Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Беларускі ўсход. Наша Смаленшчына.

SmalenshchynaАсабіста для мяне, пытаньне беларускай Смаленшчыны шчыльна зьвязана з маім родам па бацькоўскай лініі, родам Карэтнікавых. Мой дзед, Уладзімір Карэтнікаў, быў карэнным “смаляком”, як сабе сам называў, і нарадзіўся ў вёсцы Дзянісаўка рослаўскага раёну Смаленскае вобласьці. Таму, гісторыя, культура, традыцыі й самавызначэньне беларускае Смаленшчыны, раней аднаго з чысьцейшых крывіцкіх рэгіёнаў, уласна для мяне й сёньня не губляе цікавасьці, а ў гістарычнай перспектыве й актуальнасьці.

Дарагія сябры аднадумцы й шаноўныя наведвальнікі нашага рэсурсу, гэтым артыкулам я буду рады адкрыць вам малавядомую старонку Беларушчыны й пазнаёміць вас з гісторыяй і лёсам адной з прыгажэйшых частак нашае Бацькаўшчыны – Смаленшчынай. Бо каб быць паўнавартасным беларусам, кожны з нас мусіць ведаць і шанаваць багатую культуру й гісторыю нашага спрадвечна беларускага Смаленскага краю.

А што там на беларускім Усходзе, чым гэтае места было для Беларусі й чым яно ёсьць для нас цяпер? Ці закрытае смаленскае пытаньне? І ўвогуле – ці дастаткова ўвагі мы надаем Смаленску, аглядаючыся на сваю гісторыю? У беларускае Сярэднявечча там жылі Клімент Смаляціч і Аўраамі Смаленскі. Менавіта ў тэксьце гандлёвай дамовы смаленскіх купцоў з Рыгай ад 1229 году навукоўцы ўпершыню фіксуюць лексычныя асаблівасьці беларускай мовы. Менавіта там у канцы XIV стагодзьдзя жыў Лука Смаленец, аўтар вядомага беларускага літаратурнага помніку «Смаленскі псалтыр». Менавіта ў Смаленску была складзеная славутая «Пахвала Вітаўту» і так званы Беларуска-Літоўскі Летапіс 1446 году. Менавіта з-за гэтага места нашая дзяржава вяла бясконцыя войны з Масквой, менавіта за Смаленск і Смаленшчыну паклалі галовы тысячы й тысячы беларусаў, і менавіта смаленскае суперніцтва з Маскоўшчынай у значнай ступені перадвызначыла гістарычны лёс цэлай старой Беларусі.

Беларускі характар гэтай зямлі не выклікае сумненьняў. Гэта сёньня расейцы, у патрэбе часу, называюць тамтэйшыя гаворкі паўднёва-заходнімі рускімі. А вось калі пагрозы ў выглядзе беларускай дзяржавы не існавала, напрыклад у 1868 годзе, яны падавалі аб Смаленску іншую інфармацыю. Паводле дадзеных Смаленскага статыстычнага камітэту, тады 68% насельніцтва Смаленскай губэрні былі беларусамі. А ў цэнтральных і заходніх паветах губэрні гэтыя лічбы набліжаліся да 100%. У Красьненскім павеце беларусаў было 95%, у Рослаўскім – 94%, у Смаленскім – каля 91%, у Парэцкім – 90%, у Ельнінскім – 90%, у Духаўшчынскім – 87% і ў Дарагабускім – каля 81% насельніцтва. 30% небеларускага насельніцтва ў губэрні даваў сам Смаленск, зрусыфікаваны за 300 год палону. (гл. “Смаленская губэрня” Статыстычныя дадзеныя. 1868 г.) Смаленскія крывічы трошку адрозьніваліся тым, што яны прыйшлі на памежныя землі. Але на тэрыторыі Смаленшчыны да XII стагодзьдзя існавала ўсходнебалцкае племя Голядзь, і смаленцы яго асымілявалі даволі позна, балты існавалі яшчэ ў XII стагодзьдзі, ня кажучы ўжо пра VIII-IХ-Х стагодзьдзі. Іншая справа, што на Смаленшчыне крывічы сутыкнуліся і зь фіна-вугорскімі плямёнамі, бо гэта была мяжа паміж балтамі й фіна-вуграмі. І гэты элемэнт фіна-вугоршчыны ў смаленцаў мае месца. Дарэчы, пскоўскія крывічы ўжо напалову зьвязаныя зь фіна-вуграмі, г. зн. нашмат больш, чым смаленцы. Таму дасьледаваньні нашых археолягаў па Полаччыне ў карціну засяленьня балцкіх абшараў крывічамі нічога новага не даюць.

Нашая Смаленшчына зноў падняла галаву ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагодзьдзя. Напрыклад, калі на Ўсебеларускім Кангрэсе ў сьнежні 1917 году, дэлегаты Віцебшчыны й Магілеўшчыны выступалі за аўтаномію Беларусі, дык смаленцы разам зь віленчукамі выступалі за поўную незалежнасьць. Потым Смаленск адыграў велізарную ролю праз пару год, калі ў Смаленску была абвешчаная БССР. І вось гэтыя моманты паказваюць, што пытаньне Смаленшчыны – тое самае, што й пытаньне Страсбуру, Эльзасу й Лятарынгіі, ў француска-нямецкіх дачыненьнях.

Смаленшчына для Беларусі – гэта своеасаблівая адмета, своеасаблівы сымбаль як беларускага адраджэньня, гэтак і заняпаду. Як толькі пытаньне Смаленшчыны ўзьнікае – заўжды Беларусь становіцца на ногі й адраджаецца. Гэтаксама й як толькі яно зьнікае з гістарычнае карты, дык і Беларусь у заняпадзе. Вось канкрэтныя прыклады. Пасьля бітвы пад Воршай Смаленск застаўся ў складзе расейскае дзяржавы. І гэта прывяло да таго, што троху пазьней прыйшоў у Беларусь Іван Жахлівы, захапіў і вынішчыў Полацак і зьнішчыў, фактычна, Полаччыну як этнакультурны рэгіён. І мог ён гэта зрабіць толькі маючы ў руках Смаленск. Аднак калі Расея сама трапіла ў цяжкае становішча – так званы Смутны час – і калі польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт у 1609 годзе штурмам узяў Смаленск, сытуацыя рэзка зьмянілася, і Вялікае Княства Літоўскае ў першае палове ХVII стагодзьдзя дасягнула апошняга ўзьлёту. Гэта быў апошні ўсплёск ягонага росквіту, росквіту матэрыяльнае культуры й дойлідзтва.

1860 году, беларусаў у Смаленскай губэрні налічвалася 1 122 000, а вялікаросаў (расейцаў) – 520 000, у адсотках – 68% і 32%. Атрымалася так, як ні дзіўна, што Смаленская губэрня была адной з самых беларускіх. Чаму? Таму, што колькасьць жыдоў была тут мінімальная. Мяжа аселасьці адрэзала гарадзкое жыдоўскае насельніцтва ад Смаленшчыны. І невыпадкова, што яна была такой беларуска-сьведамай. У гарадах Смаленшчыны, за выключэньнем тых, што трапілі ў склад Магілеўскае губэрні, жыдоў было значна меньш альбо зусім ня было. Ёсьць тут пэўныя паралелі з Беласточчынай. Бо Віленшчына й Вільня – гэта ўсё ж сэрца Вялікага Княства Літоўскага, сэрца й сталіца Беларусі. Смаленск ніколі, за выключэньнем аднаго дня – 1 студзеня 1919 году – не прэтэндаваў на сталіцу Беларусі ці БССР. Ён адзін толькі дзень быў сталіцай. Але ён для нас мае такое самае значэньне, як на захадзе Горадня.

У 1990 годзе група дэпутатаў апазыцыі Дэмклюбу, у якую ўваходзілі Пётра Садоўскі, Дзьмітры Булахаў і Зянон Пазьняк, ездзілі у Вярхоўны Савет РСФСР у Маскву. Па розных пытаньнях. У тым ліку сустракаліся й з прадстаўнікамі Смаленшчыны, дэпутатамі ВС РСФСР ад Смаленска. Ну й краналі пытаньне пра магчымы рэфэрэндум – дзе быць Смаленшчыне, у Беларусі, БССР тагачаснай, ці ў Расеі? Як на гэта глядзіць мясцовая эліта? Бо тыя дэпутаты й былі прадстаўнікамі мясцовае эліты – прадстаўнікі райкомаў, абкомаў Смаленскае вобласьці й г.д. На дзіва, усе яны выказаліся «за». Яны сказалі, што каб толькі гэты рэфэрэндум адбыўся, каб нам не перашкаджалі, мы б усе перайшлі ў Беларусь. Таму што ў той час Беларусь жыла нашмат лепш, чым Смаленшчына, і яны заўсёды глядзелі на Беларусь, як, напрыклад, палякі глядзелі на Нямеччыну, ці ўсходнія немцы на заходніх. Што зьдзівіла, дык гэта тое, што гэтыя людзі (а большасьць зь іх былі прыехаўшы на Смаленшчыну пасьля вайны, бо ў вайну гэты край быў цалкам зьнішчаны) былі патрыётамі Смаленшчыны па духу. Многія зь іх выпісвалі газэту «Зьвязда», а усе яны слухалі Беларускае Радыё, нават, некаторыя «ЛіМ» чыталі… І гэта далёка не інтэлігенцыя, гэта партыйная намэнклятура. І яны выказалі сваё меркаваньне – каб такі рэфэрэндум адбыўся ў 1990 годзе, дык Смаленшчына безумоўна далучылася б да БССР.

А ўвогуле, цікавая гэта рэч – узбуйненьні тэрыторыі БССР. Аказваецца, яшчэ ў 30-х гадох газэта «Зьвязда» друкавала мапы Савецкае Беларусі са Смаленшчынай уключна. Гэта гаворыць аб тым, што айцы БССР троху думалі пра сваю вотчыну… Напрыклад ў 1945 годзе, адразу пасьля вайны, Вярхоўны Савет БССР вынес пастанову пра ўключэньне Ўсходняй Прусіі разам з горадам Кёнігсбэргам-Калінінградам у склад БССР, матывуючы гэта патрэбай Беларусі выйсьці да мора. Мы ж тады мелі й Беласточчыну. Але Масква мела іншыя пляны. Пастанову ў Крамлі скасавалі, а хутка й Беласточчыну падаравалі палякам. З тэрыторыяй нам у тым стагодзьдзі моцна не шанцавала.

Дарэчы, апошні кавалачак Смаленшчыны далучыўся да Беларусі ў 1964 годзе – гэта былі 8 вёсак калгасу «Путь Коммунизма», які ўвайшоў у склад Беларусі падчас хрушчоўскае адлігі.

Так сталася, што лёс беларускай дзяржаўнасьці й барацьбы беларусаў за нацыянальнае самавызначэньне – дастаткова трагічны. У пач. XVI-XVII ст. беларускі народ, асабліва рэшткі былой эліты-шляхты, падвергліся апалячваньню. У пазьнейшы час, у царскае Расеі, само існаваньне беларусаў ставілася пад сумнеў – размова калі й ішла, то аб выключна “русском” насельніцтве заходніх губерній.

Пад час грамадзянскае вайны ў пач. ХХст. беларуская дзяржаўнасьць пачала адраджацца ў двух узаемавыключаючых формах – нацыянальна-дэмакратычнай і савецкай.
Пасьля першай сусьветнай вайны й ганебных замірэньняў падзел стаў яшчэ й геаграфічным – Заходняя Беларусь засталася за Польшчай. Так бальшавікі расплаціліся за авантурны паход на Варшаву.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР) была прагалошана 1 студзеня 1919 года ў адным з буйнейшых беларускіх гарадоў Смаленску. 5 студзеня новы ўрад пераехаў у Менск, 31 студзеня усерасейскі цэнтральны выканаўчы камітэт (ВЦИК) прызнаў незалежнасьць новае рэспублікі. Але ў жніўні ўся тэрыторыя БССР была захоплена Польшчай і толькі праз год часткова занята савецкімі войскамі. 31 ліпеня 1920 года сход камуністычных і прафсаюзных арганізацый паўторна прагалосілі незалежнасьць. Але ж 70% этнічных тэрыторый Беларусі-апынулася па за яе межамі. У 1924 годзе да БССР былі далучаны Віцебская, частка Гомельскай і два паветы Смаленскае губерніі.

Але палітыка РСФСР па ўтрыманьню этнічных беларускіх земляў у сваім складзе была трывалай і фактычна акупацыйнай, таму й ня мела падтрымкі беларусаў. Згодна меркаваньняў тагачасных беларускіх камуністаў: “такая недальнабачная палітыка узмацняе й актывізуе ўсё правае антысавецкае крыло беларускіх арганізацыяў у Польшчы, Латвіі, Чэхаславаччыне й Летуве. Далей за эміграцыяй і ў БССР пачынаюць мелькаць антысавецкія настроі частцы беларускай нацыянал-дэмакратычнай інтэлегенцыі”.

Нават камуністычнае кіраўніцтва БССР, якое па паходжаньню ў сваёй большасьці было не беларускім – лічыла, што: “беларускі “нацыяналізм” сілкуецца непасьлядоўнасьцю ў нацыянальнай палітыцы ў СССР, яе адставаньнем ад прынятых рашэньняў і няскончаным адмежаваньнем тэрыторыі БССР. Усю Гомельшчыну, частку Пскоўскай і Смаленскай губерній і рускія, і беларускія гісторыкі адносяць да Беларусі, а далучэньне частак Смаленшчны і Гомельшчны да БССР (1924) мела надзвычай станоўчае палітычнае значэньне для беларусаў і іх эміграцыі, узмацніла сярод заходніх беларусаў аўтарытэт БССР. Але рэзка адмоўныя настроі выклікакла жаданьне Савецкай Расеі пакінуць у сваіх межах беларускую Смаленшчыну”.

Але палітыка русіфікацыі імкліва разгортвалася на ўтрымліваемых абшарах. Вось што напрыклад пісала адна з савецкіх газэтаў пра савецкую нацыянальную палітыку на Смаленшчыне ў 1926 г: “Ад уласнага смаленскага карэспандэнта. Усе, хто ведае гісторыю, хто знаёмы з нацыянальным складам Савецкага Саюзу, ведае, што ў Смаленскай губерніі жыве дастаткова вялікая колькасьць беларускага насельніцтва. Я не буду казаць аб тых лічбах, якія даў перапіс 21- 23 гадоў (па гэтым лічбам у гор. Смаленске налічваецца каля 6000 белорусаў, а па губерніі-каля 81 тысячы).

Я вазьму тое, што піша акадэмік Карскі, той Карскі, якога абвінаваціць у беларускім шавінізме ніяк нельга. У сваёй кнізе «Белорусы», Варшава, 1903 г., ст. 187, ён піша: «…Количество белорусского населения Смоленской губернии довольно точно определяется в обзоре Смоленской губернии за 1901 год, Смоленск, 1902 г. (всеподданнейший доклад губернатора). Здесь в белорусских уездах, за исключением городского населения, показано 920042 чел. Если прибавить сюда за 2 года прирост населения (1,5%)-27784, то получим белорусов в Смоленской губернии 947826 человек. Это число довольно близко к действительности, так как и в городе есть белорусы, но, с другой стороны, и великорусы имеются по селам в белорусском районе, особенно около железных дорог. Эта цифра недалека будет от той, которою определялось число белорусов в Смоленской губернии в 1860 году (1 122000). Ср. [Живописная Россия-111, 442 статья С. Максимова».

Вядома, што лічбы зьменшыліся, бо частка беларускага насельніцтва русіфікавалася, частка губерні ў сувязі з раянаваньнем далучана да Беларусі, але яшчэ беларускае насельніцтва Смаленска варта лічыць сотнямі тысяч.

Смаленскі жа гарсавет надумаў, што беларусаў у Смаленску няма, аб іх ня варта казаць і на сваім паседжаньні ў кастрычніку пастанавіў, каб сродкі, якія былі прадугледжаны па бюджэту Смаленскага губернскага аддзелу народнай адукацыі на культурна-асьветніцкую працу сярод беларускага насельніцтва гораду на 27/28 навучальны год, перадаць ны жыльлёвае будаўніцтва.

Ёсьць сьведчаньні аб паваеннай беларускай анты-бальшавіцкай партызанцы на Смаленшчыне. Выходзіла нават беларуская пранезалежніцкая газэта “Пад абцасам маскалёў”, якую падпольшчыкі распаўсюджвалі па вёсках і хутарох, на скрыжаваньнях гасьцінцаў краю.

Нават у сучаснай Расейскай Федэрацыі засталіся прабеларускія настроі ў частцы мясцовай смаленскай эліты.

У кастрычніку 1998 года на прэс-канферэнцыі ў МЗЭС РБ губернатар смаленскай вобласьці Прохараў паведаміў: “Смоленщина была седьмой областью при создании Белоруссии, к сожалению, нас тогда отделили”. Спадар Прохараў нават плянаваў адзначыць у сваёй губерніі 80-ю гадавіну заснаваньня БССР.

І сёньня наш беларускі ўсход, ільняная Смаленшчына – застаецца этнічнай зямлёй крывічоў-беларусаў, нашай духоўнай і культурнай спадчанай, якая патрабуе захаваньня й вывучэньня.

І не так важна, што гэтая тэрыторыя знаходзіцца ў складзе іншай дзяржавы. Гістарычна так склалася, што яна месьціцца на памежжы й ў розныя часы пераходзіла з пад аднаго ўладараньня да другога. Галоўнае, што мы самі ведаем і памятаем пра нашае радство й еднасьць. І калі мы, беларусы, будзем мець нацыянальную дзяржаву, лепшы ўзровень жыцьця й нацыянальныя памкненьні, то гісторыя нам шчэ паспрыяе, бо як вядома разьвіваецца па сьпіралі.

Юры Карэтнікаў, http://aljans.by

5 thoughts on “Беларускі ўсход. Наша Смаленшчына.

  1. Volk_liut

    @Але ён (Смаленск) для нас мае такое самае значэньне, як на захадзе Горадня.@
    Чаму як Горадня, а не Беласток? Горадня, дзякуй Богу у складзе Беларусi!

  2. Ramer

    Кривичи – это тоже балты, только западные, как пруссы и ятвяги. Кривичи раньше других славянизировались.

  3. Djecerson

    В отличие от Украины в советское время нас лишили трети соей этнической и исторической территории…обидно за страну очень…москали-комуняки разбазарили нашу землю.

    1. Frontline

      к вашему комменту можно добавить, что они в свое время обезглавили страну, забрав у нас Вильню!

  4. Артур

    Непонятное место.
    “1860 году, беларусаў у Смаленскай губэрні налічвалася 1 122 000, а вялікаросаў (расейцаў) – 520 000, у адсотках – 68% і 32%. Атрымалася так, як ні дзіўна, што Смаленская губэрня была адной з самых беларускіх. ”

    Непонятно откуда это взялось (данные по населению) – последняя ревизская сказка была в 1858 году, а первая перепись – в 1897.
    По переписи 1897 года в Смоленской губернии население было чуть более 1550 тысяч, т.е. не могло за 30 лет до этого быть населения меньше, чем в 1897 году. Причем из них более 90% записалось в русские (вопреки представлениям, указывать в графе национальность можно было не только русскую).
    http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=40

    Возможно, данные взяты отсюда
    http://www.smalensk.org/?p=970
    Но и тут умудрились ошибится, засчитали в “беларусы” все население (чуть более 1120 тысяч) и отдельно посчитали русских из того же количества. В противном (правильном) случае получается, что соотношение не 68-32, а 54-46.