27 лістапада 1920 г. – Дзень герояў, пачатак Слуцкага Збройнага Чына. У гэты дзень Слуцкая Брыгада БНР прыняла першы бой з войскамі Чырвонай Арміі.
Гэта была спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.