Інстытут беларускай гісторыі і культуры

Адраджэнне прэміі імя Вацлава Ластоўскага

TavartstvaШэсць гадоў таму ў Беларусі была заснавана прэмія імя Вацлава Ластоўскага, скіраваная на заахвочванне беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ. Аднак з улікам няўхільнага працэсу русіфікацыі і таго факту, што цалкам беларускамоўных педагогаў у Беларусі засталося зусім няшмат, уручэнне прэміі міжволі спынілася.

Сёлета, з улікам 130-гадовага юбілею  Вацлава Ластоўскага, чальцамі аргкамітэта Мінскага гарадскога таварыства аматараў гісторыі было прынята рашэнне адрадзіць гэтую ініцыятыву і пашырыць абшар намінантаў. Такім чынам, цяпер дадзенай прэміяй будуць адзначацца асобы, якія зрабілі значны ўнёсак у даследаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Гэта могуць быць гісторыкі і краязнаўцы, дзеячы культуры і мастацтва, літаратары і журналісты, грамадскія актывісты.

Працэдура разгляду суіскальнікаў і ўзнагароджання лаўрэата праводзіцца арганізацыйным камітэтам у наступным складзе:

—      доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў;

—      доктар навук па інфармацыйных тэхналогіях, прафесар Анатоль Тарас;

—      кандыдат культуралогіі, прафесар Ірына Шумская;

—      магістр эканомікі Віктар Яўмененка;

—      грамадскі дзеяч Алег Шагулін.

Лаўрэат прэміі імя В. Ластоўскага атрымае адмысловы дыплом і каштоўны падарунак. Уручэнне прэміі адбудзецца на ўрачыстым сходзе на пачатку наступнага года.