Сёлета сябрамі Таварыства аматараў гісторыі было ініцыявана стварэнне крыжа ў памяць Вацлаву Ластоўскаму, беларускаму гісторыку і пісьменніку, 2-му Старшыні Рады міністраў БНР. Дапамагчы ў гэтым згадзіліся мастак Алесь Цыркуноў і разьбяр з Мядзельшчыны Юрась Камандзірчык.
Усталяванне крыжа плануецца ў гэтым годзе на Дзень Герояў — 27 лістапада.
Крыж выкананы цалкам з дуба, распісаны па-мастацку аформленай разьбой. Тут будуць выявы Вацлава Ластоўскага, Пагоні, Хрыста і іншыя элементы.
Ніжэй прыводзім фотасправаздачу аб стварэнні гэтага твору мастацтва: