Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Прадмова да зборніка “Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”

Пачынаем друкаваць матэрыялы са зборніка “Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”, які складзены з дакладаў аднайменнай навукова-практычнай канференцыі, якая прайшла  у 23 сакавіка 2013 года.

Падаем Вам прадмову да дадзенага зборніка Анатоля Тараса, навуковага сакратара Інстытута беларускай гісторыі і культуры. 

22 студзеня 2013 г. споўнілася 150 год ад пачатку паўстання 1863 г., а 2 лютага – 175 год з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Але беларуская дзяржава ніякіх афіцыйных святкаванняў гэтых гадавін не ладзіць. Больш за тое, у Менску прайшла канферэнцыя, удзельнікі якой з задавальненнем адзначылі адсутнасць афіцыйнага святкавання 150-годдзя паўстання ў Беларусі, а выпуск “Белпоштай” памятнай паштоўкі і маркі з выявай Каліноўскага назвалі “цемрашальствам чыноўнікаў”.

У чым прычына такiх адносiн да вельмi значнай падзеі беларускай гiсторыі?

– Тут ёсць пэўны палітычны аспект. Тое, супраць чаго змагаўся Каліноўскі – імперская ідэя, “двухгаловы арол” – зараз у Расіі ў пашане. Паўстанне 1863 г. было накіравана супраць “карміцелькі” сучаснага беларускага рэжыму – Расіі. І калі ўрачыста святкаваць на Беларусі гэтае паўстанне на дзяржаўным узроўні, дык у рэжыму не будзе таннай нафты і таннага газу.

– Ідзе рэзкая крытыка Каліноўскага з боку так званых заходнерусістаў (сайт «Западная Русь”). Гэтыя людзі ўпэўненыя, што Беларусь – частка Расійскай імперыі, і што так павінна быць заўсёды. На іх думку, Каліноўскі – польскі тэрарыст і авантурыст, нічога, апроч бяды, ён Беларусі не прынёс. Галоўны ж герой беларускай гісторыі – Мураўёў-“вешальнік”. Вядома, што ідэалогія заходнерусізму сёння досыць папулярна сярод часткі афіцыйнай палітычнай эліты Беларусі.

– Ухвала Каліноўскім уніяцтва вельмі не падабаецца прадстаўнікам Расейскай праваслаўнай царквы, якая карыстаецца на Беларусі падрымкай улады. Чыннік той жа самы – грошы, танная нафта і газ.

– “Мужыцкая праўда” і “Лісты з-пад шыбеніцы” Каліноўскага, гэта прыклад таго, што беларусы спрабавалі самі зрабіць для сябе тое жыццё, якое ім патрэбна. Менавіта гэтага сённяшняя беларуская ўлада спрабуе пазбегнуць. Таму шэраг афіцыйных ідэолагаў спрабуюць дыскрэдытаваць асобу Каліноўскага – бясспрэчнага героя беларускай гісторыі. На самой справе яны хочуць знішчыць прагу да праўды і справядлівасці, якая сімвалізуецца постаццю Каліноўскага.

ххх

Але ж Каліноўскі стаўся першым героем нашай найноўшай гісторыі.

Менавіта з яго пачаўся новы этап ў развіцці беларускай мовы. Бо ягоная “Мужыцкая праўда” выходзіла нашмат ранней за “Нашу ніву”.

Ён уздымаў пытанне адраджэння беларускай уніяцкай царквы.

Ён выступаў за аўтаномію Беларусі (Літвы) ў складзе Рэчы Паспалітай – гэтую ідэю потым падхапілі народнікі (група “Гоман”), а пазней і лідэры БСГ.

Пункт гледжання хрысціянскіх дэмакратаў на асобу Каліноўскага вельмі добра акрэсліў ксёндз Адам Станкевіч яшчэ у 1933 годзе. З тых часоў падыход хадэцыі да правадыра беларускіх паўстанцаў застаецца нязменным.

Паўстанне 1863 г. на Беларусі было апошнім шляхецкім паўстаннем за адраджэнне Рэчы Паспалітай. Каліноўскі выступаў у гэтым паўстанні як прыхільнік самастойнасці Беларусі і Літвы. Адсюль яго канфлікты з Варшавай, яго імкненне паказаць і палякам, і “тутэйшым” што ВКЛ было зусім іншай дзяржавай, таму трэба адрадзіць самастойнасць нашай зямлі (аўтаномію) у межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Адсюль выснова, што Каліноўскі – нацыянальны герой Беларусі.

Трэба таксама адрозніваць гісторыю і памяць, таму што гісторыкі могуць доўга пералічваць плюсы і мінусы, напрыклад, разважаць пра ўзмоцненую русіфікацыю беларускай зямлі пасля задушэння паўстання, і г. д.

А калі казаць пра памяць, дык сёння з нашай памяці немагчыма выкрасліць паўстанне 1863 году, немагчыма выкрасліць Каліноўскага. І яго постаць, і само паўстанне, гэта вялікі скарб беларускай нацыянальнай памяці!

Спасылкі па дадзенай тэме:

Поўнае відэа з навукова-практычнай канферэнцыі «Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі»

Відэа з навукова-практычнай канферэнцыі «Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі»

Навукова-практычная канферэнцыя “Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”

 

2 thoughts on “Прадмова да зборніка “Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”

  1. Владимир Иванович

    Во-первых, К. Калиновский был из древнего польского шляхетского рода. Обедневшего, но всё же. Не найдя поддержки своим идеям самостийности Литвы в польской шляхте, он обращался к народу. Но ничего там нет о народе белорусских земель, по сути на тот исторический момент русских людей. Они составляли большинство, поскольку жили в сёлах и не были задеты полонизацией так, как полонизированная шляхта и интеллигенция белорусских городков. По сути предавшая свой народ.
    Делать из КК “национального героя Беларуси” смешно и противно исторической правде.
    “… пра ўзмоцненую русіфікацыю беларускай зямлі пасля задушэння паўстання” – Очень интересно, как можно “русифицировать” часть русского народа?! Вы б господа горе-историки за “базаром” следили, как молодёжь сейчас говорит.

    1. тутэйшы

      Выдавать тогдашне коренное население “Северо-Западнаго края” за “русских людей” – смешно и противно исторической правде.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.