Як было заяўлена раней, у студзені 2013 г. ініцыятыўная група распачынае стварэнне Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя В.Ластоўскага.
Першым крокам да стварэння Таварыства стане ўстаноўчы з’езд Менскага таварыства. Устаноўчы з’езд Рэспубліканскага таварыства запланаваны на студзень 2014 г.
Удзел у працы Менскага таварыства адкрыты для ўсіх жадаючых, у тым ліку па-за межамі Менска.
Устаноўчы з’езд Менскага таварыства адбудзецца ў суботу 12 студзеня 2013 г. а 9:45, заканчэнне – 14:30, з перапынкам 30 хвілін на каву/гарбату.
У праграме:
1) прыняцце Статуту грамадства;
2) выбары кіраўніцтва.
3) абмеркаваньне планаў дзейнасці на бліжэйшы год.
Усе ўдзельнікі з’езду атрымаюць першы выпуск зборніка “Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага”.
Ніякіх кампенсацый удзельнікам не прадугледжана, таму аплата транспартных выдаткаў за ўласны кошт.
Арганізатар: Інстытут беларускай гісторыі і культуры
Кантакты: +375-29-355-88-90, +375-29-767-01-34
inbelhist@gmail.com
Шаноўныя ініцыятары стварэньня |Таварыства аматараў беларускай(літоўскай) гісторыі імя Вацлава Ластоўскага!
Прашу Вас лічыць і мяне ўдзельнікам ўстаноўчага зьезду Менскага Таварыства, калі я не пасьпею прыбыць на яго першае паседжаньне, бо я толькі 11.01. вылятаю зь Новага Ёрку ў Менск Літоўскі і прылятаю якраз 12.01.2013 г. Калі ж буду пасьпяваць адразу з аэрапарта Менск-2 патрапіць на Ўстаноўчы сход, то прашу цяпер паведаміць на akalovich@hotmail.com
адрас правядзеньня Ўстаноўчага сходу.
З павагаю і надзеяю на сустрэчу
айцец Леванід Акаловіч, пратаярэй БАПЦ.