Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Правінцыялізм – як спосаб існавання

traven_2Працягваем публікацыю  дакладаў, якія былі выдадзеныя ў зборніку «Праблемы гуманітарнай бяспекі Беларусі» і былі абмеркаваныя на Навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай праблемным пытанням беларускай гуманітарнай бяспекі, якая прайшла 4 траўня 2013 года ў Мінску ў гатэле «Арбіта».

Падаем вашай увазе даклад з  панэлі «Культуралогія» пісьменніка Кастуся Травеня:

‘’Вы рабіце тое, што павінны – а Ён зробіць сваё’’

(Старая парада габрэйскіх мысляроў)

 I

Адкуль вытокі нашай псіхалагічнай неўпэўненасьці, непоўнавартасьці, занядбанасьці?

У свой час, будучы маладым чалавекам, я ўпершыню сутыкнуўся са з’явай, якую па сваёй юнацкай недасведчанасьці амаль цалкам узваліў на свае плечы і на плечы свайго пакалення. Праходзячы курс навук у сталічным вузе, я з вялікай неахвотай вывучаў тое, што нам выкладалі і інтуітыўна цягнуўся да таго, чаго нам не выкладалі, але што існавала ў прыродзе рэчаў, з’яў і навук. Мяне прыцягвала філасофія, сацыялогія, псіхалогія, антрапалогія, дыялектыка, паліталогія, але замест гэтага нам выкладалі не звязаныя між сабой механістычныя веды розных галін навук: геаграфія, біялогія, нават генетыка і асновы экалогіі.

Потым я сам прыйшоў у школу і сам выкладаў прадметы, якія, як тады разумеў, у большасьці выпадкаў вучням у іхнім далейшым жыцці не спатрэбяцца.

Шмат год назад я неяк прачытаў, што ў адной з краін увялі ў школе вывучэнне шахмат. Я з здзіўленнем і павагай адзначыў сам сабе: – ‘’Улада той краіны мае розум і клапоціцца пра сваё падрастаючае пакаленне’’. Шахматы дазваляюць усвядоміць існавання такіх з’яў, як: пачатак (дэбют), сярэдзіна дзеяння (дзе вялізнае прастора для тактычных задум), атрыманне вынікаў (эндшпіль), гульня белымі (дамінаванне), страта тэмпу і якасьці, ахвяра фігуры, разумовыя загатоўкі, тактыку і стратэгію… Усё тое, што напоўніцу існуе ў нашым жыцці.

Прайшло шмат год майго жыцця, і я бачу ізноў тыя самыя сымптомы, няўпэўненасьці, разумовай зашоранасьці, несыстэмнасьці, забруджанасьці чужымі ідэямі ў нашым жыцці…

Хвароба нашага грамадства – гэта правінцыялізм!

Правінцыялізм пануе ў нас на тэлебачанні, у кіно, журналістыкі, літаратурнай крытыцы (там да сянешняга часу ўсё цытуюць Белінскага…), у паліталогіі. Увесь час на кожным кроку сустракаеш палітолагаў, што, як тыя дзятлы дзяўбуць: ‘’Рынкавым адносінам альтернатывы няма’’, далей гэтай формулы іхнія разумовыя здабыткі не ідуць… У адказ на пытанне: Чаму камуністычны Кітай планава і паспяхова будуе капіталістычную эканоміку? звычайна ўзнікае маўчанне! Нашы і не толькі нашы мысляры маўчаць, як партызан на допыце.

Яшчэ адна расхожая фармулёўка: ‘’Дыктатура, ці нават крывавая дыктатура’’. Ці так гэта? Што такое дыктатура? Пры (дыктатуры) таталітарнай ўладзе «забаронена усё, акрамя таго, што загадана!» Пры дыктатуры ўсе цяперашнія гаваруны-палітолагі і апазіцыянеры-грантасмокі ўжо даўно працавалі б на лесапавале.

Неразуменне простых і ясных прынцыпаў сучаснага жыцця прыводзіць нават нашых лепшых мысляроў да тактычных хібаў, дзіцячых тактычных памылак. Так Уладзімір Колас, будучы дырэктарам беларускамоўнага ліцэя, дазволіў сабе негатыўнае выказванне па расейскаму НТВ у адрас нашай дзеючай ўлады, тым самым парушыў галоўны прынцып аўтарытарнай ўлады «Дазволена ўсё – акрамя палітыкі».

Дарэчы, мыслярам улада сама па сабе не патрэбна, бо ўзяць ўладу, тым больш аўтарытарную ўладу, гэта значыць для сумленага чалавека ўзваліць на сябе вялізарную адказнасьць.

Пасля падзей у Кіргізіі стала зразумела, што ніякіх масавых мітынгаў нельга праводзіць паблізу дзяржаўных устаноў, бо гэта небяспечна перш за ўсё для суверынітэту. Тады мой маленькі водклік на гэтую тэму «Наша Ніва» у верасні 2010 абкарнала, выкінуўшы папярэджанне аб магчымых наступствах пры спробе арганізаваць мітынг у цэнтры горада.

«Сэнс залежыць ад кантэкста». Нашы думкі не ўзнікаюць ніадкуль, яны залятаюць да нас ў галаву з культурнага фона. Калі гэта чужы для нас культурны код, то мы пачынаем прадуцырываць п’янства, аднаполыя бракі, прастытуцыю, садамію, хлусню, махлярства, ашуканства. Такім чынам чужы культурны код выконвае ролю варожага, шкоднага і нават смертаноснага віруса, які ўцялесніваецца ў грамадства і пачынае разбураць нашае грамадства, наш народ і дзяржаву.

“Калі пэўны этнас трапляе пад уладу іншага пануючага этнаса, то пануючы этнас стварае цэлую сыстэму адмоўных стэрыятыпаў аб гэтым народзе. Адметны працалюбівы народ становіцца слабым, рабалепным, бездарным, тупым. Калі такі стан падначаленасьці цягнецца доўга, то падначалены народ пачынае глядзець на сябе вачыма пануючага этнаса. Ён сам сябе прыніжае тымі навязанымі стэрыятыпамі. Адсюль фармуецца комплекс непоўнавартасьці. Праяўляецца ён нават у навуцы і літаратуры. Скажам, беларус робіць значнае адкрыццё, стварае адметную рэч. Астатнія беларусы не могуць паверыць, што ён сапраўды быў здатны на гэткае вынаходства. Адкуль ты ўзяў гэта? У каго запазычыў? Ці заўважалі вы гэта?»’ (Васіль Якавенка «Прывіды Шанхая над Свіслаччу»)

Ці будзе непонавартасным, другасным правінцыялам якут ці ненец-аленявод у тундры Крайней Поўначы, за Палярным Кругам пры 50—60 градусаў ніжэй нуля, якога напаткала жорсткая завіруха разам з прысутнымі камандзіровачнымі навукоўцамі-масквічамі. Веды, інтэлект, разумовыя філасофскія набыткі зробяцца цалкам непатрэбнымі для выжывання навукоўцаў. Якут-аленявод будзе тут гаспадаром і валадарыць над тэрыторыя ў сотні кіламетраў, ад яго залежыць жыццё маскоўскіх інтэлектуалаў. У той сытуацыя – якут – САМ метраполія, культурны і ўладны цэнтр сусвету, умова выжывання!

II

Перш чым ісьці ўперад, трэба зразумець, што адбылося за апошнія 25 год. Зараз шмат хто па заходняму заточаных свядомых лічаць, што камуністаў зверглі дэмакратычныя сілы, бо камандная сыстэма аджыла, яна неэфектыўная і таму павіна была загінуць.

Між тым Кен Уілбер, сучасны заходні філосаф сведчыць:

“Постмадернісцкая деконструкцыя, як гэта, нарэшце, зразумелі, непазбежна вядзе да Нігілізму: нідзе няма сапраўднага сэнсу, ёсьць толькі шматслойныя аблуды-памылкі. У выніку гэтага замест мастацтва як шчырага выказвання, застаецца мастацтва , як анархія, што чапляецца толькі за  эгаістычную прыхмаць і нарцыстычную пахвальбу”.

Яго падмацоўвае сваімі выказваннямі вядомы фінансіст, міліярдэр і філосаф Джордж Сорас:

“Цяпер пашыранае паўсюль перакананне, што рынак – дасканалая сыстэма. Яно грунтуецца на прызнанні таго, што дзяржаўнае рэгуляванне не здольнае выконваць свае задачы. … няўдалае рэгуляванне зусім не значыць, што свабодныя рынкі дасканалыя, і наадварот. Абедзве сістэмы маюць свае хібы, і выбар паміж імі мае рэфлексіўны характар”

Далёй ён дадае, што эканамічныя навукі – гэта сучасная алхімія.

Генры Форд характарызуе прадпрымальнікаў-спекулянтаў як паразітаў, шкодных для дзяржавы асоб, якія нічога не ствараюць. Зірніце на Экспабел, Ждановічы, якая колькасьць “людзей-шкоднікаў”, што з’яўляюцца фактычна агентамі замежных фірм і дзейнічаюць у іх інтарэсах, прапіхваючы іхнія тавары на нашы рынкі, скупаючы і вывозячы валюту за мяжу. Сёння ў свядомасьці нашых людзей трывала замацавана шкодная і небяспечная думка, што дзяржава павінна забяспечываць насельніцтва і прыватны бізнес валютай! Калі наша дзяржава паменьшыла закупкі тавараў з Казахстана, патлумачыўшы, што нехапае валюты, адтуль прыйшоў адказ, амаль загад: ”Бярыце крэдыты!”

Узбагачэнне любым коштам, вось мэта ўзніклай на постпрасторы новай буржуазіі.

На самай справе дзяржаўная бюракратыя і зрабіла гэты пераварот, дзеля таго каб прыватызаваць агульнанародную маёмасьць ці, як яны тлумачылі народу – “нічыю маёмасьць”. Зрабіўшыся ўладальнікамі вялізарных багаццяў, бюракратыя не здоляла стварыць Ідэю больш-меньш прыдатную для простых людзей, для народа. Цяперашняе ідэалогія алігархаў вядзе народы постсавецкай прасторы да вымірання.

Мао Цзэдун у траўні 1956 году, калі пазнаёміўся з матэрыяламі ХХ з’езду КПСС, адзначыў:

“У СССР адбыўся капіталістычны пераварот. Тыя людзі, хто прыйшлі да ўлады – яны больш не будуць ісьці да камунізма. Наадварот, яны будуць ісьці да капіталізма, каб прысвоіць народную маёмасьць і кіраваць у сваіх правінцыях і ўездах як капіталісты”.

Адзін з братоў Качынскіх заўважыў, “што пры ўвядзенні дэмакратыі, Беларусь будзе раскуплена на працягу трох тыдняў’!

ІІІ

Журналісты ўжо забанілі ўсім глузды сваім цверджанням ”История не знает сослагательных наклонений»’. Большасьць з нас не ведае, што такое «сослагательное наклонение», але ўспрымае гэта выказванне, як «тое што ўжо адбылося – не мела альтернатывы» У свой час савецкія ідэёлыгі таксама цвердзілі ўсяму адукаванаму грамадству, што «перамога сацыялізма – гэта закон гісторыі».

Між тым у ЗША дзесьці прыкладна 40 год назад была распрацаваны, прааналізаваны і вывучаны 150 канцэпцый гістарычнай хады, пры якіх ЗША разваліцца на часткі і разбурыцца. Потым амерыканцы спачатку нейтралізавалі набіраючых сілу рух пасіанарных мурынаў, скарыстаўшы энергію мурынаў на карысьць краіны. Сёння мы бачым, што мурын стаў прэзідэнтам ЗША, а мурыны робяцца часткай эліты амерыканскага грамадства. З якой годнасцю, павагай да саміх сябе, багатыя, густоўна апранутыя мурыны і мурынкі трымаюць сябе. Яны ўвайшлі ў эліттарную частку амерыканскага і заходняга грамадства. Яны багатыя, яны маюць выдатнае здароў’е, яны нарэшце вельмі сексуальны. Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў Сірэна Уільямс – чорная прыгажуня. Чорная – і прыгажуня?! Уільямс зламала прадвызначанасьць будучага «сослагательного наклонения», яна разам з сваёй расай памяняла будычыню.

30 год назад у Гаване супрацоўнік савецкай дыпміссі беларус Генадзь Шпак, распіваючы бутэльку рома з кубінскім неграм, запытаўся ў яго:

“Чаму вы так не любіце нас? Сёння ізноў нехта ўкінуў здохлага ката ў водазбор на даху. А ўчора хтосьці моцна накакаў на ганку”.

Упацелы ад выпітага рому кубінец-мурын адказаў:

“Паглядзі на мяне, на чорную малпу. У параўнані з намі, вы – белыя богі. Вашы белыя жанчын – багіні. Зірнуўшы на вас, а потым паглядзеўшы на сябе ў люстэрку, я пачынаю ненавідзець сябе. Але чалавек не можа ненавідзець сябе, таму мы ненавідзім вас – белых багоў”.

Чаму мурыны сёння дасягаюць поспеху? Таму што яны змагаюцца за сваю годнасьць, вучацца, працуюць, стварылі сваю эліту!

Сёння нас, ліцвінаў, адмова ад сваёй ўласнай гісторыі аўтаматычна прыводзіць да правінцыялізму. Вось цытата з аповесці “Імперскі сіндром”:

“Літоўская Русь – эпоха сярэднявечча, крынічная чысціня славянства, Магдэбурскае права гарадоў, пасьпяховая барацьба з Тэўтонскім Ордэнам, перамога ў Грунвальдскай бітве, вызваленьне Украйны ад мангола-татарскай арды, гэта перамога ліцьвінаў на Сіняй Вадзе, Статут Вялікага Княства Літоўскага, універсітэт у Вільні адчынены ў 1579 годзе, дарэчы, гістарычна першы на цяперашняй постсавецкай прасторы, першадрукар Бібліі Францыск Скарына, сусьветна вядомы паэт Адам Міцкевіч…

…дастаткова памяняць пункт гледжаньня на гісторыю, як аўтаматычна мяняецца сучаснасьць. І наша эліта, і рускае грамадства не гатова ставіць знак роўнасьці паміж Расеяй і Беларусіяй, бо “Вялікае Княства Літоўскае” ўчора – гэта “Беларусь” сёньня. Калі Беларусь забярэ сваю гістарычную спадчыну, то што застанецца нам? Мы нават не ведаем, дзе тая Кулікоўская бітва адбылася? Расія ўзнікла падчас Пятра Першага, дагэтуль існавала Масковія – пратэктарат Залатой Арды. Мы пасля так званай Кулікоўскай бітвы яшчэ сто год плацілі даніну Залатой Ардзе… Імперыя не можа быць дэмакратычнай, інакш усю нашу створаную гістарычную спадчыну нацмены расцягнуць па сваіх закутках. Мураў’ёў – генерал-губернатар Паўночна-Заходняга Края меў рацыю, калі казаў, што “руская школа даробіць тое, што не дарабіў рускі штык”*.

/* Генерал-губернатар назначаўся ў Расейскай імперыі ў губерніях, дзе існавала ваенае становішча. ён меў права на смяротнае пакаранне паўстанцаў. У Расейскай імперыі акрамя Беларусі быў яшчэ толькі адзін генерал-губернатар – на Каўказе./

Сёння наша ўласная гісторыя ставіць перад намі, нашым грамадствам, перад цяперашнімі носьбітамі ўлады дылемму: Застацца нікім, пылам на чужых ботах ці стварыць уласную эліту, стаць элітай!

Што такое эліта! Гэта тыя, што вядуць грамадства, краіну, дзяржаву ў сучасным складаным жыцці сваёй уласнай дарогай, клапоцяцца аб выжыванні і добрабыце народа, яб ягонай адукацыі, годнасьцІ, гэта тыя хто не бярэ хабар, хто заховае асяродзе, клапоціца аб экалогіі, падтрымлівае ўсюды сваіх і сваё, хто стварае еднасьць у грамадстве…Хто трымае адказнасьць, хто мае сумленне…

Прыхадні аб усім гэтым клапаціцца не будуць. Прыхадні заўсёды маюць свае ўласныя клопаты і думаюць пра сябе, нават калі гавораць што думаюць пра нас.

Між тым нашы продкі амаль пяцьсот год таму сфармулявалі свае жыццёвые законы, якія актуальны і сёння:

“Чужаземцам не павінны давацца ўсякія чыны і ўрады, а прыхадням з іншых панстваў не даваць аселасці.” Статут ВКЛ 1588 году. Раздзел 3. Артыкул 12.

…Свая эліта перш за ўсё павінна мець нейкія адрозненні, маркеры размежавання з іншымі чужымі элітамі. Такімі межамі з’яўляецца тэрыторыя, дзяржаўнае ўтварэнне, уласная эканоміка, уласная гісторыя, нават калі гэтая гісторыя і не падабаецца некаму з суседзяў. Гісторыя не жанчына, што павінна падабацца ўсім.

Некалькі слоў трэба сказаць аб народзе. Вось што заўважыў нямецкі філосаф Карл Яспэрс аб народзе.

“Масу трэба адрозніваць ад народа. Народ структурыраваны, асэнсоўвае  сябе ў сваіх жыццёвых устоях, у сваім мысленні і традыцыях. Маса, наадварот, не структыравана, не валодае самасвядомасцю, аднародна, пазбаўлена традыцый – яна пустая. Маса з’яўляецца аб’ектам прапаганды і маніпуляцый, яна не валодае адказнасьцю і жыве на самым нізкім узроўні свядомасьці”.’

Такое грамадства атрымала назву массавага, грамадства масавага спажывання і масавай культуры. Аб пагрозе для краіны масавай культуры ў 1975 годзе рашуча сказалі савецкія пісьменнікі Васіль Быкаў, Васіль Белов у «Літаратурнай газеце». Але індустрыяльна-патрыархальнае савецкае грамадства і ўлада не звярнула на гэты сігнал ніякай ўвагі. Крыкам крычаў у сваіх творах аб марганілізацыіі народа Васіль Шукшын, і хоць культурная эліта савецкага грамадства зьвярнула ўвагу на пісьменніка, але высноў не зрабіла. Як заўсёды «покуль гром не грымне» інертнае расейская грамадская думка нічога зрабіць не здолела.

Перш чым стаць кіраўніком дзяржавы, чалавек павінен прайсьці па прыступках лесвіцы, і важнейшая першая прыступка – гэта пасада дырэктара: завода, калгаса, шахты, камбіната, траўлера…

Я неяк спытаўся ў марака, што плаваў на гандлёвых караблях:

“Што значыць капітан карабля для яго экіпажа»? Марскі воўк адказаў: «Капітан – гэта цар і бог! Калі трапляеш у дзевяцібальны шторм у Біскайскай затоцы, то Капітан – гэта ўсё. Каманда слухае па ўнутрыкарабельнай радыёсувязі ягоны голас і дастаткова яму сфальшывіць, стаць неўпэўненым, задрыжэць, як каманду ахоплівае страшная паніка”…

Некалькі год назад расейская ўлада скараціла міністэрства лясной гаспадаркі. Я запісаў тады ў сваім дзённіку: «Да першага гарачага лета. У першае спякотнае лета Расія будзе гарэць агнём і полымем». Так і атрымалася. Такіх памылак, як эканамічных так і палітычных, суседзі нарабілі процьму, ужо нават міжнародная супольнасьць перастала здзіўляцца.

Такім чынам, спадзявацца на чужую эліту, што яна выведзе супольны дзяржаўны карабель з небяспечнага эканамічнага і палітычнага становішча – не прыходзіцца.

ІV

Ёсьць адзін важнейшы чыннік, што рэзка і катэгарычна дзеліць эліты на Свой – Чужы! Гэта адзіная Мова!

Нядаўна я ў ”Архэ” прачытаў артыкул вядомага публіцыста і навукоўца Леаніда Лыча “Русіфікацыя тытульнага народа закончана. Тым самым навуковец падкрэсліў, што наша ўладнае кола адмовілася стаць Элітай. Яны, сучасныя носьбіты ўлады, згадзіліся быць адміністрацыяй. Яны, і разам з імі шмат хто іншых з нашых суайчынікаў, адмовіліся стаць лідэрамі, кормчымі, Вялікімі Князямі, Каралямі, яны згадзіліся стаць у будучыні “Нікім. Так некалі ліцвінская эліта стаўшы польскамоўнай і не здоляўшы выбраць свайго ўласнага караля, стварыла ўласнымі рукамі жахлівую будычыню для сваіх патомкаў, дзяцей, унукаў, праўнукаў… Гэтаксама польская эліта своечасова не развітаўшыся з так званым Ліберум вето на 200 год знішчыла сваю дзяржаўнасьць.

Руская дваранская эліта акунулася ў стан спажывання, асалоды і праядання будучыні па алгарытму, добра адлюстраванаму ў вядомай песенцы:

Как упоительны в России вечера,

любовь, шампанское, закаты, переулки,

ах, лето красное, забавы и прогулки,

балы, красавицы, лакеи, юнкера,

и вальсы Шуберта, и хруст французскай булки. ’

Савецкая эліта другой паловы ХХ стагодззя прафукала, пракакала, прасвістала будычыню, а Генадзь Хазанаў, вярнуўшыся з Ізраіля ў канцы 90-х гадоў мінулага стагодзя ў інтэрв’ю маскоўскай ‘’Эканамічнай газеты’’ шчыра і трапна адзначыў “Прасралі сваю страну, свой жыццёвы дом!”

Руская дваранская эліта, што паспела збегчы ў Парыж, зрабілася шафёрамі, кельнерамі, некім яшчэ, але ў разумовым сэнсе – Нікім! Няўжо нашы, тыя хто можа стаць элітай, не ўсвядомілі сёння, што іхнія дзеці і асабліва ўнукі стануць Ніхто!

Наша з вамі задача патлумачць ім які жудасны сэнс хаваецца за гэтым “Ніхто”’, за якім далёй ідуць “Ніколі”, “Нідзе”! Таксама трэба патлумачыць і расейскай Эліце, што слабая Беларусь аўтаматычна робіць слабай Расею. Што нашы намаганні стварыць сваю ўласную эліту не ёсьць спроба збегчы пад крыло звышдзяржавы на тым баку Атлантычнага акіяна. Што мы застаёмся заўсёды на кантыненце Расія, але самастойным, сувереным і незалежным суб’ектам міжнароднага права. І гэта выгадна кантыненту Расеі, гэта мацуе наш супольны кантынент!

Сучасны тутэйшы інтэлектуал, палітолаг, тэарэтык, філосаф, публіцыст, пісьменнік, тэлевядучы, артыст, спявак, каб не быць правінцыялам у сваёй дзейнасьці павінен карыстацца беларускай мовай. Мова ў данным выпадку робіцца тымі акулярамі праз якія асоба разглядае, спазнае, узіраецца ў Жыццё. Мяне аднойчы чытачка запытала: Чаму вы не пішыце на рускай мове? У вас будуць тысячы чытачоў!”

“Не пішу, каб не быць правінцыйным…— быў мой адказ! Правінцыялізм – гэта тупік, чаму мы павінны згадзіцца, што частка зямной кулі пад назвай ВКЛ – Беларусь – нешта другаснае, нявартае, і павінна грэбліва ўспрымацца моладзю?!

Расейская мова пасля распаду Савецкага Саюза аўтаматчына зрабілася каланіяльнай. Яна раз’ядноўвае грамадства, разбурае еднасьць у нашай дзяржаве. Карыстаючыся каланіяльным языком асоба аўтаматычна ўспрымае чужы мірагляд, які не адпавядае нашым жыццёвым мэтам, пачынае абараняць чужыя жыццёвыя каштоўнасьці. Пытанне стаіць такім чынам: ці ты гаспадар сваёй жыццёвай тэрыторыі ці гаспадарамі з’яўляюцца прыхадні, якім на твае жыццёвыя каштоўнасьці начхаць. Вось мы і чытаем у СМІ як ў Бараўлянах збудаваны хімзавод з шкоднай вытворчасцю, што будзе забруджаваць воданосныя грунтовыя воды Мінска атрутнымі хімікатамі, ці ў Валожынскім районе будуецца галандскі свінакомплекс на 110.000 галоў свіней, які забрудзіць усю экалогію района, ці старшыня тэлекампаніі Давыдзька круціць па тэлебачанні фільмы пра аднаполых, што не адпавядае нашым беларускім традыцыям і характару, але ва ўсіх гэтых выпадках гэткая ініцыятыва мабыць някепска праплачана прыхаднямі.

Ёсьць яшчэ вельмі важны складнік, які выконвае мова. Яна дазваляе дамінаваць на сваёй тэрыторыі. Як толькі асоба, інтэлектуал, палітолаг, тэарэтык, філосаф, публіцыст, пісьменнік, тэлевядучы, артыст, спявак пачынае карыстацца роднай мовай, ён аўтаматычна пачынае атрымліваць перавагу. Пры ўмове выдатнага валодання мовай. Сёння добра і выдатна валодаюць мова звычайна адукаваныя, еўрапейскі выхаваныя асобы. Гэта страшна раздражняе тых, хто не ведае мовы і ведаць яе ня хоча. Яны страчваюць дамінанту, страчваюць права на лідэрства, на камандныя вышыні, бо яны чужыя. Па вялікаму рахунку улада адчувае гэта! Але газавы венціль не ў нашых руках! Таму наш лідэр і зазначыў, нават зрабіў намёк: “Давайце ціхенька вывучым мову! Што значыць ціхенька? Гэта значыць не засяроджываючы ўвагу «смотрящего», тога хто наглядае за намі.

Такім чынам – гэта таемнае даручэнне лідэра дзяржавы культурнай і інтэлектуальнай эліце нашай краіны. Наогул, калі мы хочам, каб да нас прыслухоўвалася ўлада, мы павінны разам з канструктыўнымі ідэямі і праектамі, яшчэ і хваліць ўладу. Як гэта зрабіў Некляеў:

”Дзякуй за захаваную прамысловасьць і сельскую гаспадарку. Дзякуй за сацыяльную палітыку. Дзякуй за захаваны суверынітэт і незалежнасьць”.

Некляеў сказаў прыемную для ўлады праўду.

Улада, нават аўтарытарная, мае патрэбу ў маральнай падтрымцы, у пахвале, у павазе, у легітымнасьці. Уладу не абавязкова любіць, але трэбна паважаць. Улада адказвае за свае дзеянні перад Богам, нават калі яна гэта не ўсведамляе. Улада – гэта катаржная работа і адказнасьць усе 24 гадзіны ў суткі. Да ўлады імкнуцца альбо прыстасаванцы, альбо апантаныя людзі. Гэтая роля не для інтэлігента-мысляра…

Разам з павагай і пахвалай, каб быць канструктыўным і аб’ектыўным, трэба пытацца ў улады пра тое, што выклікае наш непакой, асцярожна і ветліва паказваць пралікі, хаваючы іх за вызначэннямі “Невыкарыстаныя рэзервы, “неспраўджаныя шанцы

Увесь час трэба не палохаць, а проста паказваць перспектыву ў будычыні, што пасля знікнення нацыяналістаў, занядбання тутэйшай буржуазіі і пранікнення чужой буржуазіі на нашы абшары прыдзе чарга замены тутэйшай адміністрацыі на нетутэйшую. Магчыма, гэта адбудзецца праз 20 год, калі да ўлады павінны прыйсьці дзеці цяперашніх уладаносьбітаў, але ў іх не будзе тутэйшай апоры і таму яны не возьмуць уладу ад сваіх бацькоў.

Паміж уладай і інтэлектуалам-творцам заўсёды існуе натуральная супярэчнасьць. Творчы чалавек заўсёды ў пошуку, ён вывучае і жыве ў мінулым і будучыне. Улада жыве сучаснасцю. Творца мае тысячу ідэй, ён у пошуку абсалютнай істыны. Улада жыве сучаснай рэчаіснасцю, яна карыстаецца перш за ўсё здаровым сэнсам. Творчы чалавек ідзе да істыны праз памылкі, для ўлады памылкі недазволеная роскаш.

Расейскія мысляры-пісьменнікі Зіноў’еў і Салженіцын прызналісь, што “цэліліся ў Савецкі Саюз, а папалі ў Расею”. Такія мысляры ўладзе не толькі непатрэбны, яны шкодныя і нават варожыя. Што гэта за мысляр-снайпер, што цэліўся ў ворага, а трапіў у свайго бацьку-маці?

Каб дамініраваць у жыцці, трэба ўставіць унутр сябе духоўны стрыжань. Пры адсутнасьці гэтага стрыжня чалавек боўтаецца ад адной плыні да другой, жыве чужымі светапоглядамі, робіцца аб’ектам маніпуляцый і ўрэшце бясплённа пражывае свой час. Такім стрыжням з’яўляецца патрыятызм да Айчыны, да свайго родавода, да сваёй зямлі і свайго народа!

І настаўнікам і духоўным Бацькам для асобы і нашага народа павінна быць вера ў Бога! Сустрэўшы непераадольную перашкоду ў сваёй хадзе па жыццю, трэба звяртацца да Бога за парадай, іншы раз прасіць Ягонай дапамогі, але каб атрымліваць гэтую дапамогу, трэба сваё жыццё выбудоваваць па Боскіх правілах.

Не забі,

Не ўкрадзі.

Не прелюбадзейнічай.

Шануй свайго бацьку і маці.

Не сатвары сабе куміра!

Не пі гарэлку!…’’

V

Некалькі слоў пра панятак “Сіла, якой мы грэбуем, не звяртаем увагі і не ўлічваем пры сваіх аналізах. Мы нібыта ведаем пра яе, але змоўчваем, не гаворым. “Сіла” і “справядлівасьць” знаходзяцца ў супрацілеглым палажэнні, сіла валадарыць, а “справядлівасьць” пад капытамі сілы.. “Справядлівасьць” у большасьці людзей атаясамліваецца з дэмакратыяй, але справядлівасьць – гэта толькі аргумент, ідэялагічны пастулат, магчымасьцть звінаваціць свайго апанента ў несправядлівасьці, і разам з тым маркер маральнасьці. Наогул – гэта зброя пакрыўджаных і слабых. Справядлівасьць не дазваляе перайсьці мяжу паміж дабром і злом.

У склад Сілы ўваходзяць характар, розум, веды, прафесіяналізм, здароў’я, напэўна яшчэ грошы, хаця гэта не рыса характара.

Каб мы ўдзялялі столькі ўвагі панятку “сіла’’, як удзяляем панятку “справядлівасьць”. На самай справе панятку “сіла мы наогул не ўдзяляем аніякай увагі! Таму вядзём бясконцыя дыялогі з шматлікімі “міцькамі” і “дзімычамі”, пераконваем сваіх ідыялагічных адверсараў, якія прагматычна і бясстрасна разглядаюць і вывучаюць нас як тую земнаводную жабку ў лабараторыі.

Ці карыстаемся мы сваім розумам у поўнай меры, як адным з складнікаў сілы…? Ці верым у свой розум? Ці выпрацавалі мы ў сябе патрэбны характар? Упэўненасьць, ці прыдбалі мы яе? Уменне паводзіць, трымаць сябе ў грамадстве, прыпаднесьці  людзям, грамадству?.. Ці набылі мы патрэбныя веды? Прафесіяналізм? Уменне ўплываць на людзей, разумець іх, весьці за сабой народ?! Вось гэта я і ўкладаю ў панятак “Сіла, без якой мы робімся аднаногай істотай, якая можа толькі стаяць на месцы, енчыць аб несправядлівасьці і не здоляе дзейнічаць, весьці за сабой людзей.

Гістарычная рэчаіснасьць сёння даступна ўсім і ляжыць перад намі, дае нам магчымасьць разглядаць блізкую і далёкую даўніну ў патрэбным для нас накірунку і з неабходнай для нашага грамадства і краіны інтэрпрэтацыяй. Незалежныя мысляры-аналітыкі маюць магчымасьць будаваць такія аналітычныя канструктыўныя пабудовы якія не мае магчымасьць афіцыйная паліталогія. Галоўная ўмова такой канструктыўнай працы, каб яна заўсёды была карыснай для нашай краіны, грамадства і народа.

(12 жніўня 2012 г.)

Іншыя даклады канферэнцыі:

1. Нацыянальная бяспека і канцэпцыя нацыянальнай гісторыі Беларусі

2. Минное поле белорусской истории

3. Нацыянальны пантэон – падмурак гуманітарнай бяспекі

4. Манументальная прапаганда і тапанімічная “рэфармацыя” ў палітыцы і практыцы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва: гісторыя і сучаснаснасць

5. Праблемы сучаснай беларускай гістарыяграфіі на прыкладзе даследавання гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг.)

6. Культурнае праектаванне як элемент нацыянальнай гуманітарнай бяспекі

7. «Бітва за Гродна»

8. Историография национальная и антинациональная

9. Гуманитарная культура как фактор гуманитарной безопасности

10. Болевой порог Культуры

11. Абвастрэнне праблемы культурна-моўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

12. “Людзьмі звацца”: новыя стратэгіі мастацкіх практык

13. Што там – за мостам?