Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка.

Niabyshyna - 1У серыі “Невядомая  гісторыя” вышла чаргова кніга – “Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка.”

Кніга І.Копыла упершыню была выдадзена за яго уласны кошт ў 2009 годзе накладам 100 асобнікаў. Потым яе перадрукавала газета “Народная воля”.

Нягледзячы на тое, што гэтая кніга не навуковае даследванне і не публіцыстычны твор, шмат якія былыя наменклатуршчыкі, ветэраны савецкіх узброеных сіл і карных ворганаў абурыліся на аўтара. Як ведама, самая страшная сіла ў свеце – праўда! Адсюль і абурэнне гэтых прыслужнікаў камуністычнага рэжыму.

Адмыслова для новага выдання аўтар напісаў частку пад назвай “Рэзананс”, у якой зрабіў аналіз хлуслівых аргументаў і выдумак сучасных ворагаў працоўнага беларускага народу.

Кнігу можна набыць у кнігарнях горада Менску і на Ўправе БНФ.

Niabyshyna - 1Niabyshyna - 2

One thought on “Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка.