Інстытут беларускай гісторыі і культуры

У Мінску з’явілася скульптура ў памяць пра Магдэбургскае права

Minsk - magdeburskaje prava - 1У раёне плошчы Свабоды з’явілася кампазіцыя “Гарадскія шалі”, якую стварыў скульптар Аляксандр Прохараў. На ёй гараджане ўзважваюць тавар.

Эталоны еўрапейскай метрычнай сістэмы,   а таксама дазвол на ўстаноўку гарадскіх шаляў Мінск атрымаў дзякуючы Магдэбургскаму праву (адпаведны прывілей вялікага князя Аляксандра, сына Казіміра Ягелончыка, з’явіўся ў 1499 годзе). Адпаведны надпіс, а таксама пячатка мінскай ратушы з выявай герба горада знаходзяцца збоку кампазіцыі.

Minsk - magdeburskaje prava - 2Гарадскія шалі, а таксама эталоны адзінак вагі і аб’ёму захоўваліся ў будынку ратушы.

Разбураная ў 1857 годзе як сімвал самастойнасці горада, яна была адноўлена ў пачатку ХХІ стагоддзя.Minsk - magdeburskaje prava - 3

Сімвалічна, што кампазіцыя “Гарадскія шалі” знаходзіцца недалёка ад сцен ратушы.

Аўтар: Глеб Кандрацьеў, фоты Кірылы Хілька, Наша Ніва

2 thoughts on “У Мінску з’явілася скульптура ў памяць пра Магдэбургскае права

  1. Volk_liut

    Супер! И как же это цензура пропустила?!