У гэтую суботу (23 сакавіка) адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Паўстанне 1863 году на Беларусі і Кастусь Каліноўскі”, прысвечаная 150-годдзю паўстання і 175-годдзю з дня нараджэння Каліноўскага. Час: з 11 да 16 гадзін, Месца: у памяшканні сядзібы БНФ (вуліца Чарнышеўскага, 3).
Арганізатарамі дадзенай канферэнцыі з’яўляюцца Інстытут беларускай гісторыі і культуры і Інстытут развіцця дэмакратыі і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы. Запрашаюцца ўсе ахвочыя.
Дакладчыкі:
– Віктар Явароўскі, доктар гістарычных навук
– Леанід Лыч, доктар гістарычных навук
– Анатоль Тарас, доктар па інфармацыйным тэхналогіям
– Анатоль Астапенка, доктар паліталогіі
– Юрась Бачышча, кандыдат гістарычных навук
– Ігар Запрудскі, кандыдат філалагічных навук
– Уладзімір Хільмановіч, кандыдат гістарычных навук
– Андрэй Кіштымаў, кандыдат гістарычных навук
– Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук
– Андрэй Шулаеў, магістр гістарычных навук
– Аляксандар Ільін, рэдактар часопіса “Гістарычная брама”
– Анатоль Валахановіч, краязнаўца
– Леанід Лаўрэш, краязнаўца
Аўтар: адміністрацыі Інстытута беларускай гісторыі і культуры