Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Прайшла прэзентацыя новага праекта Інстытут беларускай гісторыі і культуры “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры”

Сёння, 10 студзеня, на Ўправе БНФ прайшла прэзентацыя новага праекта Інстытута беларускай гісторыі і культуры. Так Інстытут суместна з выдавецтвам “Харвест” пачаў выданне кніжнай серыі “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры”.

На прэзентацыі Анатоль Тарас адзначыў, што ў серыі будуць выдадзеныя 100 кніг пра выдатных дзеячоў беларускай культуры (кожны год будуць выдавацца па 10 кніг). Маюцца на ўвазе тыя дзеячы айчыннай культуры, літаратуры, мастацтва XIX – XX cтагоддзяў, якія ўвасаблялі нацыянальныя погляды на гісторыю, мастацтва, народную і прафесійную культуру Бацькаўшчыны. Мэта серыі не ў тым, каб даваць падрабязныя біяграфіі, а выяўляць тое, што занеслі ў скарбніцу беларускай культуры гэтыя дзеячы, апавядаць аб іх “знакавых” здзяйсненнях. У першую чаргу брашуры прысвечаныя тым, хто працаваў на Беларусі праз усё жыццё або значную частку жыцця. Эмігранты – як выключэнне.

Склад серыі – 100 брашур па 64 старонкі ў кожнай. Першыя тры ўжо выданыя: “Міхал Андрыёлі” (аўтар Вітаўт Чаропка), “Фларыян Ждановіч” (аўтар Алесь Мінскі), “Мітрафан Доўнар-Запольскі” (аўтар Анатоль Тарас).

Аб’ем аўтарскага тэксту (на беларускай мове) ад 30 да 50 старонак па 1800—1850 знакаў на кожнай старонцы. Фота ці малюнкі прыкладаць абавязкова.

Запрашаем аўтараў звяртацца са сваімі прапановамі да каардынатара і рэдактара серыі Анатоля Тараса.

Пошта: А.Е. Тарас, а/я-137, Мінск-131

E-mail: aetaras@tut.by

Тэлефон: (8-029) 653-18-55 (Вэлкам)

 Агульны спіс (пакуль што у ім 75 асоб, трэба вылучыць яшчэ 25)

Азгур Заір, скульптар

Александроўская Ларыса, акцёрка

Альхімовіч Казімір, мастак

Аляхновіч Францішак, драматург, публіцыст, акцёр

Андрыёлі Міхал, мастак

Арсеннева Наталля, паэтка

Багдановіч Максім, паэт, публіцыст

Багушэвіч Францішак, паэт  

Баршчэўскі Ян, пісьменнік

Брыль Янка, пісьменнік

Буйла Канстанцыя, паэтка

Буйніцкі Ігнат, акцёрі рэжысёр

Быкаў Васіль, пісьменнік

Бялыніцкі-Біруля Вітольд, мастак

Верас Зоська (Людвіка Сівіцкая), паэтка

Галубок Уладзіслаў, акцёр, рэжысёр, драматург

Гараўскі Апалінар, мастак

Гарэцкі Максім, пісьменнік

Геніюш Ларыса, паэтка

Глебаў Яўген, кампазітар

Доўнар-Запольскі Мітрафан, гісторык

Драздовіч Язэп, мастак, этнограф

Дубоўка Уладзімір, паэт

Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт, драматург

Ельскі Аляксандар, навуковец, заснавальнік музея

Ермаловіч Мікола, гісторык

Ждановіч Фларыян, акцёр і рэжысёр

Канчэўскі Ігнат, філосаф, публіцыст

Караткевіч Уладзімір, паэт і пісьменнік

Карскі Яўхім, мовазнаўца

Кастравіцкі Казімір (Карусь Каганец), пісьменнік, драматург, публіцыст

Кіркор Адам, гісторык

Колас Якуб, паэт і пісьменнік   

Кулік Яўген, мастак

Купала Янка, паэт, публіцыст

Ластоўскі Вацлаў, гісторык, мовазнаўца, пісьменнік

Манюшка Станіслаў, кампазітар

Маўр Янка, пісьменнік

Мележ Іван, пісьменнік

Міцкевіч Адам, паэт

Мулявін Уладзімір, спявак, кампазітар

Мялешка Міхаіл, гісторык, этнограф

Нарбут Тэадор, гісторык, археолаг

Наркевіч-Ёдка, навуковец, вынаходнік

Насовіч Іван, мовазнаўца

Нікіфароўскі Мікалай, этнограф

Орда Напалеон, мастак і музыка

Паеўскі Міхаіл (Мельхіседэк), святар

Пануцэвіч Вацлаў, гісторык

Пашкевіч Элаіза (Цётка), паэтка

Пяткун Апалёнія, манашка

Раманаў Еўдакім, археолаг, краязнавец, фалькларыст

Сачанка Барыс, пісьменнік

Сергіевіч Пётра, мастак

Смоліч Аркадзь, географ

Станкевіч Адам, святар, літаратар

Станкевіч Янка, мовазнаўца і гісторык

Станюта Стэфанія, акцёрка

Сыракомля Уладзіслаў (Кандратовіч), паэт

Сыс Анатоль, паэт

Сядура Уладзімір, гісторык, мастацтвазнаўца пісьменнік

Тарас Валянцін, паэт, перакладчык, пісьменнік, публіцыст

Ткачоў Міхась, гісторык

Тураў Віктар, кінарэжысёр

Тэраўскі Уладзімір, хормайстар, збіральнік народных песняў

Уласаў Аляксандар, публіцыст, заснавальнік “Нашай Нівы”

Улашчык Мікола, гісторык

Цвікевіч Аляксандр, публіцыст, гісторык

Чачот Ян, этнограф, гісторык

Шукевіч Вандалін, археолаг, антраполаг, краязнавец

Шчакаціхін Мікалай, мастацтвазнаўца

Шырма Рыгор, хормайстар, збіральнік народных песняў

Шэйн Паўла, этнограф

Эпімах-Шыпіла Браніслаў, фалькларыст, мовазнаўца

Янчук Мікалай, этнограф

One thought on “Прайшла прэзентацыя новага праекта Інстытут беларускай гісторыі і культуры “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры”

  1. Касінер

    Прапаную імя Яцэвіча Аляксандра Хведаравіча, вядомага пад псеўданімам Алесь Змагар.

    Беларускі паэт, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, быў рэпрэсаваны, збег з з месца зняволення, пад час вайны працаваў журналістам у “Беларускай газэце”, удзельнік Другога Ўсебеларускага З’езду, потым эмігрант.

    ДА ЗГОДЫ (пачатак)

    Браты-Беларусы! Да згоды! Час прыйшоў!
    Славуты час… Адказная хвіліна‚
    Калі вагаецца лёс нашае Краіны‚
    Ці вольнай‚ слаўнай стаць‚ як некалі‚ ізноў‚
    Ці на гады‚ а мо й навек загінуць.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.