Інстытут беларускай гісторыі і культуры

«Пакуль чуюць толькі тых, хто абяцае каўбасу»

Пачаў сваю дзейнасць Інстытут беларускай гісторыі і культуры. Сваёй галоўнай мэтай яго заснавальнікі, у ліку якіх вядомы гісторык прафесар Анатоль Тарас, ставяць вывучэнне і прапаганду айчыннай гісторыі і культуры, але з падкрэсленым прабеларускім ухілам. Пра планы і дасягненні, а таксама пра тое, як выхаваць у беларусаў нацыянальную самасвядомасць, стваральнікі Інстытута расказалі падчас прэзентацыі ў Мінску.

— Мы пачалі працаваць значна раней: выдавалі кнігі ў серыі “Невядомая гісторыя”, гістарычны альманах “Дзяды”, наладзілі чытанне лекцый для грамадскасці ў розных гарадах, распрацавалі сайт, — патлумачыў падчас прэзентацыі дырэктар Інстытут беларускай гісторыі і культуры Віктар Яўмененка. — Трэба было аб’яднаць усе нашы праекты пад адзіным кіраўніцтвам. Зараз мы можам пачаць дзейнічаць афіцыйна. Інстытут быў зарэгістраваны ў Рызе, але ўся дзейнасць яго будзе ажыццяўляцца ў Беларусі

Стваральнікі інстытута не хаваюць, што галоўнай мэтай ставяць папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Прычым з падкрэсленым прабеларускім ухілам.

— Мы займаемся прапагандай прабеларускага пункту гледжання. Каб людзі маглі даведацца, якая яна Беларусь, і што за слаўная нацыя – беларусы, — адзначае Віктар Яўмененка.

— Ёсць розныя падыходы да фарміравання нацыянальнай свядомасці, — лічыць гісторык Анатоль Тарас. — Адны кажуць: будзе мова – будзе нацыяналізм. Аднак, як мы бачым, гэты падыход не спрацоўвае. Мы лічым, што трэба пачынаць з гісторыі. Мы займаемся менавіта прапагандай гісторыі. Адгэтуль выхоўваецца свядомасць. Без яе ніякія высокія ідэі, з якімі ідзе апазіцыя, не будуць пачутыя. Пакуль чуюць толькі тых, хто абяцае каўбасу. А мы збіраемся даць ідэю.

Пачаў сваю дзейнасць Інстытут беларускай гісторыі і культуры. Сваёй галоўнай мэтай яго заснавальнікі, у ліку якіх вядомы гісторык прафесар Анатоль Тарас, ставяць вывучэнне і прапаганду айчыннай гісторыі і культуры, але з падкрэсленым прабеларускім ухілам.

Пра планы і дасягненні, а таксама пра тое, як выхаваць у беларусаў нацыянальную самасвядомасць, стваральнікі Інстытута расказалі падчас прэзентацыі ў Мінску.

— Мы пачалі працаваць значна раней: выдавалі кнігі ў серыі “Невядомая гісторыя”, гістарычны альманах “Дзяды”, наладзілі чытанне лекцый для грамадскасці ў розных гарадах, распрацавалі сайт, — патлумачыў падчас прэзентацыі дырэктар Інстытут беларускай гісторыі і культуры Віктар Яўмененка. — Трэба было аб’яднаць усе нашы праекты пад адзіным кіраўніцтвам. Зараз мы можам пачаць дзейнічаць афіцыйна. Інстытут быў зарэгістраваны ў Рызе, але ўся дзейнасць яго будзе ажыццяўляцца ў Беларусі

Стваральнікі інстытута не хаваюць, што галоўнай мэтай ставяць папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Прычым з падкрэсленым прабеларускім ухілам.

— Мы займаемся прапагандай прабеларускага пункту гледжання. Каб людзі маглі даведацца, якая яна Беларусь, і што за слаўная нацыя – беларусы, — адзначае Віктар Яўмененка.

— Ёсць розныя падыходы да фарміравання нацыянальнай свядомасці, — лічыць гісторык Анатоль Тарас. — Адны кажуць: будзе мова – будзе нацыяналізм. Аднак, як мы бачым, гэты падыход не спрацоўвае. Мы лічым, што трэба пачынаць з гісторыі. Мы займаемся менавіта прапагандай гісторыі. Адгэтуль выхоўваецца свядомасць. Без яе ніякія высокія ідэі, з якімі ідзе апазіцыя, не будуць пачутыя. Пакуль чуюць толькі тых, хто абяцае каўбасу. А мы збіраемся даць ідэю.

Падчас прэзентацыі Анатоль Тарас успомніў, які лёс напаткаў яго ранейшыя выданні. Так, напрыклад, самай скандальнай кнігай, па словах гісторыка, стала «Войны Московской Руси с Великим княжеством Литовским и Речью Посполитой», а інтэрв’ю, дадзенае пасля яе выхаду “Салідарнасці”, трапіла нават на сайт дзярждэпу ЗША. Цэлую дыскусію ў друку выклікала інтэрв’ю па выхадзе кнігі «Партизаны СССР: от мифов к реальности». А кніга «Беларусь – превыше всего» зацікавіла нават Мясніковіча.

— Мне патэлефанавала сакратар прэм’ера і сказала, што Мясніковіч зацікавіўся кнігай, — расказаў Анатоль Тарас. — На што я адказаў, што не ведаю асабіста прэм’ера, а незнаёмым людзям я кніг не дару. І параіў, дзе можна яе купіць.

На пытанне, ці не баіцца ён недабразычліўцаў, Анатоль Тарас адзначыў:

— Не трэба палохацца, трэба проста рабіць сваю справу.

Анастасія Зелянкова, 30.05.2012

http://gazetaby.com

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.