Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Тры новыя брашуры з серыі «100 ВЫДАТНЫХ ДЗЕЯЧАЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ»

Uladzislau Galubok - 1Выйшлі з друку і з’явіліся ў продажы 3 новыя брашуры з серыі «100 ВЫДАТНЫХ ДЗЕЯЧАЎ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ»:

  • Алесь Марціновіч:  Ігнат Буйніцкі;
  • Анатоль Валахановіч:  Уладзіслаў Галубок;
  • Алесь Марціновіч: Рыгор Шырма.

У кожнай брашуры па 64 старонкі, наклад кожнай з іх — 1 500 асобнікаў. Знайсці дадзеныя брашуры можна ў кнігарнях горада, а таксама на сядзібе БНФ.


Алесь Марціновіч:  Ігнат Буйніцкі.Ignat Bujnicki - 1Ignat Bujnicki - 2Націснеце на малюнак каб яго павялічыць.

Ігнат Буйніцкі (1861-1917) — заснавальнік, рэжысёр і акцёр першага беларускага тэатра. У 1910-1913 гг. гэты тэатр («Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага») шырока гастраляваў па Беларусі. У рэпертуар уваходзілі беларускія народныя песні і танцы, дэкламацыі твораў беларускіх літаратараў, пьесы беларускіх, польскіх і расійскіх драматургаў. У вёсну 1917 г. Буйніцкі быў адным з ініцыятараў стварэння «Першага беларускага таварыства драмы і камедыі».

Анатоль Валахановіч:  Уладзіслаў Галубок

Uladzislau Galubok - 1Uladzislau Galubok - 2Націснеце на малюнак каб яго павялічыць.

Ігнат Уладзіслаў Галубок (1882-1937) — драматург, акцёр, рэжысёр, пісьменнік, паэт, мастак, дэкаратар, першы народны артыст БССР (1928). У 1921 годзе стварыў Вандроўны беларускі тэатр, з якім даваў спяктаклі ва ўсіх кутках тагачаснай Беларусі. Гэтага надзвычай таленавітага чалавека забілі сталінскія каты, якія імкнуліся знішчыць нашу адметнасць, нашу мову, нашу нацыянальную культуру.

Алесь Марціновіч: Рыгор ШырмаRygor Shyrma - 1Rygor Shyrma - 2Націснеце на малюнак каб яго павялічыць.

Рыгор Шырма (1892-1978) — беларускі фалькларыст, харавы дырыжор, музычны і грамадскі дзеяч. Народны артыст Беларусі (1949). Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Стваральнік і кіраўнік шэрагу харавых калектываў, у тым ліку дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы, якую узначальваў на працягу 30 год.