У нядзелю, 27 студзеня, адбылася сустрэча прафесара, навуковага сакратара Інстытута беларускай гісторыі і культуры А.Тараса з удзельнікамі Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3, якая праходзіла на тых выходных у Салігорску.
Пад час сустрэчы спадар Анатоль распавёў пра свае творчыя планы, прэзентаваў новыя выданні. Таксама распавёў пра дзейнасць і планы Інстытута беларускай гісторыі і культуры і Таварыства аматараў гісторыі імя В.Ластоўскага.
У другой частцы сустрэчы Тарас распавёў прысутным пра значэнне беларускага падыхода да нацыянальнай гісторыі як асноўнага фактара фармавання паўнавартаснай нацыі.
Прысутныя цёпла сустрэлі пісменнікам, задавалі шмат пытанняў. Пасля вуступу слухачы яшчэ доўга не хацелі яго адпускаць, распытваючы спадара Анатоля па розным тэмам.
Пазней будзе дададзенае відэа выступа А.Тараса.
Аўтар: адміністрацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры