Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Лаўрэат прэміі імя В.Ластоўскага за 2016 год — Андрэй Радкоў

За важкі ўнёсак у папулярызацыю гістарычных ведаў у беларускім грамадстве за 2016 год прэмію імя В.Ластоўскага атрымаў Андрэй Радкоў.

Андрэй  — гэта той чалавек, які знайшоў прадаўца «Статута ВКЛ», а таксама шэрагу іншых нашых реліквій і зрабіў, так што яны вярнуліся ў беларускія музеі. Аказалася Андрэй вярнуў не толькі гэтыя рэдкія кнігі, але больш за 150 іншых рэчаў, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць для беларускай нацыі. У планах Андрэя і надалей працаваць у накірунку пошуку і вяртання беларусам гісторыка-культурнай спадчыны.

Прэмія імя В.Ластоўскага заснавана 4 гады таму. Прэмію штогод выдае Аргкамітэт па заснаванню Таварыства аматараў беларускай гісторыі ім. В. Ластоўскага разам з Установай «Офіс развіцця эколага-краязнаўчых ініцыятыў» і Інстытутам беларускай гісторыі і культуры (г. Рыга). Лаўэраты за мінулыя гады:

  • за 2013 год — Антон Астаповіч
  • за 2014 год — Ігар Мельнікаў
  • За 2015 год — Зміцер Шапавалаў

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *