Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Сёння Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які адзначаўся з 1991 па 1996 гады.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Гэта дата стала лагічным працягам высілкаў беларусаў па атрыманню незалежнасці сваёй Бацькаўшчыны, якія распачаліся ў 19 стагоддзі і ў першыню былі зафіксаваныя ў Трэцяй Устаноўчай Грамаце 25 сакавіка 1918 года – у дзень абвяшчэння БНР. І ўжо 01 студзеня 1919 года ў Смаленску была прынятая Канстытуцыя БССР, што праз 71 год дало магчымасць беларускай нацыі сцвердзіць свае права на самастойнае жыццё у сваёй незалежнай краіне.

Віншуем усіх беларусаў з гэтым вялікім святам!

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.