


Так, у 2012 годзе заходнерусы спрабавалі даказаць “айчынны” характар Вайны 1812 года, хоць насамрэч той канфлікт на землях былога Вялікага Княства Літоўскага хутчэй нагадваў грамадзянскую вайну, калі продкі беларусаў ліцьвіны вымушаны былі змагацца паміж сабой, знаходзячыся ў войску Напалеона і царскім войску Імперыі Раманавых. Паўстанне Кастуся Каліноўскага ў 2013 годзе заходнерусісты называлі “польскім”, а праз год “сумавалі” пра перамогу, якую Захад, нібыта скраў у Расійскай імперыі ў гады Першай Сусветнай вайны. Між тым. Мала хто з адэптаў імперскасці ўзгадваў пра тактыку “выпаленай зямлі” і трагедыю беларускіх бежанцаў, якіх царскія казакі гналі на Усход.
Палітолаг Сяргей Нікалюк звярнуў увагу на ідэалагічныя асновы расійскага неататалітарызму, якія аказваюць вялікі ўплыў на дзейнасць сучасных адэптаў заходнерусізму ў Беларусі.
Выступае палітолаг Сяргей Нікалюк
Доктар Ірына Цырул з Нацыянальнага ўніверсітэту ў Чарнаўцах (Украіна) распавяла прысутным пра наступствы канцэпцыі “рускага свету” для сучаснай Украіны. Як вядома, маніпуляцыя гістарычнымі фактамі стала, у тым ліку, выдатнай зброяй у ідэалагічнай вайне Масквы супраць Кіева. І гэты сумны досвед трэба ўлічваць і Беларусі.
Падчас выступлення доктара Ірыны Цырул з Украіны
Кандыдат культуразнаўства Ірына Шумская звярнула ўвагу на праблему знаходжання нашай краіны ў цывілізацыйным разломе. Беларусь і ў геапалітычным і ў культурным планах знаходзіцца паміж еўрапейскай (заходняй) і азіяцкай (усходняй) цывілізацыямі і гэта аказвае ўплыў на фарміраванне свядомасці жыхароў краіны.
Выступае культуролаг Ірына Шумская
Намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Стральцоў-Карвацкі распавёў пра канцэпцыю “Вялікай Літвы”, як адказ на ідэалогію заходнерусізму. Па яго меркаванню менавіта захаванне і развіццё традыцый ВКЛ можа станоўча паўплываць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці сучасных беларусаў.
Кіраўнік праекту “Belarus security blog” Андрэй Паротнікаў прааналізаваў дзейнасць у Беларусі розных парамілітарных фарміраванняў і лагераў па падрыхтоўке моладзі, якія маюць адкрытую прарасійскую і імперскую накіраванасць. Па меркаванню аналітыка, гэтыя структуры ўяўляюць рэальную пагрозу для беларускай дзяржавы.
Кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў у сваім выступе зрабіў экскурс у гісторыю вывучэння ідэй заходнерусізму ў Беларусі.
Гісторык Андрэй Кіштымаў прадставіў гісторыю даследавання тэорыі заходнерусізму ў Беларусі
У сваю чаргу, айцец Лявон Акаловіч распавёў пра рэлігійны аспект прапаганды заходнерусізму ў нашай краіне. Нарэшце, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў прааналізаваў прысутнасць ідэі заходнерусізму ў берарускіх СМІ.
Выступае прадстаўнік беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Лявон Акаловіч
Па меркаванню ўдзельнікаў канферэнцыі нацыянальныя эліты краіны павінны дапамагаць дзяржаве ў фарміраванні годнага адказу на імперскую прапаганду і распаўсюджванне варожых для Беларусі ідэй заходнерусізму. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых матэрыялаў.