Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Люцыян Жалігоўскі: забыты беларускі герой?

Люцыян Жалігоўскі, партрэт 1923 г.

Люцыян Жалігоўскі, партрэт 1923 г.

Літвін з-пад Ашмянаў, які разам з генералам Балаховічам даў Заходняй Беларусі два дадатковых дзесяцігоддзя свабоды ад бальшавікоў.

У гэтыя дні спаўняецца 92 гады цікаваму эпізоду беларускай гісторыі, які збольшага застаеццапа-заўвагай беларускіх гісторыкаў і беларускай грамадскасці. У нашай памяці ад часоў грамадзянскай вайны і распаду Расійскай імперыі засталася абвешчаная ў 1918 годзе Беларуская Народная Рэспубліка, ідэалы якой былі падхопленыя наступнымі пакаленнямі беларускай нацыянальнай эліты і ў той ці іншай форме падтрымліваюцца дагэтуль, асабліва дзякуючы і сённяшнему існаванню Рады БНР як найстарэйшага дзеючага беларускага палітычнага інстытуту.

Але мала хто памятае пра іншую дзяржаву, якая з’явілася на тэрыторыі Беларусі ў той жа драматычны перыяд і нават праіснавала ў якасці паўнавартаснага дзяржаўнага ўтварэння, а не ўрада на выгнанні, ці не ўдвая даўжэй за БНР. Гэта дзяржава — Рэспубліка Сярэдняй Літвы.

На гэтым тыдні спаўняецца і 147 гадоў з дня нараджэння галоўнага героя гэтага эпізода: Люцыяна Жалігоўскага. Народжаны на Ашмяншчыне ў сям’і тутэйшай шляхты, Жалігоўскі служыў у расійскім імператарскім войску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ён кіраваў польскімі аддзеламі ў паўднёвай Расіі, а ў 1919 годзе вернуўся наЛітоўска-беларускі фронтпольска-савецкай вайны.

У 1920 годзе Жалігоўскі кіраваў IБеларуска-літоўскайдывізіяй, якая складалася пераважна з жыхароў Віленшчыны, этнічныхбеларусаў-літвінаў, такіх жа, як сам Жалігоўскі. Паміж Польшчай і Літоўскай Рэспублікай (беларускі ўрад на той момант ужо быў на выгнанні) ішла барацьба за Віленшчыну, і Беларуска-літоўская дывізія выступіла як выразнік інтарэсаў беларускамоўнай польскай большасці насельніцтва рэгіёна, якая не жадала далучацца да новастворанай Літоўскай Рэспублікі

— да дзяржавы, што ўзяла сабе імя «Літва», але не цярпела права жыхароў Віленшчыны і Гарадзеншчыны таксама называцца літвінамі і пры гэтым захоўваць сваюпольска-беларускуютоеснасць.

Дывізія Жалігоўскага паспяхова вызваліла ад літоўцаў Вільню, Ашмяны, Свянцяны і абвесціла аб стварэнні новай дзяржавы, Рэспублікі Сярэдняй Літвы. Стварэнне Рэспублікі было часткай плана Пілсудскага, таксама польскамоўнага літвіна, па адраджэнні Вялікага княства Літоўскага ў выглядзе канфедэрацыі з трох частак: літоўскамоўнай, польскамоўнай (якой мусіла стацца Сярэдняя Літва) і беларускамоўнай. Геапалітычная сітуацыя гэтаму плану спраўдзіцца не дазволіла, і ў 1922 годзе Сярэдняя Літва далучылася да Польшчы.

Чаму Жаліхоўскі не быў у беларускім руху?

Паштовыя маркі Сярэдняй Літвы

Паштовыя маркі Сярэдняй Літвы

Жалігоўскі ўвайшоў у гісторыю як польскі вайсковы дзеяч. Ён прыязна ставіўся да тагачаснага беларускага руху, хаця сам ягонай часткаю не быў. Колькі тут ягонай віны, а колькі — віны самога беларускага руху, гэта пытанне, на якое лепей змогуць адказаць гісторыкі.

Важна адзначыць, што беларускі рух пачатку 20 стагоддзя, які складаўся пераважна з левых, свядома адсякаў ад сябеарыстакратаў-краёўцаў, Раман Скірмунт і Магдалена Радзівіл былі сярод нешматлікіх (і актыўна цкаваных) выключэнняў.

Лявацкі заходнебеларускі нацыяналістычны рух20-х—30-хгадоў часта адсякаў ад сябе і проста тых, хто не падзяляў сімпатый да БССР і савецкай улады — людзей як Францішак Аляхновіч альбо Барыс Кавэрда (забойца бальшавісцкага дзеяча Пятра Войкава). То бок тых, чыю рацыю гісторыя вельмі хутка пацвердзіла.

Беларускія нацыяналісты-грамадоўцы былі членамі ўраду Сярэдняй Літвы, але сышлі адтуль у 1921 годзе, пасля чаго ў Рэспубліцы пачало скарачацца беларускае школьніцтва. Ці не быў гэты сыход вынікам іхнай недамоваздольнасці (сведчанні пра якую пераследвалі і пераследваюць беларускі рух і да сёння), а не польскай нацыяналістычнай змовы?

Іншая Літва: ці з’яўляецца Беларусь яе спадкаемцам?

Вайсковая ўзнагарода Сярэдняй Літвы (копія)

Вайсковая ўзнагарода Сярэдняй Літвы (копія)

Сярэдняя Літва была бадай што апошняй у гісторыі сімвалічнай спробай адраджэння Вялікага княства Літоўскага як шматэтнічнай дзяржавы,а не нацыянальнай дзяржавы сучасных літоўцаў. З таго часу краёваявіленска-гарадзенскаяпольскамоўная культура канчаткова набыла свядомасць польскай дыяспары, а не аўтахтоннага польскамоўнага літвінства. Каштоўнасці БНР стратэгічна замацаваліся ў якасці паўнавартаснага некаланіяльнага праекта беларускай свядомасці (або падмурку гэтага праекту). Спадчына ж ВКЛ у сусветнай гістарычнай навуцы да самага пачатку 21 стагоддзя разглядалася як выключная ўласнасць сучасных літоўцаў, чыя нацыяналістычная ідэалогія на віленскіх палякаў і беларусаў глядзіць не інакш, як на славянізаваных літоўцаў.

Інтарэс да ВКЛ як «сваёй» дзяржавы ў другой палове 20 стагоддзя прачнуўся сярод беларускай культурнай і інтэлектуальнай эліты, але так і не абудзіўся ўвіленска-гарадзенскіхпалякаў, якія нягледячы ні на якія гістарычныя падставы бачаць Варшаву і «карону» ў якасці сваёй метраполіі. Наважуся сказаць, што цяпер менавіта беларускі нацыяналізм канца 20 — пачатку 21 стагоддзяў, застаецца найбольш натуральным і паслядовым пераемнікам краёвасці і літвінства Жалігоўскага.

Беларускі нацыянальны рух пачатку 21 стагоддзя неўхільна набывае не толькі этнічныя, але і грамадзянскія рысы, і падыходзіць да патрэбы разглядаць як «сваіх суайчыннікаў» і беларускіх габоэяў, і нават такіх людзей, як Машэраў ці Лукашэнка. Лішне казаць і аб натуральным выпраўленні ягонага левага крэну і зняцці «класавага пытання» з парадку дня пры вызначэнні свайго стаўлення да тых ці іншых гістарычных дзеячоў. Паступова адбываецца лібералізацыя стаўлення да расійскай мовы як мовы беларусаў — і няма ніякай падставы пазбаўляць аналагічных правоў таксама і польскую мову, пагатоў у тым моцна збеларушчаным выглядзе, у якім на ёй гаварыў нават Юзаф Пілсудскі.

Беларуская нацыянальная самасвядомасць паступова прыходзіць да ўспрыяцця Адама Міцкевіча і Тадэвуша Касцюшкі як тутэйшых — а значыць і «беларускіх» — дзеячоў. Гэта азначае, што мы павінны шанаваць памяць і Люцыяна Жалігоўскага, які па сучасных мерках быў нікім іншым, як беларусам: аўтахтонным жыхаром Ашмяншчыны, што ўсведамляў сябе тутэйшым літвінам.

Процьма людзей з дакладна такімі жэтна-сацыя-культурныміхарактарыстыкамі (каталікі, з сучаснай Заходняй Беларусі, з польскамоўнай шляхты) паўнілі тады шэрагі і беларускага руху. Нацыянальная прыналежнасць для тых людзей у той час была не гэтулькі аб’ектыўнай рэччу, колькі прадметам выбару, абумоўленага эстэтычнымі і палітычнымі перакананнямі. У 21 стагоддзі беларуская нацыянальная свядомасць павінна разглядаць усіх іх як «сваіх».

Жалігоўскі змагаўся за свабоду нашай зямлі ад бальшавікоў, падарыўшы Заходняй Беларусі лішніх 20 гадоў адноснага пакою. У апошнія гады у грамадскую свядомасць часткі беларусаў паступова вяртаецца постаць іншага героя грамадзянскай вайны і антысавецкай барацьбы — генерала Булака-Балаховіча. Ці не з’яўляецца Люцыян Жалігоўскі фігурай, параўнальнай з Балаховічам і незаслужана намі забытай?

Аўтар: Алесь Чайчыц, публіцыст (г. Масква)

Крыніца: http://nn.by

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.