Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Прысвячэнне Селяшчуку і Малевічу

Вечарам 18 лістапада ў Мінску, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбылася прэзентацыя выданняў пра выбітных беларускіх мастакоў Міколу Селяшчука і Казіміра Малевіча. 

seljaszczuk_malevicz_1_logoАўтарам гэтых добра ілюстраваных кніжачак з серыі «100 выдатных дзеячаў беларускай культуры» стала прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Леніна Міронава.

seljaszczuk_malevicz_2_logoЯна ўзгадала, як у 1977 годзе на выставе жывапісу беларускіх мастакоў «Па ленінскаму шляху» ад карцін Міколы Селяшчука было такое ўражанне, нібыта ў зграю вераб’ёў — шэрых звыклых твораў заказнога сацрэалізму — нечакана заляцела райская Птушка Фенікс, зіхатлівая яркім апярэннем і пышным хвастом. У дзюбе яна трымала букет кветак нетутэйшай прыгажосці. Захапленне ад убачанага было такое, што незвычайны жывапіс мастака быў адразу заўважаны і высока ацэнены беларускай інтэлігенцыяй.

Майстра звалі Зоркай на мастацкім небасхіле, Зорным чалавекам, Чалавекам парадоксаў, Баечнікам. Ягоную творчасць ганаравалі такімі назвамі, як Свята сярод будняў, Ключ у Залюстаркоўе, Мара пра гармонію, Палёт над прасторай і часам, Праз дысананс — да гармоніі.
Сама Леніна Міронава назвала мастака Добрым чараўніком з Беларусі і Спяваком беларускай вёскі, які праз прызму народных легенд, паданняў і казак услаўляў родную зямлю і яе насельнікаў. Працам Міколы Селяшчука ўласцівы зварот да матываў беларускага фальклору і складанасць сюжэтнага вырашэння ў спалучэнні з алегорыяй, метафарай і сімвалам, сказала мастацтвазнаўца.
seljaszczuk_malevicz_7_logoПаводле яе, увесь свет будзе называць Малевіча геніем XX стагоддзя — часу вялікіх пераўтварэнняў, узрушэнняў, адкрыццяў і канфліктаў. Даследчыца звярнула ўвагу на тое, што бацька супрэматызму адным з першых убачыў палітычныя крыніцы зла і крупінкі будучыні, у тым ліку пачатак канцу вёскі, у сваёй творчасці адлюстраваў дзіцячыя ўражанні жыцця сярод беларускага сялянства і працэс дэградацыі няшчаснай асобы — стварэння зямного, аднак бязлікага і без чалавечай годнасці, якое страціла надзею і шукае выратаванне ў Богу.
seljaszczuk_malevicz_3_logoА ўнучаты пляменнік вялікага мастака, доктар фізіка-матэматычных навук, аўтар даследавання «Казимир Малевич: Восхождение на крест судьбы» Ігар Малевіч падкрэсліў, што аб’ектыўна даказана звязанасць Казіміра Малевіча з беларускай зямлёй (нарадзіўся 23 лютага 1878 году ў мястэчку Капыль — зараз горад і райцэнтр Мінскай вобласці). Разам з тым, спадар Ігар выказаў здзіўленне ў сувязі з тым, што аўтары выставы творцы з серыі «Мастак і горад», што экспанавалася летам і восенню 2013 году на сталічнай плошчы імя Якуба Коласа, абыйшлі маўчаннем беларускую версію паходжання заснавальніка супрэматызму.
seljaszczuk_malevicz_5_1_logoНавукоўца назваў свайго сусветна вядомага продка «абсалютна арганічным мастаком нашай зямлі», бацька якога быў паплечнікам Кастуся Каліноўскага, а творчасць якога з’яўляецца адэкватнай рэакцыяй на жахі Першай сусветнай вайны, у якой Казімір Малевіч браў удзел шараговым інтэнданцкага палка і перажыў пекла пад Смаргонню. На думку спадара Ігара, ягоны дзед валодаў фенаменальным інтуітыўным прадбачаннем, што складае грунт сучаснай фізікі Сусвету.
seljaszczuk_malevicz_8_logo
Заснавальнік, каардынатар і рэдактар серыі Анатоль Тарас апавёў, што ўжо пабачыла свет 65 з 100 кніжачак выдання. Рыхтуюцца да выдання чарговыя кніжачкі з серыі, прысвечаныя, у тым ліку, паэтам Янку Купалу і Адаму Міцкевічу, а таксама драматургу Рыгору Кобецу.
Аўтар: Марат Гаравы,  Новы час

One thought on “Прысвячэнне Селяшчуку і Малевічу

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.