Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Што там – за мостам?

stankevichПрацягваем публікацыю  дакладаў, якія былі выдадзеныя ў зборніку «Праблемы гуманітарнай бяспекі Беларусі» і былі абмеркаваныя на Навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай праблемным пытанням беларускай гуманітарнай бяспекі, якая прайшла 4 траўня 2013 года ў Мінску ў гатэле «Арбіта».

Падаем вашай увазе даклад з  панэлі «Культуралогія» пісьменніка Юрыя Станкевіча:

І.

Вось ужо на працягу больш як двух стагоддзяў наш народ спрабуе самавызначыцца і церпіць на гэтым цяжкім шляху паразы.

Знешне цяпер усё быццам прыстойна, фармальнасці незалежнасці захоўваюцца, але рэчаіснасць гэтая падманлівая і ўвесь час змушвае задаваць пытанні.

Адказам на іх можна назваць, на маю думку, некалькі асноўных фактараў, якія пагражаюць нам апошнім часам. І пагрозы набываюць ўсё больш акрэсленыя рысы.

“Simulation Argument” – aдна з так званых “бастардных” ідэяў, а менавіта ідэя сусветна вядомага навукоўцы, філосафа і трансгуманіста Ніка Бострама, які жыве і працуе зараз у Англіі, – дзіўным чынам пераклікаецца з ідэямі і думкамі яго знакамітых папярэднікаў: Ф. Ніцшэ, Х. Артэгі-і-Гасэты і іншых. Калі зрабіць адпаведныя карэктыроўкі ў часе, ідэя, хоць і навукова рызыкоўная, закранае і наша становішча. Коратка, сутнасць яе пра тое, што мы існуем не ў базавай цывілізацыі, а ў кампутарнай сімуляцыі.

“Цалкам магчыма, – лічыць аўтар, – існаванне сімуляваных людзей без самасвядомасці, але якія, тым не менш, могуць быць адносна разумнымі, могуць таксама кантралявацца Праграмай і ўвогуле не мець індывідуальнасці”.

“Людзі-цені” – назваў іх ён. Частка чалавецтва, лічыць філосаф, можа складацца з зомбі, гэта значыць, з асоб, якія прасімуляваныя на ўзроўні, дастатковым толькі дзеля таго, каб поўнасцю прасімуляваныя не заўважылі нічога падазронага. Той, хто знаёмы з распрацоўкамі яго вялікіх папярэднікаў – С. К’еркегара, Х. Артэга-і-Гасэты, Ф. Ніцшэ – заўважыць гэты дзіўны, хоць і цьмяны пераклік.

На адпаведную з выказанай ідэяй думку, колькасць так званых “Людзей-ценяў”, а іх і так большасць, можа значна павялічвацца ў залежнасці ад спрыяльных для таго абставін: войнаў, глабальных метафізічных мутацыяў, і выцякаючых з іх адпаведных наступстваў. Будучыня плямёнаў, народаў і нацыяў, цалкам верагодна, залежыць і ад гэтага фактару.

“Звышчалавек ужо існаваў раз-пораз, але толькі як шчаслівая выпадковасць, як выключэнне, – і ніколі як нешта прадвызначанае. Наадварот, яго баяліся больш за ўсё, дагэтуль ён выклікаў амаль жах, і са страху перад ім жадалі, вырошчвалі і дасягалі чалавека супрацьлеглага тыпу: тыпу хатняй жывёлы, статкавай жывёлы, хворай жывёлы – хрысціяніна” – адзначаў Ф. Ніцшэ.

“У чалавеку, – лічыў філосаф, – важна тое, што ён мост, а не мэта: у чалавеку можна любіць толькі тое, што ён пераход…”.

Адзначым жа ўсё працытаванае. Бо да цытат з тэкстаў вышэйназваных асоб звяртаемся не дзеля абстрактнага тэарэтызавання, а каб звярнуць увагу на асабліва пагрозлівыя прычыны, якія фатальным чынам адбіваюцца цяпер на жыцці нашага народу – і так кінутага дагэтуль у надзвычай неспрыяльныя гістрычныя ўмовы існавання. Адна з асноўных такіх прычынаў – бадай, значны перакос, перавага ў колькасці “абдзеленых”, “людзей-ценяў” (назавём іх так, паводле вызначэння філосафаў, а таксама паліткарэктнасці і, спадзяюся, без крыўды з іх боку) індывідаў над індывідумамі незалежнымі, аўтаномнымі.

Бясконцыя войны ВКЛ з паўсталай на Ўсходзе ардынскай імперыяй, агрэсія не толькі адтуль, а і з Захаду, выкарыстанне як палігону для вайсковых баталій, працяглыя плыні эміграцыі (зараз ідзе чарговая), масавыя зачысткі ў ходзе камунісцка-бальшавісцкай мутацыі, асабліва сярод эліты, цяперашні мультыкультуралізм – прывялі да такога адчувальнага перакосу. Сервілізм – задавальненне роляй рабоў – стаў звычайнай з’явай у грамадстве.

“Ценевы” індывід (“непрасімуляваны поўнасцю”, паводле Н. Бострама), падаграваемы сігналамі падсвядомасці, каб трымацца ў статку, павёў свой рэй. Адпаведна тым няўцямным сігналам, ён здаўна імкнуўся знайсці абаронцу, які быў бы здольны апякаць яго, і тое яму ўдалося – ён знайшоў яго ў асобе ўлады. Тут варта яшчэ ўзгадаць і злавесную селекцыю народа – як бомбу запаволенага дзеяння: яна і павінна была выбухнуць праз некалькі пакаленняў – у ХХІ – ХХІІ стагоддзях, калі адабраная і выпеставаная бальшавікамі і левымі лібераламі маса падонкаў і вычварэнцаў спародзіць новыя пакаленні сабе падобных.

Чалавек ценю не хоча быць мастом, не хоча быць пераходам.

Пачынаючы з XVI стагоддзя, у Эўропе набірае інэрцыю змена ўлады і формы кіравання ў адказ на патрабаванні, прад’яўляемыя ўжо не толькі “прасунутымі” аўтаномнымі індывідамі, а і, так бы мовіць, “ненапоўніцу прасімуляванымі”.

Хвалі так званых “сорнераў”, якія набягаюць у пошуках еўрапейскіх каштоўнасцяў, толькі пагаршаюць сітуацыю. Набрыдзь разбэшчвае і размяжоўвае аўтахтонаў – гэта ёй выгодна.

З прыходам да ўлады непасрэдна “людзей-ценяў”, а ў нашым не такім ужо і  аддаленым мінулым – правадыроў марксізму-ленінізму, катастрофа пачала набываць сістэмны характар. Было нешта страшнае і штучна-ненатуральнае ў іх імкненні перасекчы сувязі народа з Небам, і наадварот – прызямліць яго да карыта.

Такім чынам, магчымасць цяпер весці дыялог з большасцю праз нацыянальную ідэю становіцца праблематычнай. Ад простага непаразумення такая спроба раз-пораз можа пераходзіць да варожасці. Так пачынаецца “ціхая” грамадзянская вайна.

Пакінуўшы трансгуманіста Ніка Бострама з яго “вар’яцкай” ідэяй аб сімуляцыі, прывядзем думку на гэты кшталт яго вялікага папярэдніка: Хуана Артэга-і-Гасэта:

“Ніякая абяцанка, ці нават прапанова дакладных умоваў самаразвіцця і ўдасканальвання не магла спакусіць “абдзеленага”, ён усведамляў, што яго індывідуальнасць занадта бедная дзеля таго, каб спадзявацца на яе паспяховае развіццё і атрымліваць ад гэтага працэсу задавальненне. Унутраным стымулам яго актыўнасці была магчымасць поўнага пазбаўлення ад неспакою і трывогі за тое, што ён не з’яўляецца “сапраўдным” індывідам. Да яго прыйшло ўсведамленне таго, што ён не толькі адзінокі, але належыць да шматлікага класу тых, хто не сутыкаецца з сітуацыяй асабістага выбару. Ён усвядоміў сябе ў выніку колькаснай перавагі “масавым чалавекам” і вызначыў шлях выхаду з сітуацыі, у якой знаходзіўся”.

Угледзьцеся ў сустрэчных, у тых, хто навокал вас, і вы ўпэўніцеся, што большасць з іх якраз і належаць да тых, хто носіць назву “масавы чалавек”, які, цалкам вергодна, і ёсць асноўная наша пагроза.

А таго сапраўды не спакусіць нічога, што высоўваецца за кола яго паўсядзённых інтарэсаў. Тым больш, ён не ўсведамляе, што жыццё хуткаплыннае, а ўпэўнены, што будзе жыць заўсёды. Ён верыць. Хоча верыць. У поліэтнічны рай, які прынясе яму мультыкультуралізм (“свежае паветра і спевы птушак”, як сцвярджае “СБ”), у тое, што на вуліцах павінна знайсціся месца для Дзяржынскіх і Ільічоў, у тое, што няма розніцы на якой мове размаўляць, добра і на суседскай і г.д.

І яшчэ ён на ўзроўні падсвядомасці адчувае няўцямнае раздражненне і ад таго трывогу на мяжы з агрэсіўнасцю, бо ў рэшце рэшт не ведае, НАВОШТА яму жыць. Бо толькі народ, які гэта ведае, можа, па словах філосафа, “вытрымаць амаль любое ЯК”.

Думка пра не менш вялікую пагрозу, якая насоўваецца на нас ужо не толькі з усходу, а і з Еўропы, верагодна зусім не выклікае занепакоенасці ў прыхільнікаў новых ліберальных каштоўнасцяў. А гэта, сярод іншага, ідэі мультыкультуралізму, касмапалітызму, гомасэксуальныя шабасы, разбурэнне сям’і да яе поўнага скасавання. Міграцыя і, як яе вынік, разрэджванне, разбоўтванне нацыянальнага – чарговая небяспека для нашай знясіленай войнамі краіны і з той нагоды з зыходам адсюль лепшых асоб.

А этнагенацыд трыццатых гадоў мінулага стагоддзя? Галадаморы? “Нашто, нашто – між Захадам і Ўсходам, вачыма сінімі ты прарасла?” – з горыччу пытаўся наш палітэмігрант Масей Сяднёў.

Беларусь цяпер таксама пачала “чарнець” і можа стацца так, што “вачыма сінімі” мы ўжо ўвогуле не здолеем кагосьці нават здзівіць, бо імунітэт да чужога штучна падаўляецца. Так званыя “сорнеры” папаўзлі да нас з усіх бакоў. Часам няздары і лайдакі ў сябе дома, яны шукаюць тут выгодаў, і намер у большасці з іх аднолькавы – узбагацець “за адну ноч”.

Як ні дзіва, быццам з’яўляючыся ідэйнымі праціўнікамі Еўрасаюзу, некаторыя нашыя артадаксальныя прыхільнікі ўлады раз-пораз бяруць адтуль, з еўрасаюзаўскіх ідэяў, самае горшае і актыўна прапагандуюць і ўкараняюць у нас.

Вось як, напрыклад, сцвярджае, шаркнуўшы ножкамі ў бок ЕС, “галоўная” газета краіны (“СБ”) у адным са сваіх нумароў напрыканцы лета 2012 года:

“У нашым утульным і паэтычным краі даказалі, што мультыкультуралізм, як бы каму ні хацелася зваротнага, для нас натуральны, як паветра і спевы птушак раніцай”.

Між тым, горкі вопыт саміх шматлікіх еўрапейскіх краін сведчыць, як небяспечна падтрымліваць лявацкія плыні з іх прыхільнасцю да разбурэння нацыянальных і маральных каштоўнасцяў.

Нядаўнія падзеі ў Францыі, Нямеччыне, Вугоршчыне, нават Расеі – на віду. Дзікія шабасы педэрастаў і феміністак становяцца ўсё больш цынічнымі, а іх выклікі да скасавання сям’і – ганебнымі. І мігранты ўжо не хочуць мыць посуд у чужых землях, а патрабуюць для сябе ўсялякіх прывілеяў, не аддаючы ўзамен анічога. Рэлігійныя бунты і сутычкі скаланаюць зацыкленыя на спажыванні грамадствы Еўропы. Выраджэнне і самазнішчэнне сталі перспектывамі не такой ужо і далёкай будучыні.

Азіраючыся на паліткарэктнасць і зусім не маючы намеру пакрыўдзіць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія выбіраюць нашую зямлю месцам пражывання, адпачынку, – хочацца ўсё ж такі спытаць: чаму вам не жывецца ў сябе дома?

Між тым, па разліках навукоўцаў, калі колькасць мігрантаў дасягае пятнаццаці адсоткаў ад колькасці тытульнай нацыі – пачынаюцца незваротныя змены. І змены гэтыя – заўсёды негатыўныя. Далёка “не спевы птушак раніцай…”. Перад намі акрэслена паўстае і пагроза інвалюцыі.

Прароцкія выказванні Ф. Ніцше, якога ў апошнія часы незаслужана замоўчваюць, альбо наадварот імкнуцца паставіць пад зласлівы астракізм, – спраўджваюцца.

Масавы чалавек не хоча быць мостам. Не хоча быць пераходам да звышчалавека. Ён згаджаецца на ўсё, абы толькі заставацца ў якасці “абдзеленага”, і нават перспектыва самазнішчэння не закранае яго свядомасці. “Я іду сярод гэтых людзей і дзіўлюся, – пісаў філосаў. – Яны здрабнелі і ўсё яшчэ драбнеюць, і прыводзіць іх да гэтага іх вучэнне аб шчасці і дабрачыннасці.”

Навукоўцы са Стэнфарду высветлілі, што на працягу трох тысяч год (120 пакаленняў) людзі перажылі некалькі мутацыяў, якія прывылі да пагаршэння іх інтэлекту. І адна з іх, на маю думку, – камунісцка-бальшавісцкая. Нашым продкам даводзілася шмат думаць і рухацца, каб выжыць, а пасля натуральны адбор “выпарыў” гэты імпэт – сведчаць навукоўцы.

Палеантраполаг, аўтар тэорыі інвалюцыі А. Бялоў лічыць, што здольнасці сучаснага чалавека катастрафічна звужаюцца. Нават ў фізічным плане. У краманьёнца, які жыў каля 45 тысяч год таму, мозг у сярэднім быў 1550 куб. см., а ў сучаснага жыхара планеты – 1350 куб. см. А дзе падзеліся 200 куб. см.? Ідзе дэградацыя. Цяпер у еўрапейца маса мозга ў сярэднім 1375 г, у мангалоідаў – 1332 г, у негроідаў – 1214 г. У некаторых народнасцяў яна скарацілася да 700 г. Так недалёка засталося і да прыматаў (~540 г).

Дыктат транснацыянальных кампаній кідае нас у бок размывання асобных этнасаў, глабалізму і татальнага, бяздумнага спажывання.

Лепшыя тэхналагічныя здольнасці скіроўваюцца не на спазнанне Сусвету, абароны ад экалагічных і тэхнагенных катастроф, а на затрату неверагоднай колькасці энергіі розуму, каб яшчэ больш палепшыць гук, якасць малюнка, сцэнічныя эфекты на ўсялякіх айфонах і айпэдах, якія скарыстоўваюцца выключна на тое, каб паглядзець на чарговага дурапляса кшталту Джэксана, альбо яго клона. Не культ “Еўрабачання” і шматлікіх “базараў” павінен ствараць імідж краіны. Дадамо сюды генамадыфікаваную ежу, засілле маскультуры і г.д.

Ніцшэўскі Заратустра, спусціўшыся з гор, здзівіўся, чаму народ не пачаў яго слухаць, а пабег глядзець на канатнага плясуна. Мы і цяпер бачым усё той жа сіндром: з раніцы да раніцы не пакідаюць сродкаў масавай інфармацыі блазны, прытворшчыкі і дураплясы.

Ёсць пагрозы, якія пакуль яшчэ цьмяна вымалёўваюцца на даляглядзе, – у тым ліку пагроза імклівых экалагічных і тэхнагенных катастроф, што верагодна спародзяць перасяленне плямён і народаў.

Перад намі паўстаюць новыя, больш брутальныя праблемы. Але тое – тэма асобных гутарак. Як і гутаркі пра тое, што варта рабіць адпаведна нашых парадыгмаў. А рабіць нешта трэба, бо прамаруджванне – горшая форма адмовы.

Што там будзе – за тым мостам?

Мы дагэтуль не здольныя прама адказаць на пытанне, якое, магчыма, у найбольшай ступені закранае нас, беларусаў, і ўсіх тых, хто стаіць ля апошняй мяжы.

 ІІ.

Адпаведна вельмі трывожным сімптомам, а ўсіх іх немагчыма пералічыць і прааналізаваць на абмежаванай плошчы, паўстае спрадвечнае пытанне: што рабіць?

І сапраўды — што? Як пазбегнуць асноўнай пагрозы — этнічнага вымірання?

Па-першае, пазбегнуць далейшай фальсіфікацыі гісторыі. Напрыканцы 2009 года ў МДУ Расіі мітусліва правялі аналіз падручнікаў па гісторыі 12 краін постсавецкай прасторы. І тут ардынцы на Ўсходзе адразу занепакоіліся. Аўтары даклада канстатавалі, што за выключэннем Беларусі ўсе астатнія краіны пайшлі па шляху нацыяналістычнай трактоўкі гісторыі, па шляху дэрусіфікацыі.

Тым больш трывожна, што ўжо праз год менавіта прадстаўнікі той жа Беларусі выступілі з ініцыятывай стварыць адзіны падручнік гісторыі (!) для СНД. Але ж з якой нагоды ў Беларусі павінен быць агульны падручнік гісторыі, напрыклад, з Таджыкістанам, альбо Казахстанам ці Ўзбекістанам, а калі ўжо так, дык не з Летувай ці Польшчай?

Такія вось дзікія ўяўленні аб лёсе сваёй гісторыі прынятыя, ці хочуць быць прынятымі, толькі ў адной краіне былога сацлагера і СССР — Беларусі. А гісторыя — мутабельная. Змяняючы мінулае, мы змяняем будучыню. У мазахістцкім раскірэчванні перад чужынскімі наступствамі асобныя тупалобцы запамятавалі, што 400 год жылі ў ВКЛ, пад абаронай адпаведных Статутаў, з Магдэбурскім правам, стварылі першую ў Еўропе канстытуцыю (3 траўня 1791 г.) і г.д.

Па-другое, нам неабходны свой П’емонт. У большасці еўрапейскіх краінаў ён прысутнічае “дэ факта”. У Летуве, напрыклад, гэта Каўнас. А вось іншая наша суседка — Украіна. Калі глядзіш футбольны матч у Львове, дык міжволі апынаешся ў свеце гарачай усенароднай еднасці: 50 тысяч заўзятараў у адзіным імкненні ўстаюць са сваіх месцаў і спяваюць дзяржаўны гімн ад пачатку да канца “Шчэ не вмерла Ўкраіна, ні слава, ні воля…” — грыміць над стадыёнам. Спартсмены адчуваюць гэтую татальную энергетыку: у гаспадароў яна выклікае жаданне перамогі, у гасцей — псіхалагічны стрэс. Львоў — украінскі П’емонт, дзе непарушна згрупаваная нацыянальная ідэя. Гэта сваеасаблівы стрыжань дзяржавы, які не дазваляе ёй разваліцца як пад націскам з імперскага расійскага Усходу, так і з Захаду з яго левым лібералізмам.

Па-трэцяе, нам варта акрэсліць само паняцце незалежнасці, якое уключала б у сябе шматлікія патрабаванні нашага зменлівага часу і працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. Нам патрэбна сапраўдная незалежнасць, а не паводле У. Арлова (гл. яго эсэ “Незалежнасць — гэта…”), дзе некаторыя сваёй гадоўлі спрэчныя думкі выклікаюць усмешлівы недавер і адмоўную рэакцыю. Па майму сціпламу меркаванню, Беларусь проста не выстаіць ва ўмовах мультыкультуралізму, глабалізму, левага лібералізму з іх пагардай да традыцыйнай сям’і, маральных каштоўнасцяў і прыкметамі выраджэння, характэрнымі для некаторых еўрапейскіх краін, дзе дарваліся да ўлады левыя лібералы.

Ёсць і разумныя патрабаванні некаторых краін упарта адстойваць сваё права на захаванне нацыянальнай адметнасці. Гэта баскі, шатландцы, ірландцы, каталонцы, брэтонцы, валійцы і г.д. Падзяліліся на дзве дзяржавы Чэхаславакія, Судан, некаторыя іншыя.

Скажам прама, маральна наша краіна падзелена. І магчыма, найлепшым выйсцем было б рэальна “ціха разыйсціся”, але гэта зноў ужо з шэрагу так званых “бастардных” ідэяў.

ххх

Пакуль жа варта знізіць негатыўны ўплыў так званага масавага, “абдзеленага” індывіда на лёсавызначальныя падзеі ў грамадстве. Абмежаваць прасочванне найгоршых еўрасаюзаўскіх псеўдакаштоўнасцяў: садамісцкіх вычварэнняў, скасавання здаровых шлюбаў і сям’і, вярнуцца да мовы і сімволікі тытульнай нацыі, бо ва ўмовах поліэтнічнасці Беларусь проста самаліквідуецца. І каму мы тады прадэманструем нашыя славутыя памяркоўнасць і талерантнасць?..

У нашыя дні павінна набываць вагу менавіта нацыянальная культура як сегмент грамадскага жыцця. Між тым, само падрастаючае пакаленне небяспечна расслаіваецца. Адна плынь — прасавецкага ўхілу, другая — прагматычнае, касмапалітычнае, “хіхікаючае” пакаленне, пазбаўленае гераічнага пачатку, з дзіўнымі адхіленнямі кшталту селебрыфіліі і з кумірамі ў выглядзе ўсялякіх блазнаў і дураплясаў. У мастацтве і літаратуры збіваюцца на “сцёб” і “прыколы” ды яшчэ на малпаванне з горшых расійскіх ды заходніх культузораў. Як выказаўся наконт падобных Аўгуст Клейнзалер:

“Хачу толькі аднаго — няхай усе гэтыя “дараванні” заткнуцца і паразбрыдуцца па хатах. Але зірніце на далягляд: на падыходзе новыя орды. Яны яшчэ больш шматлікія, яшчэ больш бяздарныя — і яшчэ больш агрэсіўныя”.

Трэцяя плынь, паводле выразу Ірыны Хадарэнка, пакаленне “ікс”. Яно нацыянальнае па сваёй духоўнай сутнасці, і, калі паспрыяюць абставіны, магчыма, скажа важкае слова ў будучыні. І ў культуры таксама.

Пакуль жа яно павінна актыўна выступаць супраць саўковага саветызму, укаранення левых ліберальных поглядаў. Са старажытных часоў мы ведаем, што Вавілон, калі дзе-нідзе і ўзнікае, то непазбежна разбураецца праз самазнішчэнне. Таму і славуты “залаты мільярд” можа страціць пачуццё нават асабістай бяспекі: узаконіць не толькі аднаполыя шлюбы і усынаўленне імі дзяцей, а, напрыклад, і педафілію. Усё можа быць. Усё бліжэй і бліжэй ўэлсаўскі варыянт “Машыны часу”: морлакі пачнуць адлаўліваць і ласавацца элоямі.

Важна адсочваць абстаноўку ў правінцыі, абітальнікі якой часта становяцца ахвярамі бяздумнага, а то і мэтаскіраванага  русіфікатарства, уседазволенасці чынавенства, а часам і безпакаранасці так званых “сорнераў”, якія схільныя паразітаваць на грамадстве праз крымінал.

Сапраўды, кааб пабачыць на свае вочы рэальны стан рэчаў, які вынікае з нагрувашчвання вынікаў тых пагроз, зусім не варта блукаць па мітуслівых лабірынтах Мегаполіса, а якраз зазірнуць у правінцыю, дзе, дарэчы, пражывае большасць насельніцтва, у які-небудзь раённы цэнтр — на маю думку, больш вынікова. І калі сталіца са сваімі касмапалітычнага адцення офісамі, клубамі, тэатрамі, супермаркетамі, казіно, дыскатэкамі і іншымі ўстановамі патрабуе шматвектарнага аналізу, то райцэнтр — вось ён, адкрыты, як далонь дзіцяці. Прашпацыруйце па яго вуліцах з іх перакошанымі парканамі і развешанымі на іх дурнаватымі рускамоўнымі лозунгамі, традыцыйным пігмаліянізмам з абавязковымі ільічамі і дзяржынскімі, паназірайце за яго абітальнікамі: яны не так спяшаюцца і могуць нават мець з вамі нейкія часовыя моўныя зносіны, і — перад вамі першае і, магчыма, самае дакладнае ўражанне. І адхіленні ад сутнасці рэчаў тут невялікія, хоць у кожнага горада, пасёлка, вёскі — свой твар.

Мігранты ў правінцыі — асобная з’ява. Таму што правінцыя больш уразлівая, чым сталіца. Часам яна нават безабаронная. Там менш кантралююць тых, хто прыязжае сюды з мэтай застацца. Тут лягчэй стварыць дыяспару, бо ў паўднёвых народаў больш выяўляецца кланавасць. У правінцыі зручней кантраляваць цэны на рынках. Таму вельмі хутка дыяспара багацее, падымаецца над аўтахтонамі і пачынае уплываць нават на гуманітарны бок жыцця.

Вядома, мы павінны з павагай адносіцца — і выспавядаем гэта — да іншых нацыянальнасцяў, але пускаць у краіну ўсіх “сорнераў” без разбору — гэта адна з найвялікшых небяспек. Ад іх наплыву ўжо стогнуць Брытанія, Францыя, Нямеччына, Бельгія, Нарвегія, Данія, і што цікава — застагнала Расея. Мэта прыезду, тэрмін пражывання, працаўладкаванне і экзамен на веданне мовы — усё гэта павінна быць абавязковым і першапачатковым. Калі колькасць мігрантаў дасягае 15 адсоткаў ад агульнага насельніцтва, прынімаць гэтыя меры ўжо безсэнсоўна і нават небяспечна. Успомнім бунты мігрантцкай моладзі са стрэламі, разбурэннем крам і падпальваннем машын у Заходняй Еўропе.

Калі мы пераважна будзем прытрымлівацца ўсяго гэтага, створым свой П’емонт і аб’яднаем вакол яго (хоць бы і віртуальна) мільён аднадумцаў — мы, як нацыя, не загінем у гісторыі.

ххх

Мы мусім быць, тым не менш, гатовымі да горшага ў сувязі з наступствам чарговых пагроз нашай хісткай сучаснасці. Тут і ўціск транснацыянальных кампаніяў, татальныя экалагічныя змены, вынішчэнні запасаў вады, сыравінных рэсурсаў ды масавае распаўсюджванне генамадыфікаваных прадуктаў. Варта мець на ўвазе і магчымы распад Усходняй імперыі. Ён непазбежы, а калі ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі там скончацца прыродныя сыравінныя запасы, дык і увогуле адбудзецца вельмі хутка.

Цалкам верагодна, што праз некалькі дзесяцігоддзяў свет чакае татальнае перасяленне народаў з адпаведнымі негатыўнымі наступствамі: бязлітаснай барацьбой за ежу, ваду і сыр’ё. Адсюль не за гарамі і магчымая варварызацыя, якую, калі тое адбудзецца, варта прадбачыць і быць да яе падрыхтаванымі. Як раіў Васіль Быкаў, нам трэба ўжо цяпер “кансерваваць” сваё нацыянальнае і берагчы яго да спрыяльных часоў. Бо дзяржава можа знікнуць, але ідэя не памрэ.

Іншыя даклады канферэнцыі:

1. Нацыянальная бяспека і канцэпцыя нацыянальнай гісторыі Беларусі

2. Минное поле белорусской истории

3. Нацыянальны пантэон – падмурак гуманітарнай бяспекі

4. Манументальная прапаганда і тапанімічная “рэфармацыя” ў палітыцы і практыцы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва: гісторыя і сучаснаснасць

5. Праблемы сучаснай беларускай гістарыяграфіі на прыкладзе даследавання гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг.)

6. Культурнае праектаванне як элемент нацыянальнай гуманітарнай бяспекі

7. «Бітва за Гродна»

8. Историография национальная и антинациональная

9. Гуманитарная культура как фактор гуманитарной безопасности

10. Болевой порог Культуры

11. Абвастрэнне праблемы культурна-моўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

12. “Людзьмі звацца”: новыя стратэгіі мастацкіх практык