Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Трэці выпуск “Запісаў ТАБГ” – 1863 “шляхецкае паўстаннне ці народная рэвалюцыя?”

Zapisy 3 - 1863Выйшаў з друку і ўжо можна знасьці ў кнігарнях горада, а таксама на Ўправе БНФ трэці выпуск “Запісаў Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага” – 1863 “шляхецкае паўстаннне ці народная рэвалюцыя?”.

Гэты выпуск, як і папярэдні, з’яўляецца тэматычным. Гэта зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі, якую правёў Інстытут беларускай гісторыі і культуры 21 снежня 2013 г. у Менску. Уважлівае вывучэнне друкуемых тэкстаў упэўніць чытача ў тым, што паўстанне 1863 года на Беларусі мела ўсе прыкметы народнай рэвалюцыі.

Прадмова складальніка-рэдактара

Нацыянальна-патрыятычная частка беларускіх інтэлектуалаў абвясціла 2013 год “годам Каліноўскага”. Гэта звязана з двума юбілейнымі датамі: 175-годдзем са дня нараджэння Каліноўскага і 150-годдзем са дня пачатку паўстанні 1863 года.

Сваімі канферэнцыямі адзначылі паказаныя даты таксама і тыя сілы, якія варожыя нацыянальна-патрыятычнаму руху на Беларусі, у першую чаргу так званыя “заходне-русісты” (цэнтр “Заходняя Русь”). Яны правялі сваю канферэнцыю самыя першыя, ужо ў студзені. У верасні адбылася польска-беларуская канферэнцыя пад патранатам амбасады Рэспублікі Польшча. На лістапад была вызначаная канферэнцыя ў Інстытуце гісторыі НАН РБ, у якой акрамя “афіцыйных” гісторыкаў Беларусі збіраліся прыняць удзел і “заходне- русісты”, а таксама навукоўцы з Расіі, але кіраўніцтва Інстытута адмяніла яе.

Тэме паўстання прысвечаныя шматлікія публікацыі ў перыядычным друку, на Інтэрнэт-сайтах. Нажаль, далёка не заўсёды матэрыялы гэтых публікацый з’яўляюцца нацыянальна-патрыятычнымі па сваяму зместу.

Таму грамадская арганізацыя – Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК), сумесна з Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыяй, а таксама з Інстытутам развіцця дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і краін Усходняй Еўропы, правялі 23 сакавіка 2013 года канферэнцыю на тэму “Паўстанне 1863 года на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”. Быў выдадзены накладам 150 асобнікаў зборнік матэрыялаў канферэнцыі (240 старонак).

Важна, каб “апошняе слова” засталося за тымі даследчыкамі, якія трымаюцца нацыянальна-патрыятычнага пункту гледжання. У гэтай сувязі 21 снежня 2013 года мы правялі яшчэ адну канферэнцыю: “Паўстанне 1863 года – шляхецкае паўстаннне ці народная рэвалюцыя?”.

У межах гэтай канферэнцыі мы засяродзілі сваю ўвагу на трох пытаннях:

Што гэта было? Бунт бяздольных і зняважаных пластоў грамадства?Паўстанне адной толькі шляхты? Або жа рэвалюцыя, у якой удзельнічалі ўсе асноўныя грамадскія групы тагачаснай Беларусі?

Чым натхняліся ўдзельнікі падзей 1863 года? Якая была матывацыя іх адважнага выступу?

Якіх мэт яны жадалі дасягнуць?

Матэрыялы канферэнцыі, апублікаваныя ў гэтым зборніку, даюць ясныя адказы на пазначаныя пытанні.

Анатоль Тарас, навуковы сакратар Інстытута беларускай гісторыі і культуры

ЗМЕСТ

Прадмова складальніка-рэдактара (Анатоль Тарас)

Частка 1. Агульны погляд на паўстанне
– Матывацыя паўстання пад началам К. Каліноўскага (Зм. Абразцоў)
– Ліцвінскі (беларускі) след у падзеях 1863 – 1864 гг. (Я. Гучок)
– Паўстанне 1863 года як пераломны этап у фарміраванні беларускай нацыі
і нацыянальнай ідэі (А. Астапенка)
– Паўстанне 1863 г. і фарміраванне палітычнага руху на Беларусі (С. Шабуневіч)

Частка 2. Постаць Каліноўскага
– Каліноўскі і беларуская ідэнтычнасць (А. Тарас)
– Кастусь Калиновский: секреты магнетизма белорусского Че Гевары (О. Галкин)
– Калиновский и Христос (А. Елопов)
– О личности Калиновского: свидетельства современников и анализ почерка
(Н. Поджарова, В. Герасимчик)

Частка 3. Дэталі паўстання
– Праблемы вывучэння паўстання на Беларусі (В. Герасімчык) .
– Ліда перад паўстаннем 1863 г. (Л. Лаўрэш)
– Выкананы абавязак Антона Трусава (В. Чаропка)
– Карнель Герад Пелікша (Раіса Аўчыннікава)
– Асаблівасці паўстання 1863 г. ва Усходняй Беларусі (Зм. Хромчанка)
– Дзве бітвы на Вілейшчыне (Зм. Хаценчык, Дз. Канецкі)
– Восстание 1863 г. в Кобринском уезде (О. Карпович)
– Восстание 1863 г. в Игуменском и Слуцком уездах (О. Карпович)
– Правда о «зверствах» повстанцев (А. Тисецкий)

Частка 4. Памяць
– 2013 versus 1863: бои за историю (А. Киштымов)
– Трансфармацыя вобраза Кастуся Каліноўскага ў культурнай памяці
сучаснікаў (І. Шумская)
– Кастусь Каліноўскі ў гістарычнай памяці народа (А.я Весялуха)
– Нагода для гонару. З гісторыі захавання памяці пра Паўстанне 1863—1864
гг. у міжваеннай Польшчы (І. Мельнікаў)

Высновы “Каліноўскі – костка ў горле для продажных пачвар на Беларусі (А. Тарас)”