Інстытут беларускай гісторыі і культуры

У Літве 2014-ы абвешчаны годам бітвы пад Оршай, пра беларусаў не згадваюць

Orsha 1514Законапраект, ініцыяваны групай парламентарыяў з розных фракцый, быў ​​прыняты літоўскім парламентам 23 снежня.

Як паведамляе  DELFI, у пастанове адзначаецца, што рашэнне прынята з улікам таго, што ў наступным годзе споўніцца 500 гадоў з моманту “гістарычнай перамогі Вялікага Княства Літоўскага ў бітве пад Оршай і абароны тэрытарыяльнай цэласнасці літоўскіх земляў”. Пастановай сейма ўрад абавязалі падрыхтаваць праграму урачыстасцяў, звязаных з гадавінай бітвы.

Славутая Аршанская бітва, у якой войска ВКЛ (значную частку яго складалі ўраджэнцы цяперашняй Беларусі) перамагло амаль утрая большую па колькасці армію Маскоўскай дзяржавы, адбылася 8 верасня 1514 года. 30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага літаральна разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч. Пад Оршай гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады. Гэта і адыграла рашаючую ролю ў ходзе бітвы.

У тагачаснай Еўропе Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых, а для беларускай вайсковай гісторыі увогуле самай значнай перамогай. З пачатку 1990-х гадоў мінулага стагоддзя 8 верасня ў Беларусі неафіцыйна адзначаецца як Дзень беларускай вайсковай славы.

Крыніца: http://euroradio.fm

Літоўскі гісторык: Расце пакаленне беларусаў, якое думае вярнуць Вільню

7 thoughts on “У Літве 2014-ы абвешчаны годам бітвы пад Оршай, пра беларусаў не згадваюць

  1. Равс

    жамойты-летувисы совсем уже с ума посходили

  2. Юрый

    Лiтовiсы не усвядамляюць, што яны узгадваюць гiсторыю Беларусау для усiх свядомых людзей свету. Хай так i далей робяць, бо там ёсць i нашы людзi, якiя жадаюць быць разам.

  3. Алег

    Ничога дзивоснага, бо афицыйныя улады не асацыююць гисторыю Беларуси з гисторыяй ВКЛ.

  4. Djecerson

    В войсках ВКЛ и жамойтов ведь почти не было.

  5. Djecerson

    Поражаюсь лживости и наглости летувисов.

  6. Лявон

    Цікава,ці будзе якая небудзь заява з нашага боку? (маю на увазе свядомае грамадства). Павінны ж мы неяк адрэагаваць? На самой справе, надыйшоу час у голас аб сабе заявіць, с пунту гледжання нашых інтарэсау не гледзячы на іхняе скуленне!

  7. Djecerson

    Не хватает лидеров, которые смогли бы поднять массы на акции протеста…да и режим быстро все разгонит. Но пытаться надо…кто кроме нас.