, акрамя іншага, выконваў і функцыі ваеннага кіраўніка, камандзіра апалчэння. Па словах М. Любаўскага, Смаленскі павет з маскоўскага боку быў аточаны „поясом княжеств и владений, отдававшихся в судебно-административном отношении наместникам, причем все эти княжества и владения в Смоленске имели свое военно-политическое средоточение”[73]. Аднак далёка не ўсе памежныя княствы і ўладанні падпарадкоўваліся дзяржаўным намеснікам. Намеснікі былі толькі ў Мцэнску і Любуцку, Сярпейску, Бранску і Таропцы. Іншыя гарады заставаліся цэнтрамі ўдзельных уладанняў, якія знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад велікакняскай улады.

3 усяго відаць, што вялікі князь літоўскі меў магчымасць умешвацца ў зямельныя справы ў памежных княствах. Вядома, што ў Вяземскім княстве хлепеньскай воласцю Рагачоў валодаў пан Іван (Ян) Хадкевіч, а ў непасрэднай блізкасці ад маскоўскай мяжы ўсталяваліся князі Крошынскія і Глінскія[74]. Разбаўленне асяроддзя мясцовых князёў выхадцамі з іншых абласцей ВКЛ у пэўнай ступені гарантавала інтэграцыю перыферыі з цэнтрам.

Можна лічыць, што сістэма абароны Вяземскага княства даказала сваю ўстойлівасць[75]. Метадычны ціск на вяземскае памежжа не прывёў да чаканага выніку. Пераважная большасць вяземскіх землеўладальнікаў засталася адданай вялікаму князю літоўскаму. У канцы 1492 г. на бок Масквы перайшоў толькі князь Андрэй Юр’евіч Вяземскі, вотчынай якога было адзінае сяло з вёскамі на Дняпры, праўда, у самой Вязьме ён валодаў дварамі, збіраў пошліны, меў казну і людзей[76]. Усе ўладанні князя Андрэя дасталіся князю Міхаілу Дзмітрыевічу Вяземскаму[77].

А вось падобныя мерапрыемствы, праведзеныя ў асяроддзі так званых вярхоўскіх князёў[78], не мелі поспеху. Стрымліваць свавольныя памкненні мясцовых землеўладальнікаў павінен быў шэраг дзяржаўных намесніцтваў, і сярод іх найперш мцэнскае і любуцкае. Пасля шматлікіх паходаў, аблог і спусташэння наваколляў пад час першай вайны гарады Мцэнск і Любуцк выстаялі і засталіся ў складзе ВКЛ[79]. Любуцк пры гэтым апынуўся ў атачэнні маскоўскіх ўладанняў і атрымаў, такім чынам, статус эксклава. Мцэнск таксама стаў выглядаць фарпостам, высунутым далёка на правы бок Акі, пры тым што ўсё правабярэжжа ракі (за выняткам Любуцка) было ўжо маскоўскім.

Аднак хісткі асяродак вярхоўскіх князёў не вытрымаў. Шэраг прывілеяў, якія захоўваліся або з’яўляліся ў памежных князёў, пакідаў магчымасць адмовіцца ад службы вялікаму князю літоўскаму (паслаць вялікаму князю літоўскаму „отказ” або „целование королю с себя сложить”) і перайсці на маскоўскі бок разам са сваімі вотчыннымі ўладаннямі[80]. Гэтая акалічнасць у спалучэнні з маскоўскім ціскам і канфліктам у асяроддзі саміх вярхоўскіх князёў аблягчала далучэнне вярхоўяў Акі да Масквы.

Тым не менш, пашырэнне маскоўскай улады на вярхоўі Акі не было простай справай і ў многім залежала ад пазіцыі мясцовых князёў[81]. Нават ваенны захоп не гарантаваў далучэння пэўнай тэрыторыі да Масквы. Так, маскоўскія паходы 1492-1493 г. закранулі такія гарады, як Любуцк, Мцэнск, Мязецк, Сярпейск, Масальск, Апакаў. Большасць з іх, за выключэннем Мязецка і Сярпейска, была спалена. Аднак ні адзін з масальскіх князёў не перайшоў на службу да вялікага князя маскоўскага, а тры спаленыя гарады (Любуцк, Мцэнск, Апакаў) належалі не ўдзельным князям, а кіраваліся велікакняскімі намеснікамі ці прыватнымі ўладальнікамі. І далучэння іх да Масквы ў 1494 г. не адбылося. У Апакаве была занята толькі частка тэрыторыі яго воласці, якая заходзіла на левы бераг р. Угры[82].

Як бачым, тыя тэрыторыі, у якіх маскоўская ўлада не мела дастаткова цвёрдай апоры, заставаліся за ВКЛ. З іншага боку, пераход на маскоўскую службу таго ці іншага памежнага князя не гарантаваў распаўсюджвання новай улады на ўсе яго ўладанні. Варатынскія князі, якія валодалі велізарным масівам зямель уздоўж цячэння р. Угры, пасля пераходу на маскоўскі бок практычна ўсё страцілі, нягледзячы на тое, што гэтыя землі былі іх вотчыннымі ўладаннямі. Наогул жа ў абароне межаў дзяржавы на князёў Варатынскіх урад ВКЛ, верагодна, рабіў пэўную стаўку, якая не апраўдалася[83].

Калі акінуць позіркам усю лінію літоўска-маскоўскай мяжы, ахопленай той вайной, дык можна ўпэўніцца, што тэрыторыі пад велікакняскім кіраўніцтвам у поўным складзе захаваліся за ВКЛ. Пад маскоўскім уціскам ВКЛ страціла частку ўладанняў вярхоўскіх князёў, але галоўнае захавала — мцэнска-любуцкае намесніцтва і лінію абароны ўздоўж р. Угры[84]. Вяземскія князі трымаліся, але не здолелі нічога супрацьпаставіць зімоваму 1492/93 г. наступу моцнага маскоўскага войска (5 палкоў на чале з ваяводам Данілам Васілевічам Шчэнем)[85]. Вяземскае княства было поўнасцю далучана да Масквы і паступова стала цэнтрам памеснага землеўладання[86].

Тут можна заўважыць, што тэндэнцыя пераўтварэння Вяземскага княства ў край памеснага землеўладання відавочна адлюстроўвае паслядоўную палітыку маскоўскай улады. Не-бяспека страты памежнага рэгіёна, у якім, да таго ж, заставаліся на сваіх месцах тамтэйшыя землеўладальнікі, магла захоўвацца даволі доўга. Як прыклад, Гомейская зямля ў 1537 г. была вернута ВКЛ таму, што пасля маскоўскага захопу ў 1500 г. з яе не была выведзена мясцовая шляхта. Насаджэнне памеснага землеўладання з адначасовай ліквідацыяй мясцовага вотчыннага яскрава сведчыць аб памкненні трывала замацавацца ў толькі што далучаным рэгіёне. Палітычна ненадзейныя вяземскія землеўладальнікі (шмат з іх былі гвалтоўна прыведзены да прысягі), безумоўна, не маглі служыць падмуркам маскоўскай велікакняскай улады.

Сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ, аснову якой складаў шэраг перыферыйных княстваў і намесніцтваў, супрацьстаяла падобная сістэма ўдзельных княстваў Маскоўскай дзяржавы. Яўна наўмысным выглядае выдзяленне літоўскаму ўцекачу князю Фёдару Іванавічу Бельскаму вотчыны ў наўгародскіх землях на мяжы з Таропецкім паветам ВКЛ. Менавіта адсюль ладзіліся набегі людзей князя Бельскага на таропецкія воласці ў 1489 і 1490 г. Непасрэдна супраць Вяземскага княства былі накіраваны дзеянні вялікага князя Івана Іванавіча Маладога з Цвярскога ўдзела і ўдзельнага князя Андрэя Васілевіча Вугліцкага з Мажайска. Побач з мяжой размяшчаўся таксама масіў зямель Волацкага ўдзела князя Барыса Васілевіча (Волак Ламскі, Ржэва, Руза, Вышгарад, Шопкава Слабада). З Ржэўскага ўезда аказваўся ціск на Таропецкі павет.

У 1486 г. у Маскве адбылося пераафармленне дагавораў з тымі ўдзельнымі князямі, што захаваліся — Андрэем Васілевічам Вялікім Вугліцкім і Барысам Васілевічам Волацкім, а Міхаіл Андрэевіч Вярэйскі і Белазёрскі пад маскоўскую дыктоўку напісаў духоўную[87]. У адрозненне ад вялікага князя літоўскага, які імкнуўся замацаваць добранадзейнасць удзельных князёў шляхам пацвярджэння іх правоў і ільгот ды раздачай новых уладанняў, у Маскве працягваўся наступ на ўдзельныя правы сваякоў вялікага князя, рэгламентаваліся і кантраляваліся ўсе іх дзеянні, замацоўвалася іх сувязь і падпарадкаванне велікакняскай уладзе. Удзельныя князі ў Маскоўскай дзяржаве былі асуджаныя. Князь Андрэй Вугліцкі памёр у зняволенні ў 1493 г. пасля арышту „за измену”[88]. Старэйшы сын князя Міхаіла Андрэевіча Васіль у 1483 г. збег ад гневу Івана ІІІ у ВКЛ[89], a вярэйска-белазёрскі князь вымушаны быў у сваім тастаменце пакінуць усе свае ўладанні вялікаму князю[90].

Сістэма абароны маскоўскай мяжы мела актыўны характар і наогул была арыентавана хутчэй не на стрыманне варожых дзеянняў, а на разгортванне свайго наступлення. У гэтай сувязі ўзнікаюць пытанні: якія баявыя дзеянні з боку ВКЛ былі супрацьпастаўлены маскоўскай навале і ці здзяйсняліся спробы „прамацаць” абарону маскоўскай мяжы?

Нягледзячы на мізэрнасць войскаў, якія маглі быць скарыстаны на напрамках маскоўскіх удараў, і амаль поўнае занядбанне ўсходняга напрамку знешняй палітыкі Казімірам Ягайлавічам, рэакцыя з боку ВКЛ была выразнай. Перш за ўсё ўлады ВКЛ спрабавалі задзейнічаць дыпламатычны шлях залагоджвання канфлікту. Але з пэўнага часу адпрацаваны механізм вырашэння памежных праблем перастаў працаваць. Тое, што раней магло знайсці паразуменне на мясцовым узроўні, цяпер перадавалася ў верхнія інстанцыі, станавілася справай пасольстваў, але натыкалася на глухія муры маскоўскай палітыкі. У адказ на скаргі аб парушэннях мяжы, захопах і рабунках з Масквы ішлі адпаведныя пратэсты аб літоўскіх дзеяннях, але ў пасольскіх кнігах лёгка заўважыць няпэўнасць, нават нейкую абстрактнасць маскоўскіх скаргаў у адрозненне ад канкрэтных, падрабязных пералікаў і дакументальных сведчанняў, якія ішлі з боку ВКЛ. Здаецца, той момант, калі Масква пакінула па-за ўвагай неабходнасць дыпламатычнага вырашэння канфлікту, інакш кажучы, ступіла на шлях вайны, дакладна адбіўся ў словах баярына Сямёна Барысавіча, які прамаўляў іх хану Менглі-Гірэю ў сакавіку 1486 г.: „А осподаря нашего великого князя люди безпрестанно емлют королеву землю”[91]. Вось гэты рубеж, які аддзяліўчас, калі Масква магла пайсці на кантакт, ад яе цвёрдага намеру пачаць канфрантацыю.

Спробы дыпламатычнага вырашэння канфлікту не перапыняліся цягам усёй вайны, якая, як вядома, фармальна нібыта і не вялася. Але сітуацыя патрабавала дзеянняў іншага плана. У змаганні на памежжы літоўскі бок ужываў спосабы пасіўнай і актыўнай абароны. Структура баявых дзеянняў ВКЛ не такая складаная, як маскоўская, але і яе можна класіфікаваць па некалькіх катэгорыях.

1. Вялікі паход аб’яднаных войскаў усходняй часткі ВКЛ(адзіны) са Смаленска да вярхоўяў р. Акі з мэтай вызваленнястрачаных там гарадоў (1492 г.). Паход быў паспяховым, алеў адказ Іван ІІІ прыслаў моцнае войска, якое зліквідавала дасягнуты вынік;

2. Дзеянні дробных фармаванняўмцэнска-любуцкага,бранскага і таропецкага намеснікаў, задачамі якіх былі дыверсіі намаскоўскай мяжы з Полем (2.1) і напады на маскоўскія землі(2.2) у адказ на спусташэнні маскоўцаў. Напэўна, знішчэннемаскоўскіх старожаў, якія сачылі за небяспекай з Поля,рабілася з мэтай аслаблення маскоўскай мяжы. Што тычыццарабаўнічых па характары нападаў на калужскія, алексінскіяі іншыя землі (калі яны на самай справе адбыліся, бо заявымаскоўскага боку пра іх выклікаюць сумненні), дык можнарастлумачыць іх помстай за адпаведныя дзеянні з-за мяжы,але нельга адмаўляць і магчымасці злачынных дзеянняў збоку прадстаўнікоў улады ВКЛ;

3. Напады на маскоўскае памежжа з боку вяземскіх івярхоўскіх князёў, намеснікаў памежных зямель ВКЛ, іншых землеўладальнікаў. Сведчанні аб гэтых дзеяннях змяшчаюцца выключна ў прамовах, якія сыходзілі ад маскоўскіх паслоў і баяр, і маюць часта няпэўны характар, без канкрэтызацыі часу, месца і наступстваў гэтых нападаў. Здаецца, што памежныя сутычкі перарасталі ва ўзаемную помсту, у якой ужо немагчыма вызначыць, хто вінаваты;

4. Барацьба між сабою вярхоўскіх князёў, частка якіх служыла ВКЛ, а частка — Маскве. Сюды ж трэба адносіць тыядзеянні, што ажыццяўлялі менавіта князі, якія трымалісялітоўскага боку;

5. Арганізацыя  пераследу маскоўскіх  войскаў, якіявярталіся на сваю тэрыторыю з палонам і здабычай. Гэтыядзеянні суправаджаліся баямі, якіх не так шмат было на працягу ўсёй вайны. Адзін з такіх баёў (за Варатынскам у 1489 г.) даў перамогу войску ВКЛ.

Як бачым, маштаб ваеннай актыўнасці ВКЛ быў параўнальна невялікім. Ініцыятыва і безумоўнае дамінаванне ў вайне належала Маскоўскай дзяржаве. З улікам гэтай акалічнасці вызначаецца наступная структура разгортвання баявых дзеянняў на памежжы.

Баявыя дзеянні на літоўска-маскоўскай мяжы можна ўмоўна падзяліць на тры асноўных напрамкі: А) паўночна-заходні (тычыўся Таропецкага павета), Б) заходні (супраць Вяземскага княства) і В) паўднёва-заходні (у бок Акі і Угры)[92]. Найбольш актыўна вайна вялася на другім і трэцім напрамках. Першы знаходзіўся ўбаку і быў адрэзаны ад асноўнага тэатра ваенных дзеянняў слабаасвоенымі абшарамі, якія складалі ўмоўную мяжу паміж Бельскім княствам ВКЛ і Ржэўскай зямлёй (у складзе ўдзела маскоўскага князя Барыса Васілевіча Волацкага).

Сярод памежных наўгародскіх зямель былі такія, што яшчэ з XIV ст. сплачвалі даніну (чорную куну) ВКЛ — гэта так званае Чарнакунства[93]. Выплата чорнай куны з шэрагу наўгародскіх валасцей гарантавала бяспеку паўднёвай мяжы Ноўгарада Вялікага. Непасрэдна да Чарнакунства адносіліся Холмскі пагост і воласці Марэва, Малвяціцы, Сцерж, Кунска, Бярозавец, Лапасціцы, Буйцы і Жабна. Ад уласна Чарнакунства аддзяляліся Вялікія Лукі і Ржэва, якія спрадвечна былі наўгародскімі ўладаннямі. Акрамя чорнай куны з іх сплачваліся ў ВКЛ іншыя падаткі (з Ржэўскай зямлі „кароўшчына” („ялоўшчына”) і цівунская пошліна). Велікалуцкая і Ржэўская землі набліжаліся да статуса сумеснага наўгародска-літоўскага ўладання[94]. Вядома, што ў Ржэўскай зямлі збіраў чорную куну і чыніў суд літоўскі намеснік, наўгародскім былі землеўладанне і некаторыя даходы. Пасля далучэння Ноўгарада да Вялікага Княства Маскоўскага (1478 г.) некаторы час ВКЛ прад’яўляла прэтэнзіі на чорную куну, ад чаго не адмаўляўся спачатку і Іван III, які, аднак, выплаты спыніў[95].

Трэба думаць, што наданне князю Ф. І. Бельскаму воласцяў з ліку чарнакунскіх і размяшчэнне ў Вялікіх Луках моцнага кантынгенту маскоўскіх войскаў рабілася і дзеля таго, каб замацаваць гэтыя тэрыторыі за Масквой. У выніку яшчэ адным дасягненнем вайны для маскоўскага боку стала поўнае далучэнне значнай тэрыторыі, бо пасля заключэння „вечнага” міру 1494 г. улады ВКЛ не дамагаліся Чарнакунства.

Такім чынам, на паўночна-заходнім напрамку баявых дзеянняў, нягледзячы на тое, што ён быў перыферыйным, таксама вырашаліся вельмі важныя тактычныя задачы — замацаванне за Масквой літоўска-наўгародскіх сумесных уладанняў і ціск на Таропецкі павет ВКЛ, які, між іншым, меў цесныя сувязі з Чарнакунствам[96].

Такім жа ўдалым для Масквы быў заходні напрамак. На працягу некалькіх гадоў Вяземшчына спазнавала спусташальныя напады з-за мяжы і паступовыя захопы сваіх воласцяў, у выніку апынулася ў такім стане, што не здолела ў момант патрэбы даць адпор маскоўскаму войску. Менавіта для заходняга напрамку баявых дзеянняў характэрна вылучэнне двух перыядаў вайны: 1486-1492 г. — падрыхтоўчы перыяд „утоенай” вайны, 1492-1493 г. — рашучыя дзеянні па рэалізацыі вынікаў першага перыяду.

У паўднёва-заходнім напрамку маскоўская палітыка была вельмі прадуманай. Асцярожнымі дзеяннямі можна было дасягнуць больш значных поспехаў, чым адкрытым ваенным ціскам. І сапраўды, Масква выкарыстоўвала пэўныя рычагі ў адносінах з мясцовымі князямі, кропкавыя ўдары па пунктах супраціву і ў выніку малымі сродкамі зрабіла шмат. Але трэба заўважыць, што пасля пэўных поспехаў развіццё наступу ў рэгіёне Верхняй Акі і далей было свядома спынена. Працяг вайны мог, па меркаванні Ю. Аляксеева, прывесці да канфлікту з усімі краінамі дынастыі Ягайлавічаў, што, безумоўна, не магло не насцярожыць Івана ІІІ[97]. Такім чынам, трэці напрамак баявых дзеянняў не быў да канца рэалізаваны. Пытанне прыналежнасці рэшткаў Вярхоўскіх княстваў, а таксама Северскай зямлі вырашалася ўнаступнай вайне —1500-1503 г.

Традыцыйны падзел хады вайны на трэцім напрамку на два перыяды не вытрымлівае крытыкі, таму што не толькі з 1492 г., але ўжо ў 1489 г. быў здзейснены вялікі паход велікакняскіх маскоўскіх войскаў на найбольш значныя цэнтры ўлады ВКЛ у рэгіёне — Любуцк і Мцэнск.

Тым не менш, следам за іншымі даследчыкамі ў хадзе вайны можна вылучыць два перыяды. Даўно заўважана, што ваенныя дзеянні да 1492 г. і пасля яго адрозніваюцца па змесце вельмі адчувальна. Перыяд 1486-1492 г. запоўнены дробнымі нападамі маскоўскіх служылых людзей на памежныя землі ВКЛ, рэйдамі маскоўскіх удзельных князёў у глыбіню памежжа, захопамі блізкіх да мяжы воласцяў. Ваенныя дзеянні 1492-1493 г. з маскоўскага боку за малым выняткам кіраваліся на галоўныя цэнтры ўлады ВКЛ у памежжы і ў пэўным сэнсе завяршалі тое, што было распачата ў першыя гады вайны. Да таго ж часу адносяцца больш-менш актыўныя дзеянні і з літоўскага боку. Таму цалкам справядліва вылучыць у хадзе вайны два перыяды: першы — 1486-1492, другі — 1492-1494 г. Менавіта для першага перыяду больш пасуюць азначэнні „хітрая” ці „дзіўная” вайна. Як маскоўскія, так і літоўскія цэнтральныя ўлады ў гэты час лічылі за лепшае не выкарыстоўваць велікакняскія войскі, а задавальняцца сіламі намеснікаў, служылых і ўдзельных князёў, якія знаходзіліся ўздоўж мяжы. Вынікам і наступствам першага перыяду вайны быў падрыў абароны ўсходняй мяжы ВКЛ[98]. У другі перыяд на першы план выйшлі дзеянні вялікіх маскоўскіх кантынгентаў, якія ажыццяўлялі буйныя аперацыі: здабываліся гарады, замацоўваліся княскія ўладанні. Гэтыя падзеі, у адрозненне ад першага перыяду, адбіліся ў разрадных кнігах, якія фіксавалі дзеянні маскоўскага ўрада па прызначэнні, размяшчэнні і выпраўленні служылых людзей.

Акрамя разрадных кніг як спецыфічнай крыніцы[99], найвялікшую колькасць інфармацыі аб першай памежнай вайне даюць пасольскія кнігі[100]. Дадатковыя сведчанні афіцыйна-тэндэнцыйнага характару можна знайсці ў маскоўскім летапісанні[101], а некаторыя падзеі адбіліся і ў беларуска-літоўскіх летапісах ды хроніках[102]. Дадзеныя асобных актаў метрыкі ВКЛ запаўняюць пустэчы пры вывучэнні гістарычна-геаграфічных акалічнасцяў вайны.

Цяпер, абапіраючыся на распрацаваную схему (структура баявых дзеянняў, напрамкі іх рэалізацыі, перыядызацыя), прапануем разгорнуты звод падзей перыяду першай памежнай вайны. Іх нумарацыя адпавядае структуры, якая прыведзена вышэй, літарамі пазначаны напрамкі ваеннай актыўнасці.

I перыяд вайны (1486-1492)

1.3. В. Вясна 1486 г. „Тацьба”, разбой і рабаванне любуцкіх і мцэнскіх людзей — гэта значыць спалучэнне тайнага і адкрытага гвалтоўнага рабаўніцтва тэрыторыі мцэнска-любуцкага намесніцтва[103]. Мэта — удар па цэнтры ўлады ВКЛ у Верхняокскім рэгіёне.

2.1. В. Пачатак траўня 1486 г. Напад людзей вялікага князя разанскага Івана Васілевіча на Мцэнск. Горад (верагодна, без замка) спалены, навакольныя сёлы спустошаны, выведзены палон[104]. Мэта — тая ж самая.

2.1. Б. Да восені 1486 г. Спусташэнне людзьмі князя Андрэя Васілевіча хлепеньскіх воласцяў (сярод якіх, магчыма, — Рагачоў, Фамінская, Беразуй, Ждат) і сёлаў, крадзеж коней (150), іншай жывёлы (сярод іх 150 кароў) і маёмасці (на 60 рыжскіх рублёў)[105].

2.1. Б. Да восені 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васілевіча (баярскімі дзецьмі) воласцяў вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча (Магілен, Нягодын, Міцэнкі), паленне сёлаў, рабунак царквы, вывад коней (70), іншай жывёлы (сярод іх 150 кароў) і маёмасці (на 60 рыжскіх рублёў)[106].

2.1. Б. Да восені 1486 г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васілевіча воласці вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча Арэхаўны, выпальванне сёлаў, захоп коней (8), кароў (40) і маёмасці (на 12 рыжскіх рублёў)[107].

2.1. Б.Восень 1486г. Спусташэнне служылымі людзьмі князя Андрэя Васілевіча Дуброўскага двара і Дуброўскай воласці, якія належалі вяземскаму князю МіхаілуДзмітрыевічу, захоп валаснога намесніка пад выкуп, рабаванне хаты намесніка, выкраданне коней (300) і маёмасці (на 40 рыжскіх руб.)[108].

1.2.1. (2.2.1.?) Б. 1486-1487 г. Заняцце воласцяў князёў Крошынскіх — Цешынавічы (Цешынава), Сукромна (Сукрома), Альховец, Надслаў, Лела, Ад’ездзец (Ад’езд)[109] людзьмі вялікага князя, і далейшае кіраванне імі праз прадстаўніка маскоўскай велікакняскай адміністрацыі дзяка Васіля Далматава[110]. У воласцях Альховец, Лела і Ад’езд Васіль Далматаў пасадзіў больш за 200 сямей, у воласцях Цешынаве і Сукроме — больш за 300[111].

2.1.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. З’яўленне ў хлепеньскай воласці Ждат дворскага цівуна князя Андрэя Васілевіча (цівун кіраваў былой воласцю князёў Крошынскіх — Цішынавічамі), спусташэнне воласці, спаленне сёлаў, захоп коней, кароў ды іншай жывёлы, маёмасці[112]. Магчыма, адпраўленне ў воласць Ждат менавіта цівуна сведчыць аб падрыхтоўцы яе тэрыторыі для арганізацыі слабод і далучэння да ўладанняў князя Андрэя Васілевіча.

2.1. Б. Да сярэдзіны восені 1487г. Спусташэнне служылымілюдзьмі князя Андрэя Васілевіча воласцяў вяземскага князяМіхаіла Дзмітрыевіча (Магілен, Нягодын, Міцэнкі)[113].

2.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Заняцце воласціАрэхаўна і арганізацыя ў ёй слабады прадстаўнікамі князяАндрэя Васілевіча[114]. Напэўна, тады ж былі заняты воласціМагілен і Міцэнкі (Міцонкі), у якіх, адпаведна з пасольскай скаргай 1490 г., былі пасаджаны намеснікі названага князя[115].

2.3.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Абрабаванне слуг вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча, якія везлі даніну з воласці Нягодын (12 рыжскіх рублёў, 8 коней з вазамі, маёмасці на 10 рыжскіх руб.). Ажыццявілі яго людзі князя Андрэя Васілевіча[116].

2.3.2. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Знішчэнне тымі ж людзьмі пасольскай дарогі і стварэнне новай, на воласць Дуброву (Дуброўскую) і двор Дуброўскі[117].

2.3.1. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г.Павелічэннегандлёвых пошлінаў (мыта) князем Міхаілам Вяземскім[118]. Слугі князя Андрэя Васілевіча поўнасцю кантралявалі шляхі зносінаў Вяземскага княства і чынілі перашкоды гандлю. У той жа час з боку ўладаў ВКЛ таксама былі падняты гандлёвыя пошліны і, акрамя таго, чыніліся злоўжыванні ў адносінах да маскоўскіх купцоў, што праязджалі праз іх тэрыторыю[119]. Па пасольскіх кнігах складваецца ўражанне, быццам супраць маскоўскіх купцоў была аб’яўлена сапраўдная гандлёвая вайна.

4. В. ВКЛ. Лета 1487 г. Прыход людзей князёў Мязецкіх на вотчыну князёў Адоеўскіх, якія служылі Маскве (напэўна, на Адоеў і наваколле)[120], рабаванне, вывад палону (жанчыны і дзеці)[121]. Акольнічы вялікага князя Пятра Міхайлавіча Пляшчэева сцвярджаў, быццам першымі напалі на вотчыны маскоўскіх служылых князёў людзі князёў Мязецкіх (служылі ВКЛ). Нібыта ў адказ, з мэтай адбіць палон, была здзейснена акцыя маскоўскага боку.

3.1. В. Жнівень 1487 г. Напад людзей князёў Івана, Васіля і Пятра Сямёнавічаў Адоеўскіх і Івана Міхайлавіча Перамышльскага (Варатынскага), якія служылі Маскве, на Мязецк, узяцце палону і захоп маёмасці. Мясцовыя Мязецкія князі дагналі рабаўнікоў і 13 жніўня 1487 г.[122] адбыўся бой, у выніку якога Мязецкія пацярпелі паразу[123]. Гэта першае сур’ёзнае ваеннае сутыкненне той вайны. Нягледзячы на паразу, Мязецкія ўзялі палон і парабавалі[124].

1.2.1. і 1.3. Б. Да сярэдзіны восені 1487 г. Прыход людзей маскоўскага вялікага князя на вотчыны князёў Глінскіх („заселі” дзве воласці — Шчацельша і Судзілаў[125]), абрабаванне царквы (на 10 коп грошаў), спальванне двароў, вывад палону (4 жанчыны), выкраданне жывёлы (коней 100, кароў 150, авечак 200) і маёмасці больш чым на 100 коп грошаў.

1.3.? В. Да сярэдзіны восені 1487 г. Прыход маскоўскіх людзей на вотчыну смаленскага намесніка князя Цімафея Уладзіміравіча Масальскага Недаходаў[126]. У гэтым накірунку тады дзейнічалі людзі князя І. М. Перамышльскага (Варатынскага) (25 чал.), якія ўзялі коней і маёмасці на 50 рублёў[127].

1.3. В. Да сярэдзіны восені 1487 г. Напад „тацяў” (70 чал.) з боку медынскага намесніка Васіля Давыдавіча Пёстрага на вотчыну князя Ц. У. Масальскага Недаходаў, захоп коней (13) і маёмасці на 15 маскоўскіх руб.[128].

3.  Б. ВКЛ. Да канца 1487 г. Па сцвярджэнні маскоўскагаўдзельнага князя Андрэя Васілевіча, ягоным людзям і „инымнашим украинным людем” з боку князёў украінных і іншыхлюдзей чыніліся разбоі, наезды і рабункі, шмат людзейпабіта і зведзена ў палон, захоплена маёмасць, знішчана, абрабавана і зведзена ў палон шмат старожаў. Вядомыя такіяскаргі не толькі ад князя Андрэя, але і ад іншых маскоўскіх„украіннікаў”[129].

4.  В. ВКЛ. Да канца 1487 г. Згодна са скаргай князя ІванаВасілевіча Бялёўскага (магчыма, служыў Маскве з канца1487 г.)[130], з боку князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Варатынскіх (служылі ВКЛ) чыніліся рабункі і захопы ў палон ягоных людзей, з разлікам на наступны продаж апошніх[131].

2.1.  Б. Восень 1487 г. Прыход „вайною” служылых людзей князя Івана Іванавіча Маладога з боку Цверы падХлепень (належаў князю Міхаілу Вяземскаму), рабаваннегорада, захоп палону, спусташэнне воласцяў Джаць (Ждат)і Панізоўе — „выбрали и выжгли”, спусташэнне воласці Труфанаў (вяземскага князя Барыса Дзмітрыевіча) — „звоевали и огнем выжгли”, спусташэнне воласцяў Негамірі Сачоўкі князя Васіля Бываліцкага („звоевали и выграбили”)[132]. Адносна хлепеньскай зямлі (поўнач Вяземскага княства) існавала абгрунтаваная прэтэнзія маскоўскага боку, якая абапіралася на літоўска-маскоўскі дагавор 1449 г. У ім сказана: „А Федора Блудова, а Алексанъдрова Борысова сына Хлепенъского, и кн(я)зя Романова Фоминског(о),и их братьи и братаничов отчыны, земли и воды все мое,великого князя Васильево [Васіля Цёмнага. — В. Ц.]“[133]. Цэнтры воласцяў Негамір і Сачоўкі знаходзіліся па розных баках р. Вазуза, на поўдзень ад Хлепеня. На ўсход адix размяшчаліся воласці князёў Крошынскіх, якія на тойчас былі ўжо маскоўскімі. Магчыма, тут абагульнены дзвепадзеі — прыход дзецей баярскіх князя Андрэя Васілевічапад Хлепень і спусташенне хлепеньскіх воласцяў людзьмікнязя Івана Маладога. Яны згадваюцца ў чэрвені 1490 г.у пасольскіх скаргах літоўскага боку[134]. У скаргах 1492 г.адзначаецца, што людзі вялікага князя воласць Негамір „заселі”. Пры гэтым быў здзейснены напад і на Бываліцукнязя Васіля Бывалецкага[135].

2.2.    В. ВКЛ. Канец сакавіка — пачатак красавіка 1488 г.Паход людзей з Любуцка ўздоўж Серпухоўскай дарогі да р.Лапасны (левы прыток Акі), перамога над людзьмі вялікагакнязя Федкі Ардынца („неделю в четвертую поста”), крадзеж грошай, коней і іншай маёмасці на 25 руб.[136] Гэта даволі значны паход па здабычу ў глыбіню маскоўскай тэрыторыі, аж за Серпухаў да р. Лапасні. Напэўна, напад рабіўся з ведама апошняга. Гэтае і іншыя наступныя дзеянні з тэрыторыі мцэнска-любуцкага намесніцтва сведчаць аб даволі моцных ваенных рэсурсах велікакняскай улады ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі.

1.3. В.Да канца 1488г. Прыход маскоўскіх палкоў (!) з Калугі на гарады Верхняга Паочча (Любуцк і Мцэнск?), забойствы людзей, палон, захоп маёмасці[137]. Праўдападобна, гэты напад быў накіраваны супраць асяродкаў велікакняскай улады ў рэгіёне і не кранаў уладанняў мясцовых князёў.

3.1. А. Да канца 1488 г. „Наезды”, рабункі, гвалт і іншыя шкоды жыхарам Таропца з боку князя Фёдара Іванавіча Бельскага[138], які сядзеў паўночней, у Марэве, і метадычна ціснуў на памежныя землі ВКЛ. Тарапчане называюцца „даннікамі” Казіміра, але Масква мела абгрунтаваныя прэтэнзіі на Таропец, бо ён меў цесную сувязь з Чарнакунствам і Ноўгарадам[139].

2.1. Б. Да канца 1488 г. Рэйд людзей князя Андрэя Васілевіча да Дзмітрава (на Угры), забойствы, узяцце ў палон, захоп маёмасці[140]. Горад Дзмітраў належаў да Смаленскай зямлі і з’яўляўся значным фарпостам у сістэме абароны ўсходняй мяжы ВКЛ. Магчыма, пра тыя ж самыя падзеі вядзецца гаворка ў пасольскіх кнігах у 1489 г., калі было парабавана 50 вёсак, узята 42 кані і маёмасці на 70 рыжскіх рублёў[141]. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што горад Дзмітраў пасля 1494 г. застаўся ў складзе ВКЛ і нават не страціў сваіх зарэчных зямель.

2.1. Б. Да канца 1488 г. Прыход людзей князя Андрэя Васіл евіча на воласць князёў Глінскіх Тур’е, спальванне вёсак, забойствы і захоп палону (150 чал.), рабунак маёмасці (на 500 рублёў)[142]. Пасля прыходзілі „розбоем” людзі з воласцяў Сасновец і Холм (недалёка ад вярхоўяў Протвы, насупраць воласці Тур’е), якія спустошылі 32 вёскі і нарабавалі на 100 рублёў[143].

1.3. В. Да канца 1488 г. Прыход людзей з Лазыніча (?), захоп Меска, Бышкевічаў, Лычына (князёў Варатынскіх) і Недаходава (князя Ц. У. Масальскага)[144].

2.2. В. ВКЛ. Канец 1488 г. „Наезд” з Любуцка на калужскія воласці, забойствы, рабункі. „Воеводка любутской” князя І. Ю. Трубяцкога трапіў у палон[145].

3. В. ВКЛ. Восень 1488 г. Напад значнага войска князёў Дз. Ф. і С. Ф. Варатынскіх „з знамями и с трубами войною” на медынскія воласці, якія былі абрабаваны і спалены, шмат людзей забілі, а іншых узялі ў палон[146]. Верагодна, гэтая акцыя была здзейснена ў адказ на папярэдні прыход маскоўскіх людзей з Лазыніча.

2.2. А. ВКЛ. Да канца 1488 г. Спусташэнне наўгародскіх воласцяў (напэўна, Вяліла, Марэва і інш.) з боку таропецкага намесніка князя Сямёна Сакалінскага, забойства слуг князя Ф. І. Бельскага, вывад палону. І гэта рабілася ў адказ на папярэднія дзеянні з маскоўскага боку.

1.1.1. В. Вясна 1489 г. Паход маскоўскага войска на чале з князем Васілём Іванавічам Касым (Крывым) Патрыкеевым (усяго 11 ваяводаў) на Варатынск, супраць князёў Дзмітрыя і Сямёна Фёдаравічаў Варатынскіх. Аблога і спальванне горада, захоп у палон баяр і баярынь і іншых людзей (усяго 7 000)[147]. Пры вяртанні маскоўскага войска „ізгонам” яго нагналі ваяводы ВКЛ „со многою силою”, разбілі і вярнулі палон[148]. Гэта адна з самых значных падзей першай памежнай вайны. Непасрэдным вынікам паходу быў ад’езд на маскоўскую службу князя Дз.Ф. Варатынскага[149].

3.1. А. Зіма — вясна 1489 г. Пусташэнне таропецкіх воласцяў людзьмі князя Ф. І. Бельскага: у Казарынскай воласці спалена 50 двароў, выведзены палон, абрабаваны 150 двароў; на Столпне спалена 50 двароў, выведзены ў палон 22 чал.; на Варацігорцах і Панізоўі спалена 30 двароў, выведзены ў палон 10 чал.; у Селку (Селцы) спалена 11 двароў, выведзены ў палон 20 чал., забрана 35 коней, папалена двароў у Унцове — 10, на Наволцы — 10, у Мірылаве — 10, у Цяпалаве — 20, у Палессі яшчэ і павешана 6 чалавек, паўсюль рабавалася маёмасць. Скарб ВКЛ не атрымаў даходаў з таропецкіх воласцяў за 11 гадоў (разам — 8562 руб. грошай)[150].

3.1. А. Сярэдзіна вясны („перед семою суботою за неделю”)[151] 1489(?) г. Людзі князя Ф. І. Бельскага, „наехавши войском, волость звоевали”, спалена 500 двароў, узята ў палон 500 чал., шмат пабіта, паранена і павешана[152].

3.1. А. 29 чэрвеня (?) (На святого Пятра Запусты)[153] 1489(?) г. Баяры князя Ф. І. Бельскага ваявалі таропецкія воласці, 30 двароў спалілі, 50 чал. узялі ў палон[154].

2.2.1. А. Да лета 1489 г. Намеснік воласці Уселукі (Ржэўскай зямлі) Васіль Давыдавіч захапіў частку таропецкай воласці Дубны[155].

1.3. В. Пачатак 1489 г. („в Филиппов пост, перед Рождеством Христовым”). Калужане тройчы прыходзілі ваяваць любуцкія воласці. Захоп у палон Васкі Пратассева — намесніка князя І. Ю. Трубяцкога ў Любуцку[156].

3. В. ВКЛ. Вясна 1489 г. Прыход „не тайно, явно войною” людзей князёў Дз. Ф. і С. Ф. Варатынскіх на маскоўскія воласці за Акой, іх рабаванне, захоп у палон жанчын і дзяцей[157].

3.2. В. Снежань 1489 г.[158] Пераход на маскоўскі бок князяДз. Ф. Варатынскага разам са сваёю вотчынаю, „дольніцай”і скарбам брата Сямёна; прымушэнне баяр і слуг брата Сямёна да прысягі і службы на сваё імя. Захоп і ўсталяванненамеснікаў у гарадах Серанск і Бышкавічы ды воласцях Лычына і Недаходаў, утрыманне горада Казельск[159]. АдноснаКазельска Іван ІІІ у адказе літоўскаму паслу пану СтаніславуПетрашковічу сцвярждаў, што той з усімі местамі па даканчальнай грамаце Васіля ІІ з Казімірам адыходзіў да Масквы[160]. Аднак у дагаворы 1449 г. такі запіс адсутнічае.

1.2. В. Да канца красавіка 1490 г. Прыход маскоўскіх людзей на чале з Хацетоўскім пад горад Апакаў (належаў Сапегавым дзецям), рабунак горада, вывад палону[161]. Напад на Апакаў (на правым беразе р. Угры), як і на Дзмітраў, сведчыць пра імкненні аслабіць абарону ўсходняй мяжы ВКЛ.

2.1. В. ВКЛ. Вясна 1490 г. Рабунак і знішчэнне людзьмі з Мцэнска маскоўскіх старожаў на р. Шаць і на р. Данец[162] з мэтай аслаблення маскоўскай мяжы з Полем. Па словах Ю. Аляксеева, напады мцэнскіх людзей пагражалі ўсёй сістэме старажавой службы ў Полі[163].

3. В. ВКЛ. 1490(?) г. Астапак Варанцоў „мечнянин” з іншымі парабаваў вёску Ермакова Лапаціна на Мсціслаўлі на 100 руб.[164]. Маецца наўвазе „уезд Мсціслоўль”, які ад тарускіх князёў у сярэдзіне XIV ст. адышоў да Масквы, потым (каля 1381) стаў разанскім, а прыкладна з 1461-62 г. — зноў маскоўскім. Знаходзіўся на поўнач ад Тулы.

1.2.1., 1.3. А. Да канца кастрычніка 1491 г. Намеснік Холма Андрэй Колычаў наслаў людзей на таропецкі пагост Балагой, якія захапілі палон, адных патапілі ў возеры, іншых прывялі да прысягі. Потым быў яшчэ напад самога Колычава з людзьмі, забойства таропецкага намесніка і іншых людзей, вывад палону, спусташэнне воласці. У выніку значныя часткі Таропецкай і Казарынскай воласцяў далучылі да Чарнакунства[165]. Казарынская воласць, у якой згадваюцца сёлы віцебскіх баяр, выразна аддзяляецца ад астатняй Таропецкай воласці, з чаго робіцца выснова аб яе прыналежнасці да Віцебска[166].

1.3. В. Да канца кастрычніка 1491 г. Прыход вайной на „дзяржаву” Мцэнскую людзей Васкі Голахвастава, вывад палону (100 чал.) і рабунак[167].

2.1. В. ВКЛ. Лета 1491 г. „Наезд” людзей з Мцэнска, Бранска і іншых „мест украйных” на маскоўскія старожы ў Полі, калі было нарабавана „на многое рублев”[168].

3. Б. ВКЛ.Восень 1491 г. Людзі АлёшкіХоткевіча (Хадкевіча) напалі на цвярскія землі Лествіцына, дзе абрабавалі 20 вёсак, вывелі ў палон 15 чал., нарабаваўшы маёмасці на 150 руб., і Грыдзіну слабодку Залацілава, у якой абрабавана і спалена 15 вёсак, у палон узята 10 чал., учынены забойствы і набрана маёмасці на 100 руб.[169].

2.1. В. ВКЛ. Лета 1491 г. „Мечняне” (жыхары Мцэнска) парабавалі старожы „алексінцаў” (з горада Алексіна на Ацэ) на 50 руб.[170].

2.1. В. ВКЛ.Лета 1491 г. „Мечняне” парабавалі старожы на Шаці на 50 руб.[171].

3.1. В. Да пачатку вясны 1492 г. Пад час ад’езду князя Фёдара Іванавіча Адоеўскага (служыўВКЛ) яго стрыечныя браты Іван, Васіль і Пётр Сямёнавічы (служылі Маскве) захапілі маці князя Фёдара, „заселі” вотчыну і ўдзел апошняга (палову Адоева і воласці) з яго баярамі і ўраднікамі, выкралі скарб[172].

3.1. В. Да пачатку вясны 1492 г. Напад людзей князя Дз. Ф. Варатынскага разам з калужанамі і перамышлянамі на бранскія землі, рабунак чатырох воласцяў, захоп коней (70) і маёмасці на 200 коп грошаў)[173]. Князь Варатынскі пры гэтым ужо выконваў загады свайго новага гаспадара — турбаваў памежныя землі ВКЛ у раёне Бранска, які пасля 1486 г. быў цэнтрам намесніцтва[174].

3.2. В. Пачатак 1492 г. У адсутнасць князя Андрэя Васілевіча Бялёўскага (служыў ВКЛ) ягоны брат Іван захапіў ix трэцяга брата Васіля, прымусіўшы яго гвалтам прыняць прысягу на імя Івана ІІІ, і заняў вотчыну князя Андрэя, а баяр, слуг і чорных людзей прывёў да прысягі на свае імя[175].

1.1.1. В. 1491-1492 г. Паход 5 маскоўскіх палкоў на чале з князем Данілам Дзмітрыевічам Холмскім, Якавам Захар’ічам, князем Уладзімірам Андрэевічам Мікулінскім „в Северу ко князьям”[176]. Пра баявыя дзеянні пад час гэтага паходу нічога невядома. Магчыма, шэраг пазначаных вышэй падзей, якія адбываліся ў рэгіёне Верхняй Акі, быў звязаны менавіта з прыходам „в Северу ко князьям” моцнага кантынгентумаскоўскіх велікакняскіх войскаў.

3.А. ВКЛ. Вясна 1492 г. ТаропецкінамеснікЗенказлюдзьмі прыйшоў вайною на Холмскі пагост, нарабаваўся (на 1000 рыжскіх руб.) і спаліў двор намесніка Андрэя Колычава, спустошыў і воласць, спаліўшы 60 вёсак, шмат людзей пабіў, а 30 чалавек з жонкамі і дзецьмі ўзяўу палон (агульнай шкоды ўчыніў на 700 рыжскіх руб.)[177]. Відаць, гэты напад быў помстай за адпаведнае дзеянне з боку холмскага намесніка.

3. А. ВКЛ. Пачатак 1492 г. Напад літоўскіх людзей на Хранскі стан — Лугскую воласць Вялікіх Лукаў, рабунак вёсак (на 200 рыжскіх руб.), захоп у палон 16 чал., павешана пры гэтым было 8 чал.[178].

2.2. В. ВКЛ. Пачатак 1492 г. Прадстаўнік любуцкага намесніка Барыса Сямёнавіча Аляксандрава напаў на ўладанні баярскага сына Чалішчава ў Алексіне, узяў у палон 4 чал., учыніўшы шкоды на 15 руб.[179].

2.1.  В. ВКЛ. Лета 1492 г. Рабунак і знішчэнне людзьмі зМцэнска і Любуцка маскоўскіх старожаў[180].

2.2.  В. ВКЛ. Лета 1492 г. Людзі з Мцэнска і Любуцка папалілі і парабавалі воласці і сёлы маскоўскай украйны,набралі маёмасці і палону[181].

II перыяд вайны (1492-1494)

1.1.1. В. Жнівень 1492 г. Паход маскоўскага войска на чале з князем Фёдарам Васілевічам Целяпнём-Абаленскім „со многими людми войною безвестно”, захоп і спаленне гарадоў Любуцк і Мцэнск, паланенне намесніка Барыса Сямёнавіча Аляксандрава, баяр мцэнскіх і любуцкіх з жонкамі і дзецьмі ды іншых людзей (1500 чал.), рабунак маёмасці[182]. Гэта была адна з апошніх акцый па знішчэнні сістэмы абароны ВКЛ у рэгіёне Верхняй Акі. Непасрэдным вынікам паходу з’явіўся пераход на маскоўскую службу шэрагу князёў, якія трымаліся амаль да канца: Сямёна Фёдаравіча Варатынскага, Андрэя і Васіля Васілевічаў Бялёўскіх, Міхайлы Раманавіча Мязецкага[183].

3.1. В. [Жнівень] 1492 г. Прыход князёў І. М. Варатынскага і братоў Адоеўскіх на Масальск (належаў вялікаму князю літоўскаму), у выніку горад спалены, князі Масальскія зжонкамі, дзецьмі і многімі людзьмі выведзены ў палон, учынена вялікая шкода і рабунак[184].

3.2. В. Лістапад — снежань 1492 г.[185] Князь Сямён Фёдаравіч Варатынскі пры пераходзе на маскоўскі бок захапіў гарады Сярпейск і Мязецк[186].

1. В. ВКЛ. Пачатак 1493 г. Паход войска ВКЛ на чале са смаленскім намеснікам Юрыем Глебавічам і князем Сямёнам Іванавічам Мажайскім пры ўдзеле князёў Друцкіх са Смаленска ў рэгіён Верхняй Акі, захоп гарадоў Сярпейска і Мязецка, спусташэнне воласцяў, забойствы і паланенне людзей, захоп скарбу князя Міхаіла Раманавіча Мязецкага[187].

1.1.2. В. Люты 1493 г. Паход маскоўскага войска на чале з князямі Фёдарам Васілевічам Разанскім, Міхаілам Іванавічам Колышкам, Аляксандрам Васілевічам Абаленскім, ваяводам вялікага князя разанскага Івана Васілевіча Інкай Ізмайлавым і інш., разам з Варатынскімі, Адоеўскімі і Бялёўскімі князямі і князем М. Р. Мязецкім, захоп гарадоў Мязецк, Сярпейск, Масальск, Гарадзечна, Апакаў, выпальванне ўмацаванняў, паланенне „літвы”, смалян і гарадской знаці (530 чал.)[188]. Гэтым лакальны поспех войска ВКЛ быў зведзены да нуля. Здаецца, акрамя яго гарнізонаў там ужо ніхто не супрацьстаяў маскоўскаму наступу[189].

1.4. А-В. Зіма 1493 г. Канцэнтрацыя маскоўскага войска „против Литвы”: у Ноўгарадзе (Якаў Захар’іч), у Пскове (кн. Васіль Фёдаравіч Шуйскі), у Вялікіх Луках (кн. Даніла Аляксандравіч Пенка), у Мажайску (кн. Васіль Іванавіч Касы Патрыкееў, Сямён Іванавіч Варанцоў), у Цверы (кн. Даніла Васілевіч)[190].

1.2.1. Б. Восень 1492 г. Людзі Івана ІІІ прыйшлі вайною і „заселі” горад Хлепень ды воласць Рагачоў, узялі ў палон намеснікаў і іншых людзей, нарабавалі маёмасці[191]. Пазней Хлепень быў аб’яўлены маскоўскім адпаведна з старымі дагаворамі, а Рагачоў нібыта належаў да Цвярской зямлі[192].

Б. ВКЛ. Канец 1492 г. У адказ на пераход князя Андрэя Юр’евіча Вяземскага на маскоўскую службу Міхаіл Вяземскі захапіў вотчыну (сяло на Дняпры), двары, пошліны і казну ўцекача[193]. Гэта адзіны выпадак пераходу хоць кагосьці ca шматлікіх вяземскіх князёў на маскоўскі бок. Уладанні здрайцы былі вельмі маленькімі, да таго ж яму не ўдалося захаваць і іх.

1.1.2. Б. Зіма 1492-1493 г. Паход маскоўскага войска на чале з князем Данілам Васілевічам Шчэнем на Вязьму, захоп яе, узяцце ў палон вяземскіх князёў, прывядзенне да прысягі як князёў і паноў, так і іншых жыхароў[194]. Вяземскія князі хутка вярнуліся на свае месцы, але пасля некалькіх гадоў усіх іх адправілі ва ўнутраныя раёны Маскоўскай дзяржавы. Вяземшчына стала краем маскоўскага памеснага землеўладання[195]. У беларуска-літоўскім летапісанні адсутнічаюць звесткі пра вяртанне на свае вотчыны вяземскіх князёў, затое гаворыцца пра гібель у зняволенні вяземскага князя Міхаіла Дзмітрыевіча[196].

1.4. А-В. Лета 1493 г. Канцэнтрацыя маскоўскіх войскаў на Беразе (кн. Юрый Іванавіч, Барыс Васілевіч), у Серпухаве (кн. Васіль Іванавіч, Барыс Міхайлавіч Турэня), у Тарусе (кн. Іван Лыка) і ў Мажайску (кн. Андрэй Фёдаравіч).

Вось так праходзяць перад намі падзеі той малавядомай вайны, вайны пад час міру. Звесткі не пра ўсе падзеі адлюстраваны ў пасольскіх кнігах. Нешта дапоўнена матэрыяламі разрадных кніг, узята з летапісаў, але, безумоўна, засталіся і недахопы. Тым не менш, сабранай інфармацыі хапае, каб даследчыкі маглі зрабіць высновы аб характары вайны, яе агульнай хадзе, наступствах і г.д.

Не варта спыняцца на ўмовах „вечнага” міру 1494 г. і спрэчках вакол іх — гэта тэма асобнага даследавання. Але трэба заўважыць: нягледзячы на тыя ваенныя поспехі, што дасягнула Вялікае Княства Маскоўскае — амаль поўнае знішчэнне сістэмы абароны ВКЛ і папярэджванне любых дзеянняў з боку літоўскіх уладаў — агульныя вынікі вайны для Масквы былі вельмі сціплымі. Вярталіся захопленыя гарады, аднаўлялася мяжа. Прычынай таму была адсутнасць апоры і сімпатый да маскоўскай улады ў многіх месцах (М. Кром), ды і асцярожнасць, дальні разлік Івана ІІІ адыгралі не апошнюю ролю (Ю. Аляксееў).

Першая памежная вайна ВКЛ з Масквою (1486–1494)
[1] Алексеев Ю. Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства // Труды кафедры истории России с древнейших времен до ХХ века. СПб., 2006. С. 44; Ён жа. Походы русских войск при Иване ІІІ. СПб., 2007. С. 317.
[2] Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого литовского статута. Москва, 1892. С. 284.
[3] Тatanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. Cz. 1: Granica Moskiewska w epoce Jagiellońskiej. Lwów; Warszawa, 1922. S. 73.
[4] Natanson-Leski J. Dzieje granicy wschodniej Rzeczypospolitej. S. 68, 76, 78.
[5] Тамсама. С. 68, 76.
[6] Kolankowski L. Dzieje Wielkiego księstwa Litewskiego za Jagiellonów. T. I. 1377-1499. Warszawa, 1930. S. 389.
[7] Тамсама. S. 389. У сучасным выданні той дакумент з Літоўскай Метрыкі, на які спасылаецца Л. Калянкоўскі, датуецца 1486 г. (Lietuvos Metrika. Kn. 4 (1479- 1491) / Parengė L. Anužutė. V., 1994. № 128. P. 138).
[8] Kolankowski L. Dzieje Wielkiego księstwa Litewskiego za Jagiellonów. S. 390-412.
[9] Kolankowski L. Polska Jagiellonów. Dzieje polityczne. Lwów, 1936. S. 145.
[10] Kuczyński S. M. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rządami Litwy // Prace Ukraińskiego institutu naukowego. T. 33. Warszawa, 1936. S. 279.
[11] Тамсама. S. 289.
[12] Тамсама.
[13] Тамсама. S. 290.
[14] Тамсама. S. 291.
[15] Łowmiański H. Polityka Jagiellonów. T. I. (1385-1492). Poznań, 1999. С. 402-403.
[16] Łowmiański H. Polityka Jagiellonów. Т. П. (1492-1572). С. 400-407.
[17] Błaszczyk G. Litwa na przeіomie średniowiecza i nowożytności (1492-1569). Poznań, 2002. S. 13.
[18] Тамсама. S. 22.
[19] Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года. Москва, 2005. С. 344.
[20] Тамсама. С. 347.
[21] Тамсама. С. 348,489.
[22] Тамсама. С. 490.
[23] Тамсама. С. 493.
[24] Тамсама. С. 494.
[25] Карпов Г.Ф. История борьбы Московского государства с Польско-Литовским. 1462-1508. Ч. 1-2. Москва, 1867.
[26] Тамсама. С. 2.
[27] Тамсама. С. 3.
[28] Любавский М. К. Образование основной государственной территории велико русской народности. Ч. 1. Заселение и объединение центра. Ленинград, 1929. С. 123.
[29] Любавский М.К. Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно. СПб., 2004. С. 208.
[30] Любавский М.К. Образование основной государственной территории. С. 123.
[31] Базилевич К.В. Внешняя политика Русского централизованного государства. Вторая половина XV в. Москва, 1952. С. 283.
[32] Греков И.Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Евро пы XIV-XV вв. Москва, 1963. С. 201.
[33] Зимин А. А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 93.
[34] Тамсама.
[35] Кром М. М. Меж Русью и Литвой. Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI в. Москва, 1995. С. 80, 90-91,171.
[36] Борисов Н. С. Иван III. Москва, 2000. С. 471.
[37] Памятники дипломатических сношений России с азиатскими народами. Т. 1 // Сборник Императорского Русского Исторического общества (Далей: СИРИО). Т. 41. СПб., 1884. №13. С. 48.
[38] Алексеев Ю. Г. Государь всея Руси. Новосибирск, 1991. С. 179.
[39] Алексеев Ю.Г. Походы русских войск при Иване ІІІ: Некоторые вопросы стратегического руководства. С. 44. У выданні назва „Літоўская вайна” памылкова надрукавана як „Лівонская”.
[40] Тамсама.
[41] Волков В. Хитрая война. Московско-литовское противостояние 1492-1494 г. // Родина. № 11. 2003. С. 60. Карту для гэтага артыкула зрабіў В. Цемушаў. Гл.: Темушев В.Н. Пограничная война Великого княжества Московского с великим княжеством Литовским. 1487-1494 г. // Родина. № 11. 2003. С. 58-59. Карта.
[42] Тамсама. С. 60-61.
[43] Тамсама. С. 62.
[44] Тамсама. С. 63.
[45] Тамсама.
[46] Пічэта У. І. Гісторыя Беларусі. Мінск, 2005.С.130; Сагановіч Г. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492-94 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 2. Мінск, 1994. С. 185-186; Канановіч У. І. Усходняя палітыка Казіміра ў апошняй чвэрці XV ст. // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў: Тэзісы дакладаў. Ч. 2. Мінск, 1993. С. 112-115; Ён жа. Змаганне за спадчыну Рурыкавічаў (Палітычныя дачыненні Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы ў XV-XVI ст.) // Беларуская мінуўшчына. 1997. № 5. С. 2-7; Салей С. Усходні напрамак знешняй палітыкі Вялiкага княства Лiтоўскага ў 1385-1569 г. // Шлях у навуку. Мінск, 1997. С. 142-145; Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мінск, 2001. С. 108; Снапкоўскі У. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: Вучэб. дапам. для студэнтаў фак. міжнар. адносін: У 2 ч.Ч. 1. Ад пачаткаў дзяржаўнасці да канца XVIII ст. Мінск, 2003. С. 124 (Тэкст, які тычыцца вайны, амаль даслоўна перапісаны з энцыклапедычнага артыкула Г. Сагановіча); Шэйфер В. Узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага і маскоўскай дзяржавы ў канцы XV — першай трэці XVI ст. у ацэнцы пачынальнікаў найноўшай беларускай гістарыяграфіі // Веснік ГрДУ. № 2 (20). 2003. С. 3-6; Сагановіч Г. Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1492-94 // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мінск, 2005. С. 370; Доўнар А. Войны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV — першай трэці XVI ст. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага. Мінск, 2008. С. 411.
[47] Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско- Литовским. Т. I // СИРИО. Т. 35. СПб., 1882. № 8. С. 35; Полное собрание русских летописей (далей: ПСРЛ). Т. 6. Вып. 2. (Софийская вторая летопись). Москва, 2001. Стб. 325.
[48] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 1, 3.
[49] Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV-XVI вв. Москва; Ленинград, 1950. (далей: ДДГ). № 83. С. 329-332; LM. Kn. 5. № 78.2. С. 134-136.
[50] Греков И. Б. Цыт. праца. С. 201; Зимин А. Россия на рубеже XV-XVI ст. С. 93.
[51] СИРИО. Т. 41. № 11. С. 43.
[52] Тамсама.
[53] Тамсама. С. 3, 5,10,11,12, 20, 46, 48, 55,60.
[54] СИРИО. Т. 41. № 6. С. 27.
[55] У пачатку 1482 г. „король ко мне [Іван ІІІ. — В.Ц.] присылал послов своих о любви и о докончаніе, и яз к нему своих послов послал” (СИРИО. Т. 41. № 7. С. 29).
[56] „Он [кароль] нынеча с моим осподарем любви и докончанія не хочет” (СИРИО. Т. 41. № 7. С. 30).
[57] СИРИО. Т. 41. № 7. С. 30.
[58] СИРИО. Т. 41. № 8. С. 32-34.
[59] У сакавіку 1484 г. Іван ІІІ праз пасла баярына В.І. Наздраватага запэўніў крымскага хана, што „а каково будет мне с королем дело, и аз тобя без вести не держу” (СИРИО. Т. 41. № 10. С. 38). Зразумела, „дела” гэтага, г. зн. вайны, яшчэ не было.
[60] СИРИО. Т. 41. № 13. С. 48.
[61] Тамсама. № 13. С. 48.
[62] Тамсама. № 13. С. 50.
[63] Тамсама. № 13. С. 51.
[64] Дакумент мае дату індыкт 4, чэрвень 3, што выпадае менавіта на 1486 г.
[65] Lietuvos Metrika. Kn. 4 (1479-1491) / Parengė L. Anužutė. V., 1994. № 128. С. 139.
[66] Тамсама.№129.С.139.
[67] Адказ на прамову літоўскіх паслоў быў дадзены ўжо на наступны дзень — 7 кастрычніка.
[68] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 2.
[69] Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. I.1340-1506. СПб., 1846. (Далей: АЗР). № 110. С. 129. Той жа тэкст гл.: СИРИО. Т. 35. № 22. С. 105.
[70] Базилевич К. Цыт. праца. С. 283-284.
[71] Зимин А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 96.
[72] Аб фармаванні літоўска-маскоўскай мяжы гл.: Цемушаў В.М. Літоўска-маскоўская граніца ў другой палове XV — пачатку XVI ст. // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф. (Гальшаны— Навагрудак, 8-10 верас. 2006 г.). Мінск, 2007. С. 325-340.
[73] Любавский М.К. Областное деление. С. 286-287.
[74] СИРИО. Т. 35. № 18. С. 73; № 1. С. 1-3; № 2. С. 6.
[75] Пра Вяземскае княства ў сістэме абароны ВКЛ гл.: Цемушаў В.М. Перыферый ныя княствы ў сістэме абароны ВКЛ (Вяземскае княства ў 15 ст.). // Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: матэрыялы міжнар. навук. канф., Гродна, 23-25 крас. 2004 г. Мінск, 2007. С. 95-102.
[76] Lietuvos Metrica. Kn.5: (1427-1506). С. 67, СИРИО. Т. 35. № 19. С. 81.
[77] АЗР. Т.I. № 109. С. 127.
[78] Пра выкарыстанне тэрмінаў „Вярхоўскія княствы” і „вярхоўскія князі” гл.: Темушев В.Н. Представления о территории и границах Верхнеокских княжеств в работах исследователей // Верхнее Подонье: Природа. Археология. История. Вып. 2: Сб. статей в 2 т. Т. 2. История. Тула, 2007. С. 257-277.
[79] ДДГ. №. 83. С. 330.
[80] Першы выпадак, калі князь, што перайшоў на службу да іншага правіцеля, не забіраў з сабою сваю вотчыну — уцёкі ў Маскву князя Фёдара Іванавіча Бельскага.
[81] Кром М. Меж Русью и Литвой. С. 91-92.
[82] У грамаце 1494 г. гаворыцца, што за ВКЛ застаўся Апакаў па Угры (ДДГ. № 83. С. 330). Значыць, можна зрабіць выснову, што ў горада была тэрыторыя і за Угрой, якая цяпер адыходзіла да Масквы.
[83] Пра ролю князёў Варатынскіх у абароне ўсходняй мяжы ВКЛ гл.: Темушев В.Н. Река Угра — вековой страж московско-литовской границы // Новая локальная история. Вып. 2. Новая локальная история: пограничные реки и культура берегов: Материалы второй Международной Интернет-конференции. Ставрополь, 20 мая 2004 г. Ставрополь, 2004. С. 305-318.
[84] Темушев В. Река Угра — вековой страж московско-литовской границы. С. 313.
[85] ПСРЛ. Т. 11 (Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью). Москва, 2000. С. 235; ПСРЛ. Т. 35 (Летописи белорусско-литовские). Москва, 1980. С. 122.
[86] Кобрин В. Б. Власть и собственность в средневековой России. Москва, 1985. С. 123-124.
[87] ДДГ. № 80-82. С. 301-329.
[88] Зимин А. А. Удельные князья и их дворы во второй половине XV и первой поло вине XVI в. // История и генеалогия. С. Б. Веселовский и проблемы историко-генеалогических исследований. Москва, 1977. С. 164.
[89] ПСРЛ. Т. 28. (Летописный свод 1497 г. Летописный свод 1518 г. (Уваровская ле топись)). Москва — Ленинград, 1963. С. 151.
[90] ДДГ. № 80. С. 302.
[91] СИРИО. Т. 41. № 13. С. 48.
[92] Вылучыў гэтыя напрамкі Ю. Аляксееў, але для першых двух ён пазначыў не рэгіёны, на якія наступалі, а месцы, адкуль вялося наступленне (Алексеев Ю.Походы русских войск при Иване III. С. 333).
[93] Янин В. Л. Новгород и Литва: пограничные ситуации XIII-XV веков. Москва,1998. С. 11-12, 85, 140, 177 і інш.; Фролов А. А. Статус земель южного пограничья Новгородской земли в XVI — начале XVIII века // Очерки феодальнойРоссии. Вып. 9. Москва, 2005. С. 106-120.
[94] Нельга блытаць Ржэву Пустую — наўгародскую і Ржэву Валадзімераву — на той час ужо маскоўскую.
[95] СИРИО. Т. 35. № 4. С. 15; № 8. С. 34; № 8. С. 38; № 12. С. 48; № 14. С. 54; № 24.С. 115.
[96] Фролов А. Статус земель южного пограничья Новгородской земли. С. 115.
[97] Алексеев Ю. Походы русских войск при Иване III. С. 333.
[98] Базилевич К. Цыт. праца. С. 290.
[99] Разрядная книга 1475-1598 г. Москва, 1966; Разрядная книга 1475-1605 г. Т. 1.Ч. 1. Москва, 1977.
[100] Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. Т. I // Сборник Императорского Русского Исторического общества.Т. 35. СПб., 1882.
[101] ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. (Софийская вторая летопись). Москва, 2001; Т. 8 (Летопись по Воскресенскому списку). Москва, 2001; Т. 12 (Летописный сборник, именуемый Патриаршею или Никоновскою летописью). Москва, 2000.
[102] ПСРЛ. Т. 32 (Хроника Литовская и Жмойтская и Хроника Быховца). Москва, 1975; Т. 35 (Летописи белорусско-литовские). Москва, 1980.
[103] Lietuvos Metrika. Kn. 4 (1479-1491) / Parengė L. Anuźutу. Vilnius, 1994. № 128. С. 139.
[104] Тамсама. № 129. С. 139.
[105] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 2.
[106] Тамсама. С. 2.
[107] Тамсама. № 1. С. 2.
[108] Тамсама. № 1. С. 2; № 12. С. 49.
[109] Пра месца і лёс гэтых валасцей гл.: Темушев В. К вопросу о московско-литовской границе XV в. (Владения князей Крошинских) // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. № 3 (21). Сентябрь 2005. С. 102-103; Ён жа. Крайнія ўсходнія межызямель Вялікага княства Літоўскага ў XV ст. (Уладанні князёў Крошынскіх) //Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 3. Мінск, 2008. С. 60-64.
[110] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 1, 3; № 18. С. 74.
[111] Тамсама. № 18. С. 74.
[112] Тамсама. №1.С. 2.
[113] СИРИО. Т. 35. №1. С. 2.
[114] Тамсама. №1.С. 2.
[115] Тамсама. № 12. С. 49, № 18. С. 74.
[116] Тамсама. №1.С. 2.
[117] Тамсама.№1. С. 2.
[118] Тамсама. № 1. С. 3.
[119] Тамсама. № 2. С. 8-12; № 7. С. 22-33; № 8. С. 36, 38; № 11. С. 41-46; № 16. С. 62-63; № 16. С. 64-65.
[120] Палова Адоева і пэўныя тэрыторыі вакол яго па-ранейшаму належалі князям, якія служылі Маскве з 60-х — пачатку 70-х г. XV ст. (Кром М. Меж Русью иЛитвой. С. 71-72).
[121] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 4.
[122] Адпаведна крыніцы, падзея здарылася ў панядзелак напярэдадні Успення Прачыстай Багародзіцы, г. зн. да 15 жніўня. Гэты дзень у 1487 г. выпадаў на сераду (падлічана паводле формул Д. Перавошчыкава і Я.Ф. Карскага. Гл.: Черепнин Л. В. Русская хронология. Москва, 1944. С. 44-47). Такім чынам, панядзелак быў 13 жніўня.
[123] Тамсама. № 1. С. 3; № 2. С. 7-8; № 4. С. 16.
[124] СИРИО. Т. 35. № 1. С. 5; № 2. С. 7-8; № 4. С. 16-17.
[125] СИРИО. Т. 35. №1. С. 4.
[126] СИРИО. Т. 35. №1. С. 3.
[127] Тамсама.№8.С. 36.
[128] Тамсама. № 1. С. 4; № 8. С. 36. У другім выпадку шкода пазначана ў суме 190 рублёў.
[129] СИРИО. Т. 35. №2. С. 7.
[130] Кром М. Меж Русью и Литвой. С. 77.
[131] СИРИО. Т. 35. № 2. С. 8.
[132] Тамсама. № 4. С. 16; № 12. С. 49; № 14. С. 54.
[133] ДДГ.№ 53. С. 161-162.
[134] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 49.
[135] Тамсама. № 18. С. 74.
[136] СИРИО. Т. 35. №4. С. 17.
[137] Тамсама. № 6. С. 19-20.
[138] Тамсама.№6.С.20.
[139] Зимин А. Россия на рубеже XV-XVI столетий. С. 95.
[140] СИРИО. Т. 35. №6. С. 20.
[141] СИРИО. Т. 35. №8. С. 37.
[142] Тамсама. № 6. С. 20; № 8. С. 37.
[143] Тамсама.№8.С.37.
[144] Тамсама. №6. С. 20.
[145] Тамсама. № 6. С. 21; № 12. С. 49.
[146] Тамсама. № 6. С. 21; № 8. С. 39.
[147] Тамсама. № 8. С. 35; ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. Стб. 325.
[148] ПСРЛ. Т. 6. Вып. 2. Стб. 325.
[149] СИРИО. Т. 35. № 9. С. 40; № 12. С. 47.
[150] Тамсама. № 8. С. 35. Зразумела, што даніна не выплачвалася з 1478 г. — часу далучэння Ноўгарада да Масквы. Таму пагром Таропецкага павета трэба адносіць менавіта да 1489 г.
[151] Напэўна, маецца на ўвазе 7-тыднёвы пост перад Вялікаднем і так званая „святая субота”, за тыдзень за якой адбывалася ўзгаданая падзея.
[152] СИРИО. Т. 35. № 8. С. 35-36.
[153] Магчыма, маюцца на ўвазе так званыя Пятроўкі, Пятроў дзень — 29 чэрвеня, які звязаны з пастом (запусты — загавенне). Калі абапірацца на гэтую дату,дык узнікаюць сумненні наконт года дзвюх падзей, што прайшлі адна за адной. Ліст Казіміра быў адпраўлены 30 траўня 1489 г. Хутчэй за ўсё, пасол князь Ц. У. Масальскі не дадаваў да сваіх прамоваў у Маскве нешта іншае, чаго небыло ў лісце караля і вялікага князя.
[154] СИРИО. Т. 35. №8. С. 36.
[155] Тамсама. №8. С. 36.
[156] СИРИО. Т. 35. №8. С. 36.
[157] СИРИО. Т. 35. №8. С. 39.
[158] Кром М. Меж Русью и Литвой. С. 77-78.
[159] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 47-48; № 14. С. 54. Казельск перад тым (12.03.1488 г.) быўдадзены князю Дзмітрыю ў трыманне (Kolankowski L. Dzieje Wielkiego księstwa Litewskiego za Jagiellonow. S. 392; Кром М. Меж Русью и Литвой. С. 79).
[160] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 51.
[161] Тамсама. № 12. С. 49.
[162] СИРИО. Т. 35. № 12. С. 50; № 16. С. 66.
[163] Алексеев Ю. Походы русских войск при Иване III. С. 321.
[164] СИРИО. Т. 35. № 16. С. 66.
[165] СИРИО. Т. 35. № 14. С. 55.
[166] Янин В. Новгород и Литва. С. 193.
[167] СИРИО. Т. 35. № 14. С. 55.
[168] Тамсама.№16. С.63.
[169] Тамсама.№16.С.63,66.
[170] Тамсама.№16.С.66.
[171] Тамсама.№16.С.66.
[172] Тамсама.№15.С. 57.
[173] Тамсама.№15.С. 58, 59.
[174] Кром М. Меж Русью и Литвой. С. 62.
[175] СИРИО. Т. 35. № 15. С. 58,60.
[176] Разрядная книга 1475-1598 г. С. 21-22; Разрядная книга 1475-1605 г. Т. 1. Ч. 1.С. 31.
[177] СИРИО. Т. 35. № 16. С. 63,68.
[178] Тамсама. № 16. С. 64, 67.
[179] Тамсама. № 16. С. 66-67.
[180] Тамсама.№18.С.76.
[181] Тамсама.С.76-77.
[182] ПСРЛ. Т. XXVIII. С. 157; Разрядная книга 1475-1598 г. С. 32; СИРИО. Т. 35. № 18. С. 73; № 56. С. 267.
[183] СИРИО. Т. 35. № 18. С. 81.
[184] Тамсама.№18.С.73,77.
[185] Тамсама.С.85.
[186] ПСРЛ. Т. 12. С. 234; Т. 28. С. 322.
[187] СИРИО. Т. 35. № 22. С. 107; ПСРЛ. Т. XXVIII. С. 322-323; Разрядная книга 1475-1598 г. С. 22.
[188] СИРИО. Т. 35. № 22. С. 104,106; ПСРЛ. Т. 28. С. 322-323; Разрядная книга 1475-1598 г. С. 22-23.
[189] Кром М. Меж Русью и Литвой. С. 174.
[190] Разрядная книга 1475-1598 г. С. 23.
[191] СИРИО. Т. 35. № 18. С. 73.
[192] Тамсама. № 18. С. 77.
[193] Тамсама. № 19. С. 81; № 22. С. 107.
[194] Тамсама. № 22. С. 104,106; ПСРЛ. Т. XII. С. 235; ПСРЛ. Т. 28. С. 323.
[195] Кобрин В. Власть и собственность в средневековой России. С. 123-125.
[196] ПСРЛ. Т. 35. С. 122.

Аўтар: Віктар Цемушаў.

Крыніца: http://www.belhistory.eu

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.