Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Памёр прафесар Мікола Крукоўскі

M.Krukouski30 верасня на 90-м годзе жыцця ў Бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску памёр Мікола Ігнатавіч Крукоўскі, доктар філасофскіх навук, прафесар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, якія надалі яго імені еўрапейскую вядомасць.

Нарадзіўся 16 лістапада 1923 г. на хутары каля вёскі Машкова Аршанскага раёна.

Пахаванне адбудзецца ў сераду 2 кастрычніка, развітанне — у рытуальнай зале названай бальніцы.

Крыніца: http://nn.by

Адміністрацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры выказвае свае спачуванні родным і сябрам Мікалая Ігнатавіча.

Дзякуй Вам, Мікалай Ігнатавіч, за вашую плённую працу і пакінуты нашчадкам здабытак!

2 thoughts on “Памёр прафесар Мікола Крукоўскі

  1. Licvin

    Мікалай Ігнатавіч — філосаф еўрапейскага ўзроўню, пісаў свае працы на беларускай мове, выключна эрудыраваны вучоны. Ягоныя філасофскія набыткі яшчэ патрабуюць нашага ўважлівага прачытання і асэнсавання.
    ”Носьбітам інфармацыі з’яўляецца сама структура прасторы.” ”Сусвет складаецца з масы, энергіі і інфармацыі”. ”Прыгажосьць — узор, эталон дасканаласьці.” ”Непрыгожае, безгустоўнае парушае асноўныя законы сусвету і таму вымушана загінуць…” — Гэта вытрымкі па памяці толькі з адной уразіўшай мяне навуковай працы Мікалая Ігнатавіча. Светлая памяць аб Крукоўскім назаўсёды застанецца ў нашай памяці.

  2. Васількоў Андрэй

    Знаемы з ягонамі артыкуламі на сайце наша зямля ,адукаванейшы чалавек і патрыет нашай радзімы.Царства нябесаў яму калі яно існуе..(