Інстытут беларускай гісторыі і культуры

У Варшаве прэзентаваны “Першапачатак” беларускага фальклору

wystawa1У Беларускім Доме ў Варшаве адчынілася мастацкая выстава пад назвай “Першапачатак”, у межах якой грамадскасці прадстаўлены палотны з выявамі сучасных беларускіх пісьменнікаў у выглядзе разнастайных казачных істот.

Усяго ў праекце, прымеркаваным да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў,  ўзялі ўдзел 14 беларускамоўных літаратараў, сярод якіх такія вядомыя мэтры прыгожага пісьменства, як Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Арлоў, Леанід Дранько-Майсюк і іншыя, не менш цікавыя і таленавітыя асобы. На фатаздымках, выкананых Валерыем Дубоўскім, пісьменнікі  ператварыліся ў наступных персанажаў славянскай міфалогіі: Бай, Дамавік, Лесавік, Жыжаль, Жыцень, Лазнік, Русалка, Лёля, Бордзя, Цёця, чэрці. Па словах ініцыятаркі праекта, паэткі Ірыны Хадарэнка, найбольш складаным у працэсе яго рэалізацыі было пераадоленне ўсеагульнай млявасці і абыякавасці, традыцыйна ўласцівых нашай творчай інтэлігенцыі.

На адкрыццё выставы, што праходзіць пры падтрымцы кампаніі “Разам для Беларусі”, сабраліся прадстаўнікі беларускай супольнасці, якія зараз пражываюць у Польшчы. У Мінску дадзеная экспазіцыя будзе дэманстравацца з восені.

Фота:

wystawa3

wystawa2

wystawa1

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.