Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Нацыянальны сімвал беларусаў

Бог Ярыла

Бог Ярыла

З незапамятных часоў нашы продкi, славяне–крывiчы, карысталiся рознымi сiмвалiчнымi знакамi, якiя служылi iм ня толькi знакамi маёмаснай прыналежнасцi, але i знакамi–абярэгамi, якiя павiнны былi дапамагчы iх уладальнiкам у паўсядзённым жыццi, або абаранiць iх пад час вайсковай справы.  Часцей гэта геаметрычныя фiгуры: прамыя або касыя («андрэеўскiя») крыжы, зоркi з чатырма,  шасцю, або  васьмю канцамi–промнямi; радзей – рэальныя або мiфiчныя iстоты.

Першыя гярбы беларускiх князёý таксама мелi просты выгляд: часцей за усе гэта былi спалучэннi розных лiнiяў, часта выкарыстоўвалiся эмблемы, основай якiх з‘яўлялiся выява стралы, мяча обо крыжа, падковы обо маладзiка. Так, гербам Вялiкага князя Альгерда (1345–1377 гг.) была выява крыжа з джаламi стрэл уверсе i ў нiзе; гербам Скiргайлы была выява Андрэеўскага крыжа; гербам Ягайлы (1377–1392 гг.) – шасцiканцовы крыж, у якога нiжняя перакладзiна была амаль удвая даўжэй за верхнюю (дарэчы, такi крыж памылкова трапiý на Дзяржаýны герб Рэспублiкi Беларусь). Гербам Вiтаýта стала вiдазмененая эмблема кiеўскiх князёў – «трызуб»,  якi пасля атрымаў назву «слупы Гедымiнавiчаў» або «калюмны»(«слупы»): два вялiкiх вертыкальных слупы, пасярод iх малы слуп на чатырохвугольнiку, унiзе слупы злучаны мiж сабой гарызантальным брусам. Сам жа «трызуб» з’яýляецца стылiзаванай выявай пiкiруючага ýнiз сокала – радавога знака–татэма даiндаеýрапейскага часу. Ён адпавядае старадаýняму ýяуленню аб сонцы, як аб сокалу, што захавалася да нашага часу ý загадцы–прымаýцы: «Прыйшоý воýк – народ змоýк, узляцеý ясны сáкол – народ вясёл», дзе воýк – цёмная ноч, «ясны сакол» – сонца. Сокалападобным быý i старажытны бог агню i свету Рарог, i ý некаторых славянскiх мовах гэта слова захавалася да нашага часу, напрыклад польскае «rarog» i чэшскае «raroh» ý перакладзе – сокал. Стылiзаваная выява пiкiруючага сокала была радавым знакам i летапiснага князя Рурыка або Рарога, ад якога велi свой радавод i полацкiя Iзяславiчы.

Эмблема кiеўскiх князёў – «трызуб»

Эмблема кiеўскiх князёў – «трызуб»

Прагеральдычныя знакi нашых продкаý, як i ýзгаданы «трызуб», у большасцi сваёй   мелi сувязь з паганскiмi бажаствамi. Так, галоўным бажаствам нашых продкаў быў Бог  Света  i Сонца – Дажджбог  цi Купала. Яго колер – чырвоны, а сiмвал яго – васьмiпромневая зорка–кветка.  Гэты сiмвал атрымаў шырокае распаўсюджанне i пашану сярод беларусаў не выпадкава – згодна са старадаўнiмi легендамi, народ наш вядзе свай радавод ад самаго Дажджбога–Купалы, таму аўтар «Слова аб палку Iгараве» называе нашых продкаў дажджбожжымi ўнукамi.

Даволi часта  на прадметах вайсковага ўжытку сустракаецца эмблема Бога вайны,  грома i маланкi –  Пяруна:  шасцiпрамянёвая  зорка, або кола з шасцю спiцамi. Гэты пяруноў знак  i сёння  можна ўбачыць у многiх беларускiх вёсках – яго выява  размяшчаецца на сценах хат i гаспадарчых пабудоў. Гэта выява, па павер‘ю, абараняе жыллё i пабудовы разам з iхнiмi насельнiкамi ад гневу Пяруна – удару маланкай. Выява пярунова знака на шчытах i латах  або кальчузе воiна таксама павiнна была захаваць iх уладальнiка  ад гневу Пяруна – ад удару ворага на полi бiтвы.

Задоўга да прыняцця хрысцiянства нашым продкам  была вядома  i выява крыжа цi чатырохпромневай зоркi, прычым касы цi «андрэеўскi» крыж з‘яўляўся таксама знакам–абярэгам воiна.  Гэты сiмвал абароны i ачышчэння азначаў ачышчальнае ахвярнае славянскае вогнiшча,  малiтву,  што злучае чалавека з Богам. Прамы ж крыж цi чатырохпромневая зорка – гэта сiмвал росквiту i стварэння, сiмвал усеаб‘емлючай сiлы Бога, разыходзячаяся ва ўсе бакi свету,  яна ўяўляе сабой сiмвал расквiтаючага Сусвету.

Не меньш за Дажджбога шанавалi нашы продкi i Бога  Ярылу.  Па iх уяўленням,  Ярыла – гэта сын Дажджбога, юнак, якi верхам на белым канi аб‘язжае зямлю.  Ён апрануты ў белую кашулю, басаногi, а ý руках трымае  жытнiя каласы,  на галаве яго вянок з палявых кветак.  Па слову мацi сваёй, жонкi  Дажджбога, Багiнi Лады,  Ярыла адчыняе вароты нябёсаў   i з‘язжае з неба на зямлю – у гэты час пачынаецца вясна.

Прыняцце хрысцiянства славянамi Полацкай Русi было больш доўгiм па часу i больш мiрным  па спосабу, чым гэта было ў Русi Кiеўскай, дзе «Пуцята хрыцiў мячом, а Дабрыня – агнем», таму ў свядомасцi беларусаў хрысцiянства да сённяшняга дня мiрна ужывается з паганскiмi вераваннямi i звычкамi.  Так, грамавы знак Пяруна – шасцiпромневая  зорка  цi  кола з шасцю спiцамi – пад уплывам хрысцiянства пераўтварыўся ў  шасцiканцовы крыж з роýнымi канцамi (падвоены крыж),  якi таксама стаý знакам–абярэгам воiна на поле бiтвы. Як i маланка на небасхiле, выява гэтага шастiканцовага крыжа  была срэбная (белая) цi, радзей, залатая (жоўтая) на блакiтным, цi цёмна–блакiтным, полi. Гэты крыж мае падабенства са старажытным каталiцкiм крыжам «Свечыц», якi (мае пашыраючыяся канцы, а таксама з праваслаўным патрыяршым крыжам i крыжам Святой Еўфрасiннi Полацкай, ý якiх верхняя перакладiна карацей за нiжнюю.

Паступова  было выцеснена са свядомасцi нашых продкаў i  другое паганскае бажаство – Ярыла.  Яго «замянiў»  Святы Георгiй–Пераможац, якога ў нас часцей  называюць Святы Юры, або Юр’я. Гэтаму ў немалой ступенi паспрыяла як падабенства iх iмёні, так i супадзенне дня Святага Юрыя з ярылавым днем.

Як сведчаць хрысцiянскiя крынiцы, Святы Юры–Георгiй – гэта рэальна iснаваўная асоба. Вядома, што Георгiй  нарадзiýся ý Кападокii, служыý у рымскiх легiёнах пры iмператары Дыяклетыяне (каля 243–313 гг.) i стаў  знатным кападакiйскiм ваенаначальнiкам, меў заслужаныя пашану i славу,  але  адрокся ад тытулаў, знатнасцi i багацця, прыняўшы хрысцiянства. За выкрыццё паганства i распаýсюджанне хрысцiянства Георгiй зведаý жарсткiя пераследы i страшныя катаваннi. Вядома, што ý 303 годзе ён быý закатаваны насмерць пасля васьмiдзенных здзекаў.  За свае мукi i мужнасць, непахiсную веру ў Збавiцеля Георгiй быў кананiзаваны.

Выява Святога Георгiя ў выглядзе коннага рыцара мае глыбокi сэнс: белы (срэбны) колер вершнiка i яго каня сiмвалiзуе чысцiню хрысцiянятва i яго вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер –  поле, залiтае крывею ворагаў хрысцiянства. Вексiлалагiчны ж «сiнонiм» выявы Святога Георгiя – прамы крыж на палотнiшчы сцягу – стаý сiмвалам шмат якiх народаý. Чырвоны крыж Святога Георгiя на белым полi –  нацыянальны сiмвал Англii, белы крыж Святога Георгiя на блакiтным полi –  нацыянальны сiмвал Грэцыi, а белы крыж Святога Георгiя на чырвоным полi –  нацыянальны i дзяржаýны сiмвал Данii. Вядома, што белы сцяг з чырвоным крыжом Святога Георгiя быý асабiстым штандартам Вялiкага князя Вiтаýта. Дарэчы, на палатне з выявай Аршанскай бiтвы 1514 года  (арыгiнал знаходзiцца ý Варшаве,  а копiя – у Оршы, у зале краязнаýчага музея) над беларускiм войскам лунаюць харугвы з выявай Святога Георгiя, а на дзiдах сцяжкi: у белым полi чырвоны Георгiеýскi крыж:  вертыкальная паласа якога дзелiць гарызантальную ý прапорцыях 1:2. Вымпелы с такiм малюнкам неслi на клоцiках мачтаý i флагштоках военныя караблi Рассiйскай iмперii, экiпажы якiх былi ýзнагароджаны георгiеýскiмi сцягамi.

На гербах некаторых гарадоў i краiн захавалася iконаграфiчная выява Святога Георгiя–Юрыя. Напрыклад, Дзяржаўны герб Грузii, або старажытны герб Вялiкага княства Маскаўска–Русскага (цяпер – герб Масквы): ў чырвоным  полi конны воiн ў белай (срэбнай) бранi забiвае дзiдай цмока.  Як лiчаць некаторыя гiсторыкi, гэты герб адлюстраваў жаданне, а потым i адбыўшуюся падзею збаўлення рускiх княстваў  ад мангола–татарскага ярма. Тым больш, што вершнiк павернуты, насуперак правiлам геральдыкi, у свой левы бок, што асацыiруецца з Усходам. Не менш вядомы i другi  герб з выявай Святога Георгiя–Юрыя: у чырвоным полi конны воiн у срэбнай бранi з занесеным для удару мячом у правай руцэ.  Гэта старажытны герб крывiцкай,  а потым i полацкай зямлi i полацкiх князеў Iзяславiчаў.

З ростам  сiлы Полацкага княства i пашырэннем яго межаў, пашыралася i тэрыторыя выкарыстання полацкага гербу. У любой краiне тага часу герб яе ўладара станавiўся  гербам краiны; так i герб полацкiх Iзяславiчаў,  дзе б нi княжыў князь з гэтага роду,  заўсёды змяшчаўся на пячатцы i на вайсковай харугве княства, з‘яўляючыся яго дзяржаўным сiмвалам. Такiм чынам, прыкладна ў 60–х гадах XIII стагоддзя «полацкi» Святы Юры стаў гербам маладога Навагароцкага княства, а з 1313 года гэты герб быў зацверджаны ў якасцi Дзяржаўнага гербу Вялiкага Княства Лiтоўска–Рускага i Жамойцкага. Магчыма, у гэты ж час герб атрымаў кароткую, як баявы поклiч,  назву–дэвiз «Пагоня!» – што адлюстравала сэнс вайсковай справы беларускай дзяржавы: дагнаць i адбiць у захопнiка нарабаванае iм дабро i вызвалiць захоплены iм палон –, але дакументальна назва «Пагоня» упершыню зафiксiравана толькi ý гербоýнiку Б.Папроцкага, выдадзеным у 1584 годзе.

Пра крывiцка–полацкае  паходжанне  гербу з выявай Святога Юрыя сведчаць многiя гiстарычныя крынiцы. Так, у некалькiх старажытных летапiсах, напрыклад у Густынскай або ў Прыбаўленнi да Iпацеўскай, змешчаны сведчаннi, што «…князь Витень нача  княжить над Литвою измысли себе герб и всему князству …печать: рыцер збройный на коне з мечом,  еже ныне наречут пагоня». Тут неабходна заўважыць, што слова «iзмыслi» азначае не «прыдумаў»,  або “выдумаў”, а «зрабiў»,  цi “набыў”, гэта слова аднакарэннае такiм словам, як «промысел», «прамысловасць» i г.д. У гэтых жа летапiсах знаходзяцца сведчаннi i таго, што  князь Вiцень (1293–1316 гг.) –  гэта прадстаўнiк полацкага роду Iзяславiчаў,  патомак Вялiкага князя кiеўскага Святога Ўладзiмiра  ў  IX–м калене.  Гэтыя ж звесткi падцвярджаюць вядомыя рускiя вучоныя–гiсторыкi,  напрыклад А.Лакiер i Я.Кiркор, якiя карысталiся i iншымi гiстарычнымi крынiцамi, многiя з якiх, на жаль, не захавалiся да нашага часу. Аб тым, што «гербам Белай Русi здаўна быў вершнiк белы ў чырвоным полi, якi трымаў шаблю (меч) перед сабою» гаворыцца i ў гiстарычных даследваннях знакамiтага расiйскага вучонага–гiсторыка Н.В.Тацiшчава.

Герб "Пагоня"

Герб «Пагоня»

На жаль, iснуе памылковая версiя, што герб “Пагоня” з‘явiўся ў вынiку дамоўленнасцi лiтоўскiх князёў з рыцарамi ордэна. Так некаторыя гiсторыкi сцвярджаюець, што князь Нарымонт (княжыў ў пачатку XIV стагоддзя) атрымаў гэты герб ад магiстра Лiвонскага ордэна Флядэра, на дочках якога быў жанаты князь i яго брат Даўмонт.  Але больш верагодна, што Нарымонт i Даўмонт абралi сабе герб полацкiх князёў яшчэ да жанiцьбы на дочках магiстра, а неабходнасць абрання гэтага гербу была прадыктована палiтычным разлiкам – трэба было паказаць, што Нарымонт i Даўмонт   маюць старажытны герб i паходзяць са старажытнага роду, а таму яны лiчаць сябе роўнымi, а магчыма i вышэйшымi за магiстра ордэна.

На працягу некалькiх стагоддзяў уладарамi Вялiкага княства Лiтоўска–Рускага i Жамойцкага заставалiся полацкiя iзяславiчы:  брат Вiценя – Гедымiн (княжыў у 1316–1341гг.), сын Гедымiна –  Альгерд (княжыў у 1345–1377гг.), яго пляменнiк Вiтаўт (княжыў в 1392–1430гг.), яго сын Ягайла–Уладзiслаў (княжыў i быў каралём Польшы ў 1377–1434гг.) i таму полацкая «Пагоня» заставалася гербам iх дзяржавы.

З 1386 году, калi памiж Польшай i Вялiкiм княствам была заключана ўнiя, “Пагоня” стала часткай агульнадзяржаўнага гербу.  У 1539 годзе Жыгiмонт Аýгуст унес у малюнак «Пагонi» некалькi змен: на шлеме вершнiка з’явiýся султан з пер’я, а на канi – трохрогавая гунька з каймой. Канчатковае юрыдычнае афармленне “Пагонi” было зроблена Статутамi Вялiкага княства 1566 i 1588 гадоў, дзе сказана i аб абавязковым ужываннi выявы герба на пячатках ваявоцтваў i паветаў дзяржавы.

У розныя перыяды гiсторыi дзяржаўны герб “Пагоня” меў свае адметныя рысы: на пячатцы Гедымiна вершнiк, замест мяча, трымае наперавес дзiду; на пячатках Ягайлы, якiя датуюцца 1388 годам, на шчыце вершнiка выява шасцiканцовага крыжа з больш доўгай нiжняй перакладзiнай; на пячатках Вiтаута – на шчыце выява «Слупоў» Гедымiнавiчаў. Такiм чынам, на шчыце «Пагонi» змяшчалiся асабiстыя гербы уладароў дзяржавы. З часоў Вiтаута “Пагоня” канчаткова стала гербам дзяржавы, а «Слупы» – гербам правячай дынастыi. У часы праўлення рода Ягайлавiчаў замест Слупоў на шчыце «Пагонi» зноў з‘явiўся шасцiканцовы крыж, а «Слупы» сталi выкарыстоўвацца ў якасцi асабiстага герба Вялiкага князя. Такiм чынам, герб «Пагоня» фактычна з’яýляýся афiцыйным дзяржаýным гербам вялiкага княства Лiтоýска–Рускага i Жамойцкага (Самагiцкага) з канца XIV стагоддзя i да моманту канчатковага знiкнення гэтай дзяржавы ý канцы XVIII стагоддзя.

Герб Рэчы Паспалітай

Герб Рэчы Паспалітай

Што датычыцца Дзяржаўнага гербу сучаснай Лiтвы (гiстарычны герб Жамойцii, як вядома, чорны мядзведзь), зацверджанага 10 красавiка 1990 году,  то ён створаны на аснове полацкага гербу i першапачаткова меў чырвонае поле шчыта вершнiк. Як  сведчыць польскi сярэдневяковы гiсторык С.Акольскi, сцяг з выявай срэбнага шасцiканцовага крыжа ў чырвоным полi быў падараваны Вялiкаму князю Мiндаўгу, аб‘яднаўшаму ў XIII стагоддз лiтоўскiя землi з беларускiмi,  магiстрам Лiвонскага ордэна ад iмя папы Iнакенцiя IV (1243–1254 гг.) у знак удзячнасцi за саюз з Ордэнам i прыняцце хрысцiянства. С.Акольскi сведчыць, што Мiндаўг абяцаў не ўмешвацца ў дзейнасць Ордэна ў Прусii i Жамойцii, якiя ў гэты час былi падуладнымi тэрыторыямi Тэўтонскага ордэна, за што крыжаносцы абяцалi князю сваю вайсковую дапамогу ў мiжусобных спрэчках. У хуткiм часе гэта выява стала асабiстым гербам Мiндоўга. Такiм чынам, белы шасцiканцовы крыж у чырвоным полi мае зусiм iншыя паходжанне i сэнс, чым белы падвойны крыж у блакiтным полi, таму калi гэта стала вядома лiтоýскаму кiраýнiцтву, то колер шчыта вершнiка Дзяржаýнага герба Лiтвы з чырвонага, што не адпавядала гiстарычным колерам «Пагонi»,  быў зменены на блакiтны, а крыж, для адрознення ад беларускай «Пагонi», застаўся залатым. Назва сучаснага Дзяржаўнага гербу Лiтвы «Вiтiс» таксама беларускага паходжання: у лiтоўскай мове няма слова для дакладнага перакладу беларускага слова «Пагоня», таму ў 1845  гаду  лiтоўскi  гiсторык С.Даўкантас прапанаваў лiтоўскую кальку беларускага  слова «вiцязь».

Да 1795 года герб “Пагоня” з‘яўляўся дзяржаўным гербам беларуска–лiтоўскага княства.  Пасля III падзелу Рэчы Паспалiтай i скасавання Вялiкага княства,  пячаткi з выявай “Пагонi” i двухгаловага арла мелi  адмiнiстрацыi i судзебныя установы беларускiх гарадоў. А ў памяць  аб той дапамозе, што  аказалi  воiны–палачане войску Дзмiтрыя Данскога на Кулiковым полi, пасля ўключэння зямель Полацкага ваявоцтва ў склад Расiйскай iмперii, 21 верасня 1781 года былi дадзены гербы з выявай Святога Юрыя – «Пагоня», гарадам утвораннага замест яго Полацкага намеснiцтва: Велiжу, Вiцебску, Гарадку, Дзвiнску, Дрысе, Люцыну, Невелю, Полацку, Рэжыцы, Себежу i Суражу. Прычым, асаблiва падкрэслiвалася,  што выява гэтага гербу старажытная, а ý апiсаннях гербаý гарадоý падкрэслiвалася, што гэта герб Полацкi, а для адрознення ад полацкага герба – гэтыя гербы мелi iншы колер поля.  Самому ж Полацку быў дадзены асаблiвы герб: вершнiк i конь чорнага колеру. У iмператарскiм Указе адзначалася, што герб гэты дадзены гораду ў памяць аб  доблесным удзеле палачан у Кулiкоўскай бiтве, а чорны колер вершнiка i каня – у памяць аб той самастойнасцi, якую мела княства Полацкае ў складзе Вялiкага Княства Лiтоўска–Рускага i аб яго ролi ў гiсторыi ўсходнiх славян,  бо чорны колер у сярэдневеччы быў сiмвалам свабоды i незалежнасцi.  Такi ж герб 9 верасня 1852 года атрымаý i яшчэ адзiн горад Полаччыны – Лепель, 8 снежня 1856 года – створаная замест Полацкага намеснiцтва Вiцебская губерня, а 5 лiпеня 1878 года – Вiленская губерня. Акрамя таго, некалькi выяý «Пагонi» было i на дзяржаýным гербе Расiйскай iмперыi, зацвержаным расiйскiм iмператарам 3 лiстапада 1882 года. Над мантыяй гэтага герба размяшчалiся паýкругам 6 шчытоý з гербамi стражытных зямель. Адзiн з iх – «шчыт злучаных гербаý княстваý i абласцей беларускiх i лiтоýскiх»: чатырохчасны з аканечнасцю i малым шчытом у сярэдзiне. У малым чырвоным шчыце герб Вялiкага княства Лiтоýскага. У трэцяй срэбнай частцы – герб Полацкi. У чацвертай частцы – герб Вiцебскi. У цэлым, гэтыя гербы адпавядалi гiстарычнай «Пагонi», толькi расiйскiя геральдысты замянiлi незразумелы iм па сэнсу падвойны шасцiканцовы крыж на васьмiканцовы праваслаýны.

У час паýстання 1863–1864 года рэвалюцыйныя манiфесты i загады паýстанцкага ýраду мелi адпаведную пячатку.Так, «Пiсьмо да мужыкоý зямлi польскай», напiсаннае на беларускай мове i падпiсанае «Яська гаспадар з–пад Вiльнi», мела круглую пячатку з надпiсам па колу «Друкарня нацыянальнага ýрада» на польскай мове i каранаваны шчыт у цэнтры. Шчыт гэты трохчасны: у першай частцы арол Польшы, у другой – «Пагоня» Вялiкага княства, у трэцяй, уклiненай знiзу, выява анёла – герб Кiеýскага ваявоцтва. Гэта быý  герб новай федэратыýнай дзяржавы, якая павiнна была ýзнiкнуць на тэрыторыi сучасных Польшы, Беларусi i Украiны.

Пасля Лютаýскай рэвалюцыi 1917 года многiя народы Расiйскай iмперыi абвясцiлi аб сваiм праве за самавызначэнне, таму 25 – 27 сакавiка 1917 года ý Мiнску адбыýся з’езд беларускiх нацыянальных арганiзацый, якi сфармiраваý Беларускi Нацыянальны Камiтэт i даручыý яму распрацаваць, у кантакце з Часовым урадам, пытаннi аýтаномii Беларусi. На паседжаннi БНК было разгледжана i пытанне аб сiмволiцы, бо было вядома, што некаторыя мясцовыя Саветы выкарыстоýваюць пячаткi з выявай  «Пагоня». Можа гэта былi  пячаткi ýстаноý тых гарадоý, што мелi гарацкi герб «Пагоня», а можа гэта былi самастойна вырабленыя пячаткi – на жаль гэта не вядома, але БНК вырашыý ухвалiць гэтую iнiцыятыву Саветаý i пастанавiý лiчыць гiстарычны герб Вялiкага княства Лiтоýска–Рускага  нацыянальнай беларускай эмблемай. Гэты ж герб стаý дзяржаýным гербам абвешчанай 25 сакавiка 1918 года Беларускай Народнай Рэспублiкi.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь (1991-1995)

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь (1991-1995)

Потым на многiя гады герб «Пагоня» быý забаронены ý бальшавiцкай БССР. Толькi пасля набыцця незалежнасцi, 19 верасня 1991 года Вярхоýны Савет рэспублiкi  прыняý Закон   «Аб Дзяржаýным гербе Рэспублiкi Беларусь», дзе зацверджана, што «Дзяржаýным гербам Рэспублiкi Беларусь з’яýляецца старажытны беларускi герб «Пагоня», якi ýяýляе сабой выяву размешчанага на чырвоным фоне коннiка белага колеру, скiраванага ý левы бок, з узнятым мячом i шчытом з крыжам». Адначасова паýстала пытанне аб эталоне Дзяржаýнага герба. На жаль, з двух iснуючых шляхоý, адаптацыя выявы класiчнай «Пагонi», або стварэння новай выявы «Пагонi» – «наватвора ХХ стагоддзя», рабочай групай пад кiраýнiцтвам А.Трусава быý абраны другi шлях. У вынiку гэтага 10 снежня 1991 года Пастановай Вярхоýнага Савета Рэспублiкi Беларусь былi зацверджаны эталон Дзяржаýнага герба, якi не толькi не раскладваецца на адпаведныя яму колеры сцяга (у чырвоным полi на срэбным канi вершнiк  у срэбнай бронi трымае срэбны шчыт з залатым шасцiканцовым патрыяршым крыжам –  значыць сцяг павiнен быць чырвона–бела–жоўты, або чырвона–белы, цi бела–чырвоны), але  i мае малое падабенства са старажытным гербам зямлi беларускай, да таго ж ён мае i некалькi грубейшых парушэнняў геральдычных правiлаў (мо таму i век яго быў такi нядоўгi):

па–першае, залаты крыж у срэбным шчыце, а метал на метал нельга накладваць;

па–другое,  шасцiканцовы крыж мае такi выгляд, як  на надмагiльнай плiце Вялiкага князя Ягайлы  – гэта  толькi асабiсты герб князя;

па–трэццяе, колер шчыта вершнiка “Пагонi” чырвоны, такую ж памылку меý i герб Лiтвы, але яна была выпраýленапа.

Вядома, што былi спробы змясцiць блакiтны колер на бела–чырвона–белым нацыянальным сцягу, што б адпавядала колерам «Пагонi» i рабiла б яго падобным на сцягi iншых славянскiх народаў. Напрыклад:

у 1917 годзе, на I Усебеларускiм з‘ездзе ў якасцi Дзяржаўнага сцяга Беларусi быў прапанаваны праект чырвона–бела–блакiтнага сцяга (такi зараз Дзяржаўны сцяг Харватыi),  але чамусьцi гэты праект не быў  зацверджаны;

на чорна–белым фотаздымку перыяда 1919–1925 гадоý,  калi ýрад БНР знаходзiýся ý эмiграцыi ý Вiльнi, цэнтральная паласа, безумоýна бела–чырвона–белага, Дзяржаýнага сцяга БНР мае кант з вузкiх палосак больш цёмнага колеру, шырыней прыкладна ý 1/16 шырынi самаго сцяга. Высказывалiся меркаваннi, што колер гэтых палосак чорны – у знак смутку аб Радзiме, дзе усталявалася бальшавiцкая ýлада. Але больш праýдападобна, што палоскi былi блакiтнага колеру, бо шчыт вершнiка «Погонi» быý блакiтнага колеру i, пры раскладаннi герба на колеры сцяга, сцяг павiнен быць трохпалосны, як сцягi iншых славянскiх народаý, таму, каб не паýтараць славянскя сцягi з белай, чырвонай i блакiтнай гарызантальных палос  розных камбiнацый, i былi размешчаны блакiтныя палоскi памiж чырвонай i белымi палосамi.

Менавiта ý адпаведнасцi гiстарычным колерам нацыянальнага герба «Пагоня» створаны сцяг Беларускага згуртавання вайскоўцаў,  ваеннаслужачых запасу,  асоб у адстаўцы i iншых грамадзян, якое больш вядома як БЗВ. Сцяг уяўляе сабой бела–чырвона–белае палотнiшча нацыянальнага сцягу, ля дрэўка якога размешчаны блакiтны роўнабаковы трохкутнiк (даўжыня яго бакоў роўна шырынi сцяга) у якiм белы падвоены крыж. Сцяг зацверджаны рашэннем Каардынацыйнай Рады Патрыятычнага Руху  ад 13 красавiка 1997 года, пратакол № 5.

Такiм чынам, герб «Пагоня» – гэта выява Святога Юрыя–Георгiя – нябеснага абаронца Белай Русi i заступнiка яе  воiнаў.  Вытокi паходжання гэтых сiмвалаў губляюцца ў глыбiнi вякоў, а ў самой сiмволiцы герба цесна пераплялiся як старажытныя паганскiя сiмвалы крывiчоў, так i сiмвалы хрысцiянства. У паганскай сiмволiцы чырвоны колер шчыта  герба  – колер  Дажджбога,  колер баявых шчытоў нашых продкаў,  якiя лiчылi сябе дажджбожжымi ўнукамi;  срэбны (белы) падвоены крыж у блакiтным полi – вiдазменены грамавы  знак Пяруна, сiмвал–абярэг воiна на  поле бiтвы ад рукi ворага;  белы колер вершнiка i каня – гэта сiмвал святла, якое дае жыццё;  вершнiк –  гэта  Ярыла,  якi адчыняе нябесныя вароты жыцця;  блакiтны колер – сiмвал Прамацi Сусвету. У хрысцiянстве блакiтны колер сiмвалiзуе Бога–Духа Святога i Сафiю Прамудрасцi Божай; узброены вершнiк – Георгiй–Юры Пераможац,  заступнiк воiна–абаронца Белай Русi; белы колер сiмвалiзуе душу веруючага, а чырвоны – вогненную праўду слова Божжага, якая пакiнула свой след у гэтай душы (таму ў адзеннi праваслаўных  iерархаý прысутнiчае белая стужка з чырвонай паласой пасярэдзiне яе).

На жаль, нi геральдыка нi вексiлалогiя не былi запатрабаваны нi пры стварэннi Дзяржаўных сiмвалаў у 1991 годзе, нi пры стварэннi Дзяржаўных сiмвалаў у 1995 годзе.

Аўтар: Л. Спаткай, сапраўдны сябра Усерасійскага геральдычнага таварыства. Материалы III республиканской конференции по проблемам традиционной физической культуры беларусов. Минск, 7.12.2000г. Мн., БГПУ, 2002г., с. 182–191.

Крыніца: http://www.smalensk.org

8 идей о “Нацыянальны сімвал беларусаў

  1. Алег

    Какие «славяне»-кривичи? Какие Дажбоги-Макошы? Какие «трезубцы-соколавнизголовой»?
    1. Афтар, учи данные современной науки: Беларусы — генетические балты, кривичи — в том числе.
    2. Дажбоги-Макоши основная часть перечисленных афтаром «славянских богов» — скифские и финно-угорские — не имеют отношения к беларуской земле.
    3. Калюмны гедыминавичей «стала вiдазмененая эмблема кiеўскiх князёў – «трызуб»» — с какого перепугу??
    Калюмны — пагански балцки сымбаль, яки не мае анияких вытокау з «эмблемы киеуских князёу».
    Афтар в плену советских и «славянских» штампов, которые противоречат современной науке и элементарной логике и не позвыоляют творить будущее.

    1. volk_liut

      Согласен с комментом.
      Беларусы — славянизированные западные балты.
      Кривичи — это западные балты, которые одни из первых славянизировались.

    2. Skalli

      Аўтар: Л. Спаткай, сапраўдны сябра Усерасійскага геральдычнага таварыства.
      Вот почему он в плену советских и российских штампов.

  2. +Lalalala+

    »Такiм чынам, герб «Пагоня» – гэта выява Святога Юрыя–Георгiя – нябеснага абаронца Белай Русi i заступнiка яе воiнаў.»
    .. ))))))) тАкiм чынам, паважаны, герб «Пагоня» з’яуляецца ПАГОНЯЙ ЗА МАСКАЛЁМ!!!
    I вельмi шмат памылак у тэксце!
    Арэвуар)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *