Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Анатоль Тарас на Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3

Solit-2013 - 1У нядзелю, 27  студзеня, адбылася сустрэча прафесара, навуковага сакратара Інстытута беларускай гісторыі і культуры А.Тараса з удзельнікамі Першай ў Беларусі Рэгіянальнай IT Канферэнцыі #3, якая праходзіла на тых выходных у Салігорску.

Пад час сустрэчы спадар Анатоль распавёў пра свае творчыя планы, прэзентаваў новыя выданні. Таксама распавёў пра дзейнасць і планы Інстытута беларускай гісторыі і культуры і Таварыства аматараў гісторыі імя В.Ластоўскага.

У другой частцы сустрэчы Тарас распавёў прысутным пра значэнне беларускага падыхода да нацыянальнай гісторыі як асноўнага фактара фармавання паўнавартаснай нацыі.

Solit-2013 - 3

Прысутныя цёпла сустрэлі пісменнікам, задавалі шмат пытанняў. Пасля вуступу слухачы яшчэ доўга не хацелі яго адпускаць, распытваючы спадара Анатоля па розным тэмам.

Solit-2013 - 2

Пазней будзе дададзенае відэа выступа А.Тараса.

Аўтар: адміністрацыя Інстытута беларускай гісторыі і культуры

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Гэты сайт выкарыстоўвае Akismet для барацьбы са спамам. Даведайцеся пра тое, яе апрацоўваюцца вашы дадзеныя.