Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Контуры дзяржаўнай дзейнасці па ўключэнні беларускай нацыі ў глабальны цывілізацыйны працэс

Прапануем даклад публіцыста Мячыслава Бурака, які, на жаль, не ўвайшоў ў зборнік «Праблемы сучаснай беларускай ідэалогіі» і не быў агучаны на  Міждысцыплінарнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай разгляду праблем сучаснай беларускай ідэалогіі, якая адбылася 3 лістапада 2012 года ў Менску. Але дадзены даклад непасрэдна адносіцца да тэмы канферэнцыі і як мы лічым будзе цікавы нашым чытачам.

Пішу з пазіцыі нацыяналіста, антыкамуніста і глабаліста і хачу давесці сваё меркаванне супрацькрызіснага кансультанта на сённяшні стан беларускага грамадства, а таксама прывесці сваё разуменне па неабходнай дзейнасці сёння, каб забяспечыць быццё беларускай нацыі заўтра. Мае тэзы такія.

1. Беларуская нацыя – гэта цывілізацыйная каштоўнасць. Прад’явіць свету пазітыўную ўнікальнасць беларускай нацыі – задача дзяржавы.

2. Сёння Беларусь знаходзіцца ў стане цывілізацыйнага крызісу.Без рэформ у Беларусі няма рэсурсаў для забеспячэння далейшага развіцця беларускага грамадства, а значыць няма перспектывы гістарычнага быцця беларускай нацыі.

3. Каб забяспечыць цывілізацыйнае развіццё грамадства – мысленне павінна быць свабодным.

1. Ідэалогія нацыянальнага адраджэння, якая найноўшаму грамадству публічна была прад’яўлена нацыянальна свядомай часткай беларусаў у 1988 годзе і якая задавала агульны кірунак грамадскай дзейнасці БНФ і вызначала вектар іх палітычных намаганняў, сталася той рухаючай сілай нацыянальнага развіцця, што стварыла незалежную беларускую дзяржаву – Рэспубліку Беларусь. Гэта адрадзіла цывілізацыйны феномен – беларускую нацыю. У грамадстве ўзнікла новае ўсведамленне рэальнасці. У свеце ўзнікла новая геапалітычная рэальнасць – краіна Беларусь.

Гэты прыклад інтэрактыўнага пераўтварэння рэчаіснасці і даводзіць нам, што постмадэрнізм – стыль духоўнага мыслення ў постіндустрыяльную эпоху, не адменяе ідэалогію, а замяняе татальную ідэалогію індустрыяльнай эпохі (эпохі мадэрна) на суб’ектыўнае спасцігненне ўдзельнікам свайго быцця ў свеце і на гэтай аснове робіць магчымым пераўтварэнне рэчаіснасці адпаведна гэтаму канкрэтнаму светабачанню.

Насталі новыя часы – актуальнымі робяцца новыя адносіны паміж мысленнем і рэчаіснасцю. У постіндустрыяльную эпоху чалавек ўсё у большай ступені заняты пасцігненнемі рэчаісначці, часткай якой з’яляецца яго разуменне гэтай рэчаіснасці. Таму ён не можа ахапіць яе сваім розумам цалкам. У гэтым праблема. І толькі праз двубаковую зваротную (ці рэфлексіўную) сувязь паміж мысленнем і рэчаіснасцю ён можа ўдасканаліваць сваё яе спасцігненне. Гэтым самым ён робіцца творцай новай рэчаіснасці, часткай якой з’яўляецца і разуменне ім яе.

Што тычыцца ўзрастання ролі ТНК і аслаблення ўплыву нацыянальнай дзяржавы ў век глабалізацыі, дык, па-першае, забеспячэнне спажыўцоў дабротамі якраз і ёсць мэта дзейнасці кожнай кампаніі. У гэтым выпадку яны знаходзяцца са спажыўцамі ў рэфлексіўнай сувязі, чым і забяспечваюць сваё развіццё праз канкурэнцыю з іншымі вытворцамі. А прыбытак – ёсць іх інтарэс. Гэта яны зразумелі яшчэ ў 70-я гады ХХ стагодзя, таму і сталі ТНК.

А па-другое, глабалізацыя прымушае нацыянальныя дзяржавы ператварацца з распарадчыкаў нацыянальных багаццяў у партнёраў сваіх грамадзян – уласнікаў чалавечага капіталу, каб сумеснымі намаганнямі заваёўваць для агульнай карысці сваё месца на глабальных рынках постіндустрыяльнай (асобацэнтрычнай) эканомікі. Глабалізацыя стварае ўмовы канкурэнцыі паміж ТНК і нацыянальнай дзяржавай на карысць свабоды індывідуўма.

Галоўную праблему сучаснай беларускай ідэалогіі я бачу ў яе незапатрабаванасці тымі, хто па абавязку дзяржаўнай службы прызваны працаваць на будучыню нацыі. А працаваць на будучыню нацыі – гэта правіць развіццём грамадства і ўладкоўваць краіну. Краіна – гэта сацыяльна-прыродная сістэма існавання нацыі ў хрона-геаграфічнай прасторы. Праз развіццё арганізаванасцяў краіны – чалавечай асобы, арганізацый, эканомікі, дзяржавы і соцыума, – яна робіцца больш багатай, больш камфортнай, больш акультуранай, а нацыя – больш цывілізаванай. Такое цівілізацыйнае развіццё нацыі ёсць мэта дзяржаўнай дзейнасці, а стварэнне ўмоваў для гэтага ёсць абавязак дзяржавы, накапаваны ёй гісторыяй.

А для гэтага дзяржаўнаму дзеячу трэба валодаць дарам творчага стаўлення да цывілізацыйнага стану краіны, быць здольным ацаніць стваральны патэнцыал грамадства, змагчы распазнаць крыніцы жыццёвай сілы нацыі. Трэба не толькі самаму быць здольным успрымаць дасягненні чалавечага розуму, а і ўмець арганізоўваць працэсы інтэлектуальнага і духоўнага ўзаемадзеяння ў краіне.

Гэта дазваляе дзяржаўнаму дзеячу бачыць актуальнае для развіцця грамадства ў рэпрэзэнтацыях рэчаіснасці тымі, хто ажыццяўляе мыслярную дзейнасць у іншых сферах чалавечага быцця, і ўдасканаліваць сваё бачынне будучыні нацыі ў суаднесенні з сусветным цывілізацыйным працэсам і ў сувязі са сваімі мяркуемымі дзеяннямі. А калі няма ўдасканальвання светаспасцігнення, дык няма новага крэатыўнага бачання перспектывы нацыі, дык няма і замыслаў рэформ і пераўтварэнняў у краіне, дык няма патрэбы і ў ідэалогіі развіцця. Што мы і назіраем у сучаснай нам Беларусі.

2.Таму, хто здольны думаць, зусім відавочна, што лад жыцця ў Беларусі яўна супярэчыць пануючаму ў свеце цывілізацыйнаму трэнду. Як вынік – маем, у параўнанні з цывілізацыйным светам і нашымі суседзямі, нізкі узровень штодзённага быцця. (Па ўзроўню спажывання мы з 42 краін Еўропы на трэцім ад канца месцы – Беларусь, Малдова, Косава).Гэта сведчыць як аб нестачы ў беларускага вышэйшага дзяржаўнага праўлення – прэзідэнта, дэпутатаў, чальцоў урада – кампетэнтнасці па дзяржаўнаму кіраванню жыццём грамадства, так і аб неразуменні імі сваёй адказнасці перад нацыяй за яе гістарычную перспектыву. Калі яны прыватызацыю ажыцяўляюць за даляры, дык гэтым яны робяць даляры плацёжным сродкам у нашай краіне і нашым нацыянальным багаццем мацуюць курс даляра Злучаных Штатаў. Вось іх кампетэнцыя.

Наша бяда ў тым, што прызідэнту Лукашэнку недастала гістарычнай мудрасці, дзяржаўнага мыслення і палітычнай адвагі не дагаджаць утрыманскім настроям беларусаў, якія застаюцца яшчэ добра атручанымі папулізмам, а інвеставаць свой электаральны капітал у правядзення дэмакратычных і ліберальных рэформ. Таму не маем сёння ў краіне ні цывілізаванай сацыяльна-палітычнай сістэмы, ні дзеяздольнага дзяржаўнага праўлення, ні плацежаздольнай эканомікі, ні канкурэнтаздольных вытворчасцяў, ні адпавядаючых часу дачыненняў уласнасці, у тым ліку і на зямлю, ні нацыянальных інвестараў – інстытуцыянальных і прыватных, ні ўстойлівых фінансаў, ні сфармуляваных выразна каштоўнасных – ідейных, сацыяльных, эканамічных, культурных і рэлігійных – арыентыраў дзяржаўнай дзейнасці па ўключэнню Беларусі ў глабальны цывілізацыйны працэс.

Як вынік, сёння Беларусь не здольная інтэгравацца ў глабальную сістэму. Нават у ВТО нас не прымаюць, куды ўваходзяць амаль усе краіны свету. Нам трэба прыстасоўвацца. Інакш нам не выжыць як нацыі, як незалежнай краіне.

Таму без карэннага рэфармавання парадку супольнага жыцця ў краіне на новы лад сітуацыя будзе толькі пагаршацца. А пагаршацца яна будзе таму, што тое, што раней трымала краіну на хвалі папулізму, зараз цягне яе на дно.

Прамысловы капітал, атрыманы ў спадчыну ад СССР, тэхналагічна і фізічна састарэў. Эканамічна ён вычарпаны (чытай праедзены). Ніхто з тых, хто можа ўдыхнуць у іх жыццё, нашыя МАЗ, МТЗ, Гарызонт, Інтэграл і таму падобнае, не тое, што ні купіць, а задарма не возьме. Іх лёс – спекулятыўныя гульні і заняпад. Субсідыі ў эканомікі Беларусі з боку Расіі ў выглядзе зніжаных цэн на энерганосьбіты не вечныя. Афёры з разбаўляльнікамі і растваральнікамі хутка скончацца. Новыя пазыкі пры нерэфармаванай эканоміцы будуць толькі нарошчваць кошты даўгоў і непамерных выплат па іх. Продажы беларускіх тавараў на замежных плацежаздольных рынках – у першую чаргу Расіі і Казахстана, будуць падаць. Неэфектыўнасць нерэфармаванай эканомікі будзе нарастаць.

Усё гэта прывядзе да цяжкага крызісу ў эканоміцы, да зніження і так не вельмі высокага ўзроўню дабрабыту людзей, росту сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і да росту рызыкі дэзарганізацыі соцыўма. Думаю, што зараз Беларусь знаходзіцца на парозе краху існага папулісцкага рэжыму. Наперадзе беларускае грамадства чакаюць сур’ёзныя трансфармацыйныя выпрабаванні на цывілізацыйную слушнасць. Беларускаму народу яшчэ даведзецца даказаць, што ў яго ёсць усведамленне неабходнасці, жыццёвая сіла і воля доўжыць сваю нацыянальную гісторыю.

3.Для грамадства рухаючай сілай яго цывілізацыйнага развіцця з’яўляецца ўзаемадзеянне паміж рэчаіснасцю быцця і ўсведамленнем яе ўдзельнікамі гістарычнага працэса. Соцыякультурная рэчаіснасць (быццё) і праявы яе ўсведамлення ўдзельнікамі ўзаемаабумоўліваць з цягам часу змены адзін у другім. Гэтым самым яны ўдасканаліваюцца.

Галоўная ўмова такога развіцця – свабода мыслення. Мысліць – гэта спасцігаць рэчаіснасць розумам і душой. Гэта вырабляць і прад’яўляць свету прадукты мысліцельнай дзейнасці – веды, разуменні, бачанні. Мысленне аб сацыяльным – гэта сеткавы пазнавальна-кааператыўны працэс. Такое мысленне можа ажыцяўляцца толькі ва ўмовах многамыслення і наяўнасці адпаведнай камунікацыі. Гэта дазваляе выпрацаваць новае разуменне светабыцця ў сувязі з нашымі дзеяннямі, без чаго няма ўдасканальвання рэчаіснасці. Там шлях цывілізацыйнага развіцця грамадства такі – ад рэфлексіўнага мыслення, праз крэатыўнае ўдасканальванне рэальнасці, да новай якасці быцця як выніку кампетэнтнага дзяржаўнага праўлення ў краіне.

Галоўных задач такога кампетэнтнага  праўлення я бачу две. Першая – гэта забеспячэнне матывацыі для такога крэатыўнага пераўтварення рэчаіснасці праз стварэнне і падтрыманне ўмоваў канкурэнцыі паміж арганізаванасцямі дзейнасці і ўмовай пошуку ўзаемаразумення паміж грамадскімі супольнасцямі. Гэта дасць гарантыю для бесперапыннага цывілізацыйнага развіцця грамадства.

Другая – гэта пошук узаемаразумення і з Усходам, і з Захадам, і з ТНК, і з нацыяналістамі, і з рэлігійнымі канфесіямі і г.д. – на аснове прад’яўлення ім пазітыўнай унікальнасці беларускай дзяржаўнасці для задавалнення іх жыццёвых інтарэсаў. Гэта гарантыя глабальна-палітычнай стабільнасці гістарычнага быцця краіны Беларусь.

І апошні тэзіс.

Думаю, што тыя, хто лічаць сябе ядром нацыянальнай ідэі, хто разумее бясспрэчнасць цывілізацыйнай каштоўнасці феномена нацыі, павінны несці гэта разуменне сёння і трансліраваць яго ў будучыню. І рабіцца гэта павінна праз канкрэтныя справы. Як гэта рабілі і робяць духоўныя лідары беларускай нацыі – Пазьняк, Быкаў і іх папярэднікі. Як гэта робяць многія энтузіасты, канкрэтных спраў якіх мы, на жаль, многіх не ведаем, але ж яны ёсць.

Калі мы разумеем, што гэта правільна, дык мы і павінны так рабіць, не зважаючы на тое, што другія так  не робяць і што вынік нашых высілкаў можа быць мізерным. Гэта і будзе вызначаць сумленнасць (маральнасць) нашай жыццёвай пазіцыі.

Іншыя даклады па канферэнцыі:

Религия – идеология – программа

Матрица, патернализм и семья-страна: Антропология белорусской идеологии

Беларусь: случай антимодернистской идеологии

В поисках идеологии, способной сплотить расколотое общество

Беларусь – не проект! Нечаянный успех и неоконченная история синтетического национализма.

К вопросу формирования государственной идеологии и национального государства

Некоторые проблемы национальной идеологии

Основа национальной идеологии — историография Отечества

Беларусь должна быть и должна быть всегда!

Зачем беларусам ещё одна национальная идеология?

Беларуская городская культура как среда формирования беларуской нации

Беларуское «большое пространство» как лекарство от комплекса жертвы

Беларуская нацыя на скрыжаванні праектаў: праблемы, сэнсы і перспектывы

Наш спазніўшыся фашызм

У што вераць беларусы, або карга-культ па-беларуску

Да пытання аб ідэалогіі беларускай дзяржавы

Беларуская ідэя – наш выратавальны круг!

Беларуская мова і нацыянальная ідэалогія

Заходнерусізм як праява расійскай імперскай ідэалогіі ў сучаснай Беларусі

Рэха рамантычнай ідэалогіі ў сучасных грамадска-палітычных працэсах

2 thoughts on “Контуры дзяржаўнай дзейнасці па ўключэнні беларускай нацыі ў глабальны цывілізацыйны працэс

  1. Леванід Акаловіч

    Артыкул спадара Мечыслава Бурака не пярэчыць палажэньням беларускай (літоўскай) нацыянальнай ідэі, а дапаўняе і разьвівае яе. Але на жаль мае шэраг моўных памылак і агрэхаў, які варта рэдакцыі памагчы аўтару выправіць іх як мага хутчэй.
    — не па ўключэнню, а па ўключэнні, на ўключэнне, для ўключэння;
    — не па сёняшняму стану, а на цяперашні стан, на сённяшні стан, на сёння;
    — ня рухаючай сілай, а рухавіком; не пануючаму, а паноўнаму або валадарнаму, існаму (трэнду); не адпавядаючых часу, а адпаведных часу;
    — замест Што тычыцца — Што да ўзрастання…;
    — Не як раз, а якраз;
    — стагоддзя – з дзьвюма літарамі дд;
    — грамадзянаў, рэформаў, працэсу;
    — індывідывуму, соцывуму, феномену;
    — не усясветным, а сусветным;
    — не мысліцельную, а мыслярную;
    — не мысленне аб сацыяльным, а мысліць сацыяльна;
    — не мяркуемымі, а меркаванымі (дзеяннямі), не па дзяржаўнаму кіраванню, а па(водле) дзяржаўнага кіравання;
    — трэба: ідэйных … арыенціраў; зніжЭння, ператварЭння, удасканалЬваюцца;
    — ня зараз, а цяпер Беларусь знаходзіцца…;
    — Афёры з разбаўляльнікамі і растваральнікамі;
    — прашу пісаць з Я ў першым складзе перад націскам часціцу Не як НЯ: ня толькі, ня маем, ня здольныя, ня выжыць. ня тое, ня возьме, ня вечныя, ня робяць, ня вельмі, ня ведаем.
    айцец Леванід Акаловіч, пратаярэй БАПЦ, Бруклін (Нью Ёрк), саборная царква Святога Кірылы Тураўскага

  2. Мчс БУРАК

    Дарагі айцец Леванід! Я рады станоўчаму водзыву. Дзякуй! Памылкі будзем выпраўляць. МБ

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.