Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Сустрэча ў Воршы з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Taras u Vorshy - 19 ліпеня ў Воршы адбылася сустрэча пісьменніка Анатоля Тараса з цікаўнымі жыхарамі гэтага старажытнага горада. Падчас сустрэчы размова ішла не толькі пра творчасць пісьменніка.

Анатоль Тарас у першую чаргу распавёў пра сваю бягучую актыўнасць. Асаблівы акцэнт выступоўца зрабіў на развіцці дзейнасці Таварыства аматараў гісторыі імя В. Ластоўскага. Гэтая арганізацыя распачала сваю працу напачатку 2013 года і пакуль дзейнічае у фармаце аргкамітэту. За гэты час, дзякуючы арганізатарам і прыхільнікам аргамітэта Таварыства, было выдадзена 3 выпускі альманаха «Запісы Таварыста аматараў гісторыі імя В. Ластоўскага». У бягучым годзе плануецца падаць дакументы на рэгістрацыю Таварыства, выдаць чарговы выпуск альманаха і распачаць больш шчыльную працу з краязнаўцамі ў рэгіёнах. Таму Анатоль Тарас заклікаў усіх прыхільнікаў гісторыі краіны і сваіх мясцінаў дасылаць свае матэрыялы, а таксама прапаноўваць ініцыятывы па рэалізацыі гісторыка-культурных праектаў, найбольш важныя і цікавыя з якіх арганізатары Таварыства гатовыя падтрымаць.

Пасля выступу спадар Анатоль змястоўна адказаў на ўсё пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, як па гісторыі, так і адносна цяперашняга стану беларускай культуры, мовы, ментальнасці і г.д.

Сустрэча прайшла ў прыязнай і цёплай атмасферы. Прыхільнікі творчасці Анатоля Тараса змаглі атрымаць аўтографы аўтара.

Пазней на нашым сайце з’явіцца поўнае відэа сустрэчы.

Taras u Vorshy - 3Taras u Vorshy - 4Taras u Vorshy - 2

Одна идея о “Сустрэча ў Воршы з пісьменнікам Анатолем Тарасам

  1. Юрий-Альгерд

    Мабыць, цікавая сустрэча. Але ж жадалася, каб адбылася сапраўдная канферэнцыя пра непасрэдна аб «бітве пад Воршай». Спадзяюся, што калі-небудзь ( да 14-га верасня) такая канферэнцыя з’явіцца на гэтым сайце. Гэта проста неабходна! Трэба ужо зараз распаўсюжваць інфармацыю пра «бітву пад Воршай», бо хутка будзе ўжо поздна. Зараз час працуе ўжо не на нас. Таму чакаю новых тэматычных прац па гэтаму пытанню, але больш чакаю відэаканферэнцыяў. Вялікі дзякуй за вашу працу!