Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Нацыянальна-патрыятычная канцэпцыя гісторыі Беларусі. Беларуская гісторыя як частка эўрапейскай гісторыі. (Тэзы лекцыі для грамадскасці)

Mirski zamakНа працягу 2013 года Інстытут беларускай гісторыі і культуры рэалізаваў шмат праектаў: друкавалі кнігі і альманахі, выдалі 10 брашур з серыі “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры”, праводзілі разнастайныя прэзентацыі, зладзілі 5 канферэнцыі, чыталі лекцыі па культуры і г.д. Таксама супрацоўнікі Інстытута праехалі 8 беларускіх гарадоў, у якіх сустракаліся з мясцовымі жыхарамі і не толькі распавядалі пра сябе і сваю дзейнасць, але яшчэ і чыталі лекцыю “Нацыянальна-патрыятычная канцэпцыя гісторыі Беларусі. Беларуская гісторыя як частка эўрапейскай гісторыі.”

Ніжэй падаем тэкст дадзенай лекцыі, аўтарам якога з’яўляецца А.Е.Тарас (навуковы сакратар Інстытута беларускай гісторыі і культуры), каб шырэйшае кола чытачоў магло пазнаёміцца з нашымі ідэямі і думкамі.

Уводзіны

Мая задача складаецца ў тым, каб абагульняць даследаванні навукоўцаў. Бо тое, што друкуюць яны ў сваіх манаграфіях, зборніках і часопісах, ні адзін чалавек, далёкі ад гісторыяграфіі, чытаць ніколі не будзе. Вось прыклад: манаграфія С. Віцязя “Прусы і яцвягі ранняга сярэднявечча: этнакультурная трансфармацыя ў Верхнім Панямонні” (2012 го. – 412 старонак). А я такія кнігі ці артыкулы чытаю і перакладаю іх змест на агульнадаступную мову. І так захапіўся гэтым заняткам, што стварыў цэлую грамадскую арганізацыю – ІБГіК – якая выдае навукова-папулярнаю літаратуру (у тым ліку альманах “Дзяды”) і мае свой сайт у Інтэрнэце.

Дык вось: усё, аб чым я вам распавядаю, я не выдумаў. Гэтыя канцэпцыі і факты ўзяты з кніг і артыкулаў прафесійных гісторыкаў, а таксама навукоўцаў іншых спецыяльнасцяў.

Частка 1.

Пытанні гісторыі ў нашым жыцці. Для пачатку давайце разгледзім некалькі прыкладаў.

Рурык.

Улетку мінулага (2012 г.) года ў Расіі ўрачыста адзначалі 1150-годдзе расійскай  дзяржаўнасці. Адлік ідзе ад года высадкі князя Рурыка і яго дружыны ў так званай Старой Ладазе! Як сказана ў “Пачатковай аповесці” Нестара, напісанай праз 250 гадоў пасля гэтай падзеі – “Зямля наша багатая, а парадку ў ёй няма! Прыйдзі і кіруй намі!” Нагадаю, што ў 1862 г. у Ноўгарадзе быў пастаўлены помнік, створаны па малюнках Міхася Мікешына “Тысячагоддзе Расіі”, прысвечанае той жа самому падзеі.

Толькі вось якая маецца “закавыка”. Старая Ладага (цяпер сяло) знаходзіцца ў 12 км ад  месца ўпадзення ракі Волхов у Ладажскае возера, у 125 км ад упадзення Нявы ў Фінскі   заліў. Ужо даўно, як толькі паўстала ў Расіі навуковая гісторыяграфія, ідуць спрэчкі: хто  такі Рурык і адкуль ён узяўся? З Швецыі прыплыў, з Даніі, з палабскага Любчына  (Любека)? Былі ў яго памагатыя Синеус і Трувор, або гэта памылка перакладніка?  Прызначаў ён сваіх намеснікаў у Полацак (Рагвалод), Тураў (Тур) і Кіеў (Алег) альбо не?

Цяпер стала ясна, што наогул не было ніякага Рурыка. Найболей падрабязна і  пераканаўча аб гэтым піша маскоўскі аўтар Уладзімір Ягораў. Тым, каму гэта цікава,  прапаную пачытаць яго кнігі “Русь і зноў Русь” (2002), “Каганы роду рускага” (2012). Але ж  колькі сказана і напісана пра гэтага міфічнага Рурыка! Нагадаю только адну кнігу з  тысяч: “Гедымінавічы супраць Рурыкавічаў”. Гедымінавічы на самой справе былі, а вось хто такія Рурыкавічы, калі не было Рурыка?!

Лёдавае пабоішча і Кулікоўская бітва.

Кніга маскоўскага гісторыка Аляксея Бычкова мае цікавы назоў “Аб лёдавым пабоішчы і іншых міфах рускай гісторыі” (2008 г.). Ён пераканаўча паказаў, што не было ў 1242 годзе  славутага Лёдавага пабоішча. І раней не было, і пазней таксама. Гэта – міф. А той жа  Ўладзімір Ягораў выдаў кнігу “Загадка Куліковага поля, або бітва якой не было”. Кожны  чалавек, які прачытае гэтую кнігу, дзе падрабязна выкладзеныя ўсе варыянты апісання  Кулікоўскай бітвы (1380 г.)) і сутнасць спрэчак аб ёй, навочна ўбачыць, што і гэта – грандыёзны міф, створаны некалькімі пакаленнямі расійскіх казачнікаў.

4 лістапада 1612 г.

У Расіі адзначаюць 4 лістапада дзяржаўнае свята – Дзень нацыянальнага яднання. Што  ж гэта за дзень? А гэта угодкі перамогі маскалёў (продкаў расейцаў) над літоўскімі людзьмі – продкамі беларусаў. Тут усё хлусня ад пачатку і да канца! Царом маскоўскім   быў у той момант 16-гадовы Ўладзіслаў Ваза, сын Жыгімонта III, якога маскоўскі ўрад   абвясціў царом 17 (27) жніўня 1610 г. Гарнізон “захопнікаў” ні Маскву, ні Крэмль не   захопліваў – ён  увайшоў туды ў ноч з 21 на 22 верасня 1610 г. па запрашэнні ўрада (7 баяраў: Ф. Мсціслаўскі, І. Варатынскі, Ан. Трубяцкі, Ан. Галіцын, Б. Лыкаў, І. Раманаў, Ф. Шарамецеў). Палякаў у Крамлю не было – толькі ліцвіны, немцы ды вугорцы. Напрыклад, мазырскі харужы Восіп Будзіла са сваёй ротай. Няўжо гэта паляк?! Між іншым, ад Мазыра да польскай мяжы 370 км, да расейскай мяжы – 120 км.

Абложвала Крэмль наёмнае земскае войска, якое складалася з дваран, дзяцей баярскіх, баявых халопаў. Аклады:  сотнікам і дзясятнікам па 50 рублёў, конным дваранам і дзецям баярскім па 40 рублёў, стральцам па 30, баявым халопам – па 20. Цары (Барыс Гадуноў, Васіль Шуйскі) плацілі нашмат менш, напрыклад, стольніку на паход 20 рублёў. Гэтых “профі” набралася да 3-х тысяч, а добраахвотнікаў з “цывільных” – менш 2-х тысяч.

Невядома, кім быў Мінін. У гэтым годзе галоўны муфтый Татарстана заявіў, што Кузьма Мінін – гэта хрышчоны татарын Кірыша Мінінбаеў. А хто сядзеў у аблозе ў Крамлю? 15-гадовы Міша Раманаў-Кабылін (са сваёй маці Ксеніяй), той, каго Земскі сабор на наступны год абярэ царом. “Лутшие люди” хаваліся ад свайго народа. Адгэтуль выснова: увесь сюжэт пра Івана Сусаніна ёсць казка! Палякі і ліцвіны будучага цара не забіць жадалі, а ахоўвалі! Мардвіна жа Яна Багдашкова, па мянушцы Сусанін, забілі “зладзеі” з Дона! У сённяшнім  разуменні гэта значыць – казакі.

І зноў жа менавіта рускія людзі самым подлым чынам забілі сваіх палонных, проста  разадралі іх, напляваўшы на дамову, якую падпісаў Зміцер Пажарскі.

ххх

Адначасна  звярну вашу ўвагу на тое, што казачныя сюжэты старажытнай гісторыі Расіі заўсёды стваралі служэбнікі Расійскай Праваслаўнай Царквы. Бо хто такі быў Нестар, які надаў легендзе пра Рёрыка абадрытаў-бодрычаў характар гістарычнага сведчання? Манах! Хто злажыў 14 варыянтаў жыццяпіса “св. благовернага князя Аляксандра Неўскага?” Манахі Васкрасенскага манастыра ва Ўладзіміры. Хто складаў і распаўсюджваў міф аб Кулікоўскім пабоішчы і назваў князя Зміцера Іванавіча “Данскім”? Зноў жа манахі. Хто нацкоўваў маскоўскі народ на паўстанне супраць цара Зміцера? Служэбнікі царквы. А у чым, дарэчы, складаліся злачынствы гэтага маладога чалавека? Усяго толькі ў тым, што ён не жадаў жыць па дзедаўскіх запаветах. Не спаў у ложку пасля абеду; еў цяляціну; галіў бараду; танчыў пад музыку з жонкай сваёй Марынай. З пункта погляду маскоўскіх дзікуноў – сапраўдны дзівак!

200 гадоў вайны 1812 г.

Амбасадар РФ у Рэспубліке Беларусь спадар Сурыкаў выказаў незадавальненне ў сувязі з тым, што ў Беларусі азначэнне “Айчынная вайна 1812 г.” выйшла з ужывання. Ігар Зелянкоўскі, старшыня грамадскага аб’яднання “Заходняя Русь”, піша і піша лютыя лісты ў Інстытут гісторыі НАН, у адміністрацыю прэзідэнта, у якіх катэгарычна патрабуе аднаўлення ранейшага назову. Толькі вось спадар Зеленковский з’яўляецца грамадзянінам дзяржавы Ізраіль, а яго аб’яднанне існуе на грошы, якія пералічваюцца з Масквы! Пры чым тут Беларусь?!

8 верасня 2014 г.

Гэта 500 гадоў знакамітай перамогі нашых продкаў над маскалямі ў бітве пад Воршай. Думаю, што афіцыйны Менск паступіць у дачыненні да яе таксама, як паступіў з 200-годдзем “Вайны 1812 года” – будзе маўчаць. Ніякіх мерапрыемстваў не будзе. (Асабіста я выдам кнігу пад назовам “Ворша, 8 верасня 1514 года”).

ххх

Як бачым, ад гісторычных пытанняў нам не схавацца шляхам засоўвання галавы пад падушку.

Частка 2.

Сутнасць нацыянальна-патрыятычнага падыходу да гісторыі Бацькаўшчыны.

Што мы бачым з таго кароткага экскурсу, які я толькі што зрабіў у сувязі з юбілейнымі датамі? А тое, што мала ўсталяваць факты (падзеі) мінулага. Іх трэба звязаць у лагічна стройную карціну. Даць панараму. Адразу ўзнікае пытанне: адкуль глядзець? Які ў нас пункт погляду? Адна частка афіцыёзных гісторыкаў Беларусі (большасць) працягвае плыць у рэчышчы традыцыйнай імперскай (руска-савецкай) гістарыяграфіі. Іншая жа іх частка развівае канцэпцыі, створаныя гісторыкамі Польшчы або Летувы. Усе гэтыя канцэпцыі адмаўляюць адметнасць беларускага народа і беларускай нацыі па асноўных параметрах (гісторыя, тэрыторыя, мова, духоўная культура і інш.). Для іх мы – частка суседніх дзяржаў (і народаў) у мінулым. Таму гістарыяграфіі суседніх дзяржаў не толькі бескарысныя для нас, але і шкодныя! Аднак спрачацца з імі няма сэнсу.

Наша задача – адукоўваць і развіваць свой народ, замест марнавання часу на бескарысныя спрэчкі з нацыяналістамі іншых дзяржаў. Нашы людзі не ведаюць гісторыю і культуру сваёй уласнай краіны. Каротка пазнаёмлю вас з галоўнымі тэзісамі нацыянальна арыентаванай гістарыяграфіі Беларусі. Яны сфармуляваныя не мной. Гэта вынік працы групы навукоўцаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук РБ пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Міхася Біча (1937—1999). Канцэпцыя была апублікаваная ў 1991 г., на яе падставе распрацаваны праграмы для сярэдняй (1995 г.) і вышэйшай (1996 г.) школы, створаны новыя падручнікі. Яе галоўныя пункты такія:

(01) У антрапалагічным і генетычныс сэнсе субстрат беларусаў – балцкі (у адрозненне ад фінскага субстрата жыхароў старажытнай Масковіі);

(02) Карані беларускай дзяржаўнасці – гэта Полацкае княства, якое стварылі варагі, яно было роўнае Кіеўскаму княству;

(03) Улада татараў на беларускіх землях адсутнічала;

(04) Вялікае Княства Літоўскае і Рускае (ВКЛ) стварылі продкі беларусаў (ліцвіны), а не захопнікі-жамойты (продкі сучасных летувісаў);

(05) ВКЛ заўсёды мела эўрапейскі характар (у адрозненне ад азіяцкай Масковіі). Аб гэтым сведчаць Статуты ВКЛ, самакіраванне шляхты (сеймікі і агульны сойм), самакіраванне гарадоў (Магдэбургскае права), цэхі рамеснікаў і купцоў, суіснаванне розных веравызнанняў (праваслаўнага, каталіцкага, уніяцкага, жыдоўскага, мусульманскага);

(06) Станоўчая адзнака Люблінскай дзяржаўнай (1569) і Брэсцкай царкоўнай (1596) Уній;

(07) Станоўчыя адзнакі эканамічнага і палітычнага развіцця Рэчы Паспалітай;

(08) Кваліфікацыя палітыкі Масковіі (Расіі) у дачыненні да Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай як агрэсіі;

(09) Ацэнка сумна славутых “трох падзелаў” Рэчы Паспалітай як захопу беларускіх земляў і ператварэння іх у калонію Расіі;

(10) Абвінавачванне Масковіі (Расійскай імперыі, СССР) у свядомым мэтанакіраваным русіфікаванні Беларусі і ў тэроры супраць нацыянальна-свядомай часткі беларускага грамадства.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі

(1) Старажытны перыяд (да IX стагоддзя н. э.) – складанне плямёнаў. На гэта сыйшло не  менш за 3 тысячы гадоў. Найбольшую цікавасць уяўляе для нас апошні этап вылучанага перыяду, калі аўтахтонныя балцкія плямёны славяназаваліся ў працэсе ўзаемадзеяння з групамі прышэльцаў, сяліўшыхся на суднаходных рэках і прасціраўшых сваю ўладу на жыхароў наваколляў.

Антрапалога-генетычная аснова беларускага народа – балцка-гоцкае насельніцтва “каменнай” і “жалезнай” эпох*. /* Слова “балт” – гоцкае, роднаснае сучаснаму ангельскаму bold – “адважны”, а таксама “моцны, энергічны”./

Славянская мова, тая духоўная культура, якую сёння завуць славянскай, і хрысціянства распаўсюдзіліся сярод карэннага насельніцтва дзякуючы прышэльцам. Невялічкімі групамі яны пранікалі на нашы землі з паўночнага, заходняга і паўднёвага кірункаў у перыяд з V па XIII стагоддзі новай эры. За 800 – 1000 гадоў яны фізічна расчыніліся” у балцка-гоцкім моры, але іх культурна-лінгвістычнае ўздзеянне за гэты час пераўтварыла мясцовы духоўны ландшафт.

Продкі беларусаў перанялі ад прышэльцаў пабудову мовы, некаторыя вераванні і  звычаі, метады вайны і ўзоры зброі, спосабы матэрыяльнай вытворчасці… Мы не  заходнія або поўнача-заходнія расійцы. Мы – нашчадкі крывічаў і дрыгавічаў, яцвягаў і радзімічаў! А яны былі іншага этнічнага паходжання, чым продкі “вялікаросаў”.

(2) Першая па часе дзяржава на землях Беларусі – Полацкае княства (лакальная цывілізацыя, якая склалася ў выніку асадніцтва крывічаў варагамі-русамі). Тут зацвердзіліся прынесеныя варагамі арыянская царква і старабеларуская (або проста руская) мова, адзіная для ўсіх земляў цяперашняй Беларусі. Полацкае княства паўстала каля 862 году, страціла незалежнасць у 1307 (праз 445 гадоў), а з 1504 году стала ваяводствам ВКЛ. У XI—XII стст. паўсталі і іншыя княствы, агульным лікам каля 20.

(3) На змену Полацкаму княству прыйшло Вялікае Княства Літоўскае і Рускае*. /* Пазначэнне “і Жамойцкае” было дададзена ў 1442 г., праз 190 гадоў пасля каранавання Міндоўга./ Яно паўстала каля 1253 году вакол Наўгародка (у 1323 г. сталіца была перанесеная ў Вільню), але праз 320 гадоў (у 1569 г.) аб’ядналася з Польшчай у канфедэрацыю Рэч Паспалітая. А праз 27 гадоў (у 1596) да саюза дзяржаў дадаўся саюз праваслаўнай царквы з каталіцкай.

Гістарычная (летапісная) “Літва” – гэта землі яцвяжскіх плямёнаў, якія жылі ў заходняй частцы Беларусі (яцвягі – нашчадкі готаў). Гістарычная “Русь” знаходзілася ва ўсходняй частцы ВКЛ, на землях пскоўскіх, полацкіх і смаленскіх крывічаў. Такім чынам, Літва – першапачаткова беларуская зямля, у адрозненне ад Жамойці – цяперашняй Летувы**. /** Племя аўкштотаў не існавала. Аўкштота – паўднёва-ўсходняя частка Жамойці, якая апынулася пад уладай Літвы яшчэ ў 1263 г., нашмат раней заходняй часткі. /

Паступова летапісная Літва далучыла да сабе шырокія тэрыторыі. Спачатку – астатнія яцвяжскія землі (у XIII стагоддзі), потым – Русь (у XIV стагоддзі), потым – Жамойць (у XV стагоддзі). Так паўстала Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае – дзяржава, у якой склаліся беларускі народ, беларуская духоўная і матэрыяльная культура. Вялікія князі Літвы былі балтамі (або готамі) па нараджэнні, хрысціянамі па веры, беларусамі па мове.

(4) Канфедэрацыя ВКЛ і Польшчы – Рэч Паспалітая – існавала 225 гадоў (1569—1795 г.г.). У ёй адбываліся працэсы паланізацыі і каталізацыі насельніцтва Літвы (заходняй часткі краіны) і Русі (яе ўсходняй часткі). Захаванню ВКЛ да нашых часоў і рэалізацыі ўсяго таго патэнцыялу, які быў у ім закладзены, памяшалі вонкавыя чыннікі. Перш за ўсё – дзве жудасныя вайны. Першая адбылася ў 1654—67 гг. Польскі пісьменнік Генрык Сянкевіч вельмі трапна назваў яе Патоп. Маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч, якога ў Расіі празвалі “тишайшим”, вёў вайну на знішчэнне. Добра вядомая яго ўсталёўка сваім войскам: “уніі  не быць, лацінству не быць, жыдам не быць”, а гэтыя ж тры катэгорыі вернікаў складалі большасць насельніцтва ВКЛ.

У выніку шматлікіх забойстваў, эпідэміі чумы, прынесенай маскалямі, і масавага захопу ў рабства за 12 гадоў знікла амаль што палова насельніцтва ВКЛ, ва ўсходняй частцы краіны нават да 70—85 %. Дэмаграфічная катастрофа спыніла працэс зліцця нашай шляхты, гараджан і сялян у адзіную палітычную нацыю (у паняццях таго часу – літоўскую). Як вынік, напрыканцы XVII стагоддзя стала агульна прынятай фармулёўка “польская шляхта літоўскага паходжання”. Адначасова гэтая шляхта ментальна “разыйшлася” з сялянствам, якоя адпрэчвала паланізацыю.

Праз 40 гадоў абрынулася новая бяда – Паўночная вайна Расіі і Саксоніі супраць Швецыі. За тыя 10 год (1705—15 гг.), калі баявыя дзеянні адбываліся на нашых землях, загінула траціна насельніцтва ВКЛ. Зноў адбылася дэмаграфічная і эканамічная катастрофа. /Прыклады: 8 верасня 1708 г. быў да шчэнту спалены Магілёў! Гараджане, якіх акрамя таго “да ніткі” абрабавалі татары і калмыкі цара Пятра, пакінулі папялішчы і разыйсціся хто куды! А 1 траўня 1710 г. па загадзе гэтага дэспата-псіхапата  быў узарваны сабор Святой Сафіі ў Полацку, старажытны духоўны цэнтр нашага народа!/

(5) Наступныя 120 гадоў (1795—1917 гг.) – гэта акупацыя Расійскай імперыяй. Працэсы паланізацыі насельніцтва на беларускіх землях працягваліся яшчэ каля 35 гадоў, але затым імперскія ўлады ажыццявілі рэзкі гвалтоўны паварот. Царызм і расійскія царкоўныя дзеячы знішчылі ўніяцтва (якое паспяхова пераўтваралася ў нацыянальную царкву беларусаў), разгарнулі ўсёабдымнае русіфікаванне, укаранялі імперскую ідэалогію і дэспатычны дзяржаўны лад, укаранялі маскоўскі варыянт праваслаўя і адсталую маскоўскую культуру. Нашы продкі яшчэ доўга гераічна змагаліся з захопнікамі. На працягу 70 гадоў з гэтых 120 (з 1794 па 1863 гг.) яны тройчы падымаліся на антыкаланіяльныя паўстанні.

(6) Затым прышоў савецкі перыяд (1918—1991). Гэтыя 72 гады характэрныя знішчэннем і рэлігіі ўсіх веравызнанняў, і гуманістычнай культуры, і нацыяналізму, і вольнай канкурэнцыі, і шмат чаго іншага. Кожны наступны перыяд быў карацей за папярэдні: 900, 445, 320, 225, 190 гадоў. Мабыць, гэты факт адлюстроўвае агульнае паскарэнне часу, аб чым зараз гавораць і пішуць шматлікія аўтары. Але штораз наш народ – з дзіўным цярпеннем і стараннем – будаваў новую хату з старых камянёў. Што беларусы стварылі за 1200 гадоў сваёй пісьмовай гісторыі? Нямала. Акрамя асноўных дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Турава-Пінскае, Наваградскае княствы, ВКЛ, Рэч Паспалітая, БНР) трэба згадаць яшчэ два вялікіх княства (Цвярское і Смаленскае) і дзве рэспублікі (Пскоўскую і Сярэднюю Літву), а таксама краі і землі (Двінскі край, Паўночная зямля, Надбужские ўскраіны, Герцыке і Кукенойс, Інфлянцкае княства, Курляндыя).

Найважныя асаблівасці гісторыі Беларусі.

Вывучэнне асноўных перыядаў беларускай гісторыі з найстаражытных часоў і да нашых дзён пераконвае ў тым, што яе найважныя асаблівасці такія:

– Захаванне пераемнасці паміж лакальнымі цывілізацыямі, якія складваліся адна пасля другой, нягледзячы на абрывы цыклаў іх  натуральнага развіцця;

– Уменне жыць “на раздарожжы” вятроў, захоўваючы сваю традыцыйную ментальнасць – нягледзячы на ўсе гвалты, катастрофы і акупацыі. Аднак у выніку шматлікіх палітычных і сацыяльных узрушэнняў у беларускім народзе не склалася нацыянальная ідэя, пабудаваная на ўсведамленні сваёй адметнасці ад суседзяў – маскалёў і палякаў.

Дэ-факта сяляне, мяшчане і шляхта ўяўлялі этнічную супольнасць (народ), але не змаглі падняцца да ўсведамлення саміх сябе як адзінай нацыі. Чаму? Таму што адукаваныя пласты (шляхта, купецтва, духавенства) былі часткай знішчаныя, часткай змянілі арыентацыю – спачатку на Польшчу, потым Расію.

Толькі зараз, дзякуючы адраджэнню ўласнай дзяржавы, хуткімі тэмпамі фармуецца “палітычная супольнасць” – сучасная беларуская нацыя. У цяперашні час у нацыяналістаў больш падстаў для аптымізму, чым 50 або 100 гадоў назад.

Па-першае, беларусам апошнія 300 гадоў пагражала “растварэнне” – спачатку сярод палякаў, потым сярод расійцаў. Але не расчыніліся, ацалелі, хоць і з вялікімі стратамі ў духоўнай культуры.

Па-другое, у свеце ёсць шмат народаў без сваёй дзяржаўнасці. Першыя, хто ўспамінаюцца як прыклад – баскі (1,8 млн) і каталанцы (7,5 млн) у Гішпаніі. А у нас свая дзяржава маецца!

Па-трэцяе, у свеце існуюць за звыш 100 дзяржаў, насельніцтва якіх карыстаецца “чужой” мовай. Але гэта не пашкаджае ім быць суверэннымі і асабліва нацыянальнымі. Напрыклад, менавіта такая Ірландская дзяржава.

Тэорыі кампрадораў (заходнерусістаў).

Мае сэнс каротка разгледзець іх таму, што менавіта гэтыя тэорыі ўласцівыя шматлікім дзеячам нашага афіцыёзу (службоўцам і выкладчыкам ВНУ).

Цэнтральная ідэя западнорусізма – адмаўленне беларускаму народу самастойнасці (самабытнасці, адметнасці) менавіта як народу, атаясненне нас з вялікарускім этнасам (“беларусы – заходняя частка рускага народа, якая мае некаторую рэгіянальную спецыфіку”). Заходнерусісты ў сучаснай Беларусі, аб’яднаныя ў арганізацыю пад назовам “Заходняя Русь” – гэта ідэолагі мясцовых кампрадораў*. /* Кампрадорамі прынята зваць тубыльцаў, якія працуюць у інтарэсах замежных фірм, грамадзкіх арганізацый, дзяржаўных устаноў./ Або, іншымі словамі, “агенты ўплыву Масквы”. Сутнасць іх публікацый і вусных выступаў зводзіцца да наступных тэзаў:

(01) Ніякіх беларусаў ніколі не было, так прынята зваць “заходнюю частку рускага народа”, мясцовую “этнаграфічную группу”. Украінцы і беларусы не асобныя народы, а ўсяго толькі следства падзелу “старажытнай рускай народнасці” на тры галіны. Але пры гэтым “вялікаросы” “па праве нараджэння” – “старэйшыя браты” беларусаў і ўкраінцаў. Тое, што Кіеў і Полацак нашмат старэй Масквы, і тое, што культура ішла адгэтуль – туды, нічога не значыць.

(02) Адпаведна, беларуская мова – гэта сукупнасць мясцовых дыялектаў рускай мовы, сапсаваных працяглым польскім уплывам. Таму русіфікаванне балазе для беларусаў, бо яна прылучае іх да “скарбаў вялікай рускай культуры”.

(03) “Спрадвечная”, а таму адзіна прымальная рэлігія для “заходніх рускіх” – праваслаўе маскоўскага ўзору (Ні ў якім разе не каталіцызм, не баптызм, не кальвінізм, не лютэранства. І нават не грэцкае праваслаўе).

(04) Святло ісціны ззяе толькі ў Маскве з часоў Васіля II, абрынаўшага Фларэнтыйскую ўнію, увесь астатні свет ужо 575 гадоў ідзе ў няслушным кірунку.

(05) ВКЛ – гэта галоўным чынам землі рускіх княстваў, захопленыя Літвой (маленькай, але ваяўнічай балцкай дзяржавай), што было абумоўлена слабасцю адзінай старажытнарускай дзяржавы пасля татарскага нашэсця сярэдзіны XIII стагоддзя. Пазней тэрыторыю ВКЛ падпарадкавала сабе Польшча.

(06) Апынуўшыся ў складзе ВКЛ, усё насельніцтва рускіх земляў – ад князёў да смердаў – стала арыентавацца на Маскву як адзіную крыніцу вызвалення ад улады літоўцаў, пазней – ад улады палякаў. Масковія з канца XV стагоддзя сістэматычна вяла войны супраць “палякаў” выключна з мэтай вызвалення “братоў па крыві і веравызнанню”, але толькі ў канцы XVIII стагоддзя Расія – спадчынніца і пераемніца Старажытнай Русі – вызваліла “заходніх рускіх” моцам зброі.

(07) Маскоўская дзяржава, Расійская імперыя, СССР ніколі нікога не заваёўвалі і не падчынялі, а толькі “вызвалялі” або “уз’ядноўвалі”. Напрыклад, ліквідацыя ВКЛ у XVIII стагоддзі – гэта не захоп, а “вяртанне” спрадвечна рускіх земляў, якія былі часова страчаныя з прычыны “інтрыг” літоўцаў і палякаў. Адпаведна, расейцы ў дачыненні да Беларусі і беларусам ва ўсе часы былі толькі “вызваліцелямі” і ніколі – захопнікамі.

(08) Гісторыю беларускага і ўкраінскага народаў трэба разглядаць у кантэксце прыгнету працоўных мас замежнымі захопнікамі (літоўцамі, палякамі) і мясцовымі эксплуататарамі, а сталым саюзнікам гэтых мас заўсёды выступала Расія, нягледзячы на свой рэжым палітычнай самаўпраўнасці (самадзяржаўе) і рабства большай часткі насельніцтва (прыгонніцтва).

(09) “Далучэнне” нацыянальных ускраін да Расіі давала ў асноўным дадатныя вынікі, і ў любым выпадку было для іх “меньшим злом”. Напрыклад, для Беларусі было “лепш” далучыцца да Расіі, чым да Прусіі або Аўстрыі. Таму захоп (у сэнсе – вызваленне) ВКЛ – Расіяй было “прагрэсіўнай” з’явай для тутэйшага насельніцтва ў сферах эканомікі, права, культуры, унутранай палітыкі.

(10) Спробы некаторых народаў Расійскай імперыі вызваліцца ад улады Масквы (Пецярбурга) заўсёды з’яўляліся інтрыгамі мясцовых нацыяналістаў, якіх натхнялі і падтрымлівалі “рэакцыйныя колы Захаду”. Такія спробы не адказвалі памкненням народных мас, якія марылі аб самам цесным “зліцці” з расійскім “старэйшым братам”.

(11) Адпаведна, нацыянальных палітычных дзеячаў Беларусі і Ўкраіны трэба ацэньваць у залежнасці ад іх сімпатый або антыпатый да Расіі і яе кіраўнікам, па-за залежнасцю ад эпохі.

(12) У беларусаў ніколі не было сваёй дзяржавы. Упершыню яна паўстала толькі ў гады савецкай улады. Праўда, яе абвяшчалі тройчы (БССР, Літ-Бел, ССРБ) але гэта дробязі.

(13) Беларусь як краіна “заходніх рускіх” абавязкова павінна “зліцца” з асноўнай масай расейцаў – з вялікай Расіяй (Беларусі трэба адмовіцца ад сваёй “недарэчнай” незалежнасці і ўвайсці ў склад Расіі як аўтаноміі, а яшчэ лепш – як шэсць асобных абласцей).

(14) Сучасны беларускі нацыянальны рух – свядома анцірасейскі праект, у стварэнні і развіцці якога найважнейшую ролю згулялі палякі.

ххх

Прынцыповыя пярэчанні заходнерусістам з боку гісторыкаў нацыянальнай арыентацыі наступныя:

– Ніколі не было адзінай старажытнай рускай дзяржавы і адзінай “старажытнай рускай народнасці”. Жыхары Масковіі (Расіі) – славяназаваныя нашчадкі угра-фінскіх і цюркскіх плямёнаў; жыхары Літвы (Беларусі) і Жамойці (Летувы) – нашчадкі балцкіх плямёнаў (тут славяназаваліся толькі ліцвіны-беларусы); жыхары Русі (Украіны) – славяназаваныя нашчадкі скіфа-сармацкіх (іранскіх) плямёнаў.

– Кіеўская (Варажская!) Русь, якая дасягнула росквіту ў XI – XII стст., гэта кангламерат аўтаномных княстваў, населеных рознымі этнасамі. У большасці з іх кіравалі мясцовыя дынастыі. Дынастыя так званых “рурыкавічаў” – міф, створаны на падставе так званага “Пачатковага летапісу” кіеўскага манаха Нестара, які ўяўляе сабою літаратурную апрацоўку легенд і паданняў.

– Дзяржаўнасць на беларускіх землях паўстала нашмат раней, чым на тэрыторыі фінскага Залесся (Уладзіміра-Суздальскага вялікага княства, пазней пераўтворанага ў Маскоўскае). Полацак ужо ў 882 г. склаў дамову з Кіевам, тады як Маскву заснаваў Юрый Уладзіміравіч “Доўгарукі” з Кіева ў 1147 г. (афіцыйна) – на 265 гадоў пазней. Тураўскае княства з’явілася ў пачатку Х стагоддзя. Міндаўг стаў “каралём Літовіі” у 1253 г., а ўдзельнае Маскоўскае княства з’явілася толькі ў 1270 г. – праз 17 гадоў пасля гэтага.

– Маскоўская дзяржава з самага пачатку была дэспатыя азіяцкага тыпу. Гэта натуральна, бо яно на працягу звыш 240 гадоў (да 1480 г.) уяўляла аўтаномную частку Залатой Арды. Развіццё грамадства ў ВКМ ішло па прынцыпова іншаму шляху, чым у ВКЛ (прыклад – знішчэнне маскоўскімі дэспатамі Іванам III, Васілём II і Іванам IV Вялікага Волжскага шляху, феадальных рэспублік – Ноўгарада і Пскова).

– ВКЛ далучала да сабе суседнія дробныя княствы шляхам вайсковага захопу, дынастычных шлюбаў, палітычных саюзаў. Пазней гэтак жа дзейнічала і Маскоўскае княства. Суперніцтва паміж імі было звычайнай барацьбой за тэрыторыі і сферы ўплыву, але маскоўскія гаспадары – у адрозненне ад вялікіх князёў Літвы – абгрунтоўвалі свае захопы дынастычнымі правамі (нібы зваротам сваіх вотчын), а таксама ідэалагічнымі аргументамі (нібы барацьбой за правы праваслаўных).

– Не было ніякага ўз’яднання “спрадвечна рускіх земляў”. Пачынаючы з 1492 г. маскоўская дзяржава ўпарта імкнулася захапіць ВКЛ і Польскае каралеўства. У выніку 300 гадоў бесперапыннай агрэсіі яна здолела зрабіць гэта.

– Анэксія ВКЛ стала вялізарным крокам назад для яго насельніцтва ва ўсіх сферах палітычнага, грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця. Досыць сказаць аб такіх агідных “навінах” як укараненне рабства сялян (прыгоннага права) і рэкрутчыны (пажыццёвай бясплатнай службы ў войску), ліквідацыя самакіравання гарадоў (Магдэбургскага права) і самакіравання шляхты (соймікаў і соймаў), усталяванне рэжыму рэлігійнай нянавісці з боку Рускай праваслаўнай царквы да іншых веравызнанняў.

– Хрысціянская царква ВКМ па сваёй сутнасці моцна адрознівалася ад грэцкай праваслаўнай. У прыватнасці, яна абагаўляла маскоўскіх вялікіх князёў, а затым і ханаў Залатой арды. Больш за тое, калі ў Залатой Ардзе зацвердзіўся іслам, царква Масквы пераняла шэраг элементаў ад гэтай рэлігіі.

Хрысціянская царква Вялікага Княства Літоўскага ў першыя тры стагоддзі свайго існавання (IX—XII стст.) была арыянскай, затым грэцкай праваслаўнай, і істотна расхадзілася з маскоўскай царквой па шматлікіх пытаннях. У XVI – першай палове XVII стагоддзяў тут распаўсюджваўся пратэстанцызм (кальвінізм і сацыніянства), якога ў Вялікім Княстве Маскоўскім наогул ніколі не было.

Рэзюмэ

Такім чынам, нацыянальна-патрыятычная канцэпцыя гісторыі Беларусі па ўсіх асноўных пунктах адмаўляе тэорыі заходнерусістаў, якія фактычна прынятыя за аснову  супрацоўнікамі ідэалагічнага апарата Рэспублікі Беларусь.

Прыхільнікі нацыянальна-патрыятычнай гістарыяграфіі сцвярджаюць, што Беларусь – частка Эўропы, а не Азіі; што наша гісторыя непарыўна звязаная з Эўропай. Таму наш цывілізацыйны выбар, безумоўна, з’яўляецца эўрапейскім, але мы выбіраем тую Эўропу, якая паважае і шануе нацыянальную адметнасць кожнай краіны.

Падобныя спасылкі:

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у Жодзіна

У Жодзіна прайшла сустрэча з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у Віцебску

У Віцебску прайшла сустрэча з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у Гародні

У Гародні прайшла сустрэча з пісьменнікам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з гісторыкам Анатолем Тарасам у г. Магілёве

У Магілёве прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

У Рагачове прайшла сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Рагачове

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г. Слуцку

У Слуцку адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

У Вялейцы адбылася сустрэча з гісторыкам Анатолем Тарасам

Відэа з расповедамі Анатоля Тараса на сустрэчы ў Вялейцы

Відэа сустрэчы з пісьменнікам Анатолем Тарасам у г.Вілейцы

Анатоль Тарас на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3

Відэа выступу Анатоля Тараса на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3