Інстытут беларускай гісторыі і культуры

«Беларускія палкаводцы» — шыкоўны набор плакатаў

Bielaruskija palkavodcy 1У кнігарнях з’явіўся набор плакатаў «Беларускія палкаводцы і военачальнікі зямлі Беларускай» — 28 паштовак фармату А4, своеасаблівы лікбез па гісторыі беларускага войска.

«Ідэя стварэння гэтых плакатаў прыйшла мне падчас службы ў войску. — расказвае стваральнік паштовак падпалкоўнік запаса Віталь Чырвінскі. — У нас ва ўсіх ваенных установах вісяць партрэты палкаводцаў, але паўсюль гэта Сувораў, Аляксандр Неўскі, Нахімаў. Да гэтых асобаў няма пытанняў як да вайскоўцаў, але ёсць пытанні іншага кшталту. Да таго ж у нас ёсць свае военачальнікі. А канчаткова стала зразумела, што гэтыя плакаты варта стварыць, калі выйшла кніга «Ваенная школа Беларусі», якая расказвала ўсё пра тых жа Суворава і Нахімава».

Па словах спадара Чырвінскага самым складаным быў адбор герояў для плакатаў.

«Вы самі разумееце, што 28 асобаў гэта шмат. — тлумачыць Віталь Чырвінскі. — Спачатку мы хацелі зрабіць дзесяць, у Расіі, напрыклад, выдалі такія плакаты, і персаналій было менавіта дзесяць. Аднак не атрымалася. Спачатку „праваліўся“ перыяд Расійскай імперыі, пасля „правалілася“ Першая сусветная вайна. Я налічыў болей за 250 военачальнікаў, якіх хацелася ўзгадаць».

Спіс персаналій фарміраваўся па некалькіх крытэрыях. Чалавек мусіў нарадзіцца ў Беларусі, мець беларускае паходжанне і ягоная ратная слава мусіла быць звязаная з Беларуссю.

«Напрыклад, Астрожскі нарадзіўся на Валыні, аднак ягоны ўнёсак у беларускую вайсковую справу нельга прапусціць». — кажа спадар Чырвінскі.

У калекцыі плакатаў побач могуць знаходзіцца военачальнікі розных поглядаў ці нават тыя, якія ваявалі адзін супраць аднаго. Апроч партрэта кожны плакат мае біяграфічную даведку пра дзейнасць таго ці іншага палкаводца.

«Зараз плакаты паступілі ў продаж у крамы. — кажа спадар Чарвінскі. — Да таго ж некаторыя з іх ужо трапілі ў ваенныя установы. Напрыклад, частка з гэтых плакатаў вісіць у Генеральным Штабе на адмысловым стэндзе».

Набыць плакаты ў інтэрнэце можна тут і тут.

Bielaruskija palkavodcy 5Bielaruskija palkavodcy 7Bielaruskija palkavodcy 3Bielaruskija palkavodcy 1Bielaruskija palkavodcy 4Bielaruskija palkavodcy 8Bielaruskija palkavodcy 6Bielaruskija palkavodcy 2Аўтар: Юрась Ускоў
Крыніца:  http://nn.by/?c=ar&i=109402

2 thoughts on “«Беларускія палкаводцы» — шыкоўны набор плакатаў

  1. Юрий-Альгерд

    В этом наборе плактов обязательно должны быть также и Давыд Гарадзенскi и Ян Караль Хадкевiч – поьвтдцы, признанные Европой. Я так считаю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.