Будзем разважаць аб масавай свядомасці. Асаблівасці палітыкаў, партый, іх памылкі, планы, разважанні разглядаць няма сэнсу пакуль не ясна, што адбываецца з народам. Без апоры на народ, уся дзейнасць палітыкаў пераўтвараецца ў барацьбу амбіцый, ва узаемные абвінавачанні ў правакацыях, ва ў грызьню і склокі, у фантазіі на тэму чарговых здарэнняў (ва ўсё тое, што назіраецца ў нашай апазіцыі, і што апісала С.Калінкіна ў артыкуле “Надаело”, і ва ўсё тое, чым на 90% запоўнен інтернет, і аб чым праз тыдзень уже ніхто не помніць).
Кожны раз калі Нацыянальнае у нас терпіць паразу, терпіць паразу і Дэмакратычнае, і наадварот. Так было з нашым Адраджэннем перыяда 1900-1920, і з нашым Адраджэннем – 1990-2010. У нас палітычнае ёсць нацыянальнае, і наадварот. Так бывае ў калоніях. Мы расейская калёнія таму, што у нас пануе чужая руская культура. Пакінутыя нам герб і сцяг, адрозные ад расейскіх, прызваны схаваць гэты факт.
Паспрабуем зробіць параўнальный аналіз нас з нашымі суседзямі, каб у выпадку выяўленай нейкай нашай адрознасці ад суседзеў, гэту адрознасць вызначыць як прычыну нашіх параз. Гэта навуковый падыход. Параметры для параўнання будуць наступные.
- Гены, клімат, краявіды, менталітет
Толькі па генах, як паказалі сучасныя даследвання, мы бліжэй да балтаў, чым да палякаў, украінцаў і рускіх. Па усяму астатняму мы плаўный переход ад народа да народу паміж каторымі мы жывём. У летувісаў і латышоў з Нацыянальным усё добра, у нас наадварот; таму гены не ёсць прычына нашіх параз.
- Рэлігія
Ва ўсіх нашых суседзяў превуаліруе адна нейкая канфесія хрысцы- янства, у нас каталіцызм і праваслаў’е панавалі і пануюць на роўных. Такая сітуацыя можа быць прычыная нашай слабасці, таму што афармляе або/і правацыруе раскол народа.(Цяпер, праўда, наперад выходзіць пратэстантызм, а РПЦ, як релігія метраполіі, моцна падтрымліваецца нашымі акупацыйнымі уладамі). Паколькі прывесці наш народ да адзінай канфесіі ў бліжэўшый час не магчыма, (да і ці патрэбна?), то з гэтым фактарам поўная неяснасць.
- Цывілізацыйнае памежжа.
Расея не Еўропа, Еўропа не Расея. Так было і так ёсць дагэтуль. Ці скончыцца гэтае супрацьстаянне ў будучыні невядома. Але ў сітуацыі памежжа таксама ж знаходзіцца Україна і часткова Польшча і Прыбалтыка. Усе яны аб’яўляюць сябе мастамі паміж Расеяй і Еўропай. Таму гэты фактар не можа быць прычынай нашых параз у Нацыянальна-Дэмакратычным.
- Працяжнае панаванне чужых культур у мінулым.
Ва Украіне, ў Летуве і у нас у часы Рэчы Паспалітай панавала польская культура. Ў Летуве – не ў меньшай ступені, чым у нас. Але яна нацыянальна адрадзілася. У нас жа запанавала руская культура. Праваслаўную Украіну пачалі русіфікаваць на сто гадоў раней чым нас, але з Нацыянальна-Дэмакратычным там значна лепей чым у нас. Таму і гэты фактар можна не браць па ўвагі.
5 . Этнакультура (народные звычаі, лад жыцця)
Паколькі мы не аддзелены ад суседзяў марамі, высокімі горамі, велікімі рекамі, то звычаі нашага народу ёсць блізкія да адпаведных суседніх народаў, і таму няма прычын для ўзаемнай ненавісці і адпаведна выкарыстання яе уладамі нашых суседзяў супраць нас. Гэты фактар не дзейнічае.
6. Сімвалічнае (герб, сцяг, назва народа-краіны).
Паведамім вызначэнне сімвалічнага.
Сімвал – паняцце, якое фіксуе здольнасць матэрыяльных рэчывоў, слоў, здарэнняў, пачуццёвых вобразоў выражаць ідэальные зместы, якія адрозныя ад іхняга прамога цялесна-славесна-пачуццёвага быцыя.
Сімвал ёсць большае, чым проста указанне на тое, што ня ёсць ён сам.
Сімвал не ёсць толькі назоў нейкай атдельнасці. Ён схватвае сувязь гэтай асобнасці з мноствам іншых, падпарадкоўваючы гэтую сувязь адзінаму закону, адзінаму прынцыпу, адзінай універсаліі.
Сімвал ёсць адзіная магчымасць выяўлення (вызначэння) безсвядовых началаў, якія ніколі не могуць быць выказаныя інакш.
Сімвал ёсць успрыманне рэальнасці з дапамогай знакаў, што дазваляе сістэмазаваць на аснове адзінага прынцыпа ўсю многасускладанасць культурных формаў: мова, навука, мастацтва, рэлігія, і д. т. п., гэта значыць, зразумець культуру як целае.
Нашая апазіцыя ужо зразумела сэнс такіх лукашенкавых сімвалаў як герб і сцяг і адмовілася ад іх. На мае ўказанне на апошняга чальца троіцы – назвы народа-краіны, яны (нават звышінтэлегентые) адказваюць – “якая розніца як называцца”.
Першым (у наш час), хто пачуў, што розніца ўсё ж такі ёсць, быў В.Булгакоў, бо назву Беларусь назваў Ноу-Хау царызма.
Разгледзім шкоду, якую здейсніла масавай свядомасці (свядомасці простых людзей) назва Беларусь, якую мы адрымалі ад расіян ў сярэдіне Х1Х ст.
Па- першае, яна пазбавіла наш народ яго слаўнай гістарычный спадчыны ў якой мы фігуруем як Літва і літвіны. Гістарычная спадчына – гэта тое, на чым выхоўваецца нацыянальная годнасць і гонар. Гісторыя, дзякуючы намаганням у першую чаргу расейскіх гісторыкаў, у нас скрадзена і передана або палякам, або жамойтам (цяперашнім летувісам). Натуральна, што яны не жадаюць з гэтым дармавым багаццем расставацца таму, што яно працуе на выхаванне польскіх і летувіскіх патрыётаў, яно надае гэтым нацыям жыццястойкасць, не дае развіцца комплексу непаўнавартасці, які шырока распаўсюджаны сярод нашага народу.
Тут наш інтэлегент-апазіцыянер дапускае тыповую памылку – ён думае што калі ён і ўсё яго атачэнне ведаюць што Літва ў мінулым ёсць цяперашняя Беларусь, і таму розніцу паміж гэтымі назвамі можна вывесці за скобкі ў сваіх пошукаў прычын нашых параз, то тое ж можа і павінен зрабіць і народ. Але народ не шукае і не разважае, ён верыць надрукаванаму ў школьных вучэбніках, дзе ствярджаецца зусім адваротнае; і гэта адваротнае, паколькі яно атрымана ў дзяцістве, ўспрымаецца ім як канчатковая істіна (такава сіла Першых Ведаў). Такое стаўленне да свайго народа, я ўспрымаю як нашую старую шляхэцскую рысу- нежаданне ставіць сябе на месца іншага, падкрэсліваць сваю адрознасць і нават ганарыцца ею. Раней прычынамі пыхы з’яўляліся багацце, саслоўный стан, цяпер – “інтэлегентнасць”, адукацыя, “навуковасць”. (Наібольш пыха праяўляецца ў гісторыкаў, якія насабіралі шмат “фактаў” і не ведаюць што з імі рабіць у галаве; звычайна перавагу ў веданне “усіх фактаў” яны выкарыстоўваюць дзеля стварэння такіх мянушак апанентам і негісторыкам як “прафан”, “невук”, “неспецыяліст”).
Між тым на мерапрыемста апазіцыі (нават калі яны прысвечаны “чаркам і шкваркам”) ходзяць толькі нацыянальна (гістырычна) свядомые людзі.
Па-другое, назва Беларусь сваёй блізкасцью да назвы Расея, сумесна з фактарам агромістай тэрыторыі Расеі, нараджае у народа комплекс непаўнавартасці яшчэ больш неадваротна і непрыкметна. Ну на самой справе, што адчувае наш малыш, калі ён ў першыню даведваецца, што ён нейкій белый рускі і пры гэтым ў першыню бачыць мапу на якой яго Радзіма побач з Расеяй выглядае маленькім лапікам і даведваецца, што там жыве рускі народ і да таго ж яшчэ чуе хлусню што Расея спрадвеку был Руссю? У ягоных мазгох замацоўваецца, што ўсё яму роднае ёсць маленькае, слабае, другаснае. Але калі, напрыклад, паглядзець Энцэклапедычный слоўнік за 1983 г, то можна даведацца, што 2/3 народаў Свету па колькасці насельніцтва і па плошчы сваіх краінаў менш за нас. Але ж такога плачу “што мы маленькія, што у нас нічога няма, што нам трэба кудысці (або ў Расею, або ў ЕС) прыеднацца, што мы самі нічога не можам, што ад мяне нічога асабіста не залежыць і да т.п.” нідзе не чуваць У нас жа гэта набыла нейкую шызу. Нават Лукашенка пакутвае ад гэтага комплексу і падсвядома з ім змагаецца, выказваючы свою Сілу на парушэннях нормаў цывілізацыйных паводзін.
Нашые інтэлегенцыя і народ, дзякуючы кінафільмам, ужо прызвычаіліся да таго, што гербы і сцягі пераможаных топчуцца, ўзрываюцца, рвуцца і спальваюцца, скідваюцца; але яны думаюць што назвы народаў і краін даюцца “Богам з нябёсаў адзін раз” і на ўсё жыцце, і таму адмовы каланіяльных народаў (пасля здабыцця тымі незалежнасці) ад каланіяльных назваў, імі не ўспрымаецца як звычайный факт. А дарма! Дзе ўсе гэтыя “берега слановай косці” – назвы якімі каланізатары называлі пераможаные краіны Азіі і Афрыкі? Яны выкінутыя на свалку гісторыі! Руская культура майстэрскі схавала як ад свайго народу, так і усяго Свету каланіяльную сутнасць сваёй імперыі. Па іх прапаганде мы не калонія Расеі,- пераможаная Літва,- а атыжолак Расеі – Белая Русь, у якой выпадкова ўсталявалася дыктатура. Ашуканства настолькі глыбокае, што наша адраджэнская інтэлегенцыя Нацыянальнае апевала і апавяе пад сцягам “беларускасці”. Але сэнс сімвала Беларусь – культурная залежнасць ад Расеі. А культура, згодна сучасным ўяўленнямі філософаў, ёсць фундамент усяго – эканомікі, палітыкі, сытукненняў, войнаў…Шмат якіх краінаў маюць па некалькі назваў – Германія, Дойчланд, Немеччына, Алемань.
Шкоднасць “Беларусі” можна даказаць чыста лагічна. Чым мы адрозніваемся ад астатніх народаў былога Саюзу ў культурным плане? Толькі тым, што у ніх пануюць свае культуры, а ў нас чужая, руская. Чаму ў іх свае культуры перамаглі, а у нас “не”? Лічу, што толькі дзякуючы нашай новай назве Беларусь, якая адчыніла дзверы панаванню у нас рускай культуры (якая на пароге прадставілася як братняя, і вышэйшая), і якая забіла нашую. Народ, які жыве пад гнётам чужой культуры не здольный на супраціў – улады не здольныя супрацьстаяць Расеі, народ не здольны змагацца нават за “чарку і шкварку”. Наша апазіцыя не разумеючы гэтага, змагалася за Права, Дэмакратыю, але яны каланіяльнаму народу не патрэбныя. Аб гэтым даўно і ясна сказаў З.Пазьняк.
І вось чарговая параза. Першая была прыкладна ў 1918 г. Цяпер ніхто не пытае хто з дзеячоў БНР выніваты ў яе паденне, чаму нашые землякі ранга Пілсудскага, Дзержінскага і Юденіча змагаліся не за Радзіму, а за Польшчу і Расею, чаму нашая шляхта, за выключэнем Булака-Балаховіча, не падтры-мала БНР,… а дарма! Гадоў праз 10 ніхто не будзе шукаць вінаватых у цяперашней паразе (цяпер гэтым займаюцца усе нашые апазіцыйные СМІ). Застарэлые тлумачэнні праз сілу нашых ворагаў, ці выпадковасць абставін (Лукашенка), я не прымаю і яны не тэма артыкула. Прычына нашых параз простая – назва Беларусь не выхоўвае патрыётаў і змагароў. Вось механізм гэтага.
Словы “рускі” і “беларускі” маюць аднолькавый корань. З’яўленне прыкметніка “белый” па законах семантыкі сведчыць аб вытворнасці, другаснасці панацця “беларускае” ад паняцця “рускае”. Але народ другаснае паважаць і любіць не будзе. Ён можа любіць толькі арыгінальнае. Культуры прыбалтыйскіх народаў у пачатку ХХ ст. былі такія ж слабыя (селянскія) як і нашая новая беларуская, але яны былі арыгінальные, яскрава нерускія. І яны перамаглі. Можна знайсці шмат прыкладаў калі народы маючы блізкія мовы (але розные назвы) стварылі розные культуры і Краіны. Другаснае, пры наяўнасці першаснага (рускага), можа палюбіць (“па долгу службы”) толькі мастацкая інтэлегенцыі. Іх па-чалавечы шкада, але “истина дороже”. Яны рабілі і робяць вялікую справу – прышчапляюць людзям любоў да Радзімы, змагаюцца за Нацыянальнае, але чаму іх праца ідзе прахам? Звычайна гавораць “ вось пераможам тады…”. А я адказваю “не пераможаце, пакуль не знойдзеце прычыну…” Пакуль наш народ не перастане ўспрымаць сябе як белых рускіх, нічога добрага не будзе, ён застанецца каланіяльным.
Лічу, што нашай нацыянальна- дэмакратычнай апазіцыі пара адмаўляцца ад вытокаў нашай рабскасці – ад назвы Беларусь. Цяпер гадоў 5- 10 у нас апазіцыйный рух будзе гніць і раскладацца. Лічу, што Расея паспрабуе канчаткова вырышыць беларускае пытанне шляхам рассеяння нас па Свету (бунтароў на Захад, працоўных ў Расею) і заселеннем нашых земляў іншымі народамі (тымі ж рускімі, або кітайцамі) і пераўтварэннем нашай Радзімы ў расейскую правінцыю, або, можа – ў Заходнюю Расею.
З Расеі можна вырвацца толькі ў моманты яе слабасці, як гэта было ў 1917 і 1991 г.г. Ці прыйдзецца нам чакаць развала РФ, каб выбірацца з яе разам з Паўночным Кавказам, татарамі, башкірамі і іншымі паневоленнымі народамі? Як мы не змаглі выбрацца з яе разам з нашымі суседзямі прыбалтамі і палякамі ў 1917 г, як мы не змаглі вырвацца з яе разам з Украінай і астатнімі народамі саюзных республік ў 90-е гады, так мы не зможам выбрацца з яе і ў будучыні, калі не зменім наш народ, не зробім яго нормалёвым,такім як усе нашые суседзі. Лічу, што да трэццяй спробы адрадзіцца, (калі яна будзе) нам трэба: 1) канчаткова развітацца з “беларускасцю”, спачатку ў назвах патрыятычных сілаў – ніякіх БНФ, БАЖ, БДР і т.да п. і 2) заняцца нацыянальна-гістарычнай адукацыёй нашага народу. Забойный механізм “рускі-беларускі, якая розніца” павінен быць зламаны і зданы ў архіў гісторыі.
Праблема з назвай нашай краіны і з самаідэнфікацыяй нашага народу ў тым, што па адным аспектам мы ў гісторыі былі Літвой, а па іншых – Руссю. Аценкі нашых гісторыкаў адрозніваюцца ў прапорцыі літвінства (балтскасці) і рускасці (славянства). Адны знаходзяць падцвярджэнне сваім ацэнкам у генатыпе нашага народа, у каталіцтве і пратэстантызме нашых вярхоў, у дзяржаўным і палітычным ладзе ВКЛ у сярэднявеччы, другія – ў праваслаўі,
ў славянскай мове просталюдзінаў і канцелярыі у той жа перыяд. У сітуацыі, калі назва Летува занятая летувісамі, калі гістарычную спадчыну як Літвы і літвінаў нам трэба захаваць, таксама як і рускі пласт нашай культуры, прапаную замест назвы Беларусь пачаць называцца Літварусью; мужчыны пры гэтым будуць называцца або літварусамі, або літвінамі, жанчыны – ліцвінкамі. Новая назва значна паменьшае раскол нашага народу на две варожыя часткі – праеўрапейскую і прарускую. Раскол, які можа прывесці да канчатковай (дэ-юре) страты Незалежнасці і смерці нашай нацыі.
Павал Біч, красавік 2012
——————————————————————————————
Мнения авторов статей могут не совпадать с мнением администрации Института беларуской истории и культуры.