30 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (зав. Музычны, 5) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “На хвалі рамантызму…”.
У праграме:
– агляд навін культурнага жыцця і прадстаўленне выдавецкай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”;
– прэзентацыя кніжкі Ірыны Шумскай, прысвечанай жыццядзейнасці Мечыслава Карловіча;
– канцэрт ансамбля “Вытокі” пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова (прагучаць творы С. Манюшкі, Н. Орды, М. Ельскага, М. Карловіча і іншых).
Пачатак а 17 гадзіне. Уваход вольны, аднак колькасць месцаў абмежаваная.