Інстытут беларускай гісторыі і культуры

У Магілёве прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

Sustrecha u Mahiliovie - 1У чацверг 10 кастрычніка ў Магілёве прайшла сустрэча з пісьменнікам, выдаўцом і аўтарам шэрагу кніг Анатолем Тарасам. Дадзеная сустрэча стала магчымая дзякуючы намаганнямі Магілёўскай суполкі ТБМ і яе кіраўніку Алегу Дзьячкову.

На сустрэчы спадар Анатоль распавёў пра значэнне ведання айчыннай гісторыі, якое дазволіць беларусам ганарыцца сваімі продкамі і тым самым беларуская нацыя ўмацуецца і з’яднаецца. Са слоў спадара Тараса беларусы сёння падзеленыя прыкладна на тры роўныя часткі: адна частка бачыць будучыню Беларусі ў сям’і эўрапейскіх краінаў, другая частка – ў саюзе з Расеяй, а трэцяй частка ня вызначылася з сваім геапалітычным выбарам. І зараз ідзе змаганне за розумы менавіта гэтай трэцяй часткі, ад якой залежыць куды пойдзе вектар развіцця Беларусі ў бліжэйшыя 5-10 гадоў.  І для таго каб беларусы выбралі эўрапейскі вектар развіцця, трэба як мага шырэй пашыраць веды пра беларускую гісторыю, якая ўвесь час (акрамя 220 гадоў акупацыі Расеяй) была цесна звязаная з эўрапейскімі краінамі.

Таксама на сустрэчы спадар Анатоль прэзентаваў свае новыя выданні, а таксама распавёў пра ўжо выдадзеныя кнігі. Падрабязна было распаведзена пра дзейнасць Інстытута беларускай гісторыі і культуры: што зроблена і што плануецца зрабіць у бліжэйшы год.

Было шмат пытанняў па гісторыі, сучаснаму стану беларускай  ментальнасці і шмат іншых, на якія сп. Тарас даў вычарпальныя адказы.

Неўзабаве з’явіцца і відэа сустрэчы.

Фота:

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/10/Sustrecha-u-Mahiliovie-2.jpg

http://inbelhist.org/wp-content/uploads/2013/10/Sustrecha-u-Mahiliovie-1.jpg

Падобныя спасылкі:

У Рагачове прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Рагачове

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Слуцку

У Слуцку адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

У Вялейцы адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

Відэа з расповедамі Анатоля Тараса на сустрэчы ў Вялейцы

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г.Вілейцы

Анатоль Тарас на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3

Відэа выступу Анатоля Тараса на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3

5 thoughts on “У Магілёве прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

  1. Васількоў Андрэй

    Адзін з тых каго сьмела можна лічыць ,,гонарам”нашай гістаграфіі,гэтакі сучасны Ермаловіч.Мне здаецца толькі дзякуючы такім патрыетам і не загіне наша гістарычная сьвядомасьць.Адзін робіць больш чым некаторыя прозападные лібярасты псеўдыкі.Дзякуй вам срадар Тарас,чакаем у Жлобіне.

    1. Равс

      Адкажыце, калi ласка, цi лiчыу Ермаловiч, что лiцьвiны – гэта продкi беларусау?

      1. Lugven

        Вы будзеце здзіўлены, але ж … так! Лічыў! Калі сумневаецеся, то гэтая інфа дзеля вас: кніга Міколы Ермаловіча ” Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае”. Там усе адказы на вашае пытаньне.

  2. Djecerson

    Анатоль Тарас, на мой взгляд, самый мощный историк и просветитель современной Беларуси.

    1. Lugven

      Так. Тут няма а ні якага сумневу. Творца, таленавіты навуковец, сьмелы чалавек, нястомлены працаўнік, нягледзічы на сталы ўзрост – прыклад любові да Радзімы для нас, маладых. Справа А. Е. Тараса будзе жыць, калі мы, яго вучні, будзем больш размаўляць са сваім асяродзем аб гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, казаць усю праўду аб нашай Роднай Старонцы.