Піша Андрэй Дынько. Наша Ніва.
Расія, калі ёй нічога не застанецца, расказаў мітрапаліт Павел, можа і «чарнобыльскі кранік адкрыць» пры патрэбе.
Хай бы ён у сябе ў Расіі гаварыў, што хацеў. Мы і ведаць не ведалі, што там той мітрапаліт гаварыў у сваёй Разані. Але цяпер яго ў Беларусь — дзе пятая частка засыпаная чарнобыльскім попелам і людзі, у каго ў сям’і быў рак шчытавіцы, як і тыя, хто назаўжды страціў сваю малую радзіму, ведаюць, што гэта такое, — прызначылі ўладыкам. І за адно гэтае выказванне ён рызыкуе застацца ў гісторыі нашай краіны празваным Кранікам…
Аб прызначэнні Паўла ў мітрапаліты Мінскія і Слуцкія абвесцілі 25 снежня — на каталіцкае Божае Нараджэнне. Вось Вам, лаціннікі, наш хадзячы мемарандум.
Але пасаджэнне ў Мінску мітрапаліта Паўла — гэта і Лукашэнку званочак. Так, Масква бачыць сваёй суперзадачай у Беларусі — каб і прэзідэнта тут прызначаць, як прызначае іерарха. З разанскіх, карагандзінскіх. Або з мясцовых янычараў. Але каб прызначала Масква! Так, як рабіла некалькі стагоддзяў. Каб не беларускія эліты ці беларуская дынастыя тое вызначала — як хочуць адны, і каб не беларускі народ, як таго дабіваюцца дэмакраты.
А што Лукашэнка можа проціставіць? Прызначэнне мітрапаліта адбылося ў адзін дзень з выдзяленнем Мінску двух мільярдаў даляраў.
У Масквы ёсць і газавы Кран, і нафтавы Кран, і цяпер вось царкоўны Кранік. Ах да, і кранік Астравецкай АЭС хутка паставяць.
У Беларусі пакуль няма кіраўніка, які меў бы волю і смеласць будаваць нацыю. У тым ліку дабіцца самастойнасці для праваслаўнай царквы.
Масква прызначыла мітрапаліта, бо на пачатку 1990-х БПЦ не здолела дабіцца права самой выбіраць свайго прадстаяцеля. Украінцы здолелі — мо таму, што на той момант мітрапалітам у Кіеве быў украінец. А беларусы не здолелі — у тым ліку і таму, што мітрапалітам у Мінску быў рускі, які таго не хацеў.
Каб мець свайго мітрапаліта, які б маліўся за нас, беларусаў, грэшных і недастойных, а не за вялікую Расію, трэба мець сваю царкву — вось пра што нам напомніла гэтае прызначэнне (зрэшты, не ўпэўнены, што чалавек, які з такой лёгкасцю разважае пра адкрыццё чарнобыльскага краніка, увогуле моліцца). А каб мець сваю царкву, трэба мець сваю, беларускую ўладу. Аднаго без другога не будзе.
За ним уже закрепилось прозвище “Краник”.
Когда уже закончится эта вечная зависимость от москалей, все должно быть только своим и церковь и власть и история…все остальное купим…и нефть и газ. Достало это стадо у власти с клоуном во главе. Позорище !!!
На фото он похож на “братка” из 90х только в рясе!
А должен ли возглавлять по сути небеларускую церковь Беларус? Ведь белорусский экзархат русской церкви – это не есть беларуская церковь! Это чисто русский филиал РПЦ, который занимается русификацией беларусов. И если бы назначили беларуса в эту политическую организацию, то он бы был обыкновенным янычаром в рясе!
Згодны. У Беларусі павінна быць ўніяцкая царква або праваслаўная, але незалежная ад кацапаў.
Да, да,да РПЦ истинно гусская цегковь таке. Ридигер и Гундяев таке гусские патгиагхи. И созжовалась данная структура дорогим грузино-осетином(тьфу ты тоесть рюсским) вощждём мирового коммунистического пролетарията Иосифом Виссярионовичем Дщжюгащвили.
А вообще российский импереализм изчез в 1917 году.
Правильная статья! Православие ничего не дало человечеству, кроме дремучего средневековья! Его многие догматы даже не соответствуют Библии.
Усе хрысьциянствы у Беларуси – и праваслоуе и каталицтва и пратэстантызмы – чужынския идэалагичныя дэструктыуныя арганизацыи. Усе ихныя цэнтры кирауництва знаходзяцца за мяжой. Мэта – дэнацыянализацыя народау и стварэнне зь их духоуных рабоу.
Маскальския засланцы – працуюць на дэнацыянализацыю беларусау и на их прывязку да Расеи.
Тольки свая рэлигия – нават не свае хрысьциянства, а минавита СВАЯ РЭЛИГИЯ, аснаваная на нейких старажытных друвидычных симвалах и схемах, зробиць з беларусау сапраудную самадастаткавую нацыю.
Да аутара:
мы, беларусы, не “грэшныя” и не “недастойныя”, мы – годныя и гордыя сыны сваей зямли, сваех продкау и сваех Багоу!
Кстати, спадары, панове, обращаю Ваше внимание, что чернобыльский краник однажды сработал не в пользу Беларуси благодаря России, которая с помощью своих летчкиов обрушила облака радиактивных осадков на нашу Беларусь. вот против кого срабатывал чернобыльский краник((((
http://www.secret-r.net/arkhiv-publikatsij/7-2007/chernyj-dozhd-chernobylya