Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Да гісторыі перабываньня ўкраінскага батальёну пад камандаваньням Я.Пабягушчага і Р. Шухевіча ў Беларусі і іх кантакты з беларускім нацыянальным рухам.

NahtigalЗнаходжаньня генэрала-харунжага ЎПА Рамана Шухевіча ў Беларусі, дзейнасьць украінскай вайсковай фармацыі пад камандай маёра Яўгена Пабягушчага (намесьнікам якога з восені 1941 па восень 1942 гадоў служыў Р.Шухевіч), а таксама іх кантакты з дзеячамі Беларускага супраціву найбольш таямнічая старонка гісторыі стасункаў беларускага і ўкраінскага рухаў супраціву.

Сёньня існуе шмат артыкулаў ўкраінскіх навукоўцаў, мэмуарнай літаратуры, у якіх распавядаецца аб перадыслякацыі немцамі ўкраінскага легіёну (батальёну) пад камандаваньнем Р. Шухевіча ў Беларусь вясной 1942 г. Але, на жаль, няма грунтоўнага аналізу чаму менавіта гэты ўкраінскі паліцэйскі адзьдзел у складзе нямецкай арміі адзін з першых быў перадыслякаваны ў Беларусь, а таксама не падаецца аналіз тагачаснага становішча ў самой Беларусі.

У дадзеным артыкуле я паспрабую ня толькі прывесьці “голыя” факты, а і прааналізаваць сапраўдныя падставы перакідкі ўкраінскіх ваякаў у Беларусь, дзейнасьць і кантакты камандаваньня. Усё гэта, па майму меркаваньню, дазволіць лепш асьвятліць знаходжаньне ўкраінскага батальёна пад камандай Р. Шухевіча ў Беларусі ды яго наступствы дзеля ўзаемаадносінаў беларускага і ўкраінскага рухаў супраціву ў 1943 – 1950 г.г.

Найбольш распаўсюджаным меркаваньням, якое бачна паміж радкамі амаль кожнае ўкраінскае публікацыі, ёсьць выключна тэза аб жаданьні немцаў закінуць атрад Р. Шухевіча як найдалей ад Украіны. І гэта справядлівы высновак, калі ўлічваць абставіны фармаваньня асабістага складу батальёну ды падзеі ў Львове 30 чырвеня 1941 г., а галоўнае – рэакцыю немцаў на іх. Але забываецца яшчэ адзін факт – дзеля ўкраінцаў—галічан, а менавіта з іх быў сфармаваны 201—й паліцэйскі батальён, Усходняя Беларусь была абсалютна невядомым краем, бо з канца 18—га стагодзьдзя гэтыя землі увесь час перабывалі ў складзе розных дзяржаў: Галічына – у складзе Аўстра—Ўгоршчыны, потым – Польшчы; Усходняя Беларусь – Расеі, потым – СССР. Такім чынам, галіцкія ўкраінцы абсалютна ня ведалі, а ні палітычнай, а ні культурніцкай, а ні рэлігійнай[1] спэцыфікі дадзенага рэгіёну; у іх не было тут аніякіх асабістых альбо палітычных сувязяў. Дзеля іх, ваякаў 201—га батальёну, гэта была чужая зямля і пры гэтым моўна набліжаная. Таму немцы абсалютна лягічна лічылі ўкраінцаў—галічан найлепшым матар’ялам дзеля зьдзяйсьненьня ўласных вайскова—паліцэйскіх акцый ва Ўсходняй Беларусі[2].

Разам з тым, у большасьці ўкраінскіх публікацый аўтары адмаўляюцца вызнаць удзел украінцаў у карніцкіх акцыях і сьцьвярджаць выключна аб “ахоўна—абарончай” задачах 201—га батальёну ў Беларусі. Пры гэтым цалкам ігнаруецца пытаньня: А ці патрэбны быў немцам украінскі батальён дзеля выкананьня падобных (выключна ахоўных) задач вясной 1942 г. у Беларусі?

Як ні дзіўна, нават украінскія дасьледчыкі вызвольнага руху, распавядая аб “беларускім” пэрыядзе дзейнасьці Р.Шухевіча, не спрабуюць навукова прааналізаваць сапраўднае вайскова—палітычнае становішча ва Ўсходняе Беларусі вясной – летам 1942 г. і менавіта вайсковую патрэбу перадыслякацыі батальёну, а паўтараюць новую інтэпрытацыю савецкага міту аб “рэспубліцы—партызанцы”, А менавіта – “батальён змагаўся з  савецкімі партызанамі сьпецгрупаў НКГБ—НКВД—ГРУ ды акружэнцаў”[3]. Пры гэтым практычна адмаўляецца наяўнасьць патрэбнай, дзеля ахоўных і антыпартызанскіх акцый, колькасьці беларускіх вайсковых фармаваньняў у складзе нямецкай арміі, беларускай дапамогавай паліцыі, атрадаў самааховы. Практычна не аналізуецца стаўленьня беларускага насельніцтва да новых нямецкіх акупацыйных уладаў, а менавіта антысавецкі настой пераважнае большасьці жыхароў Беларусі.

Між тым, дзеля рэальнае ацэнкі вайскова—палітычнага становішча ў Беларусі і сапраўдных намераў нямецкага камандаваньня па выкарыстаньню ўкраінскага батальёну, варта зьвярнуцца да артыкула беларускага дасьледчыка Ігара Лялькова “Да пытання аб пранямецкіх і антысавецкіх настроях у БССР перад II сусветнай  вайной”[4]: “З 6 млн. 122,7 тыс. чалавек дарослага насельніцтва БССР на пачатку вайны, у 1941—1942 г., больш–менш актыўны удзел у барацьбе з немцамі прымалі 114 тыс., то бок — каля 1,86%. Іншымі словамі, у першы пэрыяд нямецка–савецкай вайны менш за 2% жыхароў Беларусі выступілі актыўна на баку Саветаў (апроч, натуральна, мабілізаваных у Чырвоную Армію), а больш за 98% з іх адносна лаяльна паставіліся да немцаў. Да канца ліпеня 1944 г., як вынік кардынальных зьменаў у хадзе вайны на карысьць СССР і надзвычай жорсткай акупацыйнай палітыкі немцаў, гэтая прапорцыя прыкметна зьмянілася ў бок павелічэньня падтрымкі верагодных пераможцаў, аднак маштабаў “усенароднай барацьбы” яўна не дасягнула. Пры гэтым асабліва варта падкрэсьліць, што рэальны удзел жыхароў Беларусі ў змаганьні супраць нацыстаў і іхных хаўрусьнікаў быў яшчэ меншым, бо, як вядома, значную частку савецкіх партызанаў (а ў 1941—1942 г., відаць, і большую) складалі вайскоўцы Чырвонай Арміі, што патрапілі ў акружэньне або з беглі з палону, а таксама дывэрсанты, закінутыя з–за лініі фронту. Адначасна, хоць колькасьць беларусаў, якія актыўна супрацоўнічалі з новымі акупантамі вылічыць даволі цяжка, але заслугоўвае увагі той факт, што ужо увесну 1944 г., калі вяртаньне Савецкай улады выглядала непазьбежным, на прызыўныя пункты Беларускай краёвай абароны з явілася ад 40 да 50 тыс. жыхароў Генэральнай акругі Беларусь[5] (тэрыторыя якой складала толькі 1/3 БССРаўскай), а ў шэрагах Саюзу беларускай моладзі (дзейнічаў на той самай тэрыторыі) паводле некаторых дадзеных налічвалася да 100 тыс. юнакоў і дзяўчат.” [6] Пры гэтым колькасьць савецкіх партызанаў[7], разам з сьпецгрупамі НКВД і ГРУ ЧА ў Беларусі[8], на канец 1941 г. складала каля 5 тысяч чалавек[9]. Наўрадцы зімой і вясной, у найбольш неспрыяльны дзеля партызанскай барацьбы пэрыяд, колькасьць партызанаў значна павялічылася.

Raman Shuhevich

Раман Шухевіч

Савецкаму падпольлю і партызанцы ў Беларусі супрацьстаялі ня толькі немцы (як гэта вынікае з большасьці ўкраінскіх і расейскіх публікацый). Беларусы мелі досыць добра арганізаваны нацыянальны рух[10], які ад лета 1941 г. пераняў цывільнае кіраваньня і ва Ўсходняй Беларусі. Так, бургамістрам Віцебска (менавіта ў гэтай вобласьці дзейнічаў Украінскі легіён Р. Шухевіча) з лета 1941 г. быў адзін з кіраўнікоў падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі Ўсевалад Родзька. Была сфармавана беларуская дапамогавая паліцыя, а таксама беларускія атрады самааховы. Па дадзеным выведкі НКВД, на ліпень 1942 г., у розных узброеных фармаваньнях “немецко—фашистских оккупантов” у Віцебскай вобласьці служыла каля 3000 тысяч “предателей родины из числа местных жителей”[11]. Толькі ў г. Барысаве, дзе таксама дыслякавалася частка 201—га ўкраінскага паліцэйскага батальёну, у траўні 1942 г. пад камандай Язэпа Казакевіча налічвалася ня меньш 140 добра ўзброяных беларускіх ваяка, а колькасьць рэзэрвістаў[12] складала каля 450 чалавек[13]. Відавочна, што К. Буднік на допыце істотна зьменшыў колькасны склад беларускай дапаможнае паліцыі г. Барысава і Барысаўскага раёна (цалкам магчыма – па патрабаваньню сьледчага), бо навуковы супрацоўнік Барысаўскага аб’яднага музэя В. Раховіч ў сваёй працы сьцьвярджае: “Служба аховы парадку на раёне ўжо ў сярэдзіне 1942 года налічвала каля 1000 чалавек, у горадзе Барысаве было тады крыху больш за 400 паліцаяў.”[14] Да гэтых лічбаў трэба дадаць і паўлегальныя беларускія ўзброеныя атрады ў вёсках, якія абаранялі насельніцтва, як ад савецкіх партызанаў, так і нямецкіх рэквізыцыйных камандаў, а таксама беларусаў — прадстаўнікоў нямецкай цывільнай адміністрацыі. Нават расейскія дасьледчыкі, распавядаючы аб рэалізацыі Ф. Кушалям пляну легалізацыі самаахоўнікаў і стварэньня адзінага “Корпуса Беларускай Самааховы” летам 1942 г., называюць лічбу легалізаваўшыхся беларускіх атрадаў — каля 15.000 ваякаў (20 батальёнаў)[15]. Відавочна, з агляду на нямецкую палітыку і падрыхтоўку БНП узброенага змаганьня на два фронты, далёка ня ўсе “самаахоўнікі” вырашылі легалізавацца. Адзін з удзельнікаў Беларускага супраціву, а на вясну—лета 1942 г. супрацоўнік абвэру, ацэньвае патэнцыйныя беларускія нацыянальныя сілы ў Віцебскай вобласьці як найменьш 15 тысяч ваякаў[16]. Вялікія беларускія фармацыі былі ў той час Бранскай вобласьці (каля 10.000 чалавек) і Смаленскай (каля 5.000 чалавек)[17]. Варта дадаць, што ўсе гэтыя людзі прайшлі вайсковую падрыхтоўку; сярод іх было шмат былых салдатаў, сяржантаў і афіцэраў Чырвонай Арміі[18]; яны цудоўна ведалі мясцовасьць і людзей.

Беларускія вайсковыя фармаваньня, улічваючы пераважна антысавецкія настроі мясцовага насельніцтва і ўласную колькасьць, пры падтрымцы немцаў, досыць пасьпяхова змагаліся супраць “савецкіх партызанаў”. Так, былы афіцэр беларускай паліцыі Кавалеўскі Пётр Людвігавіч у сваіх паказаньня сьледчаму МГБ распавядае аб асабістым удзеле ў 14 апэрацыях супраць групаў НКВД, ГРУ і савецкіх акружэнцаў зімой 1941—1942 г.г. Усе яны праводзіліся пераважна сіламі беларускіх вайсковых фармацый і скончыліся пасьпяхова[19].

Пасьпяховасьць барацьбы нацыянальных беларускіх фармаваньняў з пакінутымі пры адыходзе і закінутымі па—за лініі фронту савецкімі партызанскімі групамі не адмаўляла і савецкая гістарыяграфія. Так, у кнізе “Партизанские формирования в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг.”, адзначаецца, што ад другой паловы 1941 г. на акупаваную немцамі тэрыторыю Беларусі было накіравана 437 савецкіх партызанскіх атрадаў. Нават калі ўлічваць, што ўсе яны былі малаколькасныя (ад 20 да 30 байцоў)[20], іх першасная колькасьць складала ад 8700 да 13100 чалавек. Але да пачатку 1942 г. атрадаў засталося толькі 50[21], а агульная колькасьць савецкіх партызанаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі (БССР) вясной 1942 г. налічвала, паводле тых жа савецкіх крыніцаў, “каля 4000 байцоў”[22]. Наўрадцы немцы, ня ведаючы мясцовыя лясы і балоты, без дапамогі мясцовага насельніцтва здолелі б дзейнічаць настолькі пасьпяхова.

Менавіта з дапамогай мясцовага насельніцтва, немцы, да пачатку 1942 г., практычна ліквідавалі ў Беларусі і савецкае падпольля, сфармаванае з мясцовых камуністаў і савецкіх актывістаў.

З рэшты, на тэрыторыі Усходняй Беларусі (Віцебск і Барысаў) дысьлякаваліся вучэбныя лягеры абвэру, з агульнай колькасьцю навучэнцаў каля 900 чалавек[23], а ў самім Лепеле з пачатку вясны 1942 г. стала дыслякаваўся адмысловы вучэбны антыпартызанскі аддзел таго ж абвэру (9 айнзайцкаманды, айнзайцгрупы Б) у колькасьці ня меней 50—70 курсантаў. Пры гэтым варта адзначыць, што пераважная большасьць з іх рэкрутавалася з ліку мясцовага насельніцтва, а камандзірамі і інструктарамі былі былыя вайскоўцы І і ІІ “Беларускага штурмавога зьвязу”. Гэтыя фармаваньня практычна аналягічныя ўкраінскім батальёнам “Нахтігаль” і “Роланд”. Абодва вучэбныя лягеры абвэру і лепельскі вучэбны аддзел былі папаўненныя лепшымі ваякамі Беларускай самааховы, атрымаўшымі баявы вопыт у час беларуска—ўкраінскай апэрацыі на Палесьсі ў ліпені – кастрычніку 1941 г.[24]

А зараз прааналізуем: што ўяўляў сабой украінскі 201—й паліцэйскі батальён у якасьці васковай сілы.

Калі грунтавацца на ўспамінах Р. Ільныцкага, у лютым 1941 г. немцы пагодзіліся падрыхтаваць 700 украінскіх ваякаў[25], але сучасны ўкраінскі дасьледчык І. Патрыляк удакладняе – 800 ваякаў і дадае, што санкцыю на фармаваньня Ўкраінскага легіёну даў непасрэдна кіраўнік Абвэру адмірал В. Канарыс 25 лютага 1941 г.[26] А расейскі дасьледчык С. Драбязка падае толькі колькасьць ваякаў батальёну “Нахтігаль” – 300 чалавек[27].

Украінскія легіёны распачаў баявыя дзеяньні 22 чэрвеня 1941 г. Пры гэтым, як сьведчыць кадравы супрацоўнік Абвэру Оскар Райле, “У баях пад Львовам і за яго ўкраінскія ваякі выявілі ўзорную мужнасьць і адвагу”[28]. Відавочна, што ў баявых апэрацыях легіён мусіў панесьці страты. Але немцы, з агляду на падзеі 30 чэрвеня 1941 г. у Львове, практычна не далі папоўніць легіён добраахвотнікамі[29] і “да 9 ліпеня 1941 г. апошні аддзел ДУН пакінуў Львоў.”[30]

Паводле дасьледаваньня І. Патрыляка, 13 ліпеня 1941 г. Украінскі легіён апынуўся на былой мяжы Польшчы і СССР прад знакамітай “лініяй Сталіна” і да 20 ліпеня 1941 г. браў удзел у баях. Пры гэтым “Нямецкае камандаваньня адзначыла адвагу, якую выявілі ўкраінцы ў баях за ўмацаваныя пазыцыі чырвоных у Браславі і Вініцы.”[31] Улічвая асаблівасьці франтавога наступальнага бою, страты ўкраінцаў мусілі быць адчувальныя. Пасьля вываду на адпачынак (пасьля 20 ліпеня), Шухевіч даведваецца аб арышце Бандэры і Стэцко. Пачынаюцца канфлікты з нямецкім камандаваньнем і аб папаўненьні легіёну ніхто не ўзгадваў. А 13 жніўня легіён пешым маршам быў перадыслякаваны ў Жмэрінку, а адтуль – цягніком у Кракаў[32].

Фармаваньня 201—га паліцэйскага ўкраінскага батальёну на базе Ўкраінскага легіёну, распачалося 25 лістапада і скончылася 1 сьнежня 1941 г. Як сьведчаць украінскія дасьледчыкі, “15 чалавек адмовіліся працягнуць службу…”[33]. Камандзір батальёну маёр Я. Пабягушчы падае дакладны колькасны склад батальёну на канец падпісаньня кантракту – 650 байцоў і камандзіраў[34]. Пры гэтым ён адзначае, што камандзіры і салдаты батальёну не мелі адмысловай падрыхтоўкі дзеля барацьбы з дывэрсійнымі групамі[35].

З вайсковай кропкі гледжаньня, улічваючы тагачасную колькасьць беларускіх вайсковых фармацыяў пад нямецкім кантролем, перакідка ў Віцебскую вобласьць украінскага батальёну агульнай колькасьцю 650 чалавек выключна дзеля “аховы мастоў і нямецкае адміністрацыі” ня мела сэнсу. Падобную колькасьць беларускіх жаўнераў немцы, пры жаданьні, лёгка здолелі б набраць з мясцовага насельніцтва, альбо – залучыць адну з  наяўных беларускіх вайсковых фармацый[36].

Разам з тым, ужо да канца лета 1941 г. усім робіцца зразумелым, што немцы не прынесьлі жаданага вызваленьня. У верасьні 1941 г. стала вядома пра падзел Беларусі нямецкімі акупантамі на некалькі частак, а перамогі немцаў на ўсходнім фронце значна зьмянілі іх адносіны да супрацоўніцтва з  беларускім нацыянальным рухам. Ужо не было гаворкі пра стварэньне беларускай дзяржавы пад пратэктаратам Нямеччыны, колькасьць легальных узброяных беларускіх фармацыяў была значна абмежаваная, зьмяніліся адносіны і да цывільнага беларускага насельніцтва. Пачаліся рэквізыцыі жывёлы, цёплых рэчаў (т.зв. “зімовая дапамога”), прымусовыя наборы на працу ў Германію. Да таго ж немцы не жадалі ўліваць правакацыйны характар акцый савецкіх сьпецгрупаў (які адзначаюць і ўкраінскія дасьледчыкі[37]) і ўскладалі адказнасьць за дывэрсіі на мясцовае насельніцтва. Так, за кожную зьдзейсьненую савецкімі сьпецгрупамі дывэрсію, немцамі зьнішчаліся закладнікі з ліку мясцовых жыхароў.

Ад пачатку зімы, дзеля папаўненьня запасаў харчоў і амуніцыі, адпачынку, савецкія спэцгрупы ўсё часьцей заходзілі ў беларускія вёскі ды пад пагрозай зброі прымушалі вяскоўцаў дапамагаць ім. За гэта немцы, таксама без уліку абставінаў, прагнулі зьнішчаць маёмасьць вяскоўцаў, арыштоўвалі і каралі “падпольшчыкаў”.

Супраць падобнай нямецкай палітыкі мужна выступалі прадстаўнікі беларускае цывільнае адміністрацыі, а беларускія вайсковыя і паліцэйскія фармаваньня адмаўляліся выконваць жорсткія і неабгрунтаваныя загады немцаў. Тая ж беларуская паліцыя неаднойчы супрацьдзеяла нямецкім рэквізыцыям, неабгрунтаваным карніцкім акцыям. Так, у лютым 1942 г., каля в. Камяні Віцебскай вобл. савецкай сьпецгрупай НКВД была падарвана і абстраляная нямецкая вайсковая калёна. Немцы адразу загадалі ўзяць у закладнікі 50 вяскоўцаў і абвясьцілі, што “в случае, если виновные не будут выявлены, всех их растреляют”[38]. Атрад беларускіх паліцыянтаў не толькі адмовіўся выконваць злачынны загад, а нават выступіў на абарону вяскоўцаў. Немцы былі вымушаны адмяніць загад, а беларускія жаўнеры правялі самастойную супрацьпартызанскую акцыю, у выніку якой зьнішчылі “партизанскую группу в количестве 17 человек.”[39] Дарэчы, гэтая пасьпяховая анціпартызанская апэрацыя беларускіх паліцэйскіх фармацый не выпадковасьць, бо “В начале 1942 года партизанское движение Белоруссии в основном представляли, во—первых, окруженцы и бывшие военнопленные, во—вторых, диверсионные группы НКВД вроде Заслоновской, и, в—третьих, группы разведуправления Генштаба типа Линьковской, заброшенной поначалу в соседний с Лепельским Чашниковский район. Местное население пошло в лес, начиная со второй половины 1942 года, а массовый характер это приняло в 1943 году.”[40]

Гэту ж інфармацыю падцьвэрджывае  ў сваіх паказаньнях сьледчаму МГБ, былы беларускі паліцыянт Аленін Павал Акімавіч: “К зиме 1941 г. мы полностью поарестовывали всех коммунистов… и им сочувствующих в Борисове и районе. … А вот когда немцы попытались задействовать нас для ареста нормальной белорусской молодежи для вывоза в Германию, мы отказались и немецкая акция провалилась. … Тоже самое было и с немецкими реквизициями – мы их саботировали.”[41]

Прыведзеныя вышей факты не выключэньня, а зьяўляюцца сыстэмнымі. Беларускія нацыянальныя структуры ад восені 1941 да лета 1942 г. зарэгістравалі больш за 150 выпадкаў адмоваў альбо супрацьдзеяў беларускіх узброеных аддзелаў выконваць загады немцаў, якія датычыліся без падстаўных рэпрэсіяў супраць цывільнага беларускага насельніцтва, перашкаджалі гвалтоўным і бязьлітаснымі рэквізыцыям прадуктаў, вопраткі, царкоўных рэчаў[42].

Такім чынам, па майму меркаваньню, увод немцамі ў Беларусь украінскага ўзброенага аддзела (як і аддзелаў літоўскіх, латышскіх ды расейскіх) быў патрэбны найперш дзеля ажыцьцяўленьня ды падтрымкі жорскай акупацыйнай палітыкі: правядзеньні карніцкіх акцый і рэквізыцый.

У падобных абставінах канфлікт паміж вайсковымі і палітычнымі фармаваньнямі Беларускага нацыянальнага супраціву (як легальнымі, так і нелегальнымі), прагнуўшымі спыніць нямецкія карніцкія акцыі супраць мясцовага насельніцтва, і ўкраінцамі, якіх немцы прагнулі залучыць да карніцкіх акцый, быў непазьбежны. Апошняе таксама адпавядала плянам немцаў, сур’ёзна занепакоеных супрацай беларускіх і ўкраінскіх вызвольных рухаў на Палесьсі ў ліпені—кастрычніку 1941 г.[43] У падцьверджаньне гіпотэзы аб плянах немцаў выкарыстаць украінцаў дзеля карніцкіх апэрацый і гэтым пасварыць нацыянальна—вызваленчыя рухі нашых народаў кажа і наступны факт: афіцэры і жаўнеры ўкраінскага батальёну толькі ў цягніку даведаліся, што іх вязуць у Беларусь[44].

Нямецкую правакацыю і яе небясьпеку дзеля будучага агульнага (беларуска-ўкраінскага) нацыянальна—вызваленчага фронту добра разумеў ідыёляг і палітычны кіраўнік беларускага супраціву ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі.

Група кс.В. Гадлеўскага ўжо ад восені 1941 г. выступала за стварэньне “збройнага беларускага нацыянальнага супраціву”, які б змагаўся на два фронты: і супраць немцаў, і супраць бальшавікоў. Кс. В. Гадлеўскі падкрэсьліваў, што “як сумленны беларус, ён ня можа спакойна глядзець на масавыя рэпрэсіі немцаў над мірным беларускім насельніцтвам”. Ім быў распрацоўваўся плян падрыхтоўкі да “масавага беларускага паўстаньня”, а таксама магчымасьць стварэньня “часовага блёку” з  іншымі антысавецкімі і антынацыскімі арганізацыямі, нацыянальна—вызваленчымі рухамі суседзяў: украінцаў, літоўцаў, палякаў. Ксёндз В. Гадлеўскі плянаваў, што пераход на нелегальнае становішча беларускага вызвольнага руху павінен адбыцца вясной 1943 г.[45]

Дзеля супрацьдзеі нямецкаму пляну па выкарыстаньню сьвядомых украінцаў у якасьці карнікаў, В. Гадлеўскі вырашыў сустрэцца з намесьнікам камандзіра 201—га батальёну Р. Шухевічам.

Алесь Пушкін. Партрэт Усевалада Родзькі.

Алесь Пушкін. Партрэт Усевалада Родзькі.

Выбар беларускімі патрыётамі ў якасьці партнэра дзеля перамоваў менавіта Р. Шухевіча быў далёка не выпадковы. Р. Шухевіч і Ўс. Родзька кантактавалі ў 1940 г., калі апошні ўзначаліў філію варшаўскага Беларускага камітэта ў Кракаве[46] і ўпершыню ўвайшоў у кантакт з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў (АЎН(б)). Цалкам магчыма, што і В. Гадлеўскі сустракаўся з  Шухевічам у 1940 г. Адзін з беларускіх вэтэранаў сьведчыць: “У канцы лета альбо пачатку восені 1940 г. Гадлеўскі асабіста езьдзіў у Кракаў. Фармальна – дзеля інсьпэкцыі тамтэйшай філіі (Варшаўскага Беларускага камітэту— С.Г.), а рэальна вёў нейкія прыватныя перамовы з кіраўнікамі вайсковых адзінак АЎН”.[47] Аб кантактах АЎН(б) з групай кс. Гадлеўскага і ўласным удзеле ў перамовах з беларускай падпольнай арганізацыяй у 1940 г. сьведчыў і Васіль Кук[48].

Больш таго, кс. Вінцэнт Гадлеўскі ад 1917 г. добра ведаў і мітрапаліта Андрэя Шэптыцкага, які ня толькі дабраславіў стварэньня “Нахцігалю” і “Роланда”, а і прызначыў туды капэляна. Але да гэтай тэмы мы яшчэ павернемся.

Вінцэнт Гадлеўскі

Вінцэнт Гадлеўскі

Мэмуары ўкраінскіх удзельнікаў падзеяў, а менавіта на іх базуюцца сучасныя дасьледчыкі жыцьця Р.Шухевіча, аб гэтым факце маўчаць. І гэта зразумела, бо сустрэча была занадта важнае і небясьпечнае дзеля абодвух бакоў, таму кансьпірацыя была больш чым сур’ёзнай. Я схіляюся да думкі, што з украінскага ды беларускага боку ў сустрэчу было ўтаямнічана толькі некалькі асобаў. з украінскага боку гэта, па майму меркаваньню, былі камандзіры батальёну: Р. Шухевіч і Я. Пабягушчы, але хутчэй за ўсё – толькі Р.Шухевіч.

Яшчэ ў час працы над кнігай “Беларускі супраціў” мы з  Сяргеем Яршом мелі сьведчаньня некалькіх удзельнікаў беларускага супраціву аб сустрэчы кс.В. Гадлеўскага і Р. Шухевіча вясной 1942 г. у Менску [49]. Гэтая сустрэча сапраўды адбылася вечарам 23 сакавіка на кансьпіратыўнай кватэры недалёка ад чыгуначнага вакзалу. Як сьведчаць пазьнейшыя дакумэнты савецкай выведкі, перамовы вяліся аб вывадзе ўкраінскага батальёну з Беларусі [50]. Верагодней за ўсё, а.Гадлеўскі паведаміў Р. Шухевічу становішча ў Віцебскай вобласьці і распавёў аб ролі, якую немцы рыхтавалі ўкраінцам. На жаль, па сьведчаньню беларускага ветэрана, перамовы вынікаў не далі. Хутчэй за ўсё, Р. Шухевіч на той час ня меў рэальнай магчымасьці адгукнуцца на прапанову В.Гадлеўскага па вываду батальёна з Беларусі. Падобную думку выказвае і вядомы ўкраінскі дасьледчык вызвальнага руху Ул. Вятровіч : “Чому Шухевич відразу не кинув виклик німцям, перейшовши в антинімецьке підпілля, а ще цілий рік прослужив у них? Тому, що жодних шансів зробити це не було, тому що він як командир відповідав за життя сотень своїх вояків, непокора яких в той момент однозначно означала б смерть.” [51] Менавіта таму, падпарадкаваўшысь нямецкаму загаду, 24—25 сакавіка 201—шы паліцэйскі батальён паехаў на месца дыслякацыі.

Пасьля прыезду ў Віцебскую вобласьць, украінскі батальён быў раскіданы па розным гарадам, мястэчкам і вёскам: Лепель, Байчакава, Камяні, Бароўка (штаб “курэня”), Барысаве, Вяліўшчыне, Бажанковічах і в. Варонеж на беразе р. Нёман [52].

Pabiagushchy

Яўген Пабягушчы

Насуперак сьцьверджаньням шматлікіх прасавецкіх гісторыкаў, украінцы з батальёну Я. Пабягушчага не сутыкнуліся з падтрымкай “савецкіх партызанаў” і наогул савецкай улады мясцовым беларускім насельніцтвам. Але і да немцаў вясной 1942 г. адносіны зьмяніліся ў горшы бок. Сам Я. Пабягушчы так сьведчыць аб настроях мясцовага насельніцтва вясной–летам 1942 г. “Ми ждали на визволителів, як на рідних братів. Ми тішилися, що німецька армія вигнала большевиків з Білорусі. Ми вітали німецьких вовків хлібом і сіллю, як це є звичай і в Україні. Та ми побачили, що полоненим (котрі поволі чи поневолі мусіли бути совєтськими вояками) не вільно було навіть напитися води, не говорячи вже про людське харчування. Ми бачили, як “зондерфюрери” є панами життя і смерти наших дівчат. Як котрась із них не погодилася йти до ліжка з таким нацистом, то зразу ж її арештували, а що діялося в тих в’язницях, — годі розказати. Годі ж тоді помагати такій армії, що несе нам поневолення ще гірше, як большевицьке. Наші молоді чоловіки голосяться до боротьби проти большевиків, а їх наганяють додому. Наші батьки чи брати—полонені варять зупу в таборах із гілля шпилькових дерев і вмирають лютою голодовою смертю. Ми обложені різними непосильними контиґентами, незважаючи на те, що наша земля вбога”[53].

Па ўспамінах украінцаў, немцы адразу прымусілі іх штодзённа прачэсваць лясы дзеля змаганьня з савецкай партызанкай, а таксама ахоўваць “нямецкую адміністрацыю”[54]. Да гэтых дзеяў камандзір батальёну Я. Пабягушчы дадае – “і обшуки сіл.”[55] Аб тым, што напраўду хавалася пад гэтымі заданьнямі, мэмуары не распавядаюць.

Як мы ўжо адзначалі вышэй, у розных беларускіх вайсковых фармацыях на Віцебшчыне служыла каля 12 тысяч чалавек. Безумоўна – падобнай колькасьці хапала каб зьдзяйсьняць супрацьпартызанскія апэрацыі, а тым больш абараніць на месцах, асабліва ў буйных вёсках і мястэчках, цывільную беларускую і нешматлікую нямецкую адміністрацыю. Тым больш, што месцы дысьлякацыі 201—га батальёну цалкам адпавядае месцам дысьлякацыі досыць буйных беларускіх паліцэйскіх ды іншых вайсковых фармацыяў. А вобшукі беларускіх вёсак, пры агульным антысавецкім настроі мясцовага насельніцтва і супрацы з ўкраінскай фармацыяй у антыпартызанскай барацьбе [56], наогул выглядае досыць дзіўна.

Дык супраць каго змагаліся і каго абаранялі ўкраінцы?

Тут, на нашу думку, варта павярнуцца да працы ўкраінскага дасьледчыка І. Патрыляка “Дзейнасьць Рамана Шухевіча ў Украінскім легіёне (1941—1943)”. Паважаны ўкраінскі аўтар адзначае, што “тактыка штодзённага “прачэсваньня” лясоў не прыносіла патрэбнага выніку, але прыносіла балючыя страты і зьнясіленьне ўкраінскім аддзелам. Прасьледуючы партызанаў на незнаёмай тэрыторыі, салдаты патраплялі ў засады ворага, падрываліся на мінах, або гінулі ў непралазных беларускіх балотах.” [57]

Але Я. Пабягушчы сьцьверджывае: “Дуже великих боїв з партизанами не було. … Лише в декількох місцях тривали довші бої з великими партизанськими з’єднаннями, що намагалися нас окружити й розгромити” і дадае, што першы значны бой з партызанамі адбыўся толькі 16 чырвеня 1942 г. [58] Пры гэтым успаміны Я. Пабягушнага вельмі каштоўны тым, што, у адрозьненьні ад іншых украінскіх аўтараў, ён падае дакладнае вызначэньня кожнай баявой групы (як свайго боку, так і боку ворага).

Такім чынам, калі абапірацца на ўкраінскіх дасьледчыкаў, супрацьпартызанскія акцыі ўкраінскага легіёну Я. Пабягушнага і Р. Шухевіча былі не вельмі пасьпяховыя. Але ж беларускі вайсковы і палітычны дзеяч Дз. Касмовіч, апісваючы паездку ў Віцебск (канец ліпеня 1942 г), піша аб тым, што “Руднянскія і Лёзненскія лясы, якія, яшчэ так нядаўна, былі запоўненыя бандамі арганізованымі маскоўскім дэсантам”[59]. Яны таксама “запазналіся з жыцьцём гэтай (Віцебскай—С.Г.) Акругі”[60]. Значыцца ад вясны 1942 г. да ліпеня 1942 г. барацьба з савецкай партызанкай (групамі НКВД і ГРУ) была на Віцебшчыне, прынамсі ў раёне Віцебск—Лепель—Бароўка, досыць пасьпяховай. Апошні факт вызнаюць і савецкія дасьледчыкі, у прыватнасьці Ўл. Пятніцкі піша аб трохкутніку Ўшачы—Лепель—Белянковічы як аб “нямецкім умацаваным раёне” і адсутнасьці там сталых савецкіх партызанскіх групаў (на верасень 1942 г.)[61]. Паколькі пасьпяховыя супрацьпартызанскія акцыі ў гэтым раёне немцы ўласнымі сіламі не праводзілі (недастатковая колькасьць нямецкіх жаўнераў і няведаньня мясцовасьці), украінцы таксама гэтым не займаліся, значыцца пасьпяховую барацьбу з савецкімі партызанамі (сьпецгрупамі НКВД і ГРУ, акружэнцамі) вялі менавіта беларускія ўзброеныя фармаваньня.

Паўстае слушнае першае пытаньне: Навошта немцам, маючы досыць буйныя беларускія вайсковыя і паліцэйскія адзьдзелы з мясцовых жыхароў, выдатна ведаючых мясцовасьць і да гэтуль пасьпяхова змагаўшыхся з савецкай партызанкай, выкарыстоўваць дзеля бязглуздага прачёсваньня лясоў ўкраінцаў? Ды і балот у Віцебскай вобласьці амаль няма, тым больш “непралазных”. Тут украінскі аўтар (альбо крыніца ягоных сьцьверджаньняў)  відавочна выяўляе няведаньня геаграфіі Беларусі. Віцебшчына – гэта край пагоркаў, лясоў і вазёраў. У раёне Лепеля і Бароўкі балот наогул няма, там сасновы  лес і вялікія лясныя азёры

Адказ на пытаньня знаходзім у сьведчаньні Ганны П., у 1941 – 1944 г.г. жыхаркі в. Бароўка Лепельскага р—на Віцебскай вобл.: “Ад пачатку зімы 1941 г. немцы пачалі рэквізыцыю цёплай вопраткі і прадуктаў. Нашы [беларускія] паліцыянты гэтыя спробы байкатавалі, а немцы бяз іх нічога няздольны былі зрабіць. Потым парабілі схованкі ў лясах, а нашы мужчыны [паліцыя і самаахова] іх ахоўвалі ад немцаў і лясных бандытаў [савецкіх партызанаў]. Нават міны ставілі, без іх [мужчынаў] ніхто туды [у схованкі] патрапіць ня мог. … У красавіку зьявіліся ўкраінцы і пачалі дапамагаць немцам [у рэквізыцыях і пошуку схованак]. Але лесу нашага яны ня ведалі і амаль нічога знайсьці не маглі, нават некаторыя падарваліся там. … Пры сваіх пошуках яны [ўкраінцы] мелі сутычкі з нашымі вясковымі хлопцамі з паліцыі, а пераважна з самааховы”[62]

Спадарыня Ганна не адзінокая ў сваіх успамінах. Падобны прыклад вясковай “абароны ад усіх” у той—жа Віцебскай вобл. прыводзіць і расейскі дасьледчык Б. Сакалоў: “Некаторым групам мясцовых жыхароў атрымоўвалася дамагчыся прызнаньні уласнай аўтаноміі пры умове выплаты фіксаванага натуральнага падатку і недапушчэньня на сваю тэрыторыю савецкіх партызан. Напрыклад, жыхары некалькіх вёсак рускіх старавераў пад Полацкам, якія правадырнічаюцца нейкім Зуевым, разьбілі пасланы немцамі карны атрад, пасьля чаго акупацыйная улада прызнала своеасаблівую “рэспубліку старавераў” з цэнтрам у вёсцы Саскоркі.”[63]

З рэшты і самі ўкраінцы не адмаўляюць свайго ўдзелу ў рэквізацыйных акцыях немцаў і ўласныя страты ад баёў з беларускай самааховай: “Зьмяншэньню стратаў сярод украінскіх ваякаў легіёну спрыяла таксама адмова Р.Шухевіча і Я. Пабягушнага браць ўдзел у нямецкіх акцыях рэквізыцыі прадуктаў у беларускага насельніцтва.”[64] Але гэтая “адмова” была зроблена не адразу пасьля перакідкі легіёну ў раён дыслякацыі, а толькі ў другой палове ліпеня – пачатку жніўня 1942 г. Бо “ўкраінцы пачалі спыняць сваё рабаваньня нашых [беларускіх] вяскоўцаў ўжо пасьля праваслаўнага сьвята Пятра і Паўла[65].”[66]

Бясспрэчна – ўдзел Украінскага легіёну ў рэквізыцыйных акцыях справаджваўся і арыштамі беларускага вясковага насельніцтва, сяброў самааховы і г.д. З наяўнасьцю палонных і арыштаваных пагоджываюцца і ўкраінскія дасьледчыкі[67]. Маюцца сьведчаньня і аб шэрагу выпадкаў расстрэлаў украінцамі ўдзельнікаў беларускай самааховы ў Лепельскім раёне[68]. Дзеля справядлівасьці адзначым: усе гэтыя людзі былі захоплены са зброяй у руках, але ў сваёй пераважнай большасьці савецкімі партызанамі не зьяўляліся.

Такім чынам, на маю думку, падцьверджваецца гіпотэза аб пераважным выкарыстаньні немцамі Ўкраінскага легіёну дзеля выкананьня рэпрэсіўна—кантрыбуцыйных задач. Але не было і буйных карніцкіх акцыяў супраць мірнага мясцовага насельніцтва (паленьня вёсак, забойства жанчын і дзяцей ды іншых падобных злачынстваў). Тут абаронцы “савецка—расейкіх інтарэсаў” спрабуюць прыпісаць Украінскаму легіёну Я. Пабягушчага карніцкія акцыі зьдзейсьненыя 57, 61—м (ім. Багуна) і 62—м (ім. Тараса Шаўчэнка) украінскімі паліцэйскімі батальёнамі, што пазьней таксама дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі[69].

Перабываньня і дзейнасьць украінскага легіёну ў Віцебскай вобласьці немінуча мусіла прывесьці да кантактаў з прадстаўнікамі беларускага актыву. Тым больш, што бурмістрам Віцебска зьяўляўся сябра ЦК БНП Усевалад Родзька. Апошні, як мы ўжо адзначалі вышэй, пазнаёміўся з Р. Шухевічам яшчэ ў 1940 г. Але чамусьці ва ўкраінскай і беларускай мэмуарнай літаратуры практычна няма згадак аб падобных кантактах. Магчыма, што яны ёсьць у паказаньнях Ус. Родзькі, якія ён даў у Менскай турме МГБ і якія да сёньня цалкам не апублікаваны.

Разам з тым, у адной з публікацый аб Р. Шухевічу чытаем: “Шматлікіх патрыётаў—дзяржаўнікаў Беларусі ўкраінскім легіянэрам удалося выратаваць і ад гэстапаўцаў, і ад эмгэбістаў, што дзеялі пад выглядам бальшавіцкіх партызанаў. Вядомы шэраг выпадкаў, калі такіх людзей даводзілася вызваляць у цяжкіх баях альбо ўтрымліваць іх пад уласнай вайсковай абаронай”[70].

Сьведчаньня ўкраінскага вэтэрана ў пэўнай меры сэнсацыйнае. Нават з палітычнага пункту гледжаньня, падобны факт супрацы ў 1942 г. мусіў знайсьці шырокае адлюстраваньня ў беларускім эміграцыйным паваенным друку. Але чамусьці ніводны эміграцыйны беларускі мэмуарыст альбо гісторык не ўзгадвае супрацу ўкраінцаў з 201—га паліцэйскага батальёну і беларускага актыву ў 1942 г., а тым больш выратаваньня ўкраінцамі беларускіх патрыётаў. Нават вядомы беларускі дзеяч ваеннага і паваеннага часу Дзьмітры Касмовіч[71], што меў сяброўскія адносіны ды супрацу з украінскай палітычнай дзяячкай Славай Стэцко[72], не ўзгадвае падобнага факту. Не ўзгадваў падобнага факту і сын Р.Шухевіча – Юры Шухевіч, калі летам 1989 г. распавядаў невялікай беларускай дэлегацыі аб адносінах Украінскага і Беларускага вызваленчых рухаў. Пры гэтым ён ня толькі акцэнтаваўся на “Канфэрэнцыі паняволеных народаў СССР”, а і не прыхоўваў вайсковых сутычак “беларускіх і ўкраінскіх нацыянальных партызанак на Палесьсі у 1943, 1945 і 1947 г.г.”[73]. І, што асабліва істотна, факт супрацы Беларускага нацыянальнага актыву і Ўкраінскага лёгіёну не ўзгадвае ў інтэрвью часопісу “Беларускі рэзыстанс” В.Кук[74]. Гэта пры там, што ў часе інтэрвью вышэй ўзгаданая інфармацыя ўжо была надрукавана ў розных формах некалькімі ўкраінскім выданьнямі. Цалкам магчыма, што дадзенае сьцьверджаньня П. Дужага ёсьць пераказам сьведчаньня камандзіра легіёну Я. Пабягушчага: “У часі … прочісування терену ми напали однієї ночі на партизанський табір у лісі. Заскочили ми їх так несподівано, що вони залишили в живих захоплених білоруських патріотів і не вспіли їх помордувати. Залишили також медикаменти та багато амуніції.”[75]

Разам з тым, у адным розныя ўкраінскія аўтары правы – кантакты паміж Беларускім незалежніцкім актывам (пераважна БНП) і камандзірамі Ўкраінскага легіёну Я. Пабігушчым і Р. Шухевічам існавалі, але яны не заўсёды былі прыязнымі.

Беларускі афіцэр, які ў пачатку чэрвеня 1942 г. удзельнічаў з украінцамі ў баях супраць савецкіх дывэрсійных групаў, малюе наступную карціну: “У адной з антыпартызанскіх акцый да ўкраінцаў далучылі каля 60—70 беларускіх жаўнераў (сярод іх быў і я). Замест дзейнай дапамогі беларусам у барацьбе з савецкай партызанкай, украінцы пад кіраўніцтвам немцаў пачалі рэпрэсіі супраць цывільнага вясковага насельніцтва. Натуральна, што мы выступілі супраць і адмовіліся працягваць апэрацыю, пераключыліся на абарону беларускіх вёсак. Узьнік канфлікт і ледзь не дайшло да ўзброенай сутычкі. Тады ўсё палагодзілі, але ўкраінцы працягвалі ўдзельнічаць у карных апэрацыях. Вядома, што адна з групаў БНП прысудзіла Р. Шухевіча да сьмерці і нават узарвала аўтамабіль, у якім ён ехаў. Шухевіч быў паранены альбо кантужаны, але выжыў.”[76].

Што праўда, на мой погляд, сёньня варта крыху “падкарэктаваць” беларускага вэтэрана. Не ў “карніцкіх апэрацыях”, а ў вобшуках, арыштах ненадзейных і рэквізыцыях. Ды і сам факт “прысуду” патрабуе дадатковых сьведчаньняў і дасьледаваньняў, бо тэракт супраць Р.Шухевіча адбыўся толькі ў жніўні 1942 г. Але тое, што адносіны паміж Украінскім легіёнам з аднаго боку і беларускім актывам ды мясцовым насельніцтвам з другога боку былі да канца траўня – пачатку чырвеня 1942 г. цалкам сапсаваныя не выклікае сумняваў. Украінцы фактычна апынуліся ў “вогненым коле” з савецкіх сьпецгрупаў[77], беларускай паліцыі і вясковай самааховы, што вызнае і ўкраінскі аўтар Б. Чайкоўскі[78]. Як слушна адзначае камандзір легіёну Я. Пабягушчы, выкананьня ўкраінцамі нямецкіх загадаў прывяло да таго, што “з бігом часу нам населення щораз менше зголошувало про рухи партизанських частин, щораз менше було вісток, слабла наша співдія з населенням. Ми знали, в чому причина, й добре розуміли, що перестаємо бути в очах населення борцями за їх мир, за їхнє життя й майно, чого це населення сподівалося від нас.”[79]

Разгортваньня дзейнасьці ўкраінскага батальёну ў Віцебскай вобласьці і першыя беларуска-ўкраінскія сутычкі супалі ў часе з разгортваньнем нелегальнай дзейнасьці беларускага супраціву, бо “да канца вясны 1942 году В. Гадлеўскі канчаткова пераканаўся ў думцы распачаць беларускі збройны Супраціў “на два фронты” — і супраць немцаў, і супраць саветаў. У яго былі пляны стварэньня агульнага нацыянальнага фронту ад Балтыкі да Чорнага мора.”[80] Але зьдзяйсьненьня гэтага пляну кс. В. Гадлеўскага было немагчымым без добрых сувязяў і супрацы з украінскім вызваленчым рухам, але пачаўшыся ўзброеныя сутычкі нацыянальных вайсковых фармацый абодвух народаў[81] ставілі пад пагрозу выкананьня гэтага пляну[82]. Дзеля вырашэньня гэтай праблемы, кс. В. Гадлеўскі вырашыў выкарыстаць свае старыя сувязі з мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, якога ён ведаў з 1917 году.[83] Ды і сам мітрапаліт з вялікай павагай ставіўся да кс. В.Гадлеўскага, бачыўшы ў ягонай асобе кандыдата на першагіярарха Беларускай Каталіцкай (Уніяцкай) Царквы[84].

Выбар мітрапаліта Шэптыцкага ў якасьці пасярэдніка ў перамовах з АЎН(б) быў невыпадковым, бо ўладыка, як глава УГКЦ, карыстаўся вялікім аўтарытэтам і павагай заходніх украінцаў і рэальна ўплываў на палітычныя падзеі. Праводзіць падобныя перамовы з Р.Шухевічам не было сэнсу, бо ён рэальна знаходзіўся пад пільным кантролем немцаў і, відавочна, ня меў апэратыўнай сувязі з падпольлям АЎН(б) на Ўкраіне. Ды і кіраваў на той час АЎН(б) не Р. Шухевіч, а М. Лебедзь[85].

Дзеля ўсталяваньня кантактаў з АЎН(б) было вырашана выкарыстаць ІІІ Сабор экзархаў, які мусіў адбыцца ў Львове з 9 па 15 чэрвеня, а перадаць пасланьня кс. Гадлеўскага мусілі а.а.Неманцэвіч і Аношка. Як ужо вядома на сёньняшні дзень, беларускія ўніяцкія сьвятары выканалі заданьня кіраўніка БНП кс.Гадлеўскага: а. В.Аношка ня толькі перадаў ягоны ліст мітрапаліту Шэптыцкаму, а і сустрэўся з прадстаўнікамі АЎН (б) пад Львовам[86].

Калі абапірацца на наяўную ў часе напісаньня кнігі “Беларускі супраціў” інфармацыю[87], кантакты а.а.Неманцэвіча і Аношцы ў Львове не далі выніку[88]. Аніякага канкрэтнага адказу, а ні ад мітрапаліта Шэптыцкага, а ні прадстаўніка АЎН(б) яны не атрымалі. Верагодней за ўсё, гэта і было агучана на зьезьдзе беларускага актыву ў Менску, які, паводле нашых (С.Горбіка і С. Ярша) меркаваньняў, адбыўся ў канцы чэрвеня 1942 г.[89] Цалкам лягічна і тое, што магчыма менавіта на чэрвенскай сустрэчы кс. Гадлеўскі перадаў Ус.Родзьке справаздачу сябра БНП па мянушцы “Язафат”. Хутчэй за ўсё, кс. Гадлеўскі небеспадстаўна спадзяваўся ўсё ж налагодзіць сувязь з АЎН(б) праз камандзіраў украінскага батальёна Я. Пабягушчага і Р. Шухевіча, а з усіх кіруючых дзеячаў групы  кс.Гадлеўскага (БНП) менавіта Ус. Родзька знаходзіўся найбліжэй да месца дыслякацыі ўкраінцаў.

Але, калі абапірацца на падзеі ліпеня – жніўня 1942 г., аб якіх мова пойдзе ніжэй, вынік львоўскай місіі а.экзарха А.Неманцэвіча і а.В.Аношкі быў. Вось толькі, па маім высноўкам, адказ на патрабаваньня і прапановы беларускага актыву атрымалі не прадстаўнікі кс.В. Гадлеўскага, а непасрэдна Я. Пабягушчы і Р. Шухевіч.

Па майму меркаваньню, нейкія дырэктывы (рэкамэндацыі) Р. Шухевіч і Я. Пабегушчы атрымалі праз рэзыдэнтуру АЎН(б) павязаную з мітрапалітам А. Шэптыцкім альбо – непасрэдна па каналам УГКЦ. Верагодней за ўсё – а. д—ра Івана Грыньоха, які, па дабраслаўленьню мітрапаліта А. Шэптыцкага, зьяўляўся капэлянам “Нахтігалю” ад пачатку ягонага фармаваньня і да сьнежня 1941 г. Пры гэтым былы вайсковец Нахтігалю, сп. М. Кальба сьведчыць: “Був о. Гриньох зв’язковим нашим з Митрополитом А. Шептицьким”[90] Што праўда, той жа сп. Кальба дадае: “Під час злуки обох куренів, та їх переформування на відділ поліційний (Шуцманшафтбатальйон 201), з доручення командира куреня сот.Р. Шухевича, о. д—р Іван Гриньох від’їхав до Берліна на працю до Остміністеріюм.”[91] Але “Остміністэрства” займалася і акупаванымі раёнамі Беларусі, таму ня выключана, што а.Грыньох мог наведваць украінскіх ваякаў у Віцебскай вобласьці, а ягонага пасьля ад’ёзду па ўзгоджаньню з мітрапалітам А.Шэптыцкім быў прызначаны новы капэлян батальёну. Менавіта гэта ўкраінскі каталіцкі сьвятар удзельнічаў летам 1942 г. у пахаваньні (адпяваў) загінуўшых украінскіх ваякаў у Бароўцы і Лепелі, а таксама адпраўляў там набажэнствы летам 1942 г.[92] Аб наяўнасьці грэка—каталіцкага капэляна ў легіёне, але не называя ягонага імя (капэлян о.Д.), сьведчыць і Я. Пабягушчы[93]. Сёньня ўжо вядома, што а.“Д” – гэта а. Д. Ковалюк[94].

Гіпотэза аб тым, што менавіта мітрапаліт А.Шэптыцкі паспрыяў кантактам Р.Шухевіча і беларускага актыву грунтуецца на некалькіх фактах.

З канца 30-х гадоў беларускі нацыянальны актыў знаходзіўся ў досцыць трывалых канфліктах з АЎН(б), выкліканых супярэчнымі поглядамі на этнічную прыналежнасьць Палесься[95]. З сярэдзіны 30-х гадоў і да 1943 г. вядомы толькі адзін факт досыць асьцярожных і нетрывалых кантактаў АЎН(б) з Беларускім вызваленчым рухам – у 1940 г.[96] А вось аб супярэчнасьцях і нават узброеных канфліктах у 1941-1943 г.г. маем шмат сьведчаньняў. Аб гэтым распавядаюць І. Касяк[97], В. Вір[98], і Я. Малецкі. Апошні нават сьведчыць аб тым, што прадстаўнікі АЎН(б) дамагліся ад нямецкай цывільнай адміністрацыіі высылкі з Палесься грэка-каталіцкага сьвятара і актыўнага дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху а.Льва Гарошка[99]. Падцьверджвалі беларуска-ўкраінскае супрацьстаяньня на Палесьсі і сьпецгрупы ГРУ Чырвонай Арміі[100]. І гэта пры тым, што яшчэ ў 1939 г. АЎН(б) узяла курс на стварэньня “Фронту паняволеных народаў.” Варта таксама адзначыць, што нават “І Канфэрэнцыя паняволеных народаў Усходу Эўропы і Азіі”, адбыўшаяся з ініцыятывы АЎН(б) 21—22 лістапада 1943 г. у в. Будзераж на Роўненшчыне, не прынесла аніякіх вынікаў для беларусаў і была больш прапагандыска-дэкляратыўным актам. Бо аніякіх канкрэтных дамоваў з Беларускім вызвольным рухам (рэпрэзэнтаваным на ёй БНП) заключана не было, а беларускія аддзелы пры ЎПА(б) так і ня былі створаны (дзеялі аддзелы жмудзінаў, татараў, грузінаў, азэрбайджанцаў, армянаў, узбэкаў і нават расейцаў). Відавочна – супярэчнасьці АЎН(б) з беларускім вызваленчым рухам былі вельмі моцнымі і лідэры АЎН(б) не шукалі трывалых кантактаў, а тым больш не прагнулі да нейкіх дамоваў з Беларускім актывам (БНП) у 1941 – 1943 г.г.

Абсалютна іншае стаўленьня да Беларусі меў мітрапаліт А.Шэптыцкі. Яшчэ ад пачатку ХХ ст. ён разглядаў Беларускія землі як пляцоўку дзеля празэлітызкага руху на Ўсход, кантактуючы ў гэтае справе з І. Луцкевічам[101]. Менавіта таму ў міжваенны час ён усяляк падтрымлівае нэаўнійную дзейнасьць у Зах. Беларусі[102], якая вялася пераважна прадстаўнікамі ўсходніх місіяў каталіцкіх ордэнаў у наднацыянальным, а лепш казаць у расейскім духу[103]. Ужо ў кастрычніку 1939 г. ствараюцца шэраг грэка-каталіцкіх экзархатаў, у тым ліку і беларускі, пад агульным кіраўніцтвам мітрапаліта А.Шэптыцкага. Нягледзячы на ўсё негаразды і супярэчнасьці, 22 сьнежня 1941 г. Ватыкан зацьвярджае створаныя экзархаты і падцьверджае агульнае кіраваньня імі мітрапалітам А. Шэптыцкім[104]. З ўсіх новапрызначаных грэка-каталіцкіх экзархаў, толькі а.Антоні Неманцэвіч быў беларусам. Усе іншыя – ўкраінцы, нават экзарх Расеі а.архімандрыт Кліменці Шэптыцкі. Відавочна, што дзейнасьць украінскага батальёну фармавала ў вачах мясцовага насельніцтва нэгатыўны вобраз ня проста ўкраінца-незалежніка, а і нэгатыўны вобраз украінца-уніята (грэка-каталіка). Цалкам магчыма, што канфлікт адбіваўся і на стаўленьні беларускага актыву да Беларускага грэка-каталіцкага экзархату. Усё гэта ня магло не турбаваць мітрапаліта А. Шэптыцкага і, адпаведна, шукаць шляхі ўлагоджываньня канфлікту. Ліст главы Ўкраінскай Каталіцкай Царквы мог нават прымусіць Шухевіча да перамоваў, бо ўсе сучасьнікі характарызуюць як вельмі набожнага чалавека.

Нажаль, нам невядомы інструкцыі альбо прапановы атрыманыя Р. Шухевічам праз мітрапаліта А. Шэптыцкага. Хутчэй за ўсё, гэта былі нейкія рэкамэндацыі аб спыненьні карніцка-рэквізыцыйных акцый і пачатку перамоваў. А ключ да раскрыцьця таямніцы перамоваў камандзіраў 201-га ўкраінскага батальёну з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага актыву дае, як ні дзіўна, кніга Багдана Чайкоўскага, дзе ён піша, што Р. Шухевіча летам 1942 г. дамовіўся аб ненападзе з “бальшавіцкімі партызанамі” праз іх агульнага кіраўніка[105].

Як мы ўжо адзначалі вышэй, практычна ўсё дасьледчыкі партызанскага руху на Віцебшчыне вясной-летам 1942 г. сыходзяцца ў адным: тагачасная савецкая партызанка ў разглядаемым раёне Беларусі была прадстаўлена сьпецгрупамі НКВД і ГРУ, савецкімі акружэнцамі. Ці былі яны зацікаўлены ў падобных перамовах, ці быў наогул сэнс украінцам дамаўляцца з савецкай партызанкай?

На мой погляд, дзеля адказу на пастаўленыя пытаньня, варта адсачыць як этапы стварэньня цэнтралізаванага кіраўніцтва партызанскім рухам пры Дзяржаўным камітэце абароны СССР у 1942 г., так і рэаліі ягонай дзейнасьці.

Так, рашэньня аб стварэньні агульнага штабу партызанскага руху (Цэнтральны штаб партызанскага руху – ЦШПР) было прынята ў Маскве 30 траўня 1942 г.[106] Але гэта была толькі агульная дырэктыва. Рэальныя крокі ў адносінах да Ўсходняй Беларусі пачаліся не раней 15 ліпеня 1942 г., калі загадам начальніка ЦШПР Калінінскаму ШПР былі падпарадкаваныя раёны ў межах Калінінскага фронту, Віцебскай, Вілейскай абласьцей Беларускай ССР[107]. А франтавы Беларускі ШПР, які канкрэтна займаўся плянавай перакідкай партызанскіх групаў, ўсталяваньнем сувязі і каардынацыяй дзейнасьці паміж цэнтрам і атрадамі, наогул быў ўтвораны толькі 9 верасьня 1942 г.[108]

Такім чынам, ад канца траўня і да першай дэкады верасьня 1942 г. (а практычна, улічваючы рэальныя тэрміны і шматлікія рэарганізацыі ЦШПР, да сярэдзіны восені 1942 г.) цэнтралізаванае кіраўніцтва савецкімі партызанскімі атрадамі засланымі па-за лініі савецка-нямецкага фронту адсутнічала, а створаныя ў 1941 г. савецкія партызанскія групы з мясцовых партыйных функцыянэраў і добраахвотнікаў, як я ўжо адзначаў вышей, практычна былі знішчаны да канца зімы 1941-1942 г.г.

Вясной – і да сярэдзіны восені 1942 г. больш-меньш арганізаваная і актыўная савецкая партызанка на Віцебшчыне ўяўляла сабой пераважна сьпецгрупы НКВД. Менавіта гэтая арганізацыя, згодна загаду НКВД СССР № 001151 ад 25 жніўня 1941 г., займалася фінансаваньням і разгортваньнем савецкай партызанскай барацьбы. Фармальна – да сярэдзіны 1942 г., калі гэтыя функцыі былі перададзеныя ЦШПР[109]. Засланыя групы НКВД складаліся з 20-30 дывэрсантаў, пераважна штатных супрацоўнікаў ворганаў, і мусілі выконваць наступныя задачы: “дэзарганізацыя тылу ворага; разбурэньне камунікацый і сувязі; зьнішчэньне складоў, напады на штабы і вайсковыя часткі ворага; разбурэньне матэрыяльнай часткі на аэрадромах; выведка і паведамленьне штабам Чырвонай Арміі аб ворагу.”[110]

Такім чынам, вайсковыя мэты арганізаванай “савецкай партызанкі” і мэты 201-га ўкраінскага батальёну былі прама супрацьлеглымі, улічваючы ахову ўкраінцамі менавіта стратэгічных вайсковых аб’ектаў. Ды і становішча на франтах летам 1942 г. дыктавала савецкаму кіраўніцтву неадкладную патрэбнасьць у актывізацыі дывэрсійнай барацьбы ў тыле нямецкай арміі.

Высновак відавочны: Кіраўніцтва савецкіх дывэрсійных групаў (партызанскіх атрадаў) было ня толькі абсалютна не зацікаўлена ў адмове ад дывэрсій на ахоўваемых украінцамі стратэгічных аб’ектах, а і няздольныя было гэта зрабіць з агляду на загады кіраўніцтва НКВД. Ды і агульнага камандаваньня на акупаванай немцамі тэрыторыі гэтыя групы ня мелі. Каардынацыя іх дзейнасьці ажыцьцяўлялася ў Чацьвёртым аддзеле НКВД СССР, альбо – у чацьвёртым аддзеле НКВД БССР[111].

Не “здалі” савецкім партызанам, з ліку засланых дыверсійных групаў, ахоўваемыя аб’екты і ўкраінцы, бо ў інакшаму выпадку яны б патрапілі пад нямецкія рэпрэсіі. Але ўсё было “з дакладнасьцю наадварот”: за ўзорнае выкананьня сваіх абавязкаў паручнік Брылінскі і чотары Малы і Гэрцык былі адзначаны нямецкімі ўзнагародамі[112]. “Недаром на останній старшинській відправі з участю старшин (з дев’яти куренів охорони середнього запільного відтинка) ген. фон Бах заявив, що український курінь найкраще охороняє свій відтинок. Не сказав він того з приємности, але зі справедливої розцінки факту.”[113]

Усё выкладзенае вышэй стасуецца і нешматлікіх выведачна-дывэрсійных групаў ГРУ, якія дзейнічалі летам 1942 г. у Віцебскай вобласьці, з адной заўвагай – практычна абсалютнай нескаардынаванасьцю з групамі НКВД. Апошняе лёгка вытлумачыць звычайнай “канкурэнцыяй” двух розных ведамстваў: НКВД і Генэральнага штабу Чырвонай арміі.

Аб тым, што Р.Шухевіч ня мог дамаўляцца з засланымі па-за лініі фронту партызанскімі групамі НКВД і ГРУ сьведчыць: ня толькі адсутнасьць у гэтых групаў агульнага камандаваньня, знаходзячагася на акупаванай тэрыторыі; ня толькі іскравая супярэчнасьць мэтаў дзейнасьці з украінцамі; ня толькі слабых сувязях “савецкіх партызанаў” з мясцовым насельніцтвам (больш-менш масавы сыход у лясы пачаўся толькі з 1943 г.), а і сьведчаньня Б. Чайкоўскага аб згодзе выпусьціць “усіх вашых з турмы”[114]. Якіх “вашых” і куды зьбіраўся выпускаць Р.Шухевіч? Паланёных украінцамі штатных агэнтаў— і дывэрсантаў—нквдэшнікаў? Апрача таго, што падобныя схопленыя агэнты і дывэрсанты адразу перадаваліся службе СД альбо гэстапо (у самом Лепелі знаходзілася адмысловы аддзел 9 айнзацкаманды айнзацгрупы Б, а пры ўкраінскам батальёне быў адмысловы “наглядчык” ад немцаў – капітан Моха), а лёс паланёных нквдэшнікаў абсалютна не цікавіў мясцовае насельніцтва, трэба ўлічваць і асабістыя адносіны самога Шухевіча да катаў НКВД. Менавіта яны закатавалі прад адыходам з Львову роднага брата Р. Шухевіча – Юрыя[115].

Ня было сэнсу Р. Шухевічу дамаўляцца і з разнастайнымі малаколькаснымі групамі савецкіх акружэнцаў. Нямеючыя сувязі з савецкім камандаваньнем і, адпаведна, харчовага, рэчавага і васковага забесьпячэньня, гэтыя атрады вымушаны былі выжываць за кошт рабаваньня мясцовага насельніцтва. Дастаткова ўзгадаць шматлікія сьведчаньні аб тым, што падобныя групы разглядаліся мясцовым насельніцтвам як звычаные “бандыты”. Ды і дзеля нападаў на ўмацаваныя вагнявыя кропкі гэтыя “дзікія” савецкія партызаны ня мелі дастаткова сілаў, а аб іх “агульным” кіраўніцтве і каардынацыі дзейнасьці нават казаць няварта.

Як я ўжо адзначаў вышэй, ключ да высьвятленьня асобы партнэра Р.Шухевіча ў перамовах з “партызанамі” падае Б. Чайкіўскі: “Раман пайшоў да войта мясцовай грамады.”[116] Але падобнай пасады – “войт” у цывільнае беларускай адміністрацыі Ўсходняй Беларусі не існавала. Былі “бургамістры” (у гарадах) і “старасты” (у вёсках). Таму Р.Шухевіч мог зьвярнуцца: альбо да старасты в.Бароўка, альбо да бургамістра Лепеля. Але цывільная адміністрацыя ва Ўсходняй Беларусі набіралася: альбо з прызначаных немцамі прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага актыву, (прыклад – Ус.Родзька), альбо – з ліку мясцовага насельніцтва па рэкамэндацыі таго ж беларускага актыву або – адпаведных нямецкіх сьпецслужбаў. У абодвух выпадках кіраўнікі беларускай цывільнай адміністрацыі знаходзіліся пад падвойным кантролем: немцаў і беларускага актыву. Праца на падобнай пасадзе (у 1942 г.), прадстаўніка кампартыі, агента НКВД альбо ГРУ была практычна немагчыма.

Асабліва пераконваючым і нязапярэчным фактам адсутнасьці перамоваў Р.Шухевіча з “савецкай партызанкай” ёсьць адсутнасьць падобнага эпізоду ва ўспамінах камандзіра ўкраінскага батальёну Я. Пабягушчага. Цяжка паверыць, што ў часе вайны, без згодны камандзіра і па-за ягонай інфармаванасьцю, асобны афіцэр вёў сэпаратныя перамовы з ворагам. Ці думаў Б. Чайкоўскі[117] ў якім сьвятле ён выстаўляе будучага камандзіра УПА? Дарэчы, той жа Я. Пабягушчы падае некаторыя даты летніх буйных баёў украінскага легіёну менавіта з “савецкімі партызанамі”: 16 чэрвеня, 25 ліпеня, 3 жніўня і 10 жніўня, – як бачна аніякага спыненьня баявых дзеяў не было. А сотня Р. Шухевіча наогул панесла ў баях найбольшыя страты (агулам украінскі батальён згубіў 39 ваякаў забітымі і 40 параненымі)[118]. Дык аб якіх дамовах Шухевіча з “савецкімі партызанамі” можа ісьці мова?

Больш таго, савецкая “партызанская гістарыяграфія” з абсалютнай дакладнасьцю вызначала ўсе выпадкі, калі на пасады старастаў патраплялі прадстаўнікі савецкага падпольля, а тым больш у першай палове 1942 г. і зьвязанага з маскоўскім цэнтрам, але: а ні бургамістар Лепеля, а ні стараста в. Бароўка “у гэтым (савецкага падпольля –С.Г.) сьпісе наогул не значацца. … падпольная (савецкая – С.Г) арганізацыя ў в.Бароўка і г.Лепелі летам 1942 г. адсутнічала.”[119].

Беларускі нацыянальны актыў яшчэ ад чэрвеня 1941 г. намагаўся (і не беспасьпяхова) апанаваць як магчыма болей адказных пасадаў у цывільнае акупацыйнае адміністрацыі. У Віцебскай вобласьці, прынамсі ў раёне дыслякацыі ўкраінскага батальёну, яна фармавалася пад пільным наглядам аднаго з кіраўнікоў БНП Ус. Родзькі, які ад лета 1941 г. быў бургамістрам Віцебску, а летам 1942 г. і намесьнікам Віцебскай акругі. Як легальныя частка беларускага актыву (цывільная адміністрацыя), так і нелегальная (структуры БНП) былі добра скаардынаваныя і замыкаліся на адных і тых жа асобаў. Таму цалкам натуральна, што кіраўнікамі цывільнай беларускай адміністрацыі пераважнае большасьці насельніцкіх пунктаў Віцебшчыны былі “людзьмі Ўс. Родзькі.”[120]

Як сьлед, вясковымі старастамі абіраліся (прызначаліся) досыць уплывовыя паміж вяскоўцамі людзі. Яны ня толькі фактычна кіравалі дзеямі мясцовай паліцыі, а і паўлегальных атрадаў самааховы. Бо апошнія складаліся пераважна з мясцовых жыхароў і фактычна падпарадкоўваліся мясцовай грамадзе (старасьце)[121]. Таму менавіта з беларускім актывам, а не з “савецкай партызанскай” налагоджываў сувязі Р. Шухевіч. Дамова з самаахоўнікамі, у сьвятле прапаноў адмовіцца ад удзелу ў нямецкіх рэквізіцыях; агульнай абароне вёсак ад савецкіх сьпецгрупаў і вызваленьня вязьняў з ліку мясцовых жыхароў, падаецца цалкам лягічнай. Ды і агульнае кіраўніцтва ў асобе лідараў беларускага актыву альбо БНП яны мелі[122].

Яшчэ адным фактам вядзеньня перамоваў менавіта з беларускімі незалежнікамі ёсьць словы самога Р. Шухевіча на перамовах: “Мы не хочам з вамі ваяваць…”. Ці Р. Шухевіч, ваякі ўкраінскага батальёну і наогул АЎН(б) не жадалі ваяваць супраць СССР? Наадварот, ваявалі і досыць пасьпяхова. А вось з беларусамі на Віцебшчыне ім сапраўды не было чаго дзяліць.

Па сьведчаньню былога ваяка ўкраінскага батальёну М. Кальбы аўтару[123], спробы Р. Шухевіча налагодзіць сувязь з партызанамі праз старасту в. Бароўка датуюцца “недзе паловай лета”, г.з. канцом чырвеня – пачаткам ліпеня 1942 г. А да Ўс. Родзькі яны надышлі ад бургамістра Лепеля. Вось як апісвае гэты факт адзін з беларускіх вэтэранаў: “Недзе ў другой палове ліпеня 1942 г. я даведаўся ад Ус. Родзькі, што ён атрымаў праз бурмістра Лепеля ліст ад камандзіра ўкраінцаў у якім ён (камандзір украінцаў – С.Г.) просіць аб асабістай сустрэчы.”[124] Як бачым, сьведчаньня ўкраінскага і беларускага вэтэранаў зьбягаюцца ў часе, што сьведчыць аб іх дакладнасьці.

Сустрэча прадстаўніка беларускага актыву (альбо БНП) з Р. Шухевічам, хутчэй за ўсё, адбылася не раней жніўня 1942 г., бо ад 29 ліпеня ў Віцебску 2 дні доўжылася нарада беларускага актыву і БНП. Апрача Ўс. Родзькі, на нарадзе прысутнічалі Дз.Касмовіч і М. Вітушка. Р. Астроўскі ў Віцебску прысутнічаў, але ў нарадзе БНП ўдзелу не прымаў[125]. Пры гэтым два пункта выніковага дакумэнта нарады непасрэдна датычыліся перамоваў з украінцамі: “12. Не дапушчаць да нішчаньня праз СС жыхароў Беларусі, а таксама не дапушчаць да самавольных грабяжу жыўнасьці праз нямецкія вайсковыя часткі і г. д. у мясцовага насельніцтва; для гэтай мэты арганізаваць тайныя аддзелы БНП — беларускай антыфашысцкай партызанкі. … 15. Навязаць цясьнейшы кантакт з патрыятычным актывам паняволеных Масквою народаў, з мэтай каардынацыі змаганьня за Вольнасьць і Незалежнасьць паняволеных Масквою народаў.”[126]

Лідары БНП не дарэмна пішуць аб навязваньні менавіта “цясьнейшых кантактаў”, бо кантакты паміж беларускімі патрыётамі і ўкраінскім легіёнам да сярэдзіны ліпеня ўжо існавалі.

Так, Я. Пабягушчы распавядае аб сумеснай змаганьні белаурсаў і ўкраінцаў з савецкімі дэсантамі ў “в північній частині терену”, якую абараняла сотня пар. Сыдара: “Важкий бій відбувся 25 липня 1942 року. Наші вояки розвідали, що в одному селі приміщується головна кватира партизанського командування на цілий район. З тієї місцевости приходили тайком білоруси й прохали визволити їх з—під партизанського режиму … Вибралась туди сотня пор. Сидора без одної чоти, але зі сотнею пішли також 60 вояків-білорусів.”[127] На вялікі жаль, пакуль невядома хто былі гэтыя “ваякі-беларусы”, але, хутчэй за ўсё, байцы мясцовай беларускай самааховы, бо аб іх прыналежнасьці да нейкай легальнай беларускай вайсковай фармацыі альбо паліцэйскай фармацыі зьвестак няма. Яны ж, беларусы-самаахоўнікі, крыху пазьней сфармавалі пры сотні пар. Сыдара асобны атрад у колькасьці 150 ваякаў[128].

Як бачым, на канец ліпеня аб сур’ёзных перамовах з украінцамі беларускі мэмуарыст і непасрэдны ўдзельнік падзеяў не ўзгадывае, але ўскосная ўзгадка аб кантактах і пункт аб неабходнасьці непасрэдных сур’ёзных перамоваў унесены ў выніковыя дакумэнты нарады. Ці маглі кіраўнікі БНП, найперш Ус.Родзька, не скарыстацца прысутнасьцю на Віцебшчыне дзьвух лідэраў украінскага руху: Я. Пабягушчага і Р. Шухевіча? Тым больш, што яны самі заклікалі да перамоваў.

З кім, дзе і калі сустракаўся Р. Шухевіч?

Паводле таго ж Дз. Касмовіча, “Пасьля адбытай нарады Д. Касмовіч і М. Вітушка вярнуліся у Смаленск”[129] і з Шухевічам яны не сустракаліся; Р. Астроўскі не займаў аніякай пасады: а ні ў Віцебскай цывільнай адміністрацыі, а ні ў БНП, таму паўнамоцным прадстаўніком на перамовах быць ня мог. Відавочна – перамовы з Р. Шухевічам вёў Ус. Родзька. Апошняе адпавядае сьведчаньням украінскіх вэтэранаў і дасьледчыкаў аб тым, што перамовы вяліся з адным “кіраўніком”[130]. Паколькі аб ад’езьдзе Шухевіча з месца дыслякацыі батальёну ў жніўні 1942 г. нічога невядома, магчыма зрабіць вынік – перамовы адбываліся ў Лепелі альбо Бароўцы. Дзеля прыезду туды Ус. Родзька не меў асаблівых праблемаў, бо на той час ён выконваў і абавязкі намесьніка Віцебскай акругі[131].

З датай сустрэчы вызначыцца значна цяжэй, бо ніхто з мэмуарыстаў дакладнай даты не называе. Адзінай больш-меньш вызначальнай кропкай ёсьць дата падрыву машыны, на якой ехаў Р. Шухевіч, адной з групаў БНП альбо беларускай самааховы – 19 жніўня 1942 г.[132] Але толькі ў тым выпадку: калі гэтую міну сапраўды падклалі беларускія незалежнікі; калі нейкая група БНП не ведала аб перамовах; калі перамовы ўжо адбыліся, але былі няўдалыя. Цалкам магчыма, што і Я. Пабягушчы-Рэн у сваіх успамінах мог памыліцца з месяцам альбо, хутчэй за ўсё, датай…[133]

Па майму меркаваньню, сустрэча адбылася ў першай палове жніўня 1942 г. На перамовах былі пагоджаны пытаньня далейшай супрацы з паўлегальнымі фармаваньнямі беларускай самааховы, а таксама цалкавітай адмовы ўкраінцаў удзельнічаць у нямецкіх рэквізацыйных кампаніях і рэпрэсіяў супраць беларускага цывільнага насельніцтва. Невыпадкова і М. Кальба, і І. Патрыляк распавядаюць аб адмовах “асистувати панам із “Ві-Ко” при здиранню континґенту.” і зьмяншэньню выпадкаў гібелі ўкраінскіх ваякаў у сувязі і ў выніку перамоваў Р. Шухевіча з “провідником білорусів (Ус. Родзькай – С.Г.)”[134]. Хутчэй за ўсё, як найбольш актуальнае для беларускага боку, ўздымалася і пытаньня сыходу батальёну з Беларусі. Верагодней за ўсё, улічваючы тагачасныя перамогі немцаў на Ўсходнім фронце і рэзкую зьмену адносінаў да нацыянальных рухаў, прымусіць нямецкае камандаваньня перадыслякаваць украінскі батальён на Ўкраіну не было аніякай магчымасьці. Таму, на мой погляд, мова магла ісьці толькі аб пераводзе гэтай украінскай вайсковай фармацыі на нелегальнае становішча і наступным рэйдзе да абранага месца сталай дыслакацыі на Ўкраіне.

Наогул, пытаньне аб магчымасьці, а найбольш жаданьні або палітычным нежаданьні Р. Шухевіча перадыслякаваць ўкраінскіх ваякаў на Ўкраіну[135] найбольш супярэчлівая ў як беларускіх, так і ўкраінскіх дасьледчыкаў. Таму варта на ім спыніцца падрабязьней.

Так, малады беларускі гісторык Раман Клявец сьцьверджывае: “Улетку 1942 г. Шухевіч зьдзейсьніў спробу перавесьці ўвесь асабовы склад батальёну ў поўным узбраеньні ва Ўкраіну для абароны мясцовага насельніцтва ад акупантаў, бо было відавочна, што немцы рыхтуюцца да роспуску фармацыі.”[136] Але ўкраінскі гісторык Іван Патрыляк цалкам адкідае падобнае сьцьверджаньня[137].

Сапраўды, вэрсія Р. Кляўца мае некалькі слабых месцаў:

Па першае, немцы не рыхтавалі роспуску фармацыі. Наадварот, ад 22 лістапада да 1 сьнежня 1942 г. яны ўсяляк пераконвалі ўкраінцаў працягнуць кантракт. Украінцы самі, у індывідуальным парадку, адмовіліся ад падпісаньня кантракту[138]. Таму, 1 сьнежня 1942 г, пасьля сканчэньня тэрміну кантракту, батальён быў расфарміраваны і адпраўлены невялікімі групамі на Ўкраіну. Але нават адмова ад кантракту ў 1942 г. не перашкодзіла Я. Пабягушчаму заняць пасаду камандзіра палка ў элітнай грэнадзёрскай дывізіі СС “Галіцыя”.

Па другое, і тут цяжка не пагодзіцца з украінскім дасьледчыкам І. Патрыляком, зьняць з пазіцыяў і правесьці маршам больш 600 чалавек па чужой тэрыторыі, без сувязяў з мясцовым насельніцтвам, падтрымкай боезапасам і харчамі, практычна немагчыма. А, як сьведчыць М. Кальба, дэзыртырства нават аднаго салдата магло прывесьці да ўвязьненьня і далейшых рэпрэсіяў немцаў супраць ўсяго батальлёну. Таму мова можа ісьці толькі аб адначасным пераводзе батальёну на нелегальнае  становішча.

Разам з тым, мае слабыя бакі і вэрсія ўкраінскага дасьледчыка І. Патрыляка, які наогул адмаўляе спробы Р.Шухевіча перавесьці батальён на Ўкраіну.

Так, украінскі дасьледчык цалкам ігнаруе выведачную камандзіроўку старшынаў батальёну В. Сідара і Ю. Кавальскага на Чарнігаўскае Палесься і Жытоміршчыну[139]. Таксама ігнаруецца перавод на беларускую Дзьвіншчыну таго ж В. Сідара і В. Івахава[140].

Ігнаруе, сьвядома або па няведаньню, І. Патрыляк і магчымасьць дапамогі беларускага актыву пры вывадзе батальёна на Ўкраіну. З падобнай дапамогай рэйд быў бы цяжкі, але цалкам магчымы. Але – толькі ў спрыяльны пэрыяд году: лета – пачатак восені.

Дык што ж адбылося пасьля перамоваў? Ці зьдзясьняў Р.Шухевіч спробы вывесьці батальён з Беларусі? Павернемся да фактаў.

Пасьля перамоваў Ус. Родзькі і Р.Шухевіча, украінцы канчаткова прыпыняюць дапамогу немцам у рэквізыцыйных акцыях. Адначасна пачынаецца паступовая і няпагоджаная з немцамі перыдыслякацыя ўкраінскіх гарнізонаў у Лепель, дзе ствараецца ўкраінскі умацаваны пункт[141].

Аналіз усіх магчымых нам крыніц, дазваляе сьцьверджваць: Перадыслакацыя ўкраінскіх гарнізонаў пачала адбывацца ад другой паловы жніўня 1942 г. Магчыма – ад пачатку верасьня. Бо, згодна сьведчаньняў М. Кальбы, ўкраінскія жаўнеры ўвесь час працягвалі весьці баі з сьпецгрупамі НКВД і ГРУ (яшчэ адзін доказ адсутнасьці дамовы Р.Шухевіча з “савецкімі партызанамі”), што нападалі на ахоўваемыя стратэгічныя аб’екты. Ды і падрыхтоўка перадыслакацыі кожнай чоты альбо сотні патрабавала часу. Працэс праходзіў павольна і скончыўся, зважаючы на сьведчаньня таго ж М. Кальбы, толькі ў другой паловы кастрычніка.

Прыпыненьня выкананьня нямецкіх карніцкіх і рэквізыцыйных загадаў, нежаданьня змагацца з беларускімі самаахоўнікамі, прыводзіць, ужо да канца верасьня 1942 г., да непрыхаванага канфлікту Р. Шухевіча з нямецкім наглядчыкам пры батальёне – гаўптманам Мохай[142]. А па дадзеным савецкай выведкі, і з Лепельскім камандаваньнем 9 айнзацкаманды айнзацгрупы Б[143]. Відавочна – канфлікт быў настолькі сур’ёзны, што для ягонага вырашэньня, 1 кастрычніка 1942 г., у Лепель прыбыў нямецкі генэрал фон Бах, камандуючы усімі анціпартызанскімі сіламі немцаў на усёй акупаванай тэрыторыі СССР. Ён пісьмовым загадам адхіляе Я. Пабягушчага ад камандаваньня ўкраінскім батальёнам і перадае камандаваньня немцу, гаўптману Мохе. Але ўкраінцы гэты загад ігнаруюць і выконваюць толькі загады Я. Пабягушчага і Р. Шухевіча.

Практычна ўсе ўкраінскія крыніцы не аналізуюць лягічнае пытаньня: Чаму, нягледзячы на даносы ў гестапа гаўптмана Мохі, пачатак самачыннай перадыслякацыі частак батальёну ў Лепель і невыкананьня пісьмовага загаду генэрала фон Баха аб адхіленьні Я. Пабягушчага ад камандаваньня, немцы не рэпрэсавалі ўкраінскі батальён?

На мой погляд, падставай падобнай талярацыі ёсьць ня толькі ў тым, што батальён працягваў узорнае выкананьня ахоўных функцый (барацьбы з “савецкімі партызанамі”)[144]. Напраўду, немцы яшчэ малі спадзяваньня на магчымае выкарыстаньня салдатаў батальёну пасьля яго перафармаваньня і замены ўкраінскіх камандзіраў нямецкімі[145]. Менавіта таму немцы ў сярэдзіне лістапада выводзяць батальён у Магілёў, а Р. Шухевіча і іншых афіцэраў спрабавалі аддзяліць ад асноўнай масы ваякаў.

Адначасна з самавольнай перадыслакацыяй, на мой погляд з паловы жніўня 1942 г., пачынаецца шуканьня прыдатнага месца дзеля дыслакацыі і змаганьня батальёну ўжо як партызанскай украінскай адзінкі. Ад пачатку месца шукалі на Жытоміршчыне і Валыні, і толькі потым – на Дзьвіншчыне. Перадыслакацыя на Дзьвіншчыну была зацьверджана, на мой погляд, не раней кастрычніка 1942 г. З восеньскай датай прыняцьця рашэньня аб месцы перадыслякацыі батальёну ўскосна згодны: і беларускі дасьледчык Р. Клявец, і ўкраінец І. Патрыляк.

Беларускі, дасьледчык Р. Клявец сьцьвярджаў, што “батальён украінскіх нацыяналістаў да Дзівіна не прыбыў, бо напрыканцы сьнежня 1942 г. яго раззброілі немцы.”[146]. Але перадыслякацыя ў Лепель скончана недзе да 20 кастрычніка, а 22 лістапада батальён ужо знаходзіўся ў Магілёве пад нямецкай аховай.

Украінскі дасьледчык І. Патрыляк, практычна дадае інфармацыю Р. Кляўца: “Вивести взимку через територію Білорусі … майже 700 осіб, – без харчів, без точних карт маршруту, без розвідки тощо – було практично неможливо.”[147] Дададзім да гэтага і патрэбу дазволу на падобны рэйд з боку тагачаснага кіраўніка АЎН(б) М.Лебедзя. Цалкам лягічна, што Лебедзь мог даць такі дазвол толькі пасьля правядзеньня выведкі на шляху і ўсебаковай падрыхтоўкі.

У правядзеньні выведкі на шляху будучага рэйду, а таксама надаць дапамогу прадуктамі і боезапасам, украінцам маглі дапамагчы толькі беларускія нацыянальныя структуры (як легальна, так і нелегальная). Па сьведчаньню беларускага вэтэрана, новая сустрэча Ус. Родзькі і Р.Шухевіча адбылася ў Полацку “у першых днях кастрычніка 1942 г.”[148] Відавочна асабіста ўсё арганізаваць Родзька быў няздольны. Магчыма ён спадзяваўся нешта вырашыць на заплянаванам, яшчэ у ліпені, восенскам паседжаньні БНП у Менску[149], але дадзеных аб ягонам праведзеньні няма. Ды і наўрадцы беларускі актыў мог хутка, на працягу некалькіх тыдняў, зрабіць “калідор” украінцам практычна праз усю тэрыторыю Беларусі.

Цалкам магчыма, што затрымку ў восеньскіх перамовах Р. Шухевіча з беларускім актывам (калі не іх поўную няўдачу) выклікала месца плянуемай дыслакацыя ўкраінскага батальёну – паўднёвая Кобрыншчына. Менавіта гэты рэгіён выклікаў супрацьстаяньня АЎН(б) і БНП. Характарызуючы становішча на беларускам Палесьсі ў часе нямецкай акупацыі, у тым ліку і на Кобрыншчыне, Р. Клявец слушна адзначае: “…нацыянальнае сьвядомае беларускае насельніцтва Палесься, якое апынулася ў межах райхскамісарыяту “Украіна”, імкнулася адчыніць беларускія школы, аднавіць беларускія цэрквы. Немцы давалі на гэта дазвол, але, як сьведчыць беларускі дзеяч Іван Касяк, бандэраўцы часьцяком выкарыстоўвалі гвалтоўныя мэтады ў мэтах спыненьня і ліквідацыі беларускай справы.”[150]

У часе пошуках месца, перадыслакацыі ў Лепель і перамовах з беларускім актывам надышоў лістапад, а ў лістападзе на поўначы Беларусі (Віцебскай вобласьці) пачынаюцца замаразкі і выпадае першы сьнег…

Такім чынам, згодна выніку жнівеньскіх перамоваў Р. Шухевіча і Ўс. Родзькі, украінцы сур’ёзна разглядалі магчымасьць пераводу батальёну на нелегальнае становішча і ягонай перадыслякацыі на Ўкраіну. Ім натуральна не хапіла часу, бо да 22 лістапада ўкраінскі батальён ужо перабываў у Магілёве.

Пасьля адмовы падпісаць новы кантракт з немцамі, украінцаў пачалі адпраўляць невялікімі партыямі па 30—50 чалавек на Ўкраіну. Адпраўка жаўнераў і афіцэраў батальёну распачаліся 5 сьнежная 1942 г. і скончылася 14 студзеня 1943 г., а 8 студзеня 1943 г., адразу па прыезьдзе ў Львоў, на нелегальнае становішча перашоў Р. Шухевіч[151].

Застаецца зрабіць высноўкі з кароткага дасьледаваньня аб перабываньні ўкраінскага батальёну пад камандай Я. Пабягушнага і Р.Шухевіча ў Беларусі.

Па-першае, выбар немцамі ўкраінцаў-патрыётаў з “Нахцігалю” і “Роланда” для дапамогі ў зьдзяйсьненьні жорсткай акупацыйнай палітыкі на Беларусі, ёсьць вынікам адсутнасьці супрацы і фактычнай адсутнасьці кантактаў паміж кіраўніцтвам АЎН(б) і беларускім актывам на чале з кс. В. Гадлеўскім у 1939 – 1942 г.г.

Па-другое, якія б ня былі падставы перабываньня ўкраінскага батальёну ў Беларусі, і вынік пазьнейшых (канца ліпеня – пачатку жніўня) беларуска-ўкраінскі дамоўленасьцяў, украінцы (пераважна сябры АЎН(б)) пасьпелі запляміць сябе вайной на чужой тэрыторыі на баку акупантаў (дзейнасьць у Беларусі аніяк не павяжаш з барацьбой за Ўкраіну), рэпрэсіўнымі дзеямі супраць беларускага цывільнага насельніцтва і баямі з беларускай нацыянальнай партызанскай. Гэтым яны аб’ектыўна паспрыялі савецкай прапагандзе аб АЎН(б) “нацыяналістах-фашыстах”, якая дагэтуль выкарыстоўваецца камуністамі, расейскімі імпэрыялістамі і ўсімі антынацыянальнымі сіламі[152].

Па-трэцяе, нейтральнае стаўленьня кіраўніцтва АЎН(б) да выкарыстаньня немцамі ўкраінскіх узброяных фармаваньняў на тэрыторыі Беларусі, найперш выявіўшыся ў выпадку батальёна Пабягушчага—Шухевіча, спрыяла паглыбленьню непаразуменьняў і варожасьці паміж украінскім і беларускім рухамі нацыянальнага супраціву. Невыпадкова беларускія незалежніцкія (“беларускіх буржуазных нацыяналістаў” – ў савецкай тэрміналёгіі) партызанскія атрады на Піншчыне[153] называюцца камандаваньнем акругі “Заграва” УПА(б) “мясцовымі бандамі”. І гэта ўжо пасьля “І Канфэрэнцыі паняволеных народаў”, 25 сьнежня 1943 г.[154]

Неабходна падкрэсьліць, што кіруючыя асобы Беларускага супраціву, нягледзячы на ўсе непаразуменьня, неаднойчы намагаліся ўсталяваць узаемавыгодныя і сяброўскія адносіны з УПА(б), якой ад сярэдзіны траўня 1943 г. афіцыйна кіраваў Р. Шухевіч[155]. Найперш – гэта дэлягаваньня беларускага прадстаўніцтва на “І Канфэрэнцыю паняволеных народаў”[156]. Спрабавалі гэта зрабіць і кіраўнікі Беларускага паваеннага супраціву Міхал Ганько[157] і Міхал Вітушка[158] ў 1945 г. Але супрацоўніцтва на узроўні кіраўніцтва так і не была ўсталявана, што было ўдала выкарыстана ворагамі ўкраінскага і беларускага народаў.

Спіс выкарыстаных крыніц

[1] Украінцы з  201—га батальёну былі грэка—каталікамі, а пераважная колькасьць беларусаў—віцеблян – праваслаўныя.

[2] Успаміны былога ахфіцэра Баранавіцкага СД К.Л. аўтарам. 26 траўня 2005 г.

[3] В’ятрович В. Роман Шухевич: солдат. // Українська правда. 02.05.2008 р. http://pravda.com.ua/ /2008/4/25/75222.htm

[4] Лялькова І. Да  пытання  аб  пранямецкіх  і антысавецкіх настроях у  БССР перад  II  сусветнай  вайной. // Беларуская гісторыя. Віцебск, 2003 г. б. 22

[5] Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мінск, 1993. б. 188.

[6] Тамсама. б. 186.

[7] Падпарадкаваных Маскве, без уліку “дзікіх” атрадаў акружэнцаў.

[8] На адміністрацыйнае тэрыторыіі БССР на чырвень 1939 г.

[9] Калинин П. Партизанская республика. 2–е изд. Минск, 1968. б. 367.

[10] Гл. С.Ёрш, С. Горбік. Беларускі супраціў. Львоў, 2006 г.

[11] ЦА КГБ СССР Спр. №236—11 (данясеньня выведкі НКВД БССР, 1942 г. июнь)

[12] Даўшых падпіску аб супрацы з  нямецкімі ўстановамі. Немцы сьвядома абмяжоўвалі колькасьць ваякаў лягальных вайсковых фармаваньняў з  ліку мясцовага насельніцтва.

[13] ЦА КГБ СССР Справа №10278—19 па абвінавачваньню Будніка Кліма Савельявіча ў здрадзе Радзіме, б.45.

[14] Раховіч В. Барысаўшчына пад нямецкай акупацыяй. Барысаў, 2005. б. 9 // Па ”Гоман Барысаўшчыны” № 11(56)–12(57) за 2003 год і 1(58), 6(63), 8(85) за 2004 год.

[15] Дробязко С. (текст), Каращюк А. (иллюстрации). Вторая мировая война 1939—1945. Восточные добровольцы в Вермахте, полиции и СС. М., 2000. б.38

[16] Успаміны Ю.В., сьнежань 2007 г. На мой погляд, лічба крыху завышана. Рэальная лічба – да 5000 – 8000 чалавек. Але тут, магчыма, улічаны т.зв. “хіві” – ваенапалоныя даўшыя згоду служыць у дапамогавай службе вермахту.

[17] Ёрш С. Гэнерал вызвальнага фронту. Менск, 2002. ст. 27 // kamunikat.org / 6306—1.pdf

[18] У СССР была абавязковая тэрміновая вайсковая служба дзеля ўсіх мужчынаў, ваеныя кафедры ВНУ. Вялікая колькасьць мабілізаваных у пачатку вайны беларусаў дэзыртыравала з  Чырвонай Арміі, а немцы да земы 1941 г. адпускалі ваенапалоных беларусаў, якія жадалі супрацоўнічаць з навой уладай.

[19] ЦА КГБ СССР Справа № 18376—43 па абвінавачаньню Кавалеўскага Пётра Людвігавіча. ў здрадзе Радзіме, б.18.

[20] Намі ўзяты колькасны склад асобнай групы НКВД. Партызанскія атрады з мабілізаваных мясцовых камуністаў былі значна большыя. Сюды трэба дадаць і групы акружэнцаў.

[21] Партизанские формирования в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. Минск, 1983, б. 20, 28.

[22] www_kpu_org_ua.mht

[23] У пачатку 1942 г. Абвэр стварыў на тэрыторыі Беларусі некалькі вучэбных лягероў. Адзін з іх быў размешчаны ў прадмесьці Віцебску, другі – у Барысаве. Ад вясны 1942 г. сьпецыяльны анціпартызанскі вучэбны пункт абвэру і СД разьмясьціці і ў Лепелі.

[24] Ю.В. ліст аўтарам ад 18 сьнежня 2007 г.

[25] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б.188

[26] Тамсама.

[27] Дробязко С. (текст), Каращюк А. (иллюстрации). Вторая мировая война 1939—1945. Восточные добровольцы в Вермахте, полиции и СС. М., 2000. б.41

[28] Райле О.  Тайная война. Секретные операции Абвера на Западе и на Востоке. М., 2002. б.165

[29] Аб лягальным папоўненьні легіёну ўкраінскія дасьледчыкі маўчаць. Але, з агляду на звычаныя старты пры наступальных баях, легіён усё ж крыху папаўняўся.

[30] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б. 192.

[31] Тамсама, б.194

[32] Тамсама.

[33] Тамсама, б.197

[34] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. // http://lib.galiciadivision.com/ren/r208.html

[35] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. // http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[36] Летам 1943 г. у склад атрада СС Э. Блажэвіча дабраахвотна ўступіла больш за 2400 беларусаў з  ліку цывільных жыхароў Віцебскае вобласьці. Каращук А.В. 1—я русская национальная бригада СС. // Сборник научны докладов на Всероссийской исторической конференции “Россия во 2—й мировой войне”. СПб, 2005 г. б. 123.

[37] В’ятрович В. Роман Шухевич: солдат. Для УП.  02.05.2008 // http://www.pravda.com.ua/

[38] ЦА КГБ СССР. Справа № 18376—43 па абвінавачаньню Кавалеўскага Пётра Людвігавіча. ў здрадзе Радзіме, б.27.

[39] Тамсама, б.28.

[40] http://www.pravda.com.ua/news/2007/11/13/66774.htm[41] ЦА КГБ СССР. Справа № 18609—47 па абвінавачаньню Аленіна Паўла Акімавіча ў здрадзе Радзіме, б. 26, 31.[42] Ліст камандзіра беларускага партызанскага атрада “Белавежа” Ю.В. аўтару ад 13 сакавіка 2008 г.[43] Успаміны былога ахфіцэра Баранавіцкага СД К.Л. аўтару. 06 чырвеня 2006 г.[44] Бойцун Р. Легіон ДУН (Дружин Українських Націоналістів) // Вісті комбатантів. Торонто – Нью—Йорк, 1982. № 5—6. б. 49

[45] Ёрш С. Горбік С. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. б. 54

[46] Ёрш С. Усевалад Родзька павадыр беларускіх нацыяналістаў. Менск, 2001. Ст. 24 // kamunikat.org / 6308—1.pdf

[47] Ю.В. ліст аўтару ад 17 сьнежня 2007 г.

[48] В. Кук. Я вёў перамовы з прадстаўнікамі беларускай нелягальнай арганізацыі. // Беларускі рэзыстанс №1(3) 2006. б. 73

[49] Ліст камандзіра беларускага партызанскага атрада “Белавежа” Ю.В. аўтару ад 13 чырвеня 2006 г.

[50] ЦА КГБ СССР, Справа № 3498—б, т. 3. б.110 — 111.

[51] В’ятрович В. Роман Шухевич: солдат. // Українська правда. 02.05.2008 р. http://pravda.com.ua/ /2008/4/25/75222.htm

[52] Кальба М. У 50—ліття Дружин Українських Націоналістів // Визвольний шлях. Лондон, 1991. № 8, б. 970—971

[53] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. // http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[54] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б. 198

[55] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. // : http://lib.galiciadivision.com/ren/r204.html

[56] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів.//  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[57] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б. 198

[58] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів.//  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[59] Касмовіч Дзьмітры. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня: Gudas, 2006. б. 156

[60] Тамсама, б. 157

[61] В.И. Пятницкий. За линией советско—германского фронта. // Новая и новейшая история. №3, 2005 г. (Эл.вар.)

[62] Сьведчаньня Ганны П. аўтару 17 жніўня 1994 г. Яна сьвядома падзяляе беларускую паліцыю і самаахова. Першая ўяўляла сабой рэгулярны адзьдзел. Другая – напаўлягальнае фармаваньня, якое немцы да лета 1943 г. таляравалі, бо яно прымала ўдзел у барацьбе з савецкай партызанскай.

[63] Соколов Б. В. Оккупация. Правда и мифы. Эл.вар.

[64] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б.199

[65] Нярухомае сьвята Сьв.ап. Пятра і Паўла ў праваслаўнай традыцыі адзначаецца 12 ліпеня.

[66] Сьведчаньня Ганны П. аўтару 17 жніўня 1994 г.

[67] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б.199

[68] Вынікі роварнай ванндроўкі—экспедыцыі аўтара 19 чэрвеня – 22 ліпеня 1990 г.  па маршруту: Лепель – Бароўка – Віцебск – Полацк – Лепель. Апытана 38 чалавек.

[69] Дробязко С. (текст), Каращюк А. (иллюстрации). Вторая мировая война 1939—1945. Восточные добровольцы в Вермахте, полиции и СС. М., 2000. б.42 —43

[70] Дужий П. Роман Шухевич — политик, воін, громадзянин. Львів, 1998, б. 145—146.

[71] Д. Касмовіч  летам 1942 г. неаднойчы наведваў Віцебшчыну.

[72] Архіў гэнерала Дзьмітрыя Касмовіча. // Беларускі рэзыстанс № 1(3) 2006. б. 104

[73] Сустрэчы адбываліся летам 1989 г. у Львове на кватэры вядомага палітвязьня Р.Прыходзька.

[74] В. Кук. Я вёў перамовы з прадстаўнікамі беларускай нелягальнай арганізацыі. // Беларускі рэзыстанс №1(3) 2006. б. 72—76

[75] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів.//  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[76] Паведамленьне Б. аўтарам ад сакавіка 2006 г. Падзеі адбываліся ў канцы траўня – першай палове чырвеня 1942 г.

[77] В’ятрович В. Роман Шухевич: солдат. Для УП.  02.05.2008 // http://www.pravda.com.ua

[78] Чайківський Б. “Фама”. Рекламна фірма Романа Шухевича. Львів, 2005. б.77

[79] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів.//  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[80] Ёрш С, Горбік С. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. б. 56

[81] Гаворка ідзе аб сутычках ня толькі з ваякамі 201—га украінскага батальёну, а і з прадстаўнікамі АЎН (б) на Палесьсі. Аздзначым – з прадстаўнікамі АЎН (м), іскравым прадстаўніком якой зьяўляўся Т. Бульба—Баравец, супраца была плёнай ад лета 1941 г.

[82] Ёрш С, Горбік С. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. б. 56

[83] ЦДГАЛ, ф. 408, воп. 1, спр. 775, арк. 7—8

[84] Церква і Церковна єдність. Документи і Матеріали 1899 – 1944. Львів, 1995. б.464.

[85] Некаторыя ветэраны беларускага вызваленчага руху выказвалі думку аб тым, што зварот кс.Гадлеўскага менавіта да мітрапаліта Шэптыцкага быў выкліканы безвыніковасьцю перамоваў з Я.Пабягушчым і Р. Шухевічам.

[86] С. Ёрш, С. Горбік. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. б. 58—59.
[87] Праца над кнігай “Беларускі супраціў” была скончана ў жніўні 2006 г.

[88] С. Ёрш, С. Горбік. Беларускі супраціў. Львоў, 2006. б. 58—59.

[89] Тамсама, б. 54.

[90] http://www2.maidan.org.ua/n/pressk/1202236898

[91] Тамсама.

[92] Сьведчаньня Ганны П. аўтару 17 жніўня 1994 г. Па яе ўспамінам, аб тым што ўкраінскі сьвятар “каталіцкі” ім распавёў мясцовы праваслаўны сьвятар. Адзначым: у міжваены і ваены час УГКЦ мела назву “Украінская Каталіцкая Царква”.

[93] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів.//  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[94] Зачепа А. Капелани Дивізії “Галичина”. Львів, 2006. б 7

[95] Мазько Эдуард. Палессе ў канцэпцыях беларускіх палітычных партый Заходняй Беларусі. // http://www.bchd.info/modules.php?name=lib&file=view&lib_id=23

[96] В. Кук. Я вёў перамовы з прадстаўнікамі беларускай нелягальнай арганізацыі. // Беларускі рэзыстанс №1(3) 2006. б. 73.

[97] Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993, б. 257.

[98] Пінскі С. [Вір В.] Нашае Палесьсе // Летапіс (Зах. Нямеччына), 1947, № 2, б. 7.

[99] Язэп Малецкі. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976., эл.вар. www.knihi.com

[100] НА РБ, ф. 3500, в. 2, спр. 1286, арк. 25.

[101] Митрополит Андрій Шептицький. Львів, 1995 р. б.34

[102] ЦДІАЛ ф. 358, оп. 1, спр.18, арк. 25—42.

[103] Надсан Аляксандар, а. Magis amica veritas // газэта Наша Ніва. №06, 1999 г.

[104] Письма—паслання Митрополита Андрея Шептицького, ЧСВВ. З часів німецької окупації. Йорктон, Канада, 1969 р. б.149—161.

[105] Чайківський Б. “Фама”. Рекламна фірма Романа Шухевича. Львів, 2005. б.77

[106] ЦАМО, ф. 202, оп. 9, д. 12.

[107] ГА РБ, ф. 3500, оп. 2, д. 1005, л. 36.

[108] Великая Отечественная война. М., 1999, док. № 284.

[109] ГА РФ, ф. 9476, оп. 1, д. 276, л. 2.

[110] Тамсама.

[111] Тамсама, л. 4

[112] Грабовський С. Так проти кого ж воював Шухевич у Білорусі? //www.pravda.com.ua /news/ 2007/11/13/66774.htm

[113] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. //  http://lib.galiciadivision.com/ren/r208.html

[114] Чайківський Б. “Фама”. Рекламна фірма Романа Шухевича. Львів, 2005. б.77

[115] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б.193

[116] Чайківський Б. “Фама”. Рекламна фірма Романа Шухевича. Львів, 2005. б.77

[117] Некаторыя сучасныя ўкраінскія дасьледчыкі досыць скэптычна ставяцца да магчымасьці перамоваў Р. Шухевіча з прадстаўнікамі НКВД, які тады рэпрызэнтавалі “савецкі партызанскі рух”.

[118] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. //  http://lib.galiciadivision.com/ren/r208.html

[119] Адказ з навуковага адзьдзелу Беларускага дзяржаўнага музэю Вялікай Айчынай Вайны ў Менску ад 27 жніўня 2008 г.

[120] Ліст беларускага ветэрана Ю.В. аўтару ад 21 жніўня 2008 г.

[121] ЦА КГБ СССР, ф. 15, ап 314, пор. №2. л. 12

[122] Архіў гэнерала Дзьмітрыя Касмовіча. // Беларускі рэзыстанс № 1(3) 2006. б. 116

[123] Ліст з адказам М. Кальбы на пытаньня аўтара перасланы 11 лютага 2008 г.

[124] Ліст беларускага ветэрана Ю.В. аўтару ад 21 жніўня 2008 г.

[125] Касмовіч Дзьмітры. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня: Gudas, 2006. б. 156.

[126] Тамсама, б. 158—159.

[127] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. //  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[128] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. // http://lib.galiciadivision.com/ren/r208.html

[129] Касмовіч Дзьмітры. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня: Gudas, 2006. б. 159.

[130] Чайківський Б. “Фама”. Рекламна фірма Романа Шухевича. Львів, 2005. б.77

[131] Касмовіч Дзьмітры. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня: Gudas, 2006. б. 156.

[132] Замах на Рамана Шухевіча. Лета 1942 году. // Беларускі Рэзыстанс. № 1(4), 2007. б. 142

[133] Побігущий—Рен Е. Мозаїка моїх споминів. Ів.Франківськ, 2002. б.77

[134] Ліст з адказам М. Кальбы на пытаньня аўтара перасланы 11 лютага 2008 г.

[135] Motyka G. Ukrainska partyzantka 1942 – 1960. Warszawa, 2006. б. 115

[136] Клявец Раман. Да пытаньня дзейнасьці беларусаў у складзе бандэраўскай УПА. 1942—1944 г.г. // Беларускі Рэзыстанс. № 1(4), 2007. б.80.[137] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б. 200[138]  Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. //  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html[139] Мечник С. Шляхами підпілля революційної ОУН. Причинки до історії. Львів, 1997, б. 91—92.[140] Стародубець Г. ОУН (б) в українському національно–визвольному русі на Волині в роки Другої світової війни (1941—1943 рр.). Тернопіль, 2002, б. 84.

[141] Бойцун Р. Легіон ДУН (Дружин Українських Націоналістів) // Вісті комбатантів. Торонто – Нью—Йорк, 1982. № 5—6. б.82

[142] http://www2.maidan.org.ua/n/pressk/1199296017

[143] ЦА КГБ СССР, ф. 15, ап 318, пор. №1. л. 44

[144] Ліст з адказам М. Кальбы на пытаньня аўтара перасланы 11 лютага 2008 г.

[145] Євген Побігущий. Мозаїка моїх споминів. //  http://lib.galiciadivision.com/ren/r205.html

[146] Клявец Раман. Да пытаньня дзейнасьці беларусаў у складзе бандэраўскай УПА. 1942—1944 г.г. // Беларускі Рэзыстанс. № 1(4), 2007. б.81

[147] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б. 200

[148] Ліст Ю. В. аўтару ад 28 жніўня 2008 г.

[149] Касмовіч Дзьмітры. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня: Gudas, 2006. б. 159.

[150] Клявец Раман. Да пытаньня дзейнасьці беларусаў у складзе бандэраўскай УПА. 1942—1944 г.г. // Беларускі Рэзыстанс. № 1(4), 2007. б.82

[151] Патриляк Іван. Діяльність Романа Шухевича в Українському легіоні (1941—1943) // Український визвольний рух. Збірник №10. Львів, 2007. б. 200—201

[152] Стародуб П. Где враки зимуют // Советская Белоруссия, 2007, № 116, 26 чэрвеня.; Козлович В. Бандеровцы из деревни Леликово // Советская Белоруссия, 2006, 11 лістапада.

[153] ЦА КГБ СССР, ф. 4, ап. 5, пор. №175, л. 24. Дата рапарту савецкай агентуры практычна тая ж – 18 сьнежня 1943 г.

[154] Місячний звіт про стан та діяльність запілля ВО в грудні 1943 р. // Літопис УПА. Том 2 (Нова серія). Київ—Торонто, б. 1999, 261.

[155] Мірчук П. Українська Повстанська армія. 1942—1952. Документи і матеріали. Львів, 1991. б. 210.

[156] Касмовіч Дзьмітры. За вольную і сувэрэнную Беларусь. Вільня: Gudas, 2006. б.199

[157] В. Кук. Я вёў перамовы з прадстаўнікамі беларускай нелягальнай арганізацыі. // Беларускі рэзыстанс №1(3) 2006. б.74

[158] “Белавежа”. Канферэнцыя камандзіраў беларускага партызанскага руху ў верасьні 1945 г. // Беларускі Рэзыстанс. № 1(4), 2007. б.36

Аўтар: прат.Сяргей Горбік

На загалоўным фота: “Нахтіґаль”  на вуліцах Львова. Фота з архіву ЦДВР. На чале калоны – будучы гауптман 201 паліцэйскага батальёну (да канца 1942 ваяваў супраць чырвоных партызан Беларусі), будучы камандуючы УПА Шухевіч.

2 thoughts on “Да гісторыі перабываньня ўкраінскага батальёну пад камандаваньням Я.Пабягушчага і Р. Шухевіча ў Беларусі і іх кантакты з беларускім нацыянальным рухам.

  1. Равс

    Цiкавы матэрыял, але аутар неяк складанай мовай усё гэта напicау.