Інстытут беларускай гісторыі і культуры

У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”

 На сённяшні дзень выдана 50 кніг.
 У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 1Прэзентацыя адбылася у мінскай кавярні “Камяніца”. Навуковы сакратар грамадскага Інстытуту гісторыі і культуры Беларусі Анатоль Тарас адзначыў, што “у Беларусі пагарда да ўласнай культуры, мастацтва, навукі злучана, перш за ўсё, з невуцтвам. “Пераадолець гэта магчыма толькі праз асветніцтва. Вось чаму Інстытут разам з выдавецтвам “Харвест” выдае дадзеную серыю кніг”, – падкрэсліў даследчык.
У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 2Гасцям імпрэзы прадставілі адразу некалькі кніг. Так, дачка знакамітага беларускага рэжысёра Віктара Турава Алена прэзентавала кнігу свайго аўтарства і распавяла пра тое, як ішла над ёй праца.
У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 3Выступае Алена Турава
У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 4Выступае Анатоль Тарас
Беларускі рэжысёр і культуразнаўца Уладзімір Арлоў падрыхтаваў адразу некалькі кніг, у якіх расказваецца пра лёс і творчую спадчыну рэжысёраў Валера Рубінчыка і Уладзіміра Корш-Сабліна, музыкі Уладзіміра Мулявіна, кампазітараў Яўгена Глебава, Генадзя Цітовіча, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 5Выступае Уладзімір Арлоў
У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 6Нарэшце, унучка Якуба Коласа спадарыня Вера Міцкевіч прэзентавала кнігу “Пясняр зямлі і неба Беларусі” з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”, прысвечаную сваяму знакамітаму сваяку.
У Мінску прэзентавалі чарговыя выданні з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” 7Кнігу пра Якуба Класа прэзентуе Вера Міцкевіч
Па меркаванню Анатоля Тараса да 2018 года будуць выданы ўсе 100 кніг. “Этнічнае і сацыяльнае паходжанне, веравызнанне і нават мова, на якой яны размаўлялі і пісалі, не маюць прынцыповага значэння. Галоўнае, што гэтыя людзі жылі на Беларусі, стваралі свае творы аб Беларусі і для яе жыхароў”, – прызнаецца гісторык.
 “Гістарычная праўда”, http://www.istpravda.ru/