Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Уручэнне прэміі імя В.Ластоўскага за 2013 год

TavartstvaУ чацверг 20 лютага 2014 года адбудзецца ўручэнне прэміі імя В.Ластоўскага за 2013 год. Мерапрыемства пройдзе ў памяшканні Арт-Сядзібы па адрасе г. Мінск, Інструментальны завулак, д. 6, офіс 105. Пачатак а 18:30. Запрашаюцца ўсе ахвочыя. Уваход вольны.

Па заканчэнні ўручэння адбудзецца прэзентацыя кнігі “Літва і Жамойдзь. Розныя краіны і народы”, якую будзе весці Анатоль Тарас.

Анатацыя да кнігі:

Гэтая кніга дасюль заставалася невядомай чытачам на Беларусі. І вось прыйшоў час выправіць такую загану. Нягледзячы на тое, што сваё даследванне Вацлаў Пануцэвіч выканаў 60 гадоў таму, яно па-ранейшаму мае значную каштоўнасць для суайчыннікаў. У першую чаргу гэта тычыцца пераканаўчага доказу ім таго факту, што ліцвіны (продкі цяперашніх беларусаў) і жамойты (продкі цяперашніх летувісаў) былі рознымі народамі, якія гаварылі на розных мовах, жылі на розных землях, мелі розныя культурныя традыцыі.