Інстытут беларускай гісторыі і культуры

У Мінску ўручылі чарговую Прэмію імя Вацлава Ластоўскага

Лаўрэатам стаў “беларускі Індыяна Джонс”, гісторык Андрэй Радкоў.
У 2012 годзе Андрэй разам з калегамі знайшоў і вярнуў у Беларусь адно з арыгінальных выданняў Статуту Вялікага Княства Літоўскага.


У розныя часы ён удзельнічаў у пошуку і вяртанні ў беларускія музеі больш за некалькі соцень розных артэфактаў. І ўсё гэта, амаль, на грамадскіх пачатках. 

У сувязі з гэтым Аргкамітэт па заснаванню Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага вырашыў узнагародзіць прэміяй за 2016 год менавіта Андрэя Радкова.

Нагадаем, што ў 2014 годзе лаўрэатам узнагароды стаў краязнаўца Антон Астаповіч, а ў 2015 – мастак Зміцер Шапавалаў.

У сваю чаргу, у 2014 годзе Прэмію імя Вацлава Ластоўскага атрымаў, кандыдат гістарычных навук, рэдактар нашага сайта Ігар Мельнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *