Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Пра чысціню беларускага генафонду

mapa Belaruskih miezhauШто ўяўляла Беларусь на працягу стагоддзяў? Край балот i лясоў, дзе чалавеку ўвесь час даводзiлася адваёўваць у прыроды тэрыторыю для жыцця. Але гэтыя ж жорсткiя ўмовы iснавання спрыялi захаванню нашай беларускай адметнасцi. Прыродная iзаляванасць нашай тэрыторыi паспрыяла таму, што беларускi этнас захаваўся ў чысцейшым выглядзе з даўнiх часоў.

Даследаваннi, якiя на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў праводзiць доктар бiялагiчных навук, вядучы навуковы супрацоўнiк аддзела антрапалогii i экалогii Iнстытута гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Аляксей Мiкулiч, паказваюць, што карэнныя жыхары беларускiх вёсак вядуць свой радавод цягам не меней як 130—140 пакаленняў, гэта значыць пачынаючы прыкладна з cярэдзiны першага тысячагоддзя перад Нараджэннем Хрыстовым.

Вучоны ездзiў па вёсках Беларусi i па сумежных тэрыторыях у Расii, Лiтве, Украiне. У экспедыцыях даследавалiся групы крывi, а таксама фiзiялагiчныя асаблiвасцi беларусаў. Прынамсi, антрапалагiчныя прыкметы i генетычныя сiстэмы для параўнаўчага аналiзу выбiралiся такiя, што перадаюцца з роду ў род у чыстым выглядзе. Гэтаму крытэрыю адпавядаюць такiя морфафiзiялагiчныя асаблiвасцi, як зрокавае колераўспрыманне, афарбоўка вясёлкавай абалонкi, колер валасоў, смакавая адчувальнасць да фенiлтыакарбамiду (рэчыва, якое ўваходзiць у склад звычайнай гумкi; па методыцы выяўлення мiнiмальнай парогавай канцэнтрацыi фенiлтыакарбамiду, пры якой чалавек адчувае гаркату, можна вызначаць расавыя i этнiчныя асаблiвасцi).

Адкрыццi, зробленыя вучоным на падставе вялiкай колькасцi антрапагенетычных i генадэмаграфiчных матэрыялаў, здзiўляюць. Здавалася б, суседзi павiнны былi моцна паўплываць на нашу тэрыторыю, напрыклад, калi Беларусь уваходзiла ў склад Рэчы Паспалiтай i Маскоўскай iмперыi. А колькi войнаў пракацiлася праз Беларусь! Але дзякуючы вясковаму насельнiцтву наш народ здолеў захаваць на генетычным узроўнi свае адметнасцi. Вёска была своеасаблiвай скарбонкай спадчыннай iнфармацыi. Людзi трымалiся сваёй тэрыторыi, i як правiла, для прадаўжэння роду выбiралi сабе партнёраў з мясцовых жыхароў.

Антраполаг вывучаў генафонд жыхароў пэўных вёсак, пасля яднаў звесткi па сходных прыкметах у асобныя этнаграфiчныя рэгiёны, i затым вылучаў асаблiвасцi беларускага этнасу наогул. Вучоны параўнаў свае карты, створаныя на аснове вывучэння групаў крывi, з картамi, зробленымi этнографамi Яўхiмам Карскiм i Мiтрафанам Доўнар-Запольскiм па распаўсюджваннi беларускiх гаворак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя, а таксама з атласамi беларускiх гаворак. Яго ўразiла, як карты супадалi: па ахопленай тэрыторыi яны фактычна накладалiся адна на другую. Атрымлiваецца, што там, дзе адрознiваюцца гаворкi, генетычныя даныя таксама могуць мець свае асаблiвасцi. Сяляне маглi падзяляць людзей на “сваiх” i “чужых”.

Распаўсюджванне i беларускiх гаворак, i звестак бiяхiмiчнага аналiзу крывi, i фiзiямарфалагiчных асаблiвасцяў насельнiцтва паказвае, што беларускi этнас засяляе тэрыторыю, якая выходзiць за сучасныя межы Беларусi. Людзi, падобныя да нас па знешнасцi i па генным складзе, жывуць ля Вiльнi, Смаленска, Вялiкага Ноўгарада, на сумежных украiнскiх тэрыторыях. У агульных рысах арэал пражывання беларусаў адпавядае тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Здабытыя ў экспедыцыях звесткi даюць магчымасць абазначыць храналогiю фармiравання беларускага этнасу. Даследаваны вучоным i яго калегамi генафонд пацвярджае тутэйшыя каранi беларускага этнасу i дазваляе лiчыць яго карэнным. Беларускi этнас прайшоў шлях фармiравання з часоў каланiзацыi сучаснай тэрыторыi славянамi, захаваўшы антрапалагiчныя рысы тагачасных балцкiх абарыгенаў.

У межах захаванасцi адзiнага генафонду беларускага этнасу з моманту яе прарадзiннага пачатку, вучоным выяўлены шэраг лакальных папуляцый, якiя маюць найменшую аддаленасць ад праэтнасу. Гэта ельская, лельчыцкая, петрыкаўская — на поўднi, полацкая i ўшацкая — на поўначы, наваградская — на паўночным захадзе. Такi складаны для пражывання край балот, як Палессе змог захаваць беларусаў у найбольш чыстым выглядзе, таму Аляксею Мiкулiчу ўдалося знайсцi надта рэдкiя групы крывi. Iзаляванасць беларускага Палесся спрыяла i рэгiянальнаму назапашванню рэцэсiўнага гена светлавокасцi.

Прынамсi, Палессе не толькi паводле матэрыялаў антрапагенетыкаў, але i дзякуючы археалагiчным знаходкам можна разглядаць у якасцi магчымай прарадзiмы славян.

Трэба адзначыць, што сабраная антрапагенетыкам iнфармацыя дае падставу меркаваць, што беларуская папуляцыя найбольш за iншых адпавядае ўсходнеславянскай продкавай супольнасцi. У генафондзе беларусаў практычна не выяўлена прыкмет мангалоiднай расы, гэта пацвярджае i гiстарычныя звесткi пра тое, што наша тэрыторыя не зведала татара-мангольскага панавання. А на рускiх вялiкi ўплыў аказаў фiна-вугорскi этнас.

Сабраны па Беларусi i сумежных тэрыторыях банк звестак вучоны перадаў у маскоўскi Iнстытут агульнай генетыкi М.I. Вавiлава. На гэтых звестках былi пабудаваны карты зменлiвасцi генафонду Усходняй Еўропы. Такiя карты даюць магчымасць не толькi параўноўваць этнасы памiж сабою, але i прасочваць мiграцыйныя працэсы. Так беларусы перамяшчалiся ў асноўным з поўдня на поўнач, а рускiя — з захаду на ўсход.

Паводле гiпотэзы Мiкулiча, генетычная структура насельнiцтва заставалася стабiльнай на працягу гiстарычна значных адрэзкаў часу. Папуляцыя этнiчных беларусаў вяскоўцаў з’яўлялася самаўзнаўляльным арганiзмам, калi спадчынны матэрыял перадаваўся праз пакаленнi карэнных жыхароў. // Паводле “Звязды”

29 thoughts on “Пра чысціню беларускага генафонду

  1. k-maro

    @беларуская папуляцыя найбольш за iншых адпавядае ўсходнеславянскай продкавай супольнасцi@
    Восточных славян нет. Этот миф давно разрушен!

    1. Павел

      Я предполагаю, что разрушителем этого ужасного мифа являетесь вы?
      Видимо есть западные и южные славяне, а на востоке живут китайцы, ну и Великие Укры конечно.

        1. Павел

          Я уже такого говнеца в бытность свою змагаром начитался предостаточно. Сейчас, видите ли, я уже вырос из таких “секретных материалов”

          1. Андрей

            Очень “аргументированная” критика статьи.

      1. K-Maro

        Деление на восточных, западных и южных славян придумали в царской России только лишь тогда, когда рассматривали карту – глядя, какие же славяне попали в Российскую империю, а какие нет. Российских славян и решили провозгласить «восточными».
        Германцы таких делений на восточных и западных не имеют. Как и романцы. Надо ли это нам? Нет!
        http://www.secret-r.net/arkhiv-publikatsij/9-2009/kto-takie-vostochnye-slavyane

        1. Павел

          Ну это прекрасно, что у немцев деления нет. А причем тут славяне. Есть народ (славяне), который живет по всей Европе. Часть его живет на юге Европы, часть на западе, ну на другая на востоке.

  2. k-maro

    @ на рускiх вялiкi ўплыў аказаў фiна-вугорскi этнас.@ русские и есть финно-угорский этнос + смесь татар и др

    1. Павел

      Это ваши латышские друзья финно-угры. Вы внимательно посмотрите на них, а потом подумайте на кого они какое могут оказать влияние? =)))

      1. Андрей

        В генах латышей, как и в генах россиян, есть значительная финская составляющая. И почему россияне боятся признавать свой финно-угогрский субстрат? Предков своих не уважают.

      2. Равс

        Латыши финны. Даже больше чем эстонцы. и летувисы на 37% финны. Но они европейцы в культурном, в национальном, в ментальном смыслах. А вы Павел просто провокатор.

  3. k-maro

    @Беларускi этнас прайшоў шлях фармiравання з часоў каланiзацыi сучаснай тэрыторыi славянамi, захаваўшы антрапалагiчныя рысы тагачасных балцкiх абарыгенаў.@
    Почему никто не пишет сколько славян сюда мигрировало и откуда они пришли к местным западным балтам (ятвягам и кривичам)?

    1. Павел

      А вы себе сами придумайте и считайте, что это истина. Так же у вас принято?

      1. K-Maro

        Это как раз у вас принято придумывать.

        1. Павел

          А вы наверное привыкли опираться на факты? =))

          1. Равс

            Такие как вы, Павел, опираются на лживые факты (((

      2. Равс

        А вы, Павел, вообще что тут делаете? Вы сайтом ошиблись. Вам к Гигину. Пагигитайте с ним там и прочими западнорусистами)))

  4. Павел

    @Але дзякуючы вясковаму насельнiцтву наш народ здолеў захаваць на генетычным узроўнi свае адметнасцi@
    Дзякуючы вясковаму насельнiцтву мы остались беларусами, а не поляками и “литвинами”. Сохранили веру православную и традиции славных древнерусских предков

    1. Андрей

      Ужас какой. В сёлах не знали кто они такие из-за постоянных переименований оккупантами, поэтому и называли себя тутэйшими. Православие не единственная религия, ну а про “древнерусские предки” вообще постыдились бы. Почитайте соседнюю статью про Новогрудок, даже там в до ВКЛовские времена наша земля упоминается как земля литвинов (Литва, литовские, литвины и тд.).

      1. Павел

        Всё люди хорошо знали. Не надо всех дураками делать.
        Что касается “литвинов” (имеется ввиду литвины как отдельный этнос, а не литовцы), так это современный новодел. Правильно лишь то, что наша земля была во времена ВКЛ “землей литовцев” (литовцы по-белорусски литвины), т.к. Литва подмяла под себя большую часть белорусских земель.
        Что касается православия, то это да, единственная религия среди белорусов. Остальные конфессии были чуждыми белорусам, кроме наверное славянского язычества, которое тогда еще было весьма распространено.
        Соседняя статья про Новогудок – сказки бабы Лизы и деда Макара и с историческими исследованиями не имеет ничего общего. Такие статьи можно с легкостью писать и про то, что литовцы с марса прилетели и знаменитые статьи про друвних укров. Разница лишь в том кто заказывает музыку.

        1. K-Maro

          Павел ты Павел! Пишешь тут сказки советской и российской истории )))
          Литва нас подмяла. Что за бред?!
          На самом деле предки нынешних летувисов во время создания ВКЛ (в XIII веке) были крайне отсталыми племенами (достаточно сказать, что они оставались язычниками и не имели своей письменности). Даже гончарный круг они узнали впервые от литвинов, когда вошли в состав ВКЛ. Оружие жемайтов было примитивным, наряду с железными образцами широко использовались каменные! С ними невозможно было вести «правильную войну», потому что они жили в лесах, и при появлении вражеских войск отступали в самые дебри, на болота, где оказывали отчаянное сопротивление.
          Про религию. Уж что-то, а московское православие точно чуждо беларусам. В Беларуси прекрасно уживаются и католицизм, и православие, и протестантизм. Замечу, что протестантизм сам пробивал дорогу в народ и никогда не навязывался мечом и огнем как, например, православие Москвы.
          Статья про Новогрудок – это нормальная статья. Беларусы должны разбираться в своей истории, должны рассматривать и учить свою историю с беларуских позиций.

          1. Павел

            Касательно того кто кого подмял, то вы пожалуйста посмотрите внимательно на имена литовской (ВКЛовской) знати, а потом посмотрите на славянские имена.
            Что касается религии еще раз повторюсь, что среди простого народа было распространено только православие. Да, элита и небольшая часть мещанства была других конфессий, но как я уже упомянул элита была не наша.
            Про Новогрудок даже и обсуждать не хочется. Скажу лишь, что выдумать с белорусских позиций можно все что угодно (и иногда хотелось бы чтобы все было иначе) вот только к реальности это не имеет никакого отношения.

        2. Ramer

          Утвержать, что литовцы захватили беларусь, это значит делать беларусов дураками. Это делают российские историки, летувисские историки и приверженцы западно-русизма в беларуси.
          Приведем выдержки из статьи АЕ Тараса, http://inbelhist.org/?p=4150 :
          1) отсутствии у жамойтов(литовцев в вашем понимании, Павел) на протяжении долгого времени городов, профессиональных торговцев, письменности, христианской религии и многого другого, что уже было у наших предков.
          2) Надо всегда задавать этим сказочникам очень простой вопрос: назовите хотя бы одно сражение, связанное с «завоеванием», хотя бы один поход. Нет таких!

          1. Ramer

            Имена у знати ВКЛ западно-балтские), не жемойтские!!! Такие имена были вытеснены потом греческими, христианскими (например, еврейское имя ПАВЕЛ, Михаил и прочие). Славянских и сейчас мало.
            В ВКЛ(Беларуси) в те времена были распространены балтские, но нежемойтские имена.

        3. Андрей

          Сказочник, советских учебников начитался. Абецедаровщина какая-то. Литвины – это современные беларусы. Точка. Мицкевич, Скорнина, Будный, Достоевский и многие другие со мной согласятся.

  5. Павел

    Ппц шизоидный сайт. Вы что правда во все это верите? =))

    1. Павел

      Сайт мертвый и историков тут не имеется. А хотелось поспорить с кем-нибудь интересным. К сожалению вынужден ретироваться. Не поминайте лихом. Извиняйте если кого обидел

      1. Андрей

        Скатертью дорога. Оболваненным западнорусистам тут не место.