20 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве пры падтрымцы кампаніі “Разам для Беларусі” адбылася сустрэча з прадстаўнікамі новай генерацыі даследчыкаў беларускай гісторыі і культуры.
Кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў распавёў пра вэб-праект “Гістарычная праўда” (http://www.istpravda.ru/bel/), які, сярод іншага, змяшчае шэраг адмысловых матэрыялаў па гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Шматлікія рубрыкі сайта – “Даследаванні”, “Экскурсіі”, “Артэфакты”, “Гісторыя ў карцінках” і іншыя – прэзентуюць разнастайную інфармацыю, скіраваную на шырокае кола асоб, што цікавяцца гістарычным мінулым. Як рэдактар беларускай часткі сайта, Ігар Мельнікаў адзначыў, што сёння існуе патрэба ў пашырэнні попыту на гістарычныя веды.
У сваю чаргу, кандыдат культуралогіі Ірына Шумская пазнаёміла грамадскасць з асноўнымі кірункамі дзейнасці незалежнага Інстытута беларускай гісторыі і культуры (ІБГК), а таксама створанага ў бягучым годзе Мінскага гарадскога Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага (ТАБГ). Асаблівая ўвага была нададзена асветніцкім матэрыялам, якія рэгулярна з’яўляюцца на сайце ІБГК (http://inbelhist.org/) і найноўшай кніжнай серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”, у межах якой ужо выдадзена некалькі навукова-папулярных брашур. Паводле меркавання даследчыцы, працэс захавання культурнай спадчыны і абуджэння гістарычнай памяці народа наўпрост залежыць ад актыўнасці і неабыякавасці абсалютна кожнага з яго прадстаўнікоў, а не толькі ад дзяржаўнай палітыкі.
Адначасова ўсе наведвальнікі мерапрыемства змаглі азнаёміцца з экспазіцыяй мастацкай выставы “Першапачатак”, якая прадстаўляе сучасных беларускіх пісьменнікаў у незвычайных міфалагічных постацях.
Фота з прэзентацыі:
Молодые ученые должны побороть советские исторические мифы, которые были созданы для объединения беларусов с русскими (миф о триедином народе, о Киевской Руси, о летувиской ВКЛ и др.)
Полоцкое княжество было присоединено силой к Киевскому княжеству, да и пробыло в составе всего лишь лет 70. ВКЛ – это беларуская держава, литвины – это нынешние беларусы, а жемойты – это нынешние летувисы, русины – это украинцы.
В составе Российской империи, где ВКЛ обрело новое имя Белоруссия, и в составе СССР- оккупационный период.
Спадар Мельнікаў сваімі ляхафільскімі “даследваннямі” нанес вялікую шкоду адраджэнню беларускай дзяржаўнасці. Гэты грантасос-ляхафіл толькі і марыць, каб Беларусь часткова, альбо цалкам стала часткай Вялікай Польшы. За гэтую анцібеларускую дзейнасць трэба яму было даць 1,5 гады, а не спадара Гайдукова.
Ганьба заходнерусістам і пілсудчыкам !
Не знаком с его работами, не особо интересуюсь Польшей. Да и как он может быть ляхофилом с его-то непольской фамилией, а беларуской или русской…
В любом случае ляхофилы – это враги москалей, а значит помощники в борьбе с восточными оккупантами)))