Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Беларускія песьні. Частка 1.

Беларускія песьні

Беларускія песьні

Пачынаем публікаваць вядомыя, раскручаныя і не толькі народныя беларускія песьні. Беларускія песьні адлюстроўваюць душу і сэрца беларускай нацыі, у іх перадаецца і захоўваецца эмацыйны складнік жыцця нашых продкаў.

Беларусы маюць багатую спеўную спадчыну, якую мы мала ведаем. Таму важна ведаць, вучыць і спяваць свае родныя песьні.

Цячэ вада ў ярок

                                                                         Беларуская народная песня

І куплет

Цячэ вада ў ярок,

Цячэ вада ў ярок,

Кладачку занясло.

 

Кладачка тонейка,

Вада халодненька,

А я малодзенька.

Кладачка тонейка,

Вада халодненька,

А я малодзенька.

ІІ куплет

Вочы мае цямны,

Вочы мае цямны,

Чаго вы косіце?

 

Бо яго тут няма,

Бо яго тут няма,

Каго вы хочаце.

Бо яго тут няма,

Бо яго тут няма,

Каго вы хочаце.

ІІІ куплет

Іванько не прыйшоў,

Іванько не прыйшоў,

Я да яго пайду.

 

Вадзіцы з крыніцы,

Вадзіцы з крыніцы

Я яму аднясу.

Вадзіцы з крыніцы,

Вадзіцы з крыніцы

Я яму аднясу.

IV куплет

Вады піць не буду,

Вады піць не буду,

Вадзіца чараўна.

 

Люблю Марусю я,

Люблю Марусю я.

Маруся суджана.

Люблю Марусю я,

Люблю Марусю я.

Маруся суджана.

 

І куплет

Ехаў Ясь на кані

                                                                          Беларуская народная песня

 Ехаў Ясь на кані, Кася воду брала,

Ехаў Ясь на кані, Кася воду брала.

Заглядзелася на Яся, яго чаравала,

Заглядзелася на Яся, яго чаравала.

 

Касенька ты мая, напой мне каня,

Касенька ты мая, напой мне каня.

Я каня паіць не буду, бо я жонка не твая,

Я каня паіць не буду, бо я жонка не твая!

 

Хоць ты не жонка, але ж каханка!

Хоць ты не жонка, але ж каханка!

Напоі мне коніка, бо яму так жарка!

Напоі мне коніка, бо яму так жарка!

 

Конь воду п’е-п’е, ножкаю б’е…

Конь воду п’е-п’е, ножкаю б’е.

Уцякай, Касенька, ён цябе заб’е!

Уцякай, Касенька, ён цябе заб’е!

 

Хай забівае, хай і кусае!

Хай забівае, хай і кусае…

Я не буду ўцякаць, буду я цябе кахаць.

Я не буду ўцякаць, буду я цябе кахаць.

 Купалінка

                                                                         Беларуская народная песня

Купалінка, Купалінка, цёмная ночка,

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

 

Мая дочка ў садочку, ружу-ружу поліць!

Ружу-ружу поліць, белы ручкі коліць!

Ружу-ружу поліць, белы ручкі коліць!

 

Кветачкі рве, кветачкі рве, вяночкі звівае!

Вяночкі звівае, слёзкі пралівае,

Вяночкі звівае, слёзкі пралівае!

 

Купалінка, Купалінка, цёмная ночка,

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

Цёмная ночка, а дзе ж твая дочка?

 Як пад вішняю

                                                                         Беларуская народная песня

Як пад вішняю, дай пад дубчыкам

Там гуляла дзяўчына, ой, сваім любчыкам!

Там гуляла дзяўчына, ой, сваім любчыкам!

 

Ой, дзяўчына мая, раскрасавіца,

Красата мне твая, ой, не наравіцца!

Красата мне твая, ой, не наравіцца!

 

Красата твая не ўраджоная,

Красата твая, ой, навядзёная,

Красата твая, ой, навядзёная.

 

Ой, дзяўчына мая, пакінь красіцца!

Буду верна любіць, ой, прыйду сватацца!

Буду верна любіць, ой, прыйду сватацца!

 Пасею я руту

                                                                         Беларуская народная песня

Пасею я руту, руту за ракою,

Пасаджу дзярэўка, за морам блізенька,

Пасаджу дзярэўка за морам блізенька!

 

Мая руту ўзышла, зелейкам парасла,

Час руту палоці, вярхі пажынаці,

Час руту палоці, вярхі пажынаці!

 

Пара пажынаці, у вяночак віці,

У вяночак віці, на Дунай пусціці,

У вяночак віці, на Дунай пусціці!

 

Хто вяночак пойме, той дзеваньку возьме!

Хто вянок дастане, то той маім стане!

Хто вянок дастане! То той маім стане!

 

Абяшчаўся Коля вяночак падняці,

Вяночак падняці і дзеваньку ўзяці,

Вяночак падняці і дзеваньку ўзяці.

 

Як ступіў нагою – па пояс вадою,

Як ступіў другою – на дно галавою,

Як ступіў другою – на дно галавою.

 

Ой, ты мой Дунаю, ой, ты ціхусенькі!

Прападае хлопец, хлопец маладзенькі,

Прападае хлопец, хлопец маладзенькі!

 

А гэта песня – балада, якая апавядае пра паходжанне кветкі Іван-да-Мар’я: аднойчы ў самым раннім дзяцінстве малых брата і сястру разлучылі. Пасля таго, як прайшлі гады, маладыя людзі спаткаліся і закахаліся адзін у аднаго, ажаніліся, а потым выкрылася, што яны брат і сястра!

Але ўжо было позна: яны здзейснілі грэх крывазмешвання!!!

 Пойдзем, сястра, у цёмны лес

                                                                         Беларуская народная песня

Пойдзем, сястра, у цёмны лес,

Няхай нас звяр’ё і з’есць – 2разы.

 

Не, браточак, баюся,

Пайду лепей ўтаплюся – 2разы.

 

Сонца кажа высушу,

Вецер кажа выхаплю – 2 разы.

 

А Бог кажа: долю дам,

Несумысла шлюб узяў – 2 разы.

 

Пойдзем, браточак, гарою

Абарнемся траваю – 2разы.

 

Будуць кветачкі зрываць,

Брайца з сястрай успамінаць – 2разы.

 

Сінейкі цвет – брацейка,

Жоўценькі цвет – сястрыца – 2 разы.

 

One thought on “Беларускія песьні. Частка 1.

  1. Лявон

    Мне падабаюцца беларускамоуныя беларускія песьні.
    Дзякуй.
    З павагай-Лявон.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.