Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Прэзентацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры

29 траўня адбылася прэзентацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры. Мерапрыемста праходзіла ў рэстарацыі “Камяніца”. Аб тым, што было зроблена і аб далейшых планах Інстытута распавялі Віктар Яўмененка (дырэктар) і Анатоль Тарас (навуковы сакратар).

Было адзначана, што на дадзены момант шмат зроблена – было выдадзена больш за 30 кніг з серыі “Невядомая гісторыя”, выйшла 9 нумароў альманаха “Дзеды”, праведзена шмат сустрэч і канферэнцый, выходзіць курс відэа-лекцый па беларускай гісторыі, працуе сайт Інстытута.

Віктар Яўмененка і Анатоль Тарас

Віктар Яўмененка і Анатоль Тарас

У планах Інстытута ставарэнне Таварыстваў аматараў айчыннай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага, галоўнай мэтай якога будзе аб’яднанне ўсіх людзей, што цікавяцца беларускай гісторыяй і, безумоўна, погляд на гісторыю з прабеларускіх пазіцый. Галоўная ўвага будзе нададзена пошуку і ўсталяваньню пастаяннага кантакту з аматарамі гісторыі ў рэгіёнах. Таксама Таварыста будзе дамагацца афіцыйная рэгістрацыі ў Беларусі.

Было заяўлена, што ў бліжэйшы час выйдзе першая відэа-перадача для інтэрнэт-аўдыторыі.  Гэтай перадачай Інстытут распачне праект з сэрыі відэа-перадач па гісторыі, культуры, сацыяльна-эканамічнай праблематыцы. У гэтых перадачах, у першую чаргу, будуць паказаныя сустрэчы і гутаркі з цікавымі людзьмі, а таксама будуць перадачы па знакавым беларускім падзеям у гісторыі.

Госці прэзентацыі

Госці прэзентацыі

У перспектыве пад  эгідай  Інстытута плануецца стварэнне Школы сацыяльна-культуралагічных навук для паслядыпломнай адукацыі грамадзян. Галоўнай задачай  Школы будзе перадача сучасных ведаў, якія па тых ці іншых прычынах не знайшлі месца ў прадметах, якія выкладаюцца ў беларускіх ВНУ. Заняткі будуць весціся па розных дысцыплінах.

У планах Інстытута будзе далейшае развіццё інтэрнэт-сайта inbelhist.org, які плануецца напаўняць цікавым кантэнтам, звязаным ня толькі з беларускай гісторыяй і культурай, але і іншымі матэрыяламі, якія тычацца беларусаў як нацыі і Беларусі ўвогуле. Асобна ад онлайн-перадач плануецца стварэнне фільматэкі навукова-папулярных стужак аб беларускай гісторыі і культыры.

Сіламі Інстытута разам ці асобна  з партнёрамі плануецца праводзіць мінімум 2 канфэрэнцыі на год.

Інстытут плануе выдаваць узнагароды (дыпломы, значкі) для грамадзян, якія маюць  пэўныя дасягненні ў сферы прапаганды беларускай гісторыі і культуры. Тым самым стымуляваць гэтых людзей на далейшую актыўнасць на ніве прапаганды беларушчыны.

Выступае Андрусь Паротнікаў

Выступае Андрусь Паротнікаў

На прэзентацыі выступіў Андрусь Паротнікаў (кіраўнік аналітычнага web-праекту “Belarus Security Blog ”), які распавёў пра канфэренцыю, прысвечаную беларускай ідэалогіі, якая мае адбыцца ў кастрычніку 2012 г. Па выніках дадзенай канферэнцыі павінны быць выдадзены зборнік дакладаў па беларускай ідэалогіі.

У цэлым прэзентацыя прайшла ў цёплай атмасферы і прадстаўнікі Інстытута адказалі на ўсё пытанні журналістаў і іншых удзельнікаў сустрэчы.

Відэа прэзентацыі:

Прэс-цэнтр Інстытута беларускай гісторыі і культуры, 29.05.2012 г.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.