Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Летувіскі нацыянальны рух

zhmudziny

Гістарычны герб Жамойці

Параўнаўча з беларускім нацыянальны рух летувісаў – нашчадкаў балцкай меншасці Вялікага Княства – асабліва пасля паўстання 1863 г. адбываўся ў значна больш спрыяльных умовах. Расейскія ўлады вырашылі падтрымаць яго ў супрацьвагу моцным пазіцыям палякаў.

Пецярбург зрабіў летувіскую мову адной з моваў навучання ў Марыямпальскай дзяржаўнай вышэйшай навучальні, якая стала цэнтрам падрыхтоўкі летувіскай эліты. Летувіскую мову выкладалі таксама ў Сейненскай і Сувалкаўскай гімназіях. У той самы час выкладанне па-беларуску ў школах усіх роўняў знаходзіліся пад забаронай. Вялікую ролю ў нацыянальным руху нашых суседзяў адыграў летувіскі каталіцкі клір. Яшчэ перад паўстаннем біскуп Матэвус Валанчус дамогся дазволу адчыняць пры касцёлах парафіяльныя школы з выкладаннем на роднай мове вучняў. Такім чынам адрозна ад беларусаў малыя летувісы адразу вучыліся чытаць і пісаць па-свойму.

Ёнас Басанавічус, адзін з «бацькоў» летувіскага адраджэння

Ёнас Басанавічус, адзін з «бацькоў» летувіскага адраджэння

Выпускнікі Марыямпальскай навучальні Вінцас Кудзірка і Ёнас Басанавічус, «бацькі» летувіскага адраджэння канца XIX – пачатку XX ст., стварылі міф пра Вялікае Княства Літоўскае як выключна «літоўскую» (летувіскую) дзяржаву. 3 ім не стасавалася ніводная гістарычная крыніца, але гэты міф атрымаў шырокае распаўсюджанне і стаўся падмуркам для адбудовы летувіскамоўнай Літвы. Царская адміністрацыя не пярэчыла таму, што ўсю нашую гісторыю прывязвалі да нашчадкаў балцкіх плямёнаў – этнічнай меншасці колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Для Расеі галоўным тут было закрэсліць гістарычную перспектыву беларусаў, якіх планавалася цалкам і зрусіфікаваць, пазбавіўшы спадзеву на аднаўленне сваёй дзяржавы.

У летувіскай мове не існавала нават слова для абазначэння герба дзяржавы нашых продкаў, і яго прыдумалі толькі ў сярэдзіне XIX ст. («Пагоня» была названая «Vitis»).

Вінцас Кудзірка, адзін з «бацькоў» летувіскага адраджэння

Вінцас Кудзірка, адзін з «бацькоў» летувіскага адраджэння

Ha свой лад летувісы змянялі імёны гістарычных дзеячоў. Вялікі гетман Канстанцін Астрожскі не мог і ўявіць, што некалі ператворыцца ў Астрагішкіса. Вядомы гісторык Адам Ганоры Кіркор быў перакручаны ў Адомаса Ганорыса Кіркораса, Пац схаў Пацасам, Серакоўскі – Серакаўскасам… (Прычым такім напісаннем летувісы карысталіся і ў тэкстах на іншых мовах.)

Нашыя суседзі на доўгі час прысвоілі сабе ўсю гістарычную і культурную спадчыну Вялікага Княства ўлучна з яго назовам – «Літва» (у форме «Летува»). Яны здзейснілі свой намер не толькі дзякуючы пэўнай падтрымцы расейскіх імперскіх (а затым і савецкіх) уладаў. Даследнік гэтай праблемы сучасны амерыканскі гісторык Тымаці Снайдэр піша, што ажыццявіць такую «прыватызацыю» суседзям дапамагло і сацыяльнае паходжанне іхных «абуджальнікаў нацыі». Першае пакаленне інтэлігентаў-летувісаў складалі не шляхцічы, якім ужо само паходжанне і кодэкс гонару не дазволілі б займацца фальшаваннем, а ксяндзы і настаўнікі – дзеці заможных сялянаў. Ім, на думку Снайдэра, вельмі лёгка было, замоўчваючы або ігнаруючы гістарычныя факты, збудаваць «мона-этнічную інтэрпрэтацыю гісторыі Літвы», дзе беларусам проста не засталося месца.

Апрача таго, калі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай усе беларускія землі ўрэшце апынуліся ў Расейскай імперыі, летувісы мелі замежную базу для забеспячэння свайго нацыянальнага руху. У склад Прусіі трапіла гэтак званая «малая Летува», дзе ў спрыяльных для развіцця ўласнай культуры ўмовах жыло блізу 100 тысяч жамойтаў. Гэта давала магчымасць кантактаў з Еўропай, пашырэння ў свеце звестак пра свае нацыянальныя патрэбы. (Да 1904 г. у Тыльзіце і Кёнігсбэрзе па-летувіску выйшла блізу 3300 найменняў кніг і блізу 120 перыядычных выданняў агульным накладам некалькі мільёнаў паасобнікаў.) Невыпадкова ў 1918 г. якраз нямецкая падтрымка была вырашальнай у стварэнні Летувіскай дзяржавы з сталіцаю ў Вільні (дзе, паводле дадзеных перапісу насельніцтва 1897 r. летувісаў налічвалася меней за 2%).

Міф пра Вялікае Княства Літоўскае як летувіскую дзяржаву нашыя суседзі здолелі паспяхова ўкараніць у сусветную гістарыяграфію.

Надзвычай важным стаўся ў той сітуацыі моўны фактар. Беларуская мова адрозна ад летувіскай была забароненая як мова адукадыі і друку. Па-летувіску ж выходзіла багата рознай літаратуры: буквары, граматыкі, календары, малітоўнікі, кантычкі, катэхізісы. Нават пасля паўстання 1863 г. расейская ўлада не забараніла летувісам друк на роднай мове. (Праўда, яны мусілі карыстацца не лацінскім, а кірылічным шрыфтам.)

Аўтар: Уладзімір Арлоў

Крыніца: “Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае”, 2012,  http://www.belhistory.com

7 thoughts on “Летувіскі нацыянальны рух

  1. Равс

    Вельмi пазнавальны артыкул! Рэспект Арлову! Аказваецца ў летувiсау два саюзнiкi ” в лишении литвинов памяти ненужной” i пераймання спадчыны ВКЛ! Гэта не толькi расейцы, але i немцы!
    Ворагi лiтвiнаў: немцы i расейцы с дапамогай жмудау, дарэчы нацыi сялян, стварылi сучасных летувicаў!!!
    Так i з лiтвiн зрабiлi cпачатку “беларусаў”-сялян, амаль знiшчыўшы шляхту!

  2. Dimont

    “Першае пакаленне інтэлігентаў-летувісаў складалі не шляхцічы, якім ужо само паходжанне і кодэкс гонару не дазволілі б займацца фальшаваннем, а ксяндзы і настаўнікі — дзеці заможных сялянаў.”
    Амаль што ўся шляхта ў Жмудзii была лiтвiнcкага паходжання i не магла прынцыпова займацца “продажам” Радзiмы-Лiтвы!

  3. volk_liut

    Летувисы не поленились сочинить свою высосанную из пальца историю! Из жмудов-жамойтов превратились в Летуву летувисов, объявили себя наследниками ВКЛ. Переименование наших князей ВКЛ, а также выдающихся деятелей Острожского, Киркора и других в Астрагишкиса, Киркораса выглядит конечно же комично. Продолжают назвать наши города на свой манер они и в наши дни, страну называют Балторусия (что означает Белоруссия), тем самым не уважая проявляя неуважение к соседнему государству. По дороге из Летувы в Беларусь можно увидеть знаки на Минскас, Лидас.
    Только беларусы покорно называют Летуву Литвой, Вильню Вильнюсом, Ковно Каунасом. А делать этого не стоит.
    В целях просвещения беларуского народа, повышения национального самосознания независимым историкам (хотелось бы конечно и официальным историкам от власти) на своих сайтах, в книгах, статьях на русском и беларуском языках писать не Литва, а Летува, не Вильнюс,а Вильня, и остальные летувисские города – так как они звучали до 1918года.

  4. Касінер

    Заўжды называю “Летуву” Жамойціяй, а Вільню – Вільняй.
    І ужо добрая палова маех сяброў гэтак жа робіць.

  5. Альгерд

    чАМУ МЯДЗВЕДЗЬ З АШЫЙНІКАМ? Якія гярбы па Статуту ВКЛ у Жамойціі і Русі??

    1. volk_liut

      Может потому что жмудинов присоединили силой к ВКЛ ?

  6. Альгерд

    У часы савецкай галоснасці М. Ермаловіч, Г. Штыхаў, М. Ткачоў і др. гісторыкі выступалі з лекцыямі па гісторыі Беларусі. Тады прагучала. што калі Літва адбіла жамойтаў у тэўтонаў і далучыла да ВКЛ, то быў зацвержаны іх герб мядзведзь, але з ашыйнікам – нашы продкі былі з гумарам, а можа ў гэтым ёсць і глыбінны дыпламатычны. юрыдычны ……сэнс. Так што гісторыкі савецкага часу многа чаго ведалі і ведаюць. На пытанне чаму аб гэтым не гаварылася . адказвалі так: па гіс торыі і філалёгіі Беларусі нават аспірантскія тэмы, негаворачы пра кандыдатскія і доктарскія дысэртаціі, зацвержваліся ў масковіі і фактамі супрацьлеглымі ідэалогіі масковіі тытулаваныя гісторыкі дзяліліся з М. Ермаловічам які ня быў абмяжаваны гэтымі рамкамі і меў смеласць праз самадрук ад сябе гэта публікаваць!!!. Гэты герб жамойты пасля краху маскоўскай імперыі хацелі ўзяць для сваёй новай незалежнай дзяржавы і назву Жамойць, але іх ад гэтага адгаварылі немцы( і параілі ўзяць назву Літва і герб Пагоня, але перад ІІ сусветнай вайной быў падгатаваны праект аб гербе мядзведзь, які павінен быў разгледзяць і зацвердзіць летувіскі парлямент, але пачалася вайна і масковія падарыла ім Вільню з Віленскім краем. Шаноўнае Спадарства, давайце пасрабуям гэта раскапаць дэталёва-хто што ведае пра гэтыя факты- няпроста ж афіцыйныя гісторыкі пра гэта гаварылі (нажаль дэталёва распытаць пра крыніцы гэтай інфармацыі тады не ўдалося, таму што былі пад уражаннем мноства новай незвычайнай інфармацыі). Па другое можа хто дэталёва прасканаваў Статут і пра гярбы Русі і Жамойці і іх малюнак там нешта ёсць і с другіх крыніц – падзяліцяся інфармація.
    Быць праўдзе і дабру!!!
    Жыве Вялікае Княства Літоўскае – Беларусь!!!!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.