21 лістапада 2013 года (чацьверг) а 18:00 у Віцебску (вул. 1-я Сененская, д.5) адбудзецца сустрэча з навуковый сакратаром Інстытута беларускай гісторыі і культуры, рэдактарам гістарычнага альманаху “Дзяды”, аўтарам шэрагу кніг аб беларускай гісторыі Анатолем Тарасам.
На сустрэчы спадар Анатоль распавядзе аб сваіх творчых планах, аб дзейнасці Інстытута беларускай гісторыі і культуры, адкажа на пытанні прысутных.
Акрамя таго, можна будзе набыць некаторыя новыя выданні.
Уваход вольны.