У чацверг 21 лістапада ў Віцебску прайшла сустрэча з пісьменнікам, выдаўцом і аўтарам шэрагу кніг Анатолем Тарасам.
На пачатку сустрэчы спадар Анатоль распавёў пра Інстытут беларускай гісторыі і культуры, навуковым сакратаром якога ён з’яўляецца. Былі прэзентаваныя апошнія выданні Інстытута, якія выйшлі ў апошнія месяцы: 5 брашур з серыі “100 выдатных дзеячоў”, “Краткий курс истории Беларуси”, “Мифы о Беларуси”, “Люблинская уния 1569”, альманах “Деды” выпуск 12 і іншыя.
У другой частцы сустрэчы спадар Анатоль правёў лекцыю “Нацыяльна-патрыятычныя канцэпцыя гісторыі Беларусі. Беларуская гісторыя як частка эўрапейскай гісторыі”. У рамках лекцыі былі акрэслены праблемы і шляхі пераадолення існуючага стану беларускай гістарычнай навукі. Была падрэслена важнасць распрацоўкі і прапаганды прабеларускага погляду на гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
Напрыканцы сустрэчы слухачы задалі шмат пытанняў на розныя тэмы, на які Анатоль Тарас з задавальненнем адказаў. Таксама чытачы змаглі ўзяць аўтограф у аўтара.
Пазней з’явіцца і відэа сустрэчы.
Фота:
Падобныя спасылкі:
Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у Гародні
У Гародні прайшла сустрэча з пісьменнікам Анатолем Тарасам
Відэа сустрэчы з гісторыкам Анатолем Тарасам у г. Магілёве
У Магілёве прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам
У Рагачове прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам
Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Рагачове
Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Слуцку
У Слуцку адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам
У Вялейцы адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам
Відэа з расповедамі Анатоля Тараса на сустрэчы ў Вялейцы
Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г.Вілейцы
Анатоль Тарас на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3
Відэа выступу Анатоля Тараса на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3
Даёшь видео народу! )))